Выпускнікі Мар’інагорскага агратэхнічнага каледжа Аляксандр ГАСЦІЛОВІЧ і Васіль ВАЗНЯК сёлета ўліліся ў вялікую і працавітую гаспадарчую сям’ю Валожыншчыны. Маладых аграномаў-аднагрупнікаў размеркавалі ў ААТ “Лоск” і СВК “Пяршаі-2003” адпаведна, ад тэарэтычных выкладак яны ўжо перайшлі да самай сапраўднай практыкі.

Продолжить чтение

УСЕ НА ФЭСТ!

Больш чым у 40 краінах 20 студзеня адзначаць Сусветны дзень снегу. Беларусь таксама далучыцца да гэтага грандыёзнага свята. Снежныя забавы і лыжныя спаборніцтвы, вясёлыя конкурсы і шоу ў суботу і нядзелю будуць арганізаваны ва ўсіх раённых цэнтрах. Масавыя гулянні закліканы прыцягнуць на снег дзяцей, моладзь, сем’і і ўсіх аматараў актыўнага адпачынку.

Продолжить чтение

ПАД ВЕТРАЗЯМІ ПАЗНАННЯ

Валожыншчына, авеяная сівой старажытнасцю, з яе ўнікальнай прыродай можа зацікавіць нямала вандроўнікаў. Галоўнае, скласці правільны план дзеянняў, сабраць тыя “россыпы дыяментаў” нашай спадчыны і выгадна прыпаднесці гэты гістарычны скарб гасцям-падарожнікам. Менавіта так слушна ў свае няпоўныя дваццаць гадоў разважае Крысціна КАВЯЗА, інструктар-метадыст па турызме.

Продолжить чтение

З ФОТААПАРАТАМ У РУКАХ…

Фотаконкурс “Міншчына вачамі маладых”, прымеркаваны да юбілею вобласці, сабраў работы таленавітых аўтараў ва ўзросце ад 14 да 31 года. У творчым спаборніцтве, акрамя прафесійных фатографаў, нават удзельнічаюць аўтарскія калектывы, арганізацыі і сем’і.

Продолжить чтение

КАНЦЭРТНЫ ВАЯЖ

У падарожжы па Еўропе і Амерыцы падчас навагодніх святаў пабывалі вучні музычнага аддзялення Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў. Хоць гэта вандроўка і была віртуальнай, але пакінула масу прыемных эмоцый і адкрыла школьнікам цікавыя факты.

Продолжить чтение

ПРАЦА ВЫСОКА АЦЭНЕНА

Яшчэ нядаўна пра сціплага падбярэзскага дзесяцікласніка Дзмітрыя Жаркевіча мала хто ведаў, хіба што ў роднай вёсцы ды ў навучальнай установе. Але пасля таго, як яго даследчая праца была паспяхова прадстаўлена на абласной навукова-практычнай канферэнцыі і атрымала дыплом трэцяй ступені ў секцыі «Біялогія», пра юнака загаварылі.

Продолжить чтение

МАЛАДАЯ І ПЕРСПЕКТЫЎНАЯ

Адкрыццём мінулага года назвалі ў аддзеле фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Анастасію Валяр’янаўну Паталей, трэнера-выкладчыка па лёгкай атлетыцы Валожынскай ДЮСШ агульнай фізічнай падрыхтоўкі. Трэці год яна працуе на базе Івянецкай СШ, трэніруе мясцовых школьнікаў. Аднак сёлетні год стаў асабліва паспяховым для яе выхаванцаў, а значыць, і для яе самой.

Продолжить чтение

ПАДАРЫЎ ЗЛЁТ НАСТРОЙ НА ЎВЕСЬ ГОД

Вечар мінулай пятніцы, праведзены ў рэстаране “Іслач” райцэнтра, запомніўся працоўнай моладзі Валожына і раёна атмасферай цяпла і весялосці, добрым гумарам, дасціпнымі конкурсамі. Арганізаваны раённым аддзелам па справах моладзі райвыканкама і райкамам ГА “БРСМ” “Злёт маладых спецыялістаў 2012 года” сабраў аншлаг: на калектыўнае пераднавагодняе святкаванне прыбылі 95 чалавек.

