Асвечаны Алтар

Вялікая храмавая ўрачыстасць прайшла 19 сакавіка ў валожынскім касцёле. Традыцыйна ў гэты дзень праводзіцца фэст у гонар Святога Юзафа – патрона ўсіх сем’яў, касцёла, апекуна Багародзіцы і Езуса Хрыста. На вялікую хрысціянскую ўрачыстасць заўсёды збіраецца шмат вернікаў мясцовай парафіі. Для ўдзелу ў святочным набажэнстве прыязджаюць католікі, людзі іншых веравызнанняў з іншых населеных пунктаў рэспублікі. Святары […]

Продолжить чтение

Захапленне на ўсё жыццё

У выставачнай зале народнага аб’яднання майстроў “Скарбніца” ў Валожыне праходзіць выстава вышыўкі “Жывыя фарбы нітак”. На ёй прадстаўлены работы Н. Н. Голуб з Пяршаяў. Мноства вышываных ручнікоў, сурвэтак, фіранак, навалочак, накідак на падушкі, размешчаных на выставе, — толькі частка работ Надзеі Нікіфараўны. Як сама кажа, яе вышыванкамі можна было б выслаць усю дарогу ад Пяршаяў […]

Продолжить чтение

Ён – сам народ

Да 150-годдзя з дня нараджэння Старога Уласа.   (Заканчэнне. Пачатак у №№ 19, 20) Нярэдка паэт звяртаўся да народных паданняў, легенд (“Курган”, “Кумавы Магілы”, “Цікавы” і інш.). Але і тут яго цікавілі не легендарныя падзеі самі па сабе, а іх здаровая маральная падаснова. Уяўленне пра Старога Уласа як літаратара і чалавека пэўным чынам пашырае яго […]

Продолжить чтение

Літаратурная старонка

Аксана Мітрошчанкава *   *   * Подниму с земли я лист кленовый, В нем пути-дороги – как на картах. Выпадает  нынче туз червовый: Ждет меня беда в ближайших ярдах. Я на карты зла держать не буду, Я сплету из нитей паутину.

Продолжить чтение

На каго наракаць, калi ў старасцi стаў чужым…

Пачну сваю заметку з наступнай жыццёвай рэпрызы. Маладая жанчына, бачна было, некуды вельмі спяшалася. Таму свайго сына перадала бабулі пад часовую апеку. Хлопчык капрызнічаў, упарта вырываўся з рук, не хацеў расставацца з матуляй, як не старалася бабуля прыгалубіць яго, пераключыць увагу малога на іншыя прадметы. Плач чатырохгадовага Максімкі моцнымі дэцыбеламі сатрасаў паветра. Пажылыя кабеты, якія […]

Продолжить чтение

Творчыя здабыткi

Нядаўна Мінскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі выдадзены калектыўны зборнік “Радзіма. Адзінства. Перамога”. У кнігу ўвайшлі паэтычныя і празаічныя творы на ваенную тэматыку літаратараў Міншчыны, у тым ліку і вершы нашых землякоў – Валянціны Гіруць-Русакевіч і Яўгена Зялкоўскага. Прадмова да выдання належыць пяру дырэктара  выдавецкага дома  “Звязда”, старшыні  Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Алесю Карлюкевічу. […]

Продолжить чтение

Ён – сам народ

Да 150-годдзя з дня нараджэння Старога Уласа.  (Працяг. Пачатак у № 19.) Маючы за спінай усяго толькі аднакласнае валожынскае вучылішча, ён самавукам спасціг рускую і польскую грамату, усё жыццё пісаў каліграфічным почыркам, беларускай лацінкай і амаль без памылак. Абдзелены школьным навучаннем, імкнуўся даць асвету сваім і чужым дзецям. Ужо дарослы, аддаў пад прыватную пачатковую школу […]

Продолжить чтение

Наследнiца…

За два гады, што пражыла на кватэры, Вольга здружылася з гаспадыняй. І нават калі ў інтэрнаце выдзелілі месца, дзяўчына рашыла не перасяляцца. Гэтаму і гаспадыня абрадавалася, бо прывыкла да кватаранткі, як да роднага дзіцяці. Да таго ж Вольга, якая працавала медсястрой, ніколі не адмаўлялася ціск памераць, укол ці масаж зрабіць. Яны абедзве, і пажылая, і […]

Продолжить чтение

Удзячная памяць нашчадкаў

Цікавае мерапрыемства, прысвечанае 130-годдзю з дня нараджэння настаўніка-патрыёта Васіля Рагеля, прайшло ў Дубінскім сельскім клубе. Яго наведалі вучні і настаўнікі Гародзькаўскага ВПК. Арганізатарамі выступілі работнікі культуры М. У. Чабай і Т. У. Каляда. Афармленне навявала атмасферу далёкіх часоў: столік, засланы белым абрусам, на ім фотаздымкі настаўніка, яго дакументы, некаторыя каштоўныя рэчы і… запаленая свечка. Прысутныя […]

Продолжить чтение

Ён – сам народ

Да 150-годдзя з дня нараджэння Старога Уласа. Максім Гарэцкі, характарызуючы ў сваёй знакамітай, першай у беларускім літаратуразнаўстве “Гісторыі беларускай літаратуры” (Вільня, 1920) Старога Уласа і падобных да яго пісьменнікаў пачатку ХХ ст., адзначаў: яны “…маюць у нашай паэзіі літаратурна-маральнае значэнне як песняры з мазольнаю рукою, што не толькі “з народа”, але і “сам народ”. Жывець душа […]

Продолжить чтение

Ведае, што ў жыццi галоўнае…

Рускі пісьменнік Антон Чэхаў, які па адукацыі быў урачом, гаварыў: “Калі супраць якой-небудзь хваробы прапаноўваецца вельмі многа сродкаў, то гэта азначае, што хваробу вылечыць немагчыма”. Жыхарка Гелянова, стагадовая Марыя Антонаўна Юхнеўская аптэчным лекам і вітамінам не давярае, дактароў не любіць, пацыенткай якой-небудзь медыцынскай установы ніколі не была. Ногі, праўда, падводзяць. Кажа, каб не зламаная шыйка […]

Продолжить чтение

Засумаваць не дае работа

Аператар машыннага даення МТФ “Кабыльчыцы” КСУП «Падбярэззе» Ніна Мікалаеўна Садоўская не толькі выдатны работнік, якім ганарацца ў калектыве, але і адна з самых паважаных у грамадстве матуль-гераінь. Жанчына нарадзіла і выгадавала пяць дзяцей, ёй уручана самая, бадай, ганаровая сацыяльная ўзнагарода – ордэн Маці. І хаця нашчадкі вылецелі ўжо з роднага гнязда, цеплыню яе неабдымнага сэрца […]

Продолжить чтение

Простыя словы, простыя рэчы, шчырыя сустрэчы…

У Пяршайскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе адбылася цёплая сустрэча. Яна распачалася шчыра і ўзнёсла. Вядучая паведаміла аб надзвычай важнай падзеі, што сабрала ўсіх у школе, – гэта 130-годдзе са дня смерці В. І. Дуніна-Марцінкевіча, які больш за 40 гадоў жыў і працаваў на Пяршайскай зямлі ў маленькім фальварку Люцынка. З натхненнем вучні спявалі на роднай мове. […]

Продолжить чтение

Агляд падзей у раённай газеце за сакавiк 1970 года

МАЦI-ГЕРАIНЯ У саўгасе “Праца” глыбока паважаюць даярку Юржышскай малочнатаварнай фермы Веру Антонаўну Дубатоўку. Шмат гадоў жанчына аддала гэтай нялёгкай працы. Але не менш клопатаў у жанчыны-працаўніцы і дома. Вера Антонаўна нарадзіла і выхавала дзесяць дзяцей. Яна ўзнагароджана ордэнам “Маці-гераіня”.  Дзеці В. А. Дубатоўкі вучацца ў школе, яна атрымлівае дзяржаўную матэрыяльную дапамогу. Усё гэта – сведчанне […]

Продолжить чтение

Не марнуючы часу

Заўсёды настрой падымаецца, калі наведваешся ў  СГУ «Бабровічы» УП «Мінскаблгаз». Тут на кожным кроку адчуваецца гаспадарскі падыход: усе аб’екты ў парадку, людзі пры гэтым не выглядаюць змардаванымі, махнуўшымі на сябе рукой – абы толькі работа ладзілася. Асабліва ўражвае спосаб утрымання жывёлы. У памяшканнях не гуляюць скразнякі, у стойлах суха і цёпла, кармы падвозяцца своечасова і […]

Продолжить чтение

Ходзiм па беламу…

Маршрут гарадскога пасажырскага транспарту ў Валожыне праходзіць па гарыстым ландшафце. Таму едзем не так і хутка. Напружаны гул аўтобуса нібы спаборнічае па сваёй сіле з гамонкай людзей, якіх заўсёды шмат у салоне. Пасажыры, не зважаючы на іншых, па сваіх крутых смартфонах уголас абмяркоўваюць розныя сямейныя справы, дзеляцца навінамі, якія, здаецца, трэба было б па правілах […]

Продолжить чтение