Матэрыялы рубрыкі «За радком гісторыі»

200-гадовы юбiлей Валожынскай святынi

19 сакавіка 1816 г. адбылося ўрачыстае асвячэнне новага касцёла ў гонар Святога Юзафа. Акт асвячэння выканаў канонік інфляндскі ксёндз Тадэвуш Навіцкі.

Нагадаем, што першы драўляны касцёл у Валожыне ў імя Святога Юзафа заснаваў у 1492 г. Альбрэхт Гаштольд. У 1681 г. кашталян Віленскі Юзаф Багуслаў Служка заснаваў новы драўляны касцёл і кляштар бернардзінцаў (ліквідаваны ў 1864 г.), дзе пасяліў 16 манахаў, забяспечыўшы іх неабходным утрыманнем. Там мелася вялікая на той час бібліятэка, якая налічвала некалькі соцень кніг. У 1730 г. будынкі касцёла і кляштара былі знішчаны пажарам. Чытаць далей »

Агляд падзей

У РАЁННАЙ ГАЗЕЦЕ ЗА сакавIк 1971 ГОДА

ЖАНЧЫНА ЗА РУЛЁМ… ТРАКТАРА

Трактарыстка калгаса “Чырвоны сцяг” С. Мікулевіч расказвае пра сваю любоў да нялёгкай, але пачэснай прафесіі сельскага механізатара: Чытаць далей »

Агляд падзей у раённай газеце за люты 1971 года

ШМАТДЗЕТНАЕ ШЧАСЦЕ

На падставе Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 18 жніўня 1944 года ўзнагародзіць ад імя Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР па Валожынскім раёне:

Маці, якія нарадзілі і выхавалі дзевяць дзяцей, ордэнам “Мацярынская слава” I ступені:

Зінаіду Аляксееўну Янушкевіч – калгасніцу калгаса “Камсамолец”.

Маці, якія нарадзілі і выхавалі восем дзяцей, ордэнам “Мацярынская слава” II ступені:

Веру Пятроўну Глінскую – хатнюю гаспадыню, вёска Бярэзніца. Чытаць далей »

Агляд падзей у раённай газеце за студзень 1971 года

ШЧЫРА ПАПРАЦАВАЛI

Аб выніках сацыялістычнага спаборніцтва калгасаў і саўгасаў раёна за павелічэнне вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі ў 1970 годзе.

Лепшы ўраджай збожжавых вырашчаны ў калгасе імя Леніна. Тут з кожнага гектара атрымана па 30,4 цэнтнера зерня.

У спаборніцтве за павелічэнне вытворчасці бульбы першынство заваяваў калгас імя Чапаева. Ураджайнасць клубняў тут дасягнула 224 цэнтнеры з гектара. Чытаць далей »

Родны сэрцу кут. Пералясанка

(Заканчэнне. Пачатак у №№ 93, 95)

У гэтым свеце ўсё строга падпарадкавана законам Сусвету, адзін з якіх я добра засвоіла – прычын і вынікаў. Гэта значыць, што калі ты зрабіў штосьці добрае, то табе добрае і вернецца, а калі дрэннае, то вернецца гэта дрэннае, толькі яшчэ ў нашмат большым памеры.

Чытаць далей »

Родны сэрцу кут. пералясанка

(Працяг)

Яму нават кватэру прапаноўвалі ў Валожыне, але ад  мовіўся. Хаця маці вельмі шкадавала.

Добрым дапаўненнем, другой яго палавінкай была мая маці Зінаіда Георгіеўна ў дзявоцтве Кулак – жанчына строгая, справядлівая, мудрая. Нарадзілася яна ў вёсачцы Пытань, за нейкі кіламетр ад Нелюбаў. Яе жыццёвы шлях не быў усыпаны ружамі. Калі пачалася Другая сусветная вайна, то бацьку ў 1939 годзе забралі ў Войска Польскае, і ён прапаў без вестак. Куды яна ні звярталася, куды ні пісала, каб адшукаць якія сляды, магілку, адусюль прыходзіў адмоўны адказ. І толькі пасля 1991 года, калі можна свабодна было перасякаць мяжу, прыехаў стрыечны брат майго бацькі з Англіі і расказаў сумную гісторыю. Што сядзелі разам ў турме ў Казельску, пра Катынь. Яму неяк удалося ўратавацца. А хто сёння не ведае трагедыю Катыні?! Чытаць далей »

Агляд падзей у раённай газеце за снежань 1970 года

А СУДДЗI ХТО?

 Адбыліся выбары народнага суддзі і народных засядацеляў народнага суда.

За кандыдата ў народныя суддзі пададзена 100% галасоў.

Народным суддзёй раённага народнага суда выбраны таварыш Сяргей Уладзіміравіч Несцярэўскі, 1941 года нараджэння, беларус, беспартыйны, адукацыя вышэйшая юрыдычная, раней працаваў таксама народным суддзёй.

У ліку выбраных народных засядацеляў: жанчын – 44%, членаў і кандыдатаў у члены КПСС – 46%, беспартыйных – 54%. З агульнай колькасці народных засядацеляў раней выбіралася 74%. Чытаць далей »

Родны сэрцу кут. Пералясанка

У кожнага чалавека ёсць мясціны, якія яму асабліва дарагія, бо там прайшло дзяцінства, праляцелі юначыя гады. Туды, дзе б ні быў, заўсёды імкнецца твая душа. А ты, калі няма магчымасці з’ездзіць, то хоць у думках наведваеш іх раз-пораз.

 Для мяне асабіста такім куточкам на зямлі з’яўляецца вёска Пералясанка ці, правільней сёння будзе сказаць, хутар Нелюбы, што ў Валожынскім раёне. Бо ўсё ж такі якая гэта вёска – тры хаты. Яе няма ні на карце, нічога пра яе не прачытаеш і ў Беларускай энцыклапедыі. Як быццам і наогул не існуе.

Хаця ў мяне захаваўся план мясцовасці, датаваны 1926 годам, дзе гэтыя мясціны называліся ўрочышчам Пералясанка. Так і напісана “ПЛАН обрезок из урочища Перелесанка имения Воложин Виленской губернии Ошмянского уезда”. Мабыць, захаваўся ад майго прадзеда Антося Нелюба, які прыехаў сюды з Кібуцяў і служыў лесніком у пана. Дзесьці тут захаваліся і сляды леснічоўкі. Чытаць далей »

Агляд падзей у раённай газеце за лiстапад 1970 года

ПРАЦОЎНЫ ЭНТУЗIЯЗМ

Аб выніках сацыялістычнага спаборніцтва працоўных раёна за 9 месяцаў бягучага года.

Пераможцам сацыялістычнага спаборніцтва прызнаны калектыў раённага аб’яднання “Сельгастэхніка”, які выканаў дзевяцімесячны план рэалізацыі прадукцыі на 109,4 працэнта. Яму ўручаны пераходны Чырвоны сцяг райкама КПБ і выканкама раённага Савета дэпутатаў працоўных.

Лепшых вынікаў у сацыялістычным спаборніцтве за павелічэнне вытворчасці малака дабіўся калгас імя К. Маркса. На 100 гектараў сельгасугоддзяў тут атрымана па 473,1 цэнтнера малака. У павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса лепшых паказчыкаў дасягнуў саўгас “Ракаўскі”. На 100 гектараў сельгасугоддзяў рэалізавана па 87,6 цэнтнера мяса. Чытаць далей »

Калi грошы – скарб

У Івянецкім музеі традыцыйнай культуры адкрылася выстава нумізматыкі і баністыкі “Скарбы маёй краіны”. Свае зборы манет і папяровых грашовых знакаў прэзентуюць краязнавец Валерый Мазура і яго сябры Алег Будкевіч і Яўген Паплаўскі.

Энтузіясты калекцыйнай справы прадаставілі больш за тысячу экспанатаў, якія патрэбна было сістэматызаваць, апісаць, скласці дакладны каталог. Падрыхтоўчая работа, што правялі работнікі музея, заняла пэўны час, але вынік каштаваў гэтага. Як адзначыла дырэктар музея Валянціна Тадэвушаўна Адамовіч, у экспазіцыі музея шмат цікавых экспанатаў, якія дакладна адлюстроўваюць побыт і культурнае жыццё Івянца і Валожыншчыны ўвогуле, а вось грошы так шырока прадстаўлены ўпершыню. Чытаць далей »

Абласной газеце 1 лiстапада спаўняецца 65 гадоў

Абласная газета «Мінская праўда» заснавана 1 лістапада 1950 года пастановай Бюро ЦК КПБ як орган Мінскага абкама і гаркама КПБ, абласнога і гарадскога Саветаў дэпутатаў працаўнікоў. Спачатку «Мінская праўда» выходзіла на беларускай мове, з 1990 г. – на беларускай і рускай.

З першых нумароў «Мінская праўда» заявіла пра сябе як удумлівае, сур’ёзнае выданне. За ўсебаковае і глыбокае асвятленне праблем эканомікі, арганізацыі працоўнага спаборніцтва ў калектывах прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў рэдакцыя газеты «Мінская праўда» ў 1977 стала ўдзельніцай ВДНГ СССР. Двойчы за плённую працу па маральным выхаванні насельніцтва, мабілізацыі яго на рашэнне задач гаспадарчага і культурнага будаўніцтва яна ўзнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Чытаць далей »

Агляд падзей у раённай газеце за кастрычнiк 1970 года

НА ШЛЯХУ ЗДЗЯЙСНЕННЯЎ

Сёлета ў раёне вырашчаны неблагі ўраджай. Атрымана зерневых па 18,1 цэнтнера з гектара, што на 1,2 цэнтнера больш за мінулы год.

Ураджайнасць бульбы ў параўнанні з леташняй узрасла на 11 і склала 136 цэнтнераў клубняў з гектара.

Хлебаробы калгаса імя Леніна сабралі з кожнага гектара па 31 цэнтнеру зерня. У калгасах імя К. Маркса і імя Чапаева, саўгасе “Ракаўскі” накопваюць з кожнага гектара па 200 цэнтнераў бульбы.

Свінарка па адкорме свіней з калгаса “1 Мая” Зінаіда Цімафееўна Пасека з пачатку года адкарміла 270 свіней, атрымліваючы сярэднюю сутачную прывагу кожнага адкормачніка па 550 грамаў. Свінаркі калгаса імя Леніна Яўгенія Фёдараўна Мураўская і Софія Васільеўна Каранеўская атрымалі і вырасцілі ад кожнай з замацаваных свінаматак па 20 парасят. Чытаць далей »

Агляд падзей у раённай газеце за верасень 1970 года

КАМСАМОЛЬЦЫ НА ЖНIВЕ

 У пачатку жніва райком камсамола абвясціў умовы спаборніцтва за званне “Лепшы камсамольска-маладзёжны экіпаж раёна”. У яго ўключыліся сотні маладых працаўнікоў калгасаў і саўгасаў. Было сфарміравана 39 камсамольска-маладзёжных экіпажаў.

У выніку самых высокіх паказчыкаў дабіўся экіпаж Пятра Гурскага з саўгаса “Падбярэззе”. Ён убраў збожжа са 145 гектараў і намалаціў 220 тон хлеба. Экіпаж-пераможца ўдастоены права насіць ганаровае званне “Імя 50-годдзя ЛКСМБ”. Другое месца прысуджана экіпажу Міхаіла Карніцкага і Доната Чупрыса з саўгаса “Радзіма”, трэцяе – экіпажу Міхаіла Станкевіча і Васіля Адамейкі з калгаса “Краіна Саветаў”. Чытаць далей »

Спаўняецца 550 гадоў з дня першага пісьмовага ўпамінання Ракава

Што для Ракава гэты год знакавы, сведчыць ужо і прадукцыя «Белпошты». Серыя канвертаў для рассылкі карэспандэнцыі выпушчана з відарысамі гэтага старажытнага мястэчка.

 Сёлета спаўняецца 550 гадоў з дня першага пісьмовага ўпамінання паселішча. З гэтай нагоды ў ракаве рыхтуюцца вялікія святочныя мерапрыемствы… Чытаць далей »

Агляд падзей у раённай газеце за жнiвень 1970 года

ЯНЫ IДУЦЬ НАПЕРАДЗЕ

Бюро раённага камітэта КП Беларусі, выканкам раённага Савета дэпутатаў працоўных і райкам прафсаюза рабочых і служачых сельскай гаспадаркі і нарыхтовак падвялі вынікі сацыялістычнага спаборніцтва камбайнераў калгасаў і саўгасаў за чацвёртую пяцідзёнку жніўня.

Пераможцам на жніве прызнаны камбайнер калгаса “17 верасня” Эдуард Сцяпанавіч Пашкоўскі, які ўбраў 52 гектары збожжавых і намалаціў 105 тон зерня. Яму прысуджаны пераходны вымпел, Ганаровая грамата і грашовая прэмія ў памеры 20 рублёў. Чытаць далей »

Невядомыя старонкi гiсторыi

(Працяг. Пачатак у №№ 40, 42, 46, 48)

Усё гэта паспрыяла хуткаму “ўтварэнню” Літоўскай ССР і “ўз’яднанню” яе з СССР. 15 чэрвеня 1940 года савецкія войскі канчаткова ўвайшлі на тэрыторыю Літвы і ўзялі пад ахову новыя межы СССР. Пасля Літоўская ССР атрымала яшчэ адзін падарунак. У кастрычніку 1940 года яна дадаткова атрымала 5,6 тыс. кв. км тэрыторыі і 98 тысяч чалавек насельніцтва БССР. Былі перададзены Літве Свянцянскі раён (акрамя трох сельскіх саветаў), а таксама часткі тэрыторый Відзаўскага, Гадаўцішскага, Астравецкага, Воранаўскага, Радунскага раёнаў БССР. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars