Матэрыялы рубрыкі «Свой край вывучай»

Яго работа стала лепшай сярод 65 канкурэнтаў…

Напярэдадні навагодніх свят у многіх дарослых абуджаецца вера ў цуды. А вось дзеці не толькі вераць у цуды заўсёды, але і самі ўмеюць ствараць чароўную казку. Напрыклад, 5-гадовы Антон БАБІЧ разглядзеў хараство ў… пластыкавых стаканчыках.

Хлопчык два дні карпатліва склейваў сотні пластмасавых ёмістасцей, каб атрымаць незвычайнага снегавіка.

У складаным творчым працэсе юны скульптар не абышоўся без бацькоўскай дапамогі. Мама Людміла і тата Іван – міліцыянеры. Нягледзячы на шчыльны графік працы, яны знайшлі час для сумеснай творчасці з сынам. Калі пластыкавага матэрыялу не хапіла, тата аб’ездзіў амаль усе магазіны райцэнтра, пакуль, нарэшце, удалося дакупіць патрэбныя белыя стаканы. Чытаць далей »

Шэсць маршрутаў на турыстычнай карце раёна

На тэрыторыі Валожынскага раёна з’явілася чарговая сетка экскурсійных маршрутаў, распрацаваная па ініцыятыве аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

 Ролю тураператара ўзяў на сябе Валожынскі цэнтр дзіцячай творчасці. Тут сфарміравалі “турыстычны прадукт” – экскурсіі, праезд, кошты. Маршруты для вандровак вызначала настаўнік геаграфіі са спецыялізацыяй турызм і краязнаўства Валянціна Карнееўна Відзевіч – зараз метадыст цэнтра дзіцячай творчасці. Нядаўна турыстычнае ноу-хау яна прэзентавала дырэктарам і загадчыкам сярэдніх і дашкольных устаноў адукацыі раёна падчас іх сходу на базе СШ № 1 райцэнтра.

Вы наведвалі школу паласатых эльфаў пад Івянцом? Каталіся ў карэце па сельскіх дарогах? Ляпілі свістулькі альбо выцягвалі на ганчарным крузе збан з эластычнай гліны? Назіралі за жыццём дзікіх пушчанскіх зуброў? Кожны турыст знойдзе на Валожыншчыне нямала забаў! Чытаць далей »

Музей у гонар настаўнiка

 Ужо каторы год у Дубіне Юрздыцкай працуе хата-музей сялянскага побыту. Будынак мае сваю доўгую і цікавую гісторыю. Жылі ў ім бацькі тутэйшага настаўніка Васіля Васільевіча Рагяля, а пасля і ён са сваёй сям’ёй. Дарэчы, сёлета спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння гэтага чалавека.

Захавальніца хаты-музея Тамара Уладзіміраўна Каляда можа гадзінамі распавядаць пра жыццё Васіля Васільевіча і пра сам музей, бо на падставе лёсу гэтага чалавека можна прагледзець і лепш зразумець гісторыю нашай радзімы, у тым ліку і ўсяго настаўніцтва. Чытаць далей »

ЗАМУРАВАНЫ АРХIЎ

замураваны архіўё1

У пятніцу 10 ліпеня ў 16.30, падчас рэстаўрацыйных работ у Вішнеўскім касцёле Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі Святой Альжбеты, была знойдзена вялікая колькасць архіўных дакументаў перыяду 1828-1943 гадоў, кніг, а таксама арганных рэгістраў работы віленскага майстра Фларыяна Астрамецкага. Усяго ў спісе знаходак – 35 найменняў. Чытаць далей »

Пра рэкламу – у шырокiм сэнсе

Мінскае рэкламна-вытворчае прадпрыемства “Карыфа” задалося мэтай зрабіць наш раён месцам для прыцягнення грошай.  З дапамогай усіх відаў рэкламы.

Першапачаткова з гэтай мэтай вырашылі правесці ў Валожыне рэгіянальны бізнес-семінар “Рэклама ў дапамогу, ці Як прадаць сваё”. На яго, аб’ехаўшы папярэдне ўсе раённыя прадпрыемствы і арганізацыі, грамадскія арганізацыі і аб’яднанні, былі запрошаны  каля 200 чалавек. Дадаткова ім разаслалі яшчэ і запрашэнні. Як сказала ў выступленні дырэктар кампаніі Кацярына Кубракова, яны разлічвалі ўбачыць у зале раённага Цэнтра культуры чалавек 150-200. Рэчаіснасць аказалася больш празаічнай. На семінар прыйшлі крыху больш за 30 чалавек. У пераважнай большасці — гаспадары аграсядзіб. Былі таксама дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Валожынскім раёне, прадстаўнікі Белаграпрамбанка, гасцініцы “Карона”, устаноў культуры, раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва… Чытаць далей »

Месца, услаўленае паланезам

Сёлетні год у культурным асяроддзі праходзіць пад эгідай Міхала Клеафаса Агінскага, з дня нараджэння якога прайшло ўжо два з паловай стагоддзі.

