А горад расце, развіваецца…

Амаль месяц, як у новым мікрараёне нашага горада ў кірунку кальцавой развязкі да Вішнева разгарнуліся маштабныя работы. Спецыяльная тэхніка пачала знімаць і адвозіць дзёран, выраўноўваючы і прафілюючы вялікі пляц агульнай плошчай амаль 8 гектараў. Так пачалося будаўніцтва «Раёна індывідуальнай забудовы Валожын» – новага аб’екта на карце райцэнтра ў рамках развіцця яго інжынернай інфраструктуры. Заказчыкам работ […]

Продолжить чтение

Уражанняў і ўспамінаў хопіць надоўга

Хутка ў воінскіх часцях і злучэннях пройдзе рытуал прыняцця Ваеннай прысягі. Гэта хвалюючая і ўрачыстая падзея, якая запамінаецца як самы яркі момант службы. З такім меркаваннем пагодзіцца і наводчык-аператар БМП гвардыі яфрэйтар Мікалай ДУДАР. Зусім нядаўна ён у апошні раз пераступіў парог КПП 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, развітаўся з таварышамі і вярнуўся дадому ў […]

Продолжить чтение

Прэзідэнт даручыў спрасціць умовы для набыцця ўчасткаў за межамі вялікіх гарадоў

  Згодна з інфармацыяй БелТА, Аляксандр Лукашэнка выказаўся на карысць спрашчэння ўмоў для набыцця зямельных участкаў за межамі вялікіх гарадоў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе па пытаннях развіцця ЖКГ. Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі хапае маляўнічых мясцін, дзе можна набыць невялікія ўчасткі, у тым ліку ў вёсках, на хутарах, для вядзення прысядзібнай гаспадаркі, […]

Продолжить чтение

У добры шлях, выпускнікі!

Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі раёна прайшлі ўрачыстыя цырымоніі ўручэння атэстатаў. Сёлета на Валожыншчыне закончылі 9 класаў 320 юнакоў і дзяўчат, развіталіся са школай 164 адзінаццацікласнікі. Сярод апошніх – 29 узнагароджаных залатымі і сярэбранымі медалямі, 11 выдатнікаў вучобы. Сёлета ў гімназіі № 1 г. Валожына 33 выпускнікі адзінаццатых класаў. Хочацца адзначыць, што сярод іх 30 […]

Продолжить чтение

«Гэтаму мы будзем удзяляць самую сур’ёзную ўвагу»

Згодна з інфармацыяй БелТА, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе актыўней будаваць арэнднае жыллё для работнікаў сацыяльнай сферы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, заслухоўваючы даклад па праекце ўрадавай пастановы «Аб грамадзянах, мючых першачарговае права на прадастаўленне арэнднага жылля». «Важнае пытанне, якое я хацеў бы абмеркаваць з вамі, датычыцца прадастаўлення арэнднага жылля для работнікаў сацыяльнай сферы. […]

Продолжить чтение

Беларусь пачне запрашаць міжнародных наглядальнікаў пасля рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты

Згодна з інфармацыяй БелТА, аб гэтым паведаміла  журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Каменціруючы праведзеную ў кіраўніка дзяржавы нараду, на якой у тым ліку абмяркоўвалася тэматыка арганізацыі выбараў, Лідзія Ярмошына адзначыла, што гэта мерапрыемства было традыцыйным. Паводле яе слоў, у перыяд правядзення выбарчай кампаніі заўсёды ёсць пытанні, якія патрабуюць вырашэння на вышэйшым узроўні. «Адно з пытанняў, […]

Продолжить чтение

Беларусь ганарыцца прадукцыяй БелАЗа

Згодна з інфармацыяй БелТА, Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава  пабывала на ААТ «БелАЗ», дзе сустрэлася з працоўным калектывам, азнаёмілася з тэхналагічным працэсам у вытворчых цэхах. Наталля Качанава прызналася, што даўно збіралася прыехаць на БелАЗ. Яна адзначыла, што Беларусь ганарыцца прадукцыяй гэтага прадпрыемства, якую ведаюць ва ўсім свеце. «Добрае, дастойнае прадпрыемства, адно з лепшых у краіне. […]

Продолжить чтение

Летні адпачынак

Пачаліся канікулы. Гэта адказная пара для дарослых, перад якімі стаіць важная задача – наладзіць паўнавартасны адпачынак дзяцей. У перыяд аздараўленчай кампаніі 2020 года асаблівая ўвага надаецца пытанню бяспекі. Праца лагераў арганізавана з улікам эпідэміялагічнай сітуацыі і па жаданні бацькоў (законных прадстаўнікоў). З 1 чэрвеня гасцінна расчынілі свае дзверы для 128 выхаванцаў аздараўленчыя лагеры з дзённым […]

Продолжить чтение

Пастушок вырас да акадэміка

Не так даўно 75-гадовы юбілей адзначыў вядомы навуковец, таленавіты арганізатар і педагог, акадэмік НАН Беларусі, прафесар кафедры матэматычнай кібернетыкі механіка-матэматычнага факультэта Віктар КАРЗЮК. Ён нарадзіўся ў вёсцы Петрашунцы. Недзе ў Германіі кацілася да фінальнай кропкі вайна, а сялянскія сем’і сеялі збожжа, рыхтаваліся садзіць бульбу і радаваліся, што вораг ужо больш не будзе таптаць іх родную […]

Продолжить чтение

Вітаем цябе, аграном Паліна!

