З 2 па 19 красавіка праходзіць пажарна- прафілактычная акцыя «За бяспеку – разам»

Асноўная мэта – зніжэнне колькасці пажараў з-за парушэнняў правіл пажарнай бяспекі.

Продолжить чтение

Менш каменняў — большы ўраджай!

У Беларусі каля 15 % сельгасугоддзяў засмечаны камянямі. Працаваць на такіх землях затратна: тэхніка часцей выходзіць са строю, больш значныя страты і прадукцыі. Ды і Год малой радзімы сёлета вызначае маштаб работ: актыўна наводзіцца парадак на зямлі.

Продолжить чтение

Прыёмная сям’я — сям’я асаблiвая

У законе Рэспублікі Беларусь “Аб правах дзіцяці” адзначана: “Кожнае дзіця мае права жыць у сям’і”. Сёння айчынны і замежны вопыт пераканаўча паказвае: гарантыі станоўчай будучыні сірот, якія выраслі ў сем’ях, значна вышэйшыя, чым тых, хто атрымаў выхаванне ў інтэрнатных установах.

Продолжить чтение

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі ШТЭЙНЕР

За першы квартал бягучага года сямейны капітал у памеры 10 тысяч долараў ЗША назначаны ў раёне 8-і жанчынам. Летась за такі ж перыяд 11 жанчын-маці атрымалі права на яго налічэнне.

Продолжить чтение

Псiхолагi супраць булiнгу

На базе СШ 2 г. Валожына адбылося чарговае пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання педагогаў-псіхолагаў. На гэты раз падставай для сустрэчы стала праблема, якая сёння клапоціць людзей ва ўсім свеце – булінг (ганенне). “Спыніць насілле. Аказанне псіхалагічнай дапамогі дзецям, якія аказаліся ў сітуацыі ганення” – так была сфармулявана асноўная тэма мерапрыемства.

Продолжить чтение

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі ШТЭЙНЕР

Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС стала падставай для шматгадовага сяброўства паміж дабрачынцамі з Германіі і нашым раёнам. За гэтыя гады ў многіх сем’ях і ўстановах адукацыі, іншых установах стаў сваім чалавекам Герхард Крамер. Ён асабіста і яго дабравольныя памочнікі з Германіі ніколі не прыязджаюць з пустымі рукамі.

Продолжить чтение

Мара маёра Калiтнiка

За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, вялікі асабісты ўклад у дасягненне высокіх вынікаў па папярэджанні і ліквідацыі пажараў Ганаровай граматай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь узнагароджаны старшы інжынер групы арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы па надзвычайных сітуацыях і грамадзянскай абароне РАНС Алег Генадзьевіч КАЛІТНІК.

Продолжить чтение

Прафесiйнае свята — нагода для ўрачыстасцi

Напярэдадні агульнага прафесійнага свята дзве Валожынскія арганізацыі правялі ўрачыстасці для дзеючых супрацоўнікаў і ветэранаў працы. Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў раённым Цэнтры культуры святкавалі камунальнікі, а актавая зала ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме стала пляцоўкай, што сабрала разам калектыў РКБА.

Продолжить чтение

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі ШТЭЙНЕР

Падчас вясенніх канікулаў у раёне пачалі працаваць аздараўленчыя лагеры на базе 13 устаноў адукацыі. Іх наведваюць 220 вучняў. На аздараўленне выдаткавана 5544 рублі, па 4,20 на аднаго школьніка ў дзень. Для вучняў 6-10 гадоў бацькоўская даплата не спатрэбілася.

Продолжить чтение

Служаць агульнаму камфорту

Абслугоўванне насельніцтва – гэта вялікая адказнасць, працоўныя і часавыя затраты. Работнікі камунальнай гаспадаркі імкнуцца забяспечыць камфортнае жыццё ў нашых гарадах і вёсках. З нагоды прафесіянальнага свята – Дня работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі хочацца выказаць словы прызнання і падзякі ўсім калегам, былым і сённяшнім супрацоўнікам. Дабрабыту вам, сямейнага шчасця, прыгожых пачуццяў! Няхай святочны […]

Продолжить чтение

Не за гарамi справаздачна-выбарныя сходы

Сёлетні і будучы год у прафсаюзных арганізацыях усіх узроўняў адзначаны тым, што ў іх адбудуцца справаздачна-выбарныя сходы. Гэта важная падзея не толькі для членаў арганізацыі, але і для ўсяго працоўнага калектыву. На пасаду старшыні пярвічкі выбіраюцца тыя людзі, да якіх потым давядзецца звяртацца па самых розных пытаннях. Вельмі важна, каб лідар карыстаўся даверам, быў аўтарытэтным, […]

Продолжить чтение

Мы грамадзяне Рэспублікі Беларусь

Традыцыйная агульнарэспубліканская акцыя “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь!”, прысвечаная Дню Канстытуцыі, у чарговы раз сабрала лепшых школьнікаў з усяго раёна на ўрачыстае мерапрыемства, дзе 22 чатырнаццацігадовыя жыхары Валожыншчыны – выдатнікі, спартсмены, пераможцы алімпіяд і конкурсаў, актывісты грамадскага жыцця – атрымалі свае першыя пашпарты. На мерапрыемстве таксама прысутнічалі ганаровыя госці: намеснік старшыні Валожынскага райвыканкама І. У. […]

Продолжить чтение

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі ШТЭЙНЕР

Кіраўніцтва РУП “Белпошта” прыняло рашэнне аб пашырэнні і паляпшэнні спектра сваіх паслуг, даступнасці іх усім катэгорыям грамадзян. Для гэтага ў аддзяленнях паштовай сувязі будуць устаноўлены кнопкі выкліку персаналу.

Продолжить чтение

Падтрымка i вiншаванне пажылым

З мэтай сацыяльнай падтрымкі адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян у медыцынскіх установах Валожыншчыны створаны спецыяльныя койкамесцы. Сёння ў Івянецкай і Ракаўскай бальніцах атрымліваюць догляд і лячэнне 34 пажылыя жанчыны і мужчыны. Тут для іх абсталяваны асобныя палаты, а Пяршайская бальніца сястрынскага догляду цалкам працуе для дадзенай катэгорыі.

Продолжить чтение