Калi справа па душы

Аператар па штучным асемяненні вытворчага ўчастка “Пугачы” ТАА “Тарасава” Наталля Валер’еўна ВАРНАЎСКАЯ, расказваючы пра сваю штодзённую работу, сёння ўжо можа даваць сапраўдны майстар-клас. На “выдатна” спраўляцца з абавязкамі ёй удаецца не толькі на словах, але і на справе. Нездарма апошнія два гады яна прызнаецца лепшым асемянатарам у раёне. Таксама другі год запар у складзе дэлегацыі […]

Продолжить чтение

Аграэкатурыстычным шляхам

Выраб рэгіянальных сувеніраў, птушка-сімвал Валожынскага раёна, веламарафон і іншыя аспекты стаялі на парадку дня падчас сустрэчы прадстаўнікоў аграэкатурыстычнай суполкі і іншых зацікаўленых асоб, якая прайшла ў памяшканні Ракаўскага сельвыканкама. На сустрэчы абмяркоўваліся напрамкі развіцця сельскага і “зялёнага” турызму, рэалізацыя праектаў устойлівага развіцця, падтрыманых міжнароднымі няўрадавымі арганізацыямі. Асобны акцэнт быў скіраваны на рэалізацыю праекта “Рэгіянальныя сувеніры […]

Продолжить чтение

Шляхамi рушчыца

У раённым музеі экспануецца выстава “Шляхамі Фердынанда. 2015”, прымеркаваная да 145-годдзя вядомага мастака Фердынанда Рушчыца. Фотамастак з Мінска, ураджэнец Валожыншчыны, Мікалай Міхайлавіч Ліннік даўно супрацоўнічае з установамі культуры нашага раёна. Асобай знакамітага земляка ён зацікавіўся, наведаўшы “Ноч у музеі”, якая ў мінулым годзе праводзілася пад знакам памятнай даты. Як прызнаецца аўтар, пасля ўдзелу ў мерапрыемстве […]

Продолжить чтение

Рукамi залатымi ўславiла родныя няровы

На днях у будынку народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца” раённага Цэнтра культуры адкрылася новая выстава. Сапраўдныя шэдэўры мастацкай вышыўкі крыжыкам і гладдзю, аб’яднаныя ў агульную кампазіцыю пад назвай “Вясёлка ў маёй хаце”, прадставіла на суд гледачоў мая шаноўная зямлячка, жыхарка вёскі Няровы Рэгіна Іванаўна Юкавец. Нездарма кажуць “Век жыві, век вучыся”. Я, да свайго сораму, […]

Продолжить чтение

Агляд падзей у раённай газеце за студзень 1971 года

ШЧЫРА ПАПРАЦАВАЛI Аб выніках сацыялістычнага спаборніцтва калгасаў і саўгасаў раёна за павелічэнне вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі ў 1970 годзе. Лепшы ўраджай збожжавых вырашчаны ў калгасе імя Леніна. Тут з кожнага гектара атрымана па 30,4 цэнтнера зерня. У спаборніцтве за павелічэнне вытворчасці бульбы першынство заваяваў калгас імя Чапаева. Ураджайнасць клубняў тут дасягнула 224 цэнтнеры з […]

Продолжить чтение

Пад знакам “каляднай зоркi”

Прайшоў раённы дзіцячы фестываль праваслаўных песнапенняў “Калядная зорка”, у гэтым годзе юныя артысты сабраліся ў сёмы раз. Каля 70 прадстаўнікоў раённых дзіцячых школ мастацтваў і Нядзельных школ Валожынскага благачыння выступілі на сцэне Івянецкага гарпасялковага Дома культуры. Арганізатарамі фестывалю сталі калектыў выкладчыкаў Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў і настаяцель царквы Святой Ефрасінні Полацкай Віктар Перагудаў.

Продолжить чтение

Яго сэрца грэла вера

Сто гадоў таму, 14 студзеня 1916 года, нарадзіўся чалавек, які прывёў да Бога не адно пакаленне людзей і які паклаў жыццё на тое, каб у касцёлах Беларусі гучала мова яе народа, – ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі. 23 студзеня ў Вішневе, дзе ён адслужыў на душпастарскай ніве амаль паўстагоддзя, адбудзецца вялікая ўрачыстасць. Збяруцца паважаныя асобы як свецкага, […]

Продолжить чтение

Мiстычнае супадзенне

Цяпер, калі ўсё дрэннае ўжо прайшло, Таццяна ніяк не можа зразумець, як яна змагла вытрываць тое, што адбывалася ў яе жыцці апошнія тры гады. Чатыры гады назад яна пазнаёмілася з маладым чалавекам. Здавалася, што менавіта яго яна чакала ўсё жыццё. Спадабаўся хлопец і Таццянінай маці. Дзяўчына адчувала сябе самай шчаслівай у свеце. Калі даведалася, што […]

Продолжить чтение

Паўстагоддзя аддала медыцыне

Таццяна Мікалаеўна пасля замужжа займела далёка не мілагучнае прозвішча – Парцянка, але высакароднай прафесіяй яна міжволі прымусіла ракаўчан пачціва адносіцца да сваёй персоны.  Амаль паўвека яна працавала медыцынскай сястрой у мясцовай участковай бальніцы. Добрую славу здабыла сярод людзей, дзякуючы адданаму служэнню сваёй прафесіі. Пры сустрэчы вяскоўцы да яе заўсёды паважліва звярталіся, выключна толькі па імені […]

Продолжить чтение

Яго работа стала лепшай сярод 65 канкурэнтаў…

Напярэдадні навагодніх свят у многіх дарослых абуджаецца вера ў цуды. А вось дзеці не толькі вераць у цуды заўсёды, але і самі ўмеюць ствараць чароўную казку. Напрыклад, 5-гадовы Антон БАБІЧ разглядзеў хараство ў… пластыкавых стаканчыках. Хлопчык два дні карпатліва склейваў сотні пластмасавых ёмістасцей, каб атрымаць незвычайнага снегавіка. У складаным творчым працэсе юны скульптар не абышоўся […]

Продолжить чтение

Працаголiк па натуры

Калі за акном стаіць хлюпотная, мокрая зіма, падобная на хворага прастудай чалавека, то міжволі сэрца засумуе аб хуткім прыходзе вясны. Пары года, калі зямля ўладарна напоўніцца святлом, цяплом і жыццёвым аптымізмам. Асабліва чакаюць гэту пару года старыя людзі, у іх ліку і мая гераіня з вёскі Стайкі Марыя Міхайлаўна СУХАДОЛЕЦ. Чакае таму, што вясной можна […]

Продолжить чтение

Крыж на вякi

Ёсць такі выраз «будаваць на стагоддзі». Менавіта з такім разлікам цесляры некалі і змайстравалі крыж, які стаіць у вёсцы Альшанка Вішнеўскага сельсавета. Ён знаходзіцца ні як звычайна пры ўездзе ў населены пункт, а насупраць прыватнай сядзібы. Крыж уражвае і памерам, і сваёй масіўнасцю. І, як высветлілася, сваёй гісторыяй… Ужо ніхто сёння ў вёсцы падрабязна не […]

Продолжить чтение

Калi iмя – выпрабаванне

Як назваць дзіця? Гэта няпростае пытанне перыядычна паўстае перад дарослымі. Ад вырашэння яго часта залежыць лёс чалавека. Апошнім часам маладыя бацькі сталі называць сваіх нашчадкаў рэдкімі, нязвыклымі імёнамі. У сродках масавай інфармацыі і Інтэрнэце раз-пораз мільгаюць артыкулы, дзе прыводзяцца даныя, якія і ўсмешку могуць выклікаць, і слязу выціснуць. Здаецца, многія гатовы назваць сваё дзіця незвычайным […]

Продолжить чтение

З лесам звязаны лёсам

Аляксандр Фляр’янавіч КРЫМОЎСКІ займае пасаду памочніка ляснічага ў Багданаўскім лясніцтве. Лесанарыхтоўка, пасадка лясных культур, прафілактычныя супрацьпажарныя мерапрыемствы, ахова лесу – асноўныя напрамкі работ у лясніцтве, дзе працуюць 22 чалавекі.

Продолжить чтение

Родны сэрцу кут. Пералясанка

(Заканчэнне. Пачатак у №№ 93, 95) У гэтым свеце ўсё строга падпарадкавана законам Сусвету, адзін з якіх я добра засвоіла – прычын і вынікаў. Гэта значыць, што калі ты зрабіў штосьці добрае, то табе добрае і вернецца, а калі дрэннае, то вернецца гэта дрэннае, толькі яшчэ ў нашмат большым памеры.

Продолжить чтение