У КСУП “Валожынскае” праходзіць пераддыпломную практыку выпускніца Навагрудскага аграрнага сельскагаспадарчага каледжа Паліна ЛУГІН. У калектыве гаспадаркі без пяці хвілін агранома прынялі з радасцю. Кіраўнік і спецыялісты стараюцца атуліць дзяўчыну клопатам і стварыць ёй спрыяльныя ўмовы для працы і жыцця. З бытам праблем няма –  выдзелены пакой у доме, які прыстасаваны пад інтэрнат. Што тычыцца заробкаў, […]

Продолжить чтение

«Беларусь стойкая, мудрая і можа спраўляцца з пандэміяй»

Згодна з інфармацыяй БелТА, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што ў Беларусі ва ўмовах пандэміі навучыліся спраўляцца з гэтай праблемай. Больш таго, у краіне не давялося ісці на крайнія меры. «Нам пакуль наогул удалося пазбегнуць крайняга сцэнарыя. Прытым мы не закрывалі краіну. Што датычыцца граніц, нам і закрываць не трэба было. Наша ўсё акружэнне закрылася. […]

Продолжить чтение

Працаваць умеюць

Рамонтам дарогі ў Сярэднім Сяле займалася брыгада ДРБУ № 167 пад кіраўніцтвам майстра Ігара ЛАПУЦКАГА (справа ў першым радзе). Побач з ім на здымку – рабочыя Андрэй КУРЛЕНЯ і Сяргей ШЧУКА, трактарыст Генадзь КЕРБЕДЗЬ, машыніст катка Сяргей РЭУТ, вадзіцель аўтобуса Валянцін РАДЗЬКО, рабочы Арцём ЦІХАНОВІЧ, машыніст катка Генадзь ЛІТВІН, машыніст асфальтаўкладчыка Віктар ЮРОІЦЬ. Усяго на […]

Продолжить чтение

Прыняў віншаванні ад калектыву

Застаць кіраўніцтва ДРБУ № 167 у поўным саставе даволі складана. Спецыфіка арганізацыі такая, што ўжо зранку многія адказныя работнікі – на аб’ектах. Але, завітаўшы сюды некалькі дзён таму, трапіла на традыцыйнае для калектыву мерапрыемства – ушанаванне юбіляра. У той дзень з пяцідзесяцігоддзем віншавалі інжынера па бяспецы дарожнага руху Андрэя МАСЛОЎСКАГА. Шчырыя словы ў гонар аднаго […]

Продолжить чтение

Прэзідэнт назначыў новы склад урада

Аляксандр Лукашэнка назначыў прэм’ер-міністрам Рамана Галоўчанку, які да гэтага часу займаў пасаду старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Раман Галоўчанка мае вялікі вопыт работы на розных пасадах, у тым ліку на дыпламатычнай службе, ведае, як весці перагаворы, узначальваў ваенна-прамысловы комплекс. «Я яго ўчора папярэдзіў, што ў нас урад — калектыўны орган. І ён […]

Продолжить чтение

Дар лугоў – запас кармоў

Паблізу вёскі Татарскія, нягледзячы на не вельмі спрыяльныя ўмовы надвор’я, кіпіць работа. На МТЗ-35-22 і УС-250А з прычапнымі агрэгатамі займаюцца нарыхтоўкай кармоў механізатары Пугачоўскага ўчастка КСУП “Валожынскае”. Віталій КАСПАРЭВІЧ і Сяргей КЛІМОВІЧ – работнікі адмысловыя, у сельгасвытворчасці – з юнацтва. На працягу гаспадарчага года паспяваюць выканаць безліч відаў работ. Вось і зараз, як толькі скончыцца […]

Продолжить чтение

Летапісцам ліцэя можна назваць гэтага маладога чалавека

У рэаліях сённяшняга дня ўсё больш зразумелымі і прывычнымі становяцца такія паняцці, як анлайн, дыстанцыйна, аддаленасць і іншыя, з якімі рэдка хто сутыкаўся яшчэ ў пачатку года. Новы лад жыцця патрабуе многіх з нас перагледзець свае службовыя абавязкі, вучыцца жыць і працаваць у новых абставінах. Значна павялічылася нагрузка і ў інжынера-праграміста Валожынскага сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя […]

Продолжить чтение