Матэрыялы рубрыкі «Духоўнасць»

Пад знакам творчасці

 У раённым Цэнтры культуры ўжо 16 гадоў працуе А. М. Санюковіч. Яе таленавітую сям’ю добра ведаюць многія жыхары райцэнтра. З нагоды Дня работнікаў культуры мы вырашылі бліжэй пазнаёміцца з гэтай прывабнай маладой жанчынай.

Алена Міхайлаўна – ураджэнка Валожына. У 2001 годзе яна скончыла факультэт інфармацыйных сістэм Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў і атрымала спецыяльнасць «Бібліятэкар-бібліёграф». Калі вярнулася ў Валожын, у бібліятэцы вакансій не было, і яна ўладкавалася рэдактарам метадычнага аддзела ў РЦК. Пасля стала загадчыкам дзіцячага аддзела. Чытаць далей »

Духоўнасць не ведае межаў

7 верасня ў Вішнеўскім касцёле Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі была асвечана копія абраза Маці Божай з Гетжвальда.

Гетжвальд – невялікі польскі гарадок. Тут на месцы аб’яўлення Дзевы Марыі пабудаваны касцёл і знаходзіцца цудатворны абраз. Яго копію сёлета выканаў мастак Алесь Пушкін, які займаецца рэстаўрацыйнымі работамі ў Вішнеўскім касцёле. Праз некалькі дзён майстар павязе свой твор у суседнюю краіну, дзе яго ўжо чакаюць і рыхтуюцца да ўрачыстай сустрэчы. Чытаць далей »

Музыка абуджае душу

     Сёлета ў 15-ы, юбілейны раз пры Івянецкім касцёле Св. Міхала ў рамках маладзёжнага злёту працавала Музычная майстэрня.

Моладзь каталіцкіх парафій Беларусі і Польшчы палюбіла Івянец як месца, дзе збіраюцца аднадумцы, дзе грае музыка, пануе ўзнёслы настрой і гучаць пранікнёныя малітвы. Чытаць далей »

Яму шапталі лоскія бярозы…

Сярод пісьменнікаў і культурных дзеячаў мінулага, якія ўнеслі вялікі ўклад у нацыянальную спадчыну Беларусі, адно з галоўных месцаў належыць Сымону Буднаму (1530 – 13 студзеня 1593 года) – найбуйнейшаму дзеячу рэфармацыйнага руху ў другой палове 16 стагоддзя, першадрукару, паэту, гуманісту, філосафу, асветніку і заснавальніку рацыяналістычнай крытыкі хрысціянства, дзейнасць якога звязана з Валожыншчынай. Чытаць далей »

Канцэрт у стылі рэтра

Калі прыходзіш на справаздачныя канцэрты Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў, што традыцыйна ладзяцца ў канцы кожнага навучальнага года, то разумееш, наколькі ўсё ж такі малая зала цэнтра культуры, бо яна не можа ўмясціць усіх жадаючых трапіць на гэта выніковае прадстаўленне.
Чытаць далей »

Адбыўся рэгіянальны конкурс

VII Рэгіянальны конкурс-пленэр маладых пейзажыстаў імя Фердынанда Рушчыца – мастака, графіка, сцэнографа, прафесара жывапісу – адбыўся на радзіме нашага славутага суайчынніка – у Багданаве.
Чытаць далей »

Жыве імя Янкі Купалы

    У маі традыцыйна праходзіць акцыя “Ноч музеяў”. Арганізатары з кожным годам імкнуцца зрабіць праграму больш яскравай і цікавай. Сёлета мерапрыемства праводзілася Валожынскім краязнаўчым музеем сумесна з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы. Арт-гасцёўня “Дзвюх плыняў вечнае зліццё” была прысвечана Янку Купалу і яго жонцы, ураджэнцы Валожыншчыны Уладзіславе Станкевіч.
Чытаць далей »

Было што паглядзець і паслухаць

 У РЦК прайшло адказнае, хвалюючае і адначасова вельмі прыгожае мерапрыемства – абарона найменняў “народнае” літаратурна-мастацкім аб’яднаннем “Рунь” і “ўзорны” клубам “Грацыя”.
Чытаць далей »

Юр’еў дзень у Дубіне

 Юр’е – адно з самых цікавых і паважаных свят народнага календара. Адзначаецца яно ў дзень Святога пакутніка Георгія Перамаганосца, які ва ўяўленні беларускіх сялян з’яўляецца заступнікам палеткаў, пастухоў і свойскай жывёлы.
Чытаць далей »

Для блізкіх і далёкіх суседзяў

    З даўніх часоў Гародзькі славіліся на ўсю акругу кірмашамі. 7 мая сюды з’ехаліся суседзі з Маладзечаншчыны і Смаргоншчыны на фестываль, які ў будучым можа стаць яшчэ адным брэндам вёскі. Ідэя не была “навязана” зверху, мясцовыя людзі самі вырашылі наладзіць новую традыцыю, а работнікі культуры ахвотна падтрымалі гэту ініцыятыву.
Чытаць далей »

Сусветна вядомы ансамбль выступіў у Валожыне

    На сцэне Валожынскага Цэнтра культуры выступіў вядучы харэаграфічны калектыў краіны – сусветна вядомы Дзяржаўны ансамбль танца Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам мастацкага кіраўніка і галоўнага балетмайстра Валянціна Дудкевіча.
Чытаць далей »

Жывая класіка

    На базе цэнтра творчасці дзяцей і моладзі прайшоў раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.

У раённым конкурсе прынялі ўдзел каля сарака вучняў 1-10 класаў у чатырох узроставых катэгорыях. Першы састаў журы, якое ацэньвала выступленні малодшых канкурсантаў, узначаліла паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі М. А. Шакун; другі, дзе змагаліся дзве старэйшыя ўзроставыя катэгорыі, – кіраўнік народна-літаратурнага аб’яднання “Рунь”, член Саюза пісьменнікаў Беларусі В. Ф. Гіруць-Русакевіч.
Чытаць далей »

Ракаў вітаў маладых выканаўцаў

    У старадаўнім Ракаве ў шосты раз прайшоў фестываль-конкурс маладых выканаўцаў імя М. Грушвіцкага. За час існавання ён стаў значнай падзеяй у культурным жыцці Беларусі.
Чытаць далей »

Другі міжнародны пленэр

    Другі год запар Беларусь вітае ўдзельнікаў Міжнароднага мастацкага пленэру «Святасць зямлі беларускай». Сёлетні пленэр прысвечаны слаўнаму 500-гадоваму юбілею кнігадрукавання і ролі хрысціянства ў гісторыі беларускай кнігі.
Чытаць далей »

З любоўю да радзiмы

    Выстава жывапісу “Я нарадзіўся тут” вядомага беларускага мастака Алеся Квяткоўскага адкрылася ў Валожынскім краязнаўчым музеі. Яна прысвечана 65-годдзю творцы і 40-годдзю яго прафесійнай дзейнасці.
Чытаць далей »

Да 100-годдзя фацiмскiх аб’яўленняў

    Фаціма – невялікая мясціна ў Партугаліі, дзе 13 мая 1917 года Багародзіца Марыя аб’явілася тром дзецям-пастушкам.

    У гэтым 2017-м годзе спаўняецца 100 гадоў фацімскіх аб’яўленняў. За гэты час дзясяткі, калі не сотні, мільёнаў людзей з усяго свету прыязджалі і працягваюць прыязджаць у Партугалію, каб пакланіцца Маці Божай Фацімскай і выпрасіць у Яе патрэбную дапамогу сабе і сваім блізкім.
Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars