Матэрыялы рубрыкі «Свой край вывучай»

“ЗНАЁМАЯ І НЕЗНАЁМАЯ ДУБІНА”

Знаёмая-і-незнаёмая-Дубіна-1

    Больш за 400 населеных пунктаў налічваецца на карце Валожыншчыны. Гэтым і ўнікальны наш раён на Міншчыне, гэтым і прыцягальная маляўнічая Налібоцкая старонка для шматлікіх турыстаў і гасцей. У свой час газета шмат пісала пра раён. Але кампактнага,  цэласнага матэрыялу так і не ўдалося сабраць. Гэта «ўпушчэнне» і выпраўляем цяпер. Пад рубрыкай “Свой край вывучай” працягваем анталогію 428 вёсак раёна. Сённяшні наш пункт тапанімічнага падарожжа – вёска Дубіна. Чытаць далей »

Наўздагон за графам

У 1903 годзе ў Мінску чакалі прыезд імператара Мікалая II. Да візіту старанна рыхтаваліся: чыноўнікі працавалі без перадыху і стараліся прадумаць кожную дробязь, каб не ўгнявіць цара-бацюшку. Зусім нечакана аказалася, што ў губернскім горадзе няма дастойнага венцаноснай асобы аўтамабіля. Выручыў валожынскі граф Тышкевіч, які падагнаў адзін са сваіх шыкоўных лімузінаў да чыгуначнага вакзала на выпадак, калі цар са світай пажадаюць пракаціцца з экскурсіяй. Аднак Мікалай у той раз з цягніка не сыходзіў… Чытаць далей »

Заблукала ў агародах

заблукала

Рака Валожынка, прадмет жартаў і кпінаў, аднойчы паказала свой нораў: у жніўні 2011-га пад націскам граду і ліўня дамба прарвалася і рака выйшла з берагоў, падтапіўшы вуліцы Кастрычніцкая і Набярэжная так, што вада стаяла ў дамах аж да вокнаў… Чытаць далей »

Знаёмыя і незнаёмыя Тышкевічы

1788-0

Для многіх беларусаў род Тышкевічаў малавядомы. Мы больш знаёмы з прадстаўнікамі роду Радзівілаў, Сапегаў, Агінскіх. Дык хто ж яны, Тышкевічы? Як жылі, чым займаліся, чым знакамітыя? Як гісторыя нашых мясцін звязана з лёсам гэтых людзей? Давайце пагартаем старонкі летапісу магнацкага роду Тышкевічаў, пройдзем па іх жыццёвых сцежках, адчуем атмасферу тых часоў і падзей! Чытаць далей »

Знаёмыя і незнаёмыя Тышкевічы

442653aaa9b6ba45518dcf337a903819

Для многіх беларусаў род Тышкевічаў малавядомы. Мы больш знаёмы з прадстаўнікамі роду Радзівілаў, Сапегаў, Агінскіх. Дык хто ж яны, Тышкевічы? Як жылі, чым займаліся, чым знакамітыя? Як гісторыя нашых мясцін звязана з лёсам гэтых людзей? Давайце пагартаем старонкі летапісу магнацкага роду Тышкевічаў, пройдзем па іх жыццёвых сцежках, адчуем атмасферу тых часоў і падзей! Чытаць далей »

Таямніцы Налібоцкай Пушчы

Фото

Алесь Белы – вядомы гісторык і гаспадар аграсядзібы «Марцінова Гусь» – распачаў  збор сродкаў на выданне міні-энцыклапедыі для дзяцей і дарослых “Таямніцы Налібоцкай Пушчы”.

Гэтая кніга можа быць самым займальным шляхаводам па адным з цікавейшых рэгіёнаў Беларусі зусім недалёка ад Мінска. А можа – маляванкай для самых маленькіх. Погляд на Налібоцкі край даецца праз прызму яго маляўнічых міфаў: пра казачніка Бая, які схаваў на дне возера Кромань усе беларускія казкі і легенды; пра мядзведзяў-будаўнікоў, якія дапамагалі будаваць тутэйшыя храмы; пра пушчанскіх плытагонаў і гутнікаў-шкладуваў. Пушчанскія міфы знайшлі ўвасабленне ў адмыслова створаных для кнігі мастацкіх сюжэтах у 2-х варыянтах: поўнакаляровым і контурным – для маленькіх аматараў малявання. Яны ж рэалізаваныя і як серыя паштовак. Чытаць далей »

Праз прызму часу

100774524

     “Эпідэмія” падарожжаў у далёкае і блізкае замежжа захапіла людзей. А сваё роднае, блізкае застаецца нязведаным, неацэненым…

    Кожны куток нашай зямлі мае свае адметнасці, сваю гісторыю. Каб распазнаць іх, трэба пабываць у гэтых мясцінах і прапусціць праз сэрца. Я прысвяціў жыццё вывучэнню роднага краю і прапаную вам вандроўку па маёй любай Пяршайшчыне. Чытаць далей »

З расказаў пра Паніззе

з-расказаў

У камуністычныя часы цэнтральныя плошчы і галоўныя вуліцы населеных пунктаў часцей за ўсё называлі ў гонар Леніна. У Валожыне гэта гучнае імя прыпісалася не зусім тыпова. Вуліца Леніна хоць і самая працяглая ў горадзе, але хутчэй нагадвае вёску…

Чытаць далей »

Маршрут да спадчыны

Volojin

    Згодна з пастановай Прэзідыума Савета Валожынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, на тэрыторыі раёна створаны экскурсійны маршрут пад назвай “З гісторыяй, з культурай, з намі”. Мэта яго – папулярызацыя гістарычных мясцін і народных традыцый Валожыншчыны. Першымі турыстамі маршруту сталі старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый працоўных калектываў райцэнтра.
Чытаць далей »

Сярод узвышшаў i лагчын знайшла гiсторыя зачын

У геамарфалагічных адносінах тэрыторыя Валожынскага раёна ўяўляе сабою складанае спалучэнне Мінскага і Ашмянскага ўзвышшаў, а таксама нізін, звязаных з далінамі Нёмана, Бярэзіны і Іслачы.

Каля 15 працэнтаў тэрыторыі месціцца на вышынях 250-300 метраў над узроўнем мора, амаль трэцяя яе частка – на ўзроўні 200-250 метраў, 36 працэнтаў – на 150-200 метраў і каля 12,5 працэнта на ўзроўні ніжэй за 150 метраў. Самая высокая адзнака (335 метраў) знаходзіцца на ўсходзе раёна – Гара Маяк, каля в. Шапавалы былога Залескага сельсавета, найніжэйшы пункт (140,3 метра) – у даліне р. Бярэзіны на мяжы Валожынскага і Іўеўскага раёнаў. Чытаць далей »

Зберажом пушчу для нашчадкаў!

Сусветная праграма “Тэрыторыя, важная для птушак” ахоплівае 200 краін, больш за 12000 тэрыторый, з якіх 51 знаходзіцца ў Беларусі, а адна – у Валожынскім раёне.

Што такое ТВП?

Эфектыўным метадам аховы многіх відаў жывёл і раслін з’яўляецца захаванне прыродных тэрыторый, неабходных для іх існавання. Адзін з падыходаў – гэта выдзяленне ў адпаведнасці з пэўнымі крытэрыямі тэрыторый, важных для птушак (ТВП), якія забяспечваюць выжыванне папуляцый большасці відаў птушак. Гэта месцы гнездавання, зімоўкі ці міграцыйныя шляхі тых відаў птушак, якія маюць неспрыяльны ахоўны статус або знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Чытаць далей »

Важкая гронка яе ўспамiнаў

Алімпіяда Антонаўна Балашка – адзіная з мазурчан, якая тут нарадзілася і пражыла ўсё жыццё.

 У вялікай хаце жанчына зараз вякуе адна. Мужа, з якім пражылі 56 гадоў, пахавала. Двое сыноў асталяваліся ў горадзе. Але ў доме, як і ў мінулыя часы, па-ранейшаму акуратна і ўтульна. На вокнах – свежыя гардзіны, сталы – у яркіх палатняных абрусах, густыя зялёныя вазоны, белая столь, якую сама калісьці старанна фарбавала, – усё красамоўна характарызуе дбайную гаспадыню. Чытаць далей »

Завiтаем у Мазурку!

Паважаныя чытачы! У гэтым нумары раёнкі мы зноў вяртаемся да нашага ранейшага пазнавальна-інфармацыйнага праекта, прысвечанага вёскам раёна.

Сённяшні статус гэтага населенага пункта мяс цовыя жыхары характарызуюць даволі іранічна: “У нас тут цяпер жывуць чатыры бабы і чатыры халасцякі”. “Бабы” – гэта старыя кабеты, якія размянялі хто восьмы, а хто ўжо і дзявяты дзясятак гадоў. А “халасцякі” – іх сыны, якія да сталасці гадоў так і засталіся бабылямі, а некаторыя былі жанатыя, ды развяліся. Чытаць далей »

Птушку-сiмвал будзем выбiраць з пяцi кандыдатаў

Больш за 20 чалавек прынялі ўдзел у круглым стале, які прайшоў у Валожыне ў рамках рэалізацыі ініцыятывы “Прыродны сімвал раёна (птушка) як каталізатар развіцця экатурызму на Валожыншчыне”. Час рэалізацыі дадзенага праекта – з лютага па ліпень бягучага года.

ДЛЯ ДАВЕДКІ: у Злучаных Штатах Амерыкі кожны з 50-і штатаў мае сваю птушку-сімвал. Такі сімвал ёсць у шэрага краін свету, напрыклад, у дзяржавы Ізраіль гэта ўдод, у Вялікабрытаніі – заранка. У Беларусі пакуль што толькі два раёны, Слуцкі і Міёрскі, маюць сваю птушку-сімвал. У першага гэта – салавей, другога – журавель. Чытаць далей »

Пераможная праўда жыцця

 Калі ў Дорскай школе ўзнікла ідэя арганізаваць музей, то спрэчак наконт таго, пра што ён будзе, не ўзнікала. Усе пагадзіліся, што ў мясцовасці, дзе падчас Вялікай Айчыннай вайны фашысты ўчынялі дзікія зверствы над мірнымі жыхарамі, трэба супыніцца на ваеннай тэме.

Пачатак экспанатам паклалі ўспаміны сведак той трагедыі Юзэфы Кулік і Івана Рудовіча. Напярэдадні Дня Перамогі ў 2015 годзе музей адкрыўся. Першымі экскурсантамі сталі пажылыя жыхары Дораў і суседніх вёсак, сярод іх былі і тыя, хто перажыў ваеннае ліхалецце. Наведалі адкрыццё і члены нямецкай дэлегацыі. Асабліва іх уразіў расказ Еўдакіі Грышэль, якая таксама была прыгаворана згарэць зажыва, знаходзілася ў царкве сярод такіх жа бязвінных ахвяр, але цудам пазбегла смерці… Чытаць далей »

Аграэкатурыстычным шляхам

Выраб рэгіянальных сувеніраў, птушка-сімвал Валожынскага раёна, веламарафон і іншыя аспекты стаялі на парадку дня падчас сустрэчы прадстаўнікоў аграэкатурыстычнай суполкі і іншых зацікаўленых асоб, якая прайшла ў памяшканні Ракаўскага сельвыканкама.

На сустрэчы абмяркоўваліся напрамкі развіцця сельскага і “зялёнага” турызму, рэалізацыя праектаў устойлівага развіцця, падтрыманых міжнароднымі няўрадавымі арганізацыямі. Асобны акцэнт быў скіраваны на рэалізацыю праекта “Рэгіянальныя сувеніры як сродак інтэграцыі мясцовых агратурыстычных суполак” у рамках праграмы падтрымкі Беларусі, рэалізуемай Дортмундскім міжнародным адукацыйным цэнтрам і іншымі замежнымі арганізацыямі. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars