Знаёмым шляхам — за новымі адкрыццямі

Маршрут выхаднога дня: Валожын-Дубіна-Забрэззе-Гародзькі-Лоск-Славенск-Кражына-Валожын Наш маршрут пралягае ад цэнтра Валожына па вуліцы Пушкіна (былой Палачанскай) у бок г. Маладзечна. За некалькі соцень метраў ад нашага горада месціцца былы маёнтак Шапавалы. Тут графам М. Тышкевічам у 1902 годзе быў заснаваны бровар,

Продолжить чтение

Касалапыя «працаўнікі» са Смаргоні

ЧАТЫРОХНОГІЯ НА БУДАЎНІЦТВЕ Валожынскі касцёл Святога Юзафа пабудаваны ў 1816 годзе ў стылі класіцызму на месцы знішчанага пажарам драўлянага храма, закладзенага тут яшчэ ў канцы ХVII стагоддзя разам з кляштарам бернардзінцаў гетманам польным літоўскім, каштэлянам віленскім Юзафам Багуславам Слушкам.

Продолжить чтение

Саламяны цуд

Можна ўбачыць на выставах і ў звычайных кватэрах Салома – матэрыял сялянскі. Як і хлеб, салома – дар прыроды і матэрыялізаваны прадукт працы чалавека. Аржаная, пшанічная, ячменная салома здаўна знаходзіла самае шырокае, універсальнае прымяненне ў гаспадарцы, побыце і абрадах земляробаў.

Продолжить чтение

Сівагракі прыносяць удачу…

Масцовасць Вялае на Іслачы, у старажытнай Налібоцкай пушчы, некалі ўласнасць графоў Тышкевічаў – заслужанае месца ў гісторыі нашай культуры, няхай сёння закінутае і занядбанае. Тут у 1890-ых гадах граф Бенядзікт Тышкевіч, піянер фатаграфіі ў нашай краіне, меў сваю фоталабараторыю, здымкі з якой, выпадкова знойдзеныя ў Парыжы, зусім нядаўна паспяхова экспанаваліся ў Нацыянальным гістарычным музеі.

Продолжить чтение

Адкрываючы Браму памяці

Так павялося, што кожную нядзелю ў пачатку адзінаццатай гадзіны жыхары вёскі Запур’е збіраюцца на аўтобусным прыпынку. Маршрут ва ўсіх адзін – вёска Вішнева, касцёл. Людзі наведваюць Святую імшу, толькі мала хто з іх пацікавіўся, калі і кім быў заснаваны касцёл. Таму хочацца расказаць пра гісторыю будынка, які служыць веруючым ужо некалькі стагоддзяў.

Продолжить чтение

Слова роднае — вечнасці след

Роднае слова з пашанай называюць люстэркам культуры і формай яе існавання. Агульная колькасць моў свету дакладна не вызначана з-за неакрэсленасці межаў паміж мовамі і дыялектамі, недастатковай вывучанасці некаторых моўных рэгіёнаў. Лічыцца, што жывых моў на зямлі ад 3 да 5 тысяч і ад 6 да 8 тысяч дыялектаў.

Продолжить чтение

Гучыць мелодыя дрэва

2009 год у нашай краіне аб’яўлены Годам роднай зямлі. З гэтай нагоды прайшлі мерапрыемствы ў Івянецкай гарпасялковай бібліятэцы. У чарговы раз наша бібліятэка знаёміць наведвальнікаў з творамі таленавітых людзей свайго рэгіёна. Году роднай зямлі прысвечана выстава «Мелодыя дрэва»

Продолжить чтение

Другое жыццё старадаўняга палаца

Доўгі час мазоліў вочы паўразбураны палац на хутары Кропаўшчына, што ля вёскі Люціна. Найбольш дасведчаныя шкадавалі, што не трапіўся ён на вочы кінематаграфістам, бо мог лёс яго быць больш удалым. Але, гавораць, знайшліся ўсё ж разумныя людзі і рашыліся надаць руінам другое жыццё. Ужо мінулым летам вяліся падрыхтоўчыя работы ўнутры будынка. Магчыма, сёлета будуць зроблены […]

Продолжить чтение

Летапісец роднага краю

Ганаровае званне “Ветэран працы” прысвойваецца за трыццацігадовы працоўны стаж. Герой жа гэтага нарыса – “ветэран працы ў квадраце”, за яго плячыма – шэсцьдзесят гадоў працоўнай біяграфіі. Паўстагоддзя Мечыслаў Францавіч НОВАК з Валожына аддаў служэнню на ніве народнай адукацыі, яшчэ дзесяць гадоў – раённаму краязнаўчаму музею.

Продолжить чтение

Андарак для Валожынскіх модніц

У гэтым годзе я скончыла вучобу на факультэце народнай культуры (зараз – эстэтычнай адукацыі) БДПУ імя М. Танка. Тэмай свайго дыпломнага праекта выбрала жаночы касцюм Валожынскага раёна. І гэта невыпадкова. Я тут нарадзілася, і мне цікава ведаць, як апраналіся сялянкі.

Продолжить чтение

Жыццё — нялёгкая дарога

што пачалася ад парога бацькоўскай хаты… Паўвекавы юбілей адзначаў паэт, наш зямляк Віктар Шніп. Ён стаў не столькі асабістай падзеяй у жыцці канкрэтнага чалавека, колькі знакавай для беларускай літаратуры. І было надзвычай прыемна, што серыю юбілейных святкаванняў сям’я Віктара Анатольевіча вырашыла пачаць з Валожына, сярод людзей, якія яго добра ведаюць, любяць вершы і цэняць за […]

Продолжить чтение

Тры месяцы пазнання

Родная старонка, родная зямля. Для кожнага чалавека Радзіма пачынаецца з таго запаветнага кутка, той мясціны, дзе ён убачыў свет, дзе сказаў першае слова, ступіў першы крок, дзе жывуць бацькі, родныя, сябры.

Продолжить чтение

Няхай званы на золку будзяць слых…

Сёлета нашаму гораду спаўняецца 610 гадоў. У сваім артыкуле з нагоды такой слаўнай даты хачу звярнуць увагу ў асноўным на тыя падзеі, якія ў мінулым адыгралі значную ролю ў жыцці Валожына, садзейнічалі яго развіццю і ўмацаванню і якія яшчэ малавядомыя чытачам газеты.

Продолжить чтение

Беларускія помнікі за мяжой

Кожны народ ганарыцца сваімі помнікамі: гістарычным асобам, палітычным дзеячам або кампазітарам, спевакам, музыкантам, пісьменнікам. Помнікі гэтыя нібы вехі на гістарычным жыццёвым шляху народа. Асабліва ганарыцца ён помнікамі, што ўстаноўлены яго нацыянальным героям у іншых краінах. Гэта як бы міжнароднае прызнанне ўкладу народа ў сусветны гістарычны культурны працэс. Ёсць такія помнікі ў беларускага народа. Пакуль можна […]

Продолжить чтение

Саламяныя напевы

У раённым Цэнтры культуры дэманструецца выстава вырабаў з саломкі народнага клубнага аб’яднання «Майстар» Палаца культуры горада Маладзечна «Саламяныя напевы». Тут прадстаўлены работы майстроў аб’яднання Людмілы Мікалаеўны Валковіч-Борыс і Вольгі Юр’еўны Маславай, а таксама іх вучняў. Людміла Мікалаеўна выкладае ў аддзяленні ДМП Маладзечанскага музвучылішча імя М. К. Агінскага, Вольга Юр’еўна кіруе гурткамі «Народныя крыніцы» ЦТДіМ «Маладзік».

Продолжить чтение

Драўляная палітра

У Валожынскім краязнаўчым музеі да канца снежня дэманструецца выстава драўляных вырабаў з уласных фондаў музея і Івянецкага музея традыцыйнай культуры. У Беларусі, размешчанай у лясной паласе Еўропы, мастацкая апрацоўка дрэва сярод іншых відаў рамёстваў здаўна займала вядучае месца. З гэтага даступнага, універсальнага, дастаткова моцнага, лёгкага ў апрацоўцы матэрыялу ўзводзілі жыллё і гаспадарчыя пабудовы, майстравалі мэблю […]

Продолжить чтение