Рубрика: Кругозор
Акно ў прыроду
Снежань – першы месяц зімы. Звычайна ў гэту пару лёд скоўвае рэкі і азёры, снег белай коўдрай ахутвае зямлю. Але ў апошнія гады назіраюцца адхіленні ад шматгадовых тэрмінаў, восень і зіма значна цяплейшыя.
Продолжить чтениеСтварыць святочны настрой без парушэнняў
За апошні месяц бягучага года ДЛГУ “Валожынскі лясгас” плануе рэалізаваць звыш тысячы елак. У сувязі з тым, што многія з нас напярэдадні Новага года і Каляд усё часцей вяртаюцца да традыцыйнага ўпрыгожвання дамоў і кватэр жывымі зялёнымі прыгажунямі, попыт на іх расце.
Продолжить чтениеСойкіны імяніны 11 снежня ўшаноўваюць гэту прыгожую птушачку.
У даўнія часы на Русі казалі, калі сойка ў свой дзень прыляціць да акна і стане крычаць – добры знак. Не кожны з нас ведае, што гэта і ёсць тая птушка-чараўніца, якая кліча людзей у паход за шчасцем і ўдачай. Таму калі вы сустрэлі незвычайную пяюху ў лесе ці парку, або каля свайго жылля, то […]
Продолжить чтениеПрадукцыя з утрыманнем малака
Пакупнікі, што ўважліва чытаюць этыкеткі на харчовых прадуктах, сутыкаюцца ў апошні час з прадуктамі з утрыманнем малака. У чым розніца паміж арыгінальнай малочнай прадукцыяй і той, якая ўтрымлівае замяняльнік малочнага тлушчу? Замена малочных тлушчаў расліннымі дазваляе зрабіць прадукцыю больш таннай. Вытворца эканоміць на сыравіне і, такім чынам, зарабляе больш. Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) адзначае, […]
Продолжить чтениеАкно ў прыроду
Працягваем рубрыку “Акно ў прыроду” на 2020 год. Штомесячна будзем друкаваць матэрыялы аб назіранні прыродных з’яў, згодна з народнымі прыкметамі, па якіх можна прадказаць надвор’е: якой будзе наступная пара года, якім будзе ўраджай пладоў і ягад, грыбоў. Пазнаёмімся з ягадным і грыбным календарамі. Раскажам цікавыя звесткі пра тую ці іншую расліну, па якой можна прадказаць […]
Продолжить чтениеСпаборнічалі лесарубы
Напрыканцы верасня ў Стоўбцах прайшлі абласныя спаборніцтвы вальшчыкаў лесу “Лесаруб-2020”. За каманду нашага лясгаса выступалі майстар лесу Івянецкага лясніцтва Віктар Лукашык і вальшчыкі лесу лесапункта Аляксей Федаровіч і Андрэй Вайніцкі. Спаборніцтвы праводзіліся па міжнародных стандартах, кожны з удзельнікаў праходзіў 6 этапаў. Стаўка рабілася ў першую чаргу на дакладнасць і час выканання задання, а таксама высокія […]
Продолжить чтениеСаламяныя «скульптуры»
Напярэдадні абласнога свята “Дажынкі”, якое 26 верасня пройдзе ў Чэрвені, і раённага, што адбудзецца ў Бабровічах 3 кастрычніка, абапал дарог, якія вядуць да сельгаспрадпрыемстваў Валожыншчыны, з’явіўся рад інсталяцый з цюкоў саломы. Казачныя фігуры ў выглядзе мядзведзяў, паравозікаў, сонейка і інш. – сумесная работа мясцовых аграрыяў і ўстаноў культуры. Убачыць іх можна на трасе Мінск-Гродна непадалёк […]
Продолжить чтениеСпагнанне платы за праезд па аўтадарозе М7 аднаўляецца
Згодна з інфармацыяй БелТА, аднаўляецца спагнанне платы за праезд па аўтадарозе М7, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый. «Інфармуем аб тым, што на ўчастку рэспубліканскай аўтамабільнай дарогі М7/E28 з 57,7 км па 90,397 км адноўлена спагнанне платы за праезд», — гаворыцца ў паведамленні. Мінтранс просіць улічваць гэту інфармацыю для разліку неабходных сродкаў на аплату […]
Продолжить чтениеАкунуліся ў атмасферу далёкай даўніны
У першыя выхадныя верасня прафсаюзны актыў Валожыншчыны пабываў з экскурсіяй у Стаўбцоўскім раёне, дзе наведаў рубяжэвіцкі касцёл і панскі маёнтак Сула. 40 чалавек – гэта старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый, актыўныя члены разам з дзецьмі – змаглі акунуцца ў атмасферу далёкай даўніны. Так, у Рубяжэвічах у касцёле Святога Іосіфа паслухалі вялікасны Паланез Агінскага, выкананы на аргане. […]
Продолжить чтениеГісторыя з фатаграфіяй
Супрацоўнікі Валожынскага краязнаўчага музея працягваюць рубрыку “Гісторыя з фатаграфіяй”. Вашай увазе прапануем фотаздымак 1958 года. Багатае кукурузнае поле калгаса “Перамога” Валожынскага раёна. “Царыца палёў” – так называлі гэту культуру ў тыя часы. На фатаграфіі камісія ў ліку першага сакратара ЦК КПБ К. Т. Мазурава (першы злева), сакратара Валожынскага райкама партыі Ф. Ф. Крыўцова (другі злева), […]
Продолжить чтениеЦёплая сустрэча
20 жніўня на Валожыншчыне пабывалі госці з Салігорска і Капыля. Сустрэў іх старшыня раённага аддзялення ГА “Беларускае таварыства інвалідаў” Віктар Альгертавіч Субач. Інтэрнэт трывала ўвайшоў у сучаснае жыццё. У віртуальнай рэальнасці нават пазнаёміцца можна, але ўсё адно хочацца звыклых чалавечых зносін: паглядзець сябру ў вочы, павітацца з ім за руку. Пераадолець адлегласць нам дапамагло таварыства. […]
Продолжить чтение10 ліпеня споўнілася 65 гадоў з дня запуску Сакаўшчынскай гідраэлектрастанцыі
ЭКСКУРС У ГІСТОРЫЮ Вёска Сакаўшчына здаўна стаяла на гасцінцы Валожын-Іўе-Ліда і Валожын-Ашмяны-Вільня. Некалі гэта быў вельмі ажыўлены шлях. Вёска і цяпер размешчана на тым жа месцы, але ад Мінска да Ліды і Вільні правялі новыя, больш дасканалыя магістралі, абмінуўшы далёка Сакаўшчыну. І яна, як і іншыя прыдарожныя вёскі, пацішэла, стала больш правінцыяльнай.
Продолжить чтениеПрыгажосць ствараем самі
Добрым густам і адмысловым пачуццём прыгажосці валодае гаспадыня сядзібы па вуліцы Беларускай дома № 61 у Валожыне Вольга Анатольеўна Нікановіч. Разам з мужам Валерыем Феліксавічам яны ўсё больш акультурваюць свой падворак дзеля прыгажосці, камфорту і зручнасці. Праходзячы і праязджаючы міма, міжволі хочацца затрымацца і палюбавацца той маляўнічасцю, што створана рукамі гаспадароў. Асаблівай папулярнасцю карыстаецца ў […]
Продолжить чтение