Рэгiянальныя навiны

Рэгiянальныя навiны ад члена Саюза журналістаў Беларусі Наталлі ШТЭЙНЕР   У гэтыя красавіцкія дні ў раёне працягваецца добраўпарадкаванне населеных пунктаў, воінскіх пахаванняў, мемарыялаў і брацкіх магіл. Арганізавана пасадка дрэў. У акцыі прымаюць удзел работнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, актывісты БРСМ, школьнікі, работнікі жылкамунгаса.

Продолжить чтение

Урок даў прафесар

У рамках рэалізацыі праекта “Знакамітыя выпускнікі” ў СШ № 1 г. Валожына была арганізавана сустрэча вучняў старшых класаў з выпускніком 1964 года, членам-карэспандэнтам Нацыянальнай Акадэміі Навук, прафесарам, загадчыкам кафедры функцыянальнага аналізу Белдзяржуніверсітэта, віцэ-прэзідэнтам беларускага матэмачычнага таварыства, лаўрэатам прэміі камсамола Беларусі і Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Якавам Валянцінавічам РАДЫНАМ. За кароткі час, які правёў у сценах […]

Продолжить чтение

Самародак з-пад Ракава

Хутар і бліжэйшую вёску Крывічы злучала адзіная прасёлачная дарога, накатаная яшчэ сялянскімі вазкамі і санямі.  Чатырохгадовы Сяргей заставаўся на хутары адзін і паслухмяна выконваў распараджэнні мамы і таты: са двара не выходзіць, да студні не лезці, ніякай шкоды не чыніць. Небяспечныя прадметы: нажы, нажніцы, запалкі на ўсялякі выпадак ад малога старанна хаваліся, але яны і […]

Продолжить чтение

Землякоў славутыя імёны

Алег Ігнатавіч Таўгень Вучоны. Валожын – радзіма доктара фізіка-матэматычных навук Алега Ігнатавіча Таўгяня (1962 – 2011). Вельмі рана, у 1993-м, ён абараніў доктарскую дысертацыю. Праз два гады атрымаў званне прафесара. У коле навуковых інтарэсаў вучонага былі розныя праблемы, методыка выкладання матэматыкі, алгебры, інфарматызацыя адукацыі. У 2000 годзе Алега Ігнатавіча прызначылі рэктарам Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Вучоны-матэматык […]

Продолжить чтение

Рэцэпт творчага шчасця

Лідар групы “Дразды”, наш зямляк з вёскі Сівіца, Віталій Карпанаў прэзентаваў у Мінску альбом “Шчасце”. Гэта чацвёрты студыйны альбом пасля леташняга “Тры рублі”, “Героя-палюбоўніка” (2008 год) і “Прыляцелі” (2005 год). Новая пласцінка складаецца з 10 трэкаў. У яе ўвайшлі ўжо ратыруемыя ў радыёэфіры “Дэнамінацыя кахання”, “Сыпле сняжок” і “Вясна”, а таксама першая беларускамоўная кампазіцыя “Драздоў” […]

Продолжить чтение

СЛАВУТЫЯ АСОБЫ

Паплаўскі Канстанцін Іосіфавіч Нарадзіўся 20 (7) чэрвеня 1912 года ў вёсцы Сівіца на Валожыншчыне ў сялянскай сям’і Язука і Міхаліны Паплаўскіх. К. Паплаўскі – выдатны беларускі хормайстар, адзін з заснавальнікаў Дзяржаўнага народнага хору БССР, нястомны збіральнік і добры знаўца беларускай народнай песні, аўтар многіх вакальных і інструментальных твораў, непараўнаны майстар апрацоўкі народных песень.

Продолжить чтение

СВЯТЛО ДРЭВА ЧАС НЕ ПРЫГЛУШЫЦЬ…

Да 120-годдзя з дня нараджэння майстра. Прыемна ўспамінаць пра чалавека, які быў для цябе не толькі бясспрэчным аўтарытэтам у творчасці, але і блізкім па духу сябрам, хаця ўзроставая мяжа сягала каля шасцідзесяці сонцазваротаў. У ягонай майстэрні, напоўненай цёплым водарам дрэва, мы маглі бясконца весці бяседу, атрымліваючы асалоду ад узаемаразумення ў пытаннях гісторыі, літаратуры, культуры. Нас […]

Продолжить чтение

ПАЛІТРА ВІШНЕЎШЧЫНЫ

Да 90-годдзя Шымона Перэса студэнты-другакурснікі архітэктурнага факультэта БНТУ правялі пленэр у Вішневе, каб пры дапамозе фарбаў адлюстраваць тыя мясціны, дзе нарадзіўся гэты вядомы палітычны дзеяч. У выніку атрымалася даволі вялікая калекцыя, якая пад назвай «Паштоўкі з Вішнева» выстаўляецца зараз на другім паверсе раённай цэнтральнай бібліятэкі. Фундатарам пленэра выступіла ААТ «Прыорбанк», старшыня праўлення якога Сяргей Аляксандравіч […]

Продолжить чтение

ЗАСНАВАЛЬНІК СЯМЕЙНАЙ ДЫНАСТЫІ

Жыццё складаецца з сустрэч і развітанняў, набыцця і страт… Заўсёды балюча, калі свет пакідае блізкі чалавек, сябар і паплечнік, з якім кожны дзень вітаўся за руку, які заўсёды гатоў быў прыйсці да дапамогу ці падтрымаць шчырым словам. Сёлетняй вясной заўчасная смерць абарвала жыццё старшага прапаршчыка ўнутранай службы, начальніка пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 16 г. п […]

Продолжить чтение

СЛАВУТЫЯ АСОБЫ

СІКОРСКІ Анатоль Віктаравіч Кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт, рэктар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Нарадзіўся ў 1956 годзе ў вёсцы Гінтаўшчына. У 1971 годзе паспяхова скончыў Сугваздаўскую васьмігодку, а праз два гады – Валожынскую СШ № 1. з медыцынай звязаў свой лёс адразу пасля школы – паступіў у тагачасны Мінскі медінстытут. Скончыў педыятрычны факультэт. Яго ўклад у […]

Продолжить чтение

ПА СЛЯДАХ ДЗЕДА І БАЦЬКІ

Уладзімір Рэут памятае, як бацька прыходзіў з работы і падкідаў яго, малога, аж да столі, потым апускаў долу, адзяваў на галаву міліцэйскую фуражку і хваліў: «Малайчына! Не з баязліўцаў! Міліцыянерам вырасцеш…» А сын глядзеў на бацьку ва ўсе вочы і нічога больш не жадаў, абы тата падкідаў яго ўгору яшчэ і яшчэ… Толькі жорсткі лёс […]

Продолжить чтение

ЗЯМЛЯК ДАЎ КАНЦЭРТ…

З вялікай радасцю скарысталі валожынцы магчымасць пабываць на канцэрце нашага знакамітага земляка, ураджэнца Сакаўшчыны Валянціна Сухадольца, які прайшоў у Маладзечанскім Палацы культуры. Жадаючых пачуць лірычны голас экс-удзельніка “Хору Турэцкага”, а цяпер вядомага ў Расіі, Еўропе спевака, ледзь умясціла прасторная зала.

Продолжить чтение

СМАК ЖЫТНЯГА ХЛЕБА або Мой шлях у навуку

Колькі часу таму рэдакцыя атрымала пісьмо. Наш сталы чытач і аўтар, у мінулым настаўніца Пяршайскай сярэдняй школы, Данута Шаўлоўская прапаноўвала размясціць у рубрыцы «Славутыя асобы» звесткі аб адным са сваіх колішніх вучняў, а цяпер вядомым беларускім вучоным, доктары сельскагаспадарчых навук, намесніку генеральнага дырэктара па навуцы РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук па земляробстве», загадчыку лабараторыі […]

Продолжить чтение

БРУЙ Вінцэнт Фёдаравіч

Нарадзіўся 25 чэрвеня 1912 года ў Ракаве. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў у Мінскі радыётэхнічны тэхнікум, потым працаваў па спецыяльнасці ў Калодзішчах. Меў выдатныя вакальныя даныя, таму падчас службы ў арміі яго залічылі ў ансамбль песні і танца Беларускай ваеннай акругі. Пасля звальнення паехаў у Маскву і паступіў у музычнае вучылішча імя Глазунова на вакальнае […]

Продолжить чтение

ЯНУШКЕВІЧ Фелікс Язэпавіч

Нарадзіўся ў Ракаве 30 мая 1954 года. Скончыў Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, а пазней – Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Яго дыпломнай працай стаў трыпціх «Кастусь Каліноўскі». Яшчэ ў інстытуце пачаў прымаць удзел у рэспубліканскіх і замежных выставах. З 1978 па 1981 вучыўся ў аспірантуры інстытута мастацтвазнаўства НАН Беларусі. Пасля працаваў у творчай […]

Продолжить чтение

УРБАН Эрома Пятровіч

Нарадзіўся 30 ліпеня 1954 года ў вёсцы Бурбаўшчына Пяршайскага сельсавета. У 1969 годзе скончыў Пяршайскую сярэднюю школу, у 1973 – Мар’інагорскі саўгас-тэхнікум. У 1980 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. У 1987 атрымаў вучоную ступень кандыдата сельскагаспадарчых навук. Прайшоў шлях ад младшага навуковага супрацоўніка Беларускага навукова-даследчага інстытута земляробства да намесніка генеральнага дырэктара па навуцы РУП «Навукова-практычны […]

Продолжить чтение