Па ініцыятыве настаўнікаў Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў работнікі культуры раёна пабывалі на радзіме славутага кампазітара ў Залессі, што на Смаргоншчыне. Паездка была цалкам за кошт фінансаў галіновага прафсаюза, арганізацыйныя пытанні рашыла старшыня прафкама, дырэктар раённага музея Наталля Паўлаўна Лоўчая.

Прыкладна 70 кіламетраў аддзяляюць наш горад ад таго месца, дзе нарадзіўся, жыў і тварыў М. К. Агінскі. Таму турыстычная вандроўка часу заняла няшмат – усяго 4 гадзіны, але незабыўных уражанняў пакінула мноства. Экскурсанты даведаліся пра цікавыя факты з біяграфіі кампазітара, гістарычныя звесткі пра род Агінскіх і тую далёкую эпоху. Палац і навакольны парк былі напоўнены гукамі дзівоснай музыкі, якія абуджалі ў наведвальнікаў адпаведны настрой.  Чытаць далей »

За працу – павага людская

(Заканчэнне. Пачатак у № 14.)

У 70-я гады на пасяджэннях сельгасарцелі была пастаўлена задача – зрабіць вёску Подберазь аграгарадком, забяспечыць людзей працоўнага ўзросту работай.

Ва ўзведзеным будынку зрабілі пілараму, адкрылі прадпрыемства па вырабу хатняй мэблі, штыкетніку для агароджвання сялянскіх сядзіб і іншых драўляных матэрыялаў. Для работнікаў пабудавалі інтэрнат.

На жаль, сталі мяняцца кіраўнікі гаспадаркі, якія не змаглі захаваць тое, што было зроблена раней. Спыніла сваё існаванне свінагадоўчая ферма ў вёсцы Поці. Непатрэбнымі сталі канюшні, іх разбурылі. Закрылі жывёлагадоўчую ферму ў в. Алянава, скарачаецца пагалоўе жывёлы і на ферме «Анцэлеўшчына». Чытаць далей »

За працу – павага людская

Край мой родны, Падбярэззе,

Што між Вішневам, Забрэззем,

У мясціне ў лясістай,

Ля вады крынічнай чыстай,

Што ўпадае шумна, гулка

У раку Беразіну,

Назвы меў дзве – не адну. Чытаць далей »

Свой край вывучай

Фундатарам Валожынскага касцёла ў 1661 годзе быў Юзаф Багуслаў Служка, тады яшчэ маршалак над-ворны літоўскі, а потым ужо кашталян віленскі і гетман польны літоўскі. Памёр ён у 1702 годзе.
Спачатку касцёл і кляштар на сямнаццаць манахаў былі з дрэва. У перспектыве падумвалі пра больш адпаведную пабудову. Пажар у 1815 годзе паскорыў старанні, бо знішчыў стары драўляны касцёл, спаліў большую частку манастыра, яго архіў, бібліятэку і прымусіў бернардынаў звярнуцца за дапамогай да хрысціянскіх душ.
Такі зварот ніколі не быў безвыніковы і бясплённы, асабліва калі на чале дабрачынцаў стаў заможны і набожны дом Тышкевічаў. Чытаць далей »

Старонкi летапiсу раёна

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне Валожынскага краю з лістапада 1939 года па студзень 2015 года.

 Да 1924 года на тэрыторыі БССР існавала адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне былой Расійскай імперыі: губерня – павет – воласць. З 1925 года ў БССР уведзена новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне: акруга – раён – сельскі Савет.

15 студзеня 1938 года Вярхоўны Савет ССР прыняў Пастанову “Об изменении и дополнении статей Конституции СССР “О введении в БССР областного административного деления”, згодна з якой замест дзесяці акруг утворана 5 абласцей: Мінская, Віцебская, Гомельская, Магілёўская, Палеская (з цэнтрам у г. Мозыры). Чытаць далей »

Вобразы роднага краю

У раённым краязнаўчым музеі адкрылася выстаўка работ мастака Мікалая Яўгенавіча Мішчанкі “З любоўю да роднага краю”. На працягу паўтара месяца жыхары і госці Валожына змогуць ацаніць прыгажосць і гармонію беларускай прыроды, гарадскіх пейзажаў, цікавых нацюрмортаў.

Мастак нарадзіўся ў 1949 годзе ў Магілёве. Пасля заканчэння Віцебскага педагагічнага інстытута выкладаў выяўленчае мастацтва ў школах і педуніверсітэце імя М. Танка. Удзельнічаць у выстаўках пачаў з 2002 года. Зараз працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.  Работы Мікалая Мішчанкі папаўняюць прыватныя калекцыі Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі, выстаўляюцца ў галерэях. Чытаць далей »

Ахоўнiкi даўнiны

Прызнайцеся, валожынцы, ці часта вы бываеце ў нашым раённым музеі? А між тым, колькі цікавых экспанатаў сабраў калектыў аднадумцаў пад кіраўніцтвам дырэктара гэтай установы культуры Н. П. Лоўчай!

Ад густой канцэнтрацыі самабытных рэчаў, якімі карысталіся нашы продкі, ствараецца такая атмасфера, што, здаецца, падарожнічаеш на машыне часу. Да таго ж, кожны прадмет – побач, яго можна разгледзіць і нават дакрануцца.

Праўда, калі дасць дазвол экскурсавод У. М. Пучкоў. Пра Уладзіміра Міхалавіча ўспомніць трэба асобна, бо так цікава, як ён, вам не раскажа ні адзін сталічны музейны работнік. І нават калі вы – знаўца мясцовай гісторыі, то ўсё адно даведаецеся ад яго нешта новае. Чытаць далей »

Турыстычны праект Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага і музея яўрэйскага супраціўлення прываблівае ў Валожын шматлікіх падарожнікаў

Ідэя рэалізоўваецца са снежня мінулага года дырэктарам музея, які таксама каардынуе праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Маршруты па штэтлах (мястэчках). Аб’екты яўрэйскай культурнай спадчыны ў трансгранічным турызме”.

Так званая “карта спадчыны” даследуе гісторыю даваенных мястэчак. Напрыклад, падарожнікам раскажуць, што ў Валожыне ў свой час была адна з першых іешыў на тэрыторыі сучаснай Беларусі, заснаваная ў 1803 годзе. Старажылы і да гэтага часу памятаюць, як у мястэчку студэнты іешывы хадзілі ў чорных капелюшах, з пэйсамі, аднак фармальна іешыва была даўно закрыта. Чытаць далей »

«Шведскае» дзесяцiгоддзе Валожына

Словамі “Ці ведаеце вы, што…” звычайна пачынаецца інфармацыя, якая прэтэндуе на навізну. Дык вось ці ведаеце вы, што сёлета, 19 кастрычніка споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння першага і апошняга бургамістра Валожына Станіслава Шведа. Ён пражыў доўгае, насычанае падзеямі жыццё і памёр у 1984 годзе на сваёй радзіме, у польскім гарадку Санок Прыкарпацкага ваяводства.

Дырэктар раённага музея Н. П. Лоўчая і навуковы супрацоўнік У. М. Пучкоў перавярнулі тоны інтэрнэцкай “руды”, паблукалі па сайтах і адшукалі гэту жамчужыну для калекцыі фактаў гісторыі нашай мясцовасці. Чытаць далей »

Экскурсiя ў даўнiну

Гістарычныя звесткі захоўваюцца вусна і пісьмова. У сельскай мясцовасці памяць пра даўнейшае жыццё перадавалася ад пакалення да пакалення найчасцей вусна, бо большасць людзей былі непісьменнымі. Так нашы мудрыя продкі здолелі захаваць код вернасці традыцыям, код дабрыні і спачування, код любові да працы, да малой радзімы. Заўсёды існавала строгая сістэма выхавання ў сям’і, таму адхіленняў ад агульнапрынятых нормаў паводзін у грамадстве амаль не было. Чытаць далей »

Зямля, багатая талентамi…

Мая родная зямліца!

Нізка ў пояс хачу табе я пакланіцца,

Прагна вуснамі прыпасці да святой крыніцы,

Каб жывой вады напіцца…

Такімі прачулымі, по-ўнымі замілавання да роднай зямлі словамі распачала  свята вёскі дырэктар Ракаўскага Цэнтра народнай творчасці Хрысціна Лямбовіч.  Яна ж галоўны сцэнарыст гэтай урачыстасці, а ініцыятар правядзення  — Ракаўскі сельвыканкам. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars