Як узарэш, так i збярэш

Зямля, абуджаная ад зімовага сну ласкавым сонцам, умытая і напоеная талай вільгаццю, гатова выканаць вясеннюю місію – стаць калыскай для будучага ўраджаю. Трактары ўжо праклалі першыя барозны, чым вельмі ўзрадавалі згаладалых птушак. Чорныя галкі і белыя буслы скачуць па свежым ворыве, высочваюць спажыву на скібах, што пакідаюць магутныя плугі.

Продолжить чтение

З удзячнасцю да жывёлаводаў

У ААТ “Тарасава” ў рамках акцыі “Наш жывёлавод” адбылося ўзнагароджванне лепшых працаўнікоў, якія шчыруюць на фермах гаспадаркі. У мерапрыемстве, што прайшло на МТК “Паморшчына” (ВУ “Ракаў”), прыняў удзел намеснік старшыні Мінскага абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Пётр Максімавіч Окунеў.

Продолжить чтение

Раённы камітэт пастараўся

У студзені 2019 года ў рамках акцыі “Наш жывёлавод” лісты з падзякай і каштоўныя падарункі атрымалі працаўнікі сельскай гаспадаркі. КСУП “Падбярэззе”: загадчыца МТФ “Кабыльчыцы” Алена Валянцінаўна Садоўская і тэхнік-асемянатар Марыя Андрэеўна Целяжэвіч; ААТ “Суднікаўскі”: аператары машыннага даення Тамара Міхайлаўна Рабец (МТФ “Суднікі-1”), Вольга Казіміраўна Гупаловіч (МТФ “Галабурды”), Марына Кайрулаўна Кенжытаева (МТФ “Суднікі-2”), Софія Альбертаўна Касцюк […]

Продолжить чтение

Жывёлагадоўля на ўзроўні

Сельгаспрадпрыемства ААТ “Суднікаўскі” апошнім часам стабільна трымае чацвёртае месца сярод гаспадарак раёна па надоях. Тут ад адной каровы ў суткі атрымліваюць больш за 10 кг малака.

Продолжить чтение

Працуе на сумленне

Валерый Іванавіч ЮША працуе механізатарам у ААТ “Багданаўскае” з 2010 года. Вопыт і прафесіяналізм дапамагаюць яму дасягаць у сваёй справе добрых вынікаў. Кіраўніцтва гаспадаркі цэніць работніка, а яго адказнасць, акуратнасць і самаадданасць выклікаюць сапраўдную павагу ўсяго калектыву. На пагрузчыку “Амкадор 342С4” мужчына круглы год мае занятак. Зімой у асноўным задзейнічаны на абслугоўванні жывёлаводчых комплексаў. Валерый […]

Продолжить чтение

Да прафесіянала з павагай

Нядаўна жыхарка вёскі Ластаянцы Марыя Андрэеўна ЦЕЛЯЖЭВІЧ у рамках акцыі “Наш жывёлавод” атрымала каштоўны падарунак і пісьмо з падзякай ад раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Жанчына больш за 20 гадоў працуе тэхнікам-асемянатарам у КСУП “Падбярэззе”.

Продолжить чтение

Урадзілі буракі і кукуруза

    Гаспадаркі раёна практычна завяршылі ўборку цукровых буракоў і кукурузы.     На апошні дзень кастрычніка салодкія караняплоды ўбраны на плошчы 1815 гектараў, што складае 98,1 працэнта. Накапаны амаль 75 тысяч тон цукровых буракоў пры сярэднераённай ураджайнасці 410,9 цэнтнера з гектара.

Продолжить чтение

Выніковасць іх працы – пагалоўе статкаў

На базе ТАА “Адамова-агра” прайшоў раённы конкурс прафесійнага майстэрства сярод аператараў штучнага асемянення. Падобнае мерапрыемства праводзіцца кожны год, яго мэта – павышэнне прэстыжу сельгасспецыяльнасці, ад якой залежыць павелічэнне статкаў і, як вынік, аб’ёмы вытворчасці мяса і малака.

Продолжить чтение

Не марнуючы часу

    Адна з самых аддаленых гаспадарак у раёне – ААТ “Багданаўскае”, якое сёння дае працу для 123 чалавек. Работнікаў умелых і старанных тут хапае, але і нагрузка ў кожнага механізатара ці жывёлавода не маленькая.

Продолжить чтение

Зімовы рацыён

Пакуль лугі зелянеюць сакавітай травой, каровы знаходзяцца на выпасе. Аднак дадатковы рацыён нават у летні перыяд для рагуль прадугледжаны. Прыйшоўшы ў стойла, жывёла ласуецца свежаскошанай зялёнай масай, камбікармамі, мукой, і таму пытанне кармоў для жывёлаводаў застаецца надзённым на працягу ўсяго года.     

Продолжить чтение

На павестцы – лён

    Сёлета “паўночным шоўкам” у раёне былі засаджаны 1029 гектараў. На тэрыторыі суседніх раёнаў – Маладзечанскага, Вілейскага, Стаўбцоўскага – ёсць ільняныя палеткі, за якія таксама нясе адказнасць ААТ “Валожынскі льнокамбінат”. Там абслугоўвалася прыкладна 1100 гектараў.

Продолжить чтение

У рэкардсменах – Дубіна і Суднікі

Восенню не толькі куранят лічаць, але і рахунак іншай сельскагаспадарчай дзейнасці падводзяць.     Цяпер на павестцы дня аграрыяў першым радком ідуць караняплоды. Сёлета яны паказваюць хай і не высокую ўрадлівасць, але дастатковую, каб перазімаваць, пракарміцца і не трапіць у залежнасць ад імпарту.

Продолжить чтение

Кліча восеньскае поле

    Землі вакол Сівіцы – самыя раўнінныя ў раёне, і прыбраныя палеткі там відаць далёка, як кінуць вокам. Восенню поле зусім іншае, чым вясной ці ўлетку: яно напоўнена спакоем. Шумныя птушыныя зграі ўжо адляцелі ў цёплыя краі, быццам свядома дорачы маці-зямельцы час адпачыць у цішыні пад яшчэ досыць яркім сонцам. І толькі гул далёкага трактара […]

Продолжить чтение

16 верасня – дзень работнікаў лесу

Сёлета ДЛГУ «Валожынскі лясгас» рэалізаваў на экспарт перапрацаванай драўніны з дабаўленай вартасцю амаль на мільён долараў. Гэта піламатэрыялы, тэхналагічная сыравіна. На майстарскім участку ў Багданаве працуе лінія па выпуску шчэпкі. Шчэпка – тавар запатрабаваны як на айчынным рынку паліўных матэрыялаў, так і ў партнёраў з Літвы, Польшчы.

Продолжить чтение