Продолжить чтение

У дзетак – самае шчырае сэрца…

Калі спытаць сучасных школьнікаў, што яны чакаюць убачыць пад ёлкай на Новы год, кожны трэці з іх, напэўна, папросіць айфон або айпэд… Мы вырашылі даведацца, пра што ж мараць рабяты, якія жывуць не ў сямейных умовах, а ў сценах Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця.

Продолжить чтение

ЗНАХОДЛІВЫЯ І КРЭАТЫЎНЫЯ

У першым псіхалагічным КВЗ для вучняў 8-9 класаў, арганізаваным раённым сацыяльна-педагагічным цэнтрам, удзельнічалі каманды з чатырох школ раёна. Юныя, вясёлыя і знаходлівыя неардынарна, творча паказалі сваё стаўленне да розных праблемных жыццёвых сітуацый і ўменне выходзіць з іх. Па выніках гульні да фіналу падышлі тры каманды. Ганаровае першае месца заваявалі «Аптымісты» з Івянецкай СШ.

Продолжить чтение

Думаю, калі не па імені, то ў твар гэту прывабную дзяўчыну валожынцы і жыхары раёна ведаюць ужо добра. Малады правізар-інтэрн цэнтральнай раённай аптэкі Вольга Іванаўна КУЛЕВІЧ падабаецца наведвальнікам за сціплую ветлівую ўсмешку, ураўнаважаны, спакойны тэмбр голасу. Спачатку ўважліва выслухае, а потым дасць слушную параду, прапануе на выбар некалькі відаў лекаў: каб і па цане падыходзілі, […]

Продолжить чтение

АНЛАЙН-ПРАФІЛАКТЫКА

У мінулыя выхадныя начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Вераніка Загорская прымала ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі для краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі пад назвай “Анлайн-прафілактыка і іншыя інавацыйныя метады прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі сярод моладзі”.

Продолжить чтение

РЭТРА-ФОТА

Якімі былі дзеці сто гадоў таму? Такімі ж, як і зараз! Слаўнымі, непаслухмянымі, гарэзлівымі, капрызнымі, непасрэднымі, наіўнымі, цікаўнымі, ныцікамі, даверлівымі, безабароннымі, прастадушнымі, няўрымслівымі і шчырымі… Нічога не змянілася, толькі дзіцячыя фатаграфіі сталі шматколернымі. Але старыя, мілыя сэрцу, чорна-белыя фотакарткі па-ранейшаму чаруюць сваёй непаўторнай энергетыкай.

Продолжить чтение

ПРА ЧЫТАЦКІ ІНТАРЭС…

Што чытаюць сучасныя дзеці? – задалася я пытаннем і адправілася ў Валожынскую дзіцячую бібліятэку. Фонд гэтага кнігасховішча – 13 тысяч тамоў. Наведваюць бібліятэку 1300 дзяцей. Тут у чытальнай зале сустрэла дзевяцігадовую Іру Кадырку і даведалася пра любімую кнігу, што называецца, з першых вуснаў. Іра аддае перавагу казкам, яе любімая – “Не плюй у калодзеж, прыйдзецца […]

Продолжить чтение

Асаблівасцю рэтра-вечарыны, што прайшла на мінулым тыдні ў РЦК, стала касцюміраванае шоу. Кожны з 55 прадстаўнікоў працоўнай моладзі горада і раёна як след падрыхтаваўся да культурнага і вясёлага адпачынку – пра тое сведчаць і фотаздымкі. Спадабаліся шматлікія творчыя конкурсы, на якіх трэба было праінсцэніраваць вядомую песню, лепш за іншых спець і станцаваць. Забавы было шмат. […]

Продолжить чтение

У СТЫЛІ “РЭТРА”

У пятніцу ажыўлена і весела было ў раённым Цэнтры культуры. Прычынай добрага настрою прысутных паслужыла… рэтра-вечарына. Запрошаныя на мерапрыемства – прадстаўнікі працоўнай моладзі Валожына і раёна – паглыбіліся ў музычны свет 60-ых – 90-ых гадоў мінулага стагоддзя і атрымалі ад гэтага шчырую асалоду…

Продолжить чтение