Падаткі па-новаму

Инспекция МНС Республики Беларусь по Воложинскому району в связи с вступлением в силу с 1 января 2010 года особенной части Налогового кодекса Республики Беларусь сообщает следующее. Кодексом предусматривается увеличение общеустановленной ставки НДС с 18 процентов до 20 процентов, ставки НДС 15,25 процента до 16,67 процента. Одновременно с 1 января 2010 года прекращается взимание сбора в […]

Продолжить чтение

Абмеркавалі дэпутаты

На пазачарговай 37-й сесіі раённага Савета дэпутатаў разгледжана пытанне, звязанае з раённым бюджэтам на 2010 год. З дакладам выступіла намеснік старшыні пастаяннай камісіі раённага Савета дэпутатаў па пытаннях фінансава-крэдытнай сістэмы, бюджэту, эканомікі і сферы вытворчасці, начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Людміла Сямёнаўна Дубоўская.

Продолжить чтение

Статыстыка вогненных трагедый

аму адбываюцца пажары і гінуць на іх людзі? Складана адказаць на такое пытанне адразу, але паспрабуем зрабіць гэта з дапамогай некаторых фактаў і лічбаў. Недарэмна ж гавораць: статыстыка ведае ўсё. За мінулы год на тэрыторыі раёна адбыўся 51 пажар. У агні загінулі 14 чалавек, з іх адно дзіця. Матэрыяльны ўрон ад пажараў склаў больш за […]

Продолжить чтение

Каб фігура стройнай стала, не цурайся хлеба, сала…

Усе мы станоўча ставімся да здаровага ладу жыцця, але як часта тэорыя разыходзіцца з практыкай! А вось выхавацель дзіцячага сада № 2 Вера Міхайлаўна Каваленка штодзень жыве ў згодзе з гэтымі прынцыпамі. “Вера Міхайлаўна – актыўная ўдзельніца спартыўных мерапрыемстваў, яна з тых, хто проста апантаны здаровым ладам жыцця”, – гавораць пра яе ў аддзеле фізічнай […]

Продолжить чтение

Равесніца мінулага веку

Фядора Лаўрэнцьеўна Нахай з Улазавічаў у красавіку адзначыць сто дзесяты дзень нараджэння. За сваё доўгае жыццё да ўрачоў упершыню звярнулася ў 2008 годзе з пераломам рукі. Калі медсёстры заводзілі на пацыентку медыцынскую картку, то некалькі разоў перапыталі: “З якога Вы года? Не можа быць, што з 1900-га!”

Продолжить чтение

У кожнага сваё жыццё зямное

Аніла Васільеўна Уланчык нарадзілася і вырасла ў Чарнігаўскай вобласці на Украіне, а ўсё свядомае жыццё пражыла ў Беларусі, у вёсцы Цябуты Сугваздаўскага сельсавета. За больш чым пяцьдзесят гадоў навучылася размаўляць па-беларуску, толькі з прыемным мяккім украінскім акцэнтам. Да вайны паспела дзяўчына скончыць сем класаў. Калі прыйшлі немцы, то амаль адразу мясцовую моладзь сталі хапуном хапаць […]

Продолжить чтение

Чалавек, які заўсёды рады сонцу

Гэта пятнічная сустрэча не зусім традыцыйная, многім не падобная на ранейшыя. Па-першае, мы пазнаёмім з чалавекам, якога ведаюць толькі нямногія. У яго няма вялікіх заслуг і рэгалій, як у нашых ранейшых субяседнікаў. Бо ў маладое жыццё Сяргея з Валожына ўнеслі свае непажаданыя карэктывы каварныя абставіны. Па-другое, гэта інтэрв’ю не традыцыйнае і па спосабу атрымання інфармацыі.

Продолжить чтение

У стылі максімалізму

Даярка СВК “Манькаўшчына” Таццяна Баляславаўна ЗЯНЬКО надаіла летась па 9525 кілаграмаў малака ад кожнай каровы. У чым жа сакрэт? Можа каровы асаблівыя, ці абсталяванне на ферме іншае? Бо, як вядома, у некаторых сельгасгаспадарках рубеж і ў чатыры тысячы кілаграмаў малака ад каровы застаецца непакораным… – Таццяна Баляславаўна, дык можа падзеліцеся сакрэтам поспеху з калегамі?

Продолжить чтение

Добрых спраў ініцыятар

Як вы хочаце, каб людзі ставіліся да вас, так і вы стаўцеся да людзей. Гэтай біблейскай ісцінай у любой сітуацыі кіруецца шаноўны госць чарговага рэдакцыйнага праекта, які паспеў палюбіцца чытачам раённай газеты, – вядомы і паважаны ва ўсім раёне жыхар Івянца Л. А. Вечар. Нягледзячы на ўзрост (22 ліпеня ветэран адсвяткаваў 85-годдзе), Леанід Андрэевіч займае […]

Продолжить чтение

Службіст у добрым сэнсе слова

Сёння цяжка ўявіць нашу цэнтральную аптэку без яе загадчыцы – Людмілы Карлаўны ЦІШУК. У службовым кабінеце гэту жанчыну застаць цяжка, лягчэй – за прылаўкам, дзе яна не толькі дапамагае сваім работнікам адпускаць лякарствы, але адначасова дае слушныя парады-кансультацыі наведвальнікам. Яна кампетэнтны фармацэўт і надзвычай цікавы чалавек. Размова ў гасцёўні – спроба паказаць вядомага чалавека з […]

Продолжить чтение