Матэрыялы рубрыкі «Духоўнасць»

Каталіцкі храм у Валожыне адзначыў Дзень Святога Юзафа

Каталіцкі-храм-у-Валожыне-2

    Штогод старажытны каталіцкі храм у Валожыне ў сакавіку адзначае Дзень Святога Юзафа – абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. Нядаўна ў касцёле адбылося ўрачыстае набажэнства.
Чытаць далей »

Палажэнне аб рэспубліканскім творчым конкурсе юных чытальнікаў «Жывая класіка»

Логотип

Палажэнне аб рэспубліканскім творчым конкурсе юных чытальнікаў  «Жывая класіка»

 

 

 

 

500-годдзе кнігадрукавання

500-годдзе-кнігадрукавання

Бягучы год у цэнтральнай раённай бібліятэцы абяцае быць насычаным літаратурнымі імпрэзамі. Тут загадзя распрацаваны план мерапрыемстваў да святкавання 500годдзя беларускага кнігадрукавання.

Чытаць далей »

Кнiга – жыватворная крынiца

Кніга - жыватворная крыніца

З часоў Еўфрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага кніга заўсёды была для беларусаў жыватворнай крыніцай, надзейным фундаментам нацыянальнага развіцця. Літаратура выхоўвала ў людзях лепшыя якасці, аказвала вялікі, а часам і вызначальны ўплыў на фарміраванне іх светапогляду.

Чытаць далей »

Паэткі слаўны юбілей

03-02-2017-4

На мінулым тыдні ў РЦК прайшла вечарына з нагоды юбілею жыхаркі Валожына Марыі Антонаўны Шакун. Выдатнік Міністэрства адукацыі, кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга, член Саюза пісьменнікаў Беларусі – гучныя тытулы… Аднак для тых, хто прыйшоў павітаць шаноўную жанчыну, яна – проста добры, працавіты, інтэлігентны і шчыры чалавек. Чытаць далей »

«Брацкая свечка» ў лоску

01-02-2017-4

У храме Георгія Пабеданосца, што ў вёсцы Лоск, 19 студзеня пасля вадохрышчанскай службы прайшло асвячэнне Брацкай свечкі, якая была зроблена ў музейным комплексе «Дудуткі» мясцовымі жыхарамі і актывістамі Сямёнам Русаковічам і Юрыем Шчогалевым спецыяльна для ласкаўчан. Чытаць далей »

Падарылi святочны настрой

6-27-12

Для Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў стала добрай традыцыяй напярэдадні Новага года ў раённым цэнтры культуры ладзіць своеасаблівую справаздачу перад бацькамі і жыхарамі райцэнтра.

Пражыта амаль палова навучальнага года, і гэты святочны канцэрт паказаў, што ўдалося зрабіць за адносна невялікі прамежак часу. Больш за 300 вучняў займаюцца ў школе мастацтваў у бягучым годзе. У канцэртнай праграме свае поспехі дэманстравалі і першакласнікі, і выпускнікі, і самі выкладчыкі. Педагагічны калектыў не спачывае на лаўрах, шукае новыя формы работы, шліфуе майстэрства сваіх выхаванцаў. Чытаць далей »

Смех – сур’ёзная справа

4-2-12

Ракаўскі цэнтр народнай творчасці ладзіў вечарыну, прысвечаную 120-годдзю знакамітага пісьменніка, байкапісца, драматурга, вучонага, акадэміка Кандрата Крапівы.

 Адказна аднесліся да ўдзелу ў вечарыне як гаспадары, так і госці. Бо, як кажуць, смех – гэта сур’ёзная справа.

Чытаць далей »

1-06-10

Старажытны Лоск, авеяны легендамі, – адзін з самых цікавых, загадкавых населеных пунктаў у нашым раёне. Кожны, хто больш-менш цікавіцца мінуўшчынай, ведае, што гісторыя вёскі цесна звязана з іменем асветніка Сымона Буднага. Значнай славутасцю лічыцца і крыніца Святога велікамучаніка і лекара Панцеляймона.

Драўляная капліца з купеллю і калодзежам знаходзяцца непадалёку храма Георгія Перамаганосца. Месца здаўна карыстаецца павагай у веруючых. Тут сабраны часцінкі ад гары Галгофы, ад месцаў пахавання Багародзіцы, Іакіма і Ганны, Іосіфа Абручніка, ад гары Фавор, ад гары Спакусы, ад каменя з’яўлення Прасвятой Багародзіцы ў Жыровічах, ад каменя з пячоры Іллі Прарока, а таксама зямля з месца пахавання віфлеемскіх немаўлят, забітых па загадзе Ірада.

Чытаць далей »

Экспанат, авеяны легендамi…

7-0909

Фонды краязнаўчага музея папоўніліся каштоўным экспанатам, набытым для музея за сродкі раённага бюджэту. Гэта – сучасная копія славутага слуцкага пояса.

