Працуе на сумленне

Валерый Іванавіч ЮША працуе механізатарам у ААТ “Багданаўскае” з 2010 года. Вопыт і прафесіяналізм дапамагаюць яму дасягаць у сваёй справе добрых вынікаў. Кіраўніцтва гаспадаркі цэніць работніка, а яго адказнасць, акуратнасць і самаадданасць выклікаюць сапраўдную павагу ўсяго калектыву. На пагрузчыку “Амкадор 342С4” мужчына круглы год мае занятак. Зімой у асноўным задзейнічаны на абслугоўванні жывёлаводчых комплексаў. Валерый […]

Продолжить чтение

Да прафесіянала з павагай

Нядаўна жыхарка вёскі Ластаянцы Марыя Андрэеўна ЦЕЛЯЖЭВІЧ у рамках акцыі “Наш жывёлавод” атрымала каштоўны падарунак і пісьмо з падзякай ад раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Жанчына больш за 20 гадоў працуе тэхнікам-асемянатарам у КСУП “Падбярэззе”.

Продолжить чтение

Урадзілі буракі і кукуруза

    Гаспадаркі раёна практычна завяршылі ўборку цукровых буракоў і кукурузы.     На апошні дзень кастрычніка салодкія караняплоды ўбраны на плошчы 1815 гектараў, што складае 98,1 працэнта. Накапаны амаль 75 тысяч тон цукровых буракоў пры сярэднераённай ураджайнасці 410,9 цэнтнера з гектара.

Продолжить чтение

Выніковасць іх працы – пагалоўе статкаў

На базе ТАА “Адамова-агра” прайшоў раённы конкурс прафесійнага майстэрства сярод аператараў штучнага асемянення. Падобнае мерапрыемства праводзіцца кожны год, яго мэта – павышэнне прэстыжу сельгасспецыяльнасці, ад якой залежыць павелічэнне статкаў і, як вынік, аб’ёмы вытворчасці мяса і малака.

Продолжить чтение

Не марнуючы часу

    Адна з самых аддаленых гаспадарак у раёне – ААТ “Багданаўскае”, якое сёння дае працу для 123 чалавек. Работнікаў умелых і старанных тут хапае, але і нагрузка ў кожнага механізатара ці жывёлавода не маленькая.

Продолжить чтение

Зімовы рацыён

Пакуль лугі зелянеюць сакавітай травой, каровы знаходзяцца на выпасе. Аднак дадатковы рацыён нават у летні перыяд для рагуль прадугледжаны. Прыйшоўшы ў стойла, жывёла ласуецца свежаскошанай зялёнай масай, камбікармамі, мукой, і таму пытанне кармоў для жывёлаводаў застаецца надзённым на працягу ўсяго года.     

Продолжить чтение

На павестцы – лён

    Сёлета “паўночным шоўкам” у раёне былі засаджаны 1029 гектараў. На тэрыторыі суседніх раёнаў – Маладзечанскага, Вілейскага, Стаўбцоўскага – ёсць ільняныя палеткі, за якія таксама нясе адказнасць ААТ “Валожынскі льнокамбінат”. Там абслугоўвалася прыкладна 1100 гектараў.

Продолжить чтение

У рэкардсменах – Дубіна і Суднікі

Восенню не толькі куранят лічаць, але і рахунак іншай сельскагаспадарчай дзейнасці падводзяць.     Цяпер на павестцы дня аграрыяў першым радком ідуць караняплоды. Сёлета яны паказваюць хай і не высокую ўрадлівасць, але дастатковую, каб перазімаваць, пракарміцца і не трапіць у залежнасць ад імпарту.

Продолжить чтение

Кліча восеньскае поле

    Землі вакол Сівіцы – самыя раўнінныя ў раёне, і прыбраныя палеткі там відаць далёка, як кінуць вокам. Восенню поле зусім іншае, чым вясной ці ўлетку: яно напоўнена спакоем. Шумныя птушыныя зграі ўжо адляцелі ў цёплыя краі, быццам свядома дорачы маці-зямельцы час адпачыць у цішыні пад яшчэ досыць яркім сонцам. І толькі гул далёкага трактара […]

Продолжить чтение

16 верасня – дзень работнікаў лесу

Сёлета ДЛГУ «Валожынскі лясгас» рэалізаваў на экспарт перапрацаванай драўніны з дабаўленай вартасцю амаль на мільён долараў. Гэта піламатэрыялы, тэхналагічная сыравіна. На майстарскім участку ў Багданаве працуе лінія па выпуску шчэпкі. Шчэпка – тавар запатрабаваны як на айчынным рынку паліўных матэрыялаў, так і ў партнёраў з Літвы, Польшчы.

Продолжить чтение

Валожыншчына рыхтуецца адзначыць «Дажынкі»!

Менавіта пра такіх людзей – нашых дарагіх хлебаробаў – гавораць: іх рукі пахнуць хлебам. І гэта сапраўды так. Цэлы год шчыруюць яны на зямлі дзеля таго, каб засекі сельгаспрадпрыемстваў былі даверху запоўнены збажыной, а ў дамах лунаў водар свежага хлеба. Іх намаганнямі ствараецца харчовая бяспека роднай Беларусі. Падчас уборачнай кампаніі ў аб’ектыў нашых камер трапілі […]

Продолжить чтение

У поле – маладой талакой

Мінскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў сумесна з БРСМ у сёлетняе жніво аб’явіла акцыю “Моладзь Міншчыны за ўраджай”. Яе мэта – вызначыць і ўшанаваць аграрыяў, якія толькі пачалі свой шлях у гэтай высакароднай прафесіі.                

Продолжить чтение

Аграрны рэйтынг

Пісьмом з падзякай начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання У. С. Чычкіна і старшыні раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК В. С. Гідлеўскага за дасягнутыя высокія вынікі ў ходзе ўборкі ўраджаю, за прафесійнае майстэрства, творчы падыход да справы ўзнагароджаны работнікі сельгаспрадпрыемстваў.

Продолжить чтение

Дастаўка зерня – яго клопат

     Віктар Іосіфавіч ЯКЕЛЬ заслужана лічыцца адным з лепшых работнікаў ААТ “Багданаўскае”. Падчас уборкі на аўтамабілі “МАЗ”  ажыццяўляе дастаўку з палёў убранага зерня. Жніво яшчэ не скончана, а ён ужо мае поўнае права ганарыцца асабістым дасягненнем: перавёз звыш тысячы тон збажыны. Сам вадзіцель прызнаецца: “Каб справа ладзілася, неабходна дакладна і ў вызначаны тэрмін выконваць пастаўленыя […]

Продолжить чтение

Дошка гонару

Лепшыя гаспадаркі па стане на 13 жніўня 2018 года: СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз” – дырэктар Генадзь Уладзіміравіч БЫЧКОЎСКІ: убрана зерневых 598 гектараў, ці 93 працэнты да ўборачнай плошчы, ураджайнасць зерневых культур складае 60,5 цэнтнера з гектара;

Продолжить чтение