Зазірнём у гісторыю. У 1736 годзе браты Радзівілы заснавалі ў прыгарадзе Нясвіжа мануфактуру па вытворчасці персідскіх паясоў, якую потым далучылі да слуцкай. Мясцовыя рабочыя былі накіраваны на навучанне ў горад Станіслаў (цяпер Івана-Франкоўск ва Украіне), які славіўся вытворчасцю паясоў. Менавіта адтуль завезлі і абсталяванне. Радзівілы запрасілі ў Слуцк вядомага майстра Аванэса Маджаранца, які распрацаваў свой арнамент пояса – з улікам мясцовых узораў. З гэтага часу на поясе з’яўляюцца арнаменты ў выглядзе кветкі васілька.

Чытаць далей »

Стваральнiкi беларускай нацыянальнай класiчнай оперы

6-0909

У Мінску перад будынкам гарадской ратушы адкрыўся помнік стваральнікам беларускай нацыянальнай класічнай оперы — кампазітару Станіславу Манюшку і драматургу Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу, жыццё і творчая дзейнасць якога цесна звязана і з нашай Валожыншчынай.

Урачыстае адкрыццё скульптурнай кампазіцыі адбылося 3 верасня ў скверы на плошчы Свабоды беларускай сталіцы і было прымеркавана да Дня горада.

Чытаць далей »

Зноў зляцелiся Бацяны

На хутары, што ля вёскі Доўкневічы (былая Дубова), на беразе Гальшанкі прайшоў чарговы (шосты) злёт роду Бацяноў. 

Як заўсёды, ініцыятарам правядзення гэтага мерапрыемства выступіў гаспадар агра-сядзібы “Бацян” Уладзімір Вікенцьевіч Бацян. У старым доме, які дастаўся яму ў спадчыну ад бацькі (былы панскі дом), ён штогод летняй парой праводзіць пераклічку сярод родных, сваякоў, проста носьбітаў аднаго з самых распаўсюджаных на Валожыншчыне прозвішчаў і іх аднадумцаў – людзей, якія цікавяцца вывучэннем свайго радаводу. Чытаць далей »

У гонар першага беларускага святога

У г. п. Івянец праходзіць дэкада юбілейных урачыстасцей, прысвечаных 900-годдзю памяці свяціцеля Міны, епіскапа Полацкага.

 8 ліпеня ў Івянецкім ДК у 17.00 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё вернісажа і прэзентацыя мастацкага пленэра, прысвечанага памяці епіскапа Міны. Прагучыць слова Праасвяшчэннага Паўла, епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага. Чытаць далей »

Валожынская царква Святых Канстанціна і Алены адсвяткавала сваё 150-годдзе

 Валожынская царква Святых Канстанціна і Алены адсвяткавала сваё 150-годдзе, у храме прайшла ўрачыстая служба.

Перазвон званоў сабраў вернікаў, каб разам узнесці свае малітвы Богу. Правёў літургію настаяцель храма, Благачын        ны Валожынскай акругі протаіерэй Дзмітрый Агіевіч. Яму саслужылі дыякан Свята-Духавага сабора і восем святароў – духавенства Валожынскага благачыння і іншых. Пропаведзь перад прычасцем сказаў прыхадскі свяшчэннік з Іўя. Ён узгадаў жыццё Святых Роўнаапостальных Канстанціна і Алены і павіншаваў з прастольным святам і юбілеем. Служба была прыгожай ад святочных убораў духавенства, малітоўных спеваў царкоўнага хору, агульнай малітвы святароў і міран. Чытаць далей »

Апошнія сустрэчы з Нілам Гілевічам

З Нілам Сымонавічам Гілевічам мы сустракаліся, гутарылі, прычым у розных месцах, адзін на адзін і ў сяброўскім коле, мноства разоў. Інакш і быць не магло. Яго запрасіў на кафедру беларускай літаратуры БДУ тагачасны яе загадчык прафесар М. Р. Ларчанка ў далёкім ужо 1960 г. З 1963 г. я стаў аспірантам, а з 1967 г. – выкладчыкам той самай кафедры. Працавалі поплеч на філфаку чвэрць стагоддзя: ён чытаў студэнтам лекцыі па фалькларыстыцы, я – па тэорыі літаратуры. Чытаць далей »

За асаблівыя заслугі ў справе служэння Праваслаўнай царкве

За асаблівыя заслугі ў справе служэння Праваслаўнай царкве і прапаведавання слова Божага Благачынны Валожынскай акругі, настаяцель Свята-Канстанціна-Аленінскай царквы ў Валожыне протаіерэй Дзмітрый АГІЕВІЧ адзначаны вышэйшай патрыяршай узнагародай – правам нашэння мітры і тытулам мітрафорны, а настаяцель Гародзькаўскай Свята-Пакроўскай царквы протаіерэй Сергій ЛІНКЕВІЧ адзначаны епіскапскай узнагародай – правам нашэння паліцы. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars