Матэрыялы рубрыкі «Фізкультура і спорт»

Выхадныя ў “Раўбічах”

У “Раўбічах” прайшлі абласныя спаборніцтвы па біятлоне сярод дзяцей і падлеткаў “Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

У Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі сабраліся амаль тры сотні юных спартсменаў Міншчыны. Сярод іх былі і 12 прадстаўнікоў Валожынскага раёна, якія прайшлі сур’ёзны адбор на школьных, а пасля раённых спаборніцтвах. У малодшую ўзроставую групу ўвайшлі вучні 5-6 класаў: Яна Круглік з Сакаўшчынскага ВПК, Паліна Поляк з гімназіі № 1 г. Валожына, Герман Яновіч з Суднікаўскай СШ, Вадзім Болвах з Вішнеўскага ВПК. Сярэдняя ўзроставая група была прадстаўлена вучнямі 7-8 класаў. Гэта Яна Кагал з Івянецкай СШ, Таццяна Дубінец з Суднікаўскай СШ, Дзяніс Шыдлоўскі з Вішнеўскага ВПК, Павел Трыпуцька з Багданаўскага ВПК. Дзевяцікласнікі Юлія Баталава з Сакаўшчынскага ВПК, Данііл Міхеткін з СШ № 2 г. Валожына, Дзіяна Санкоўская і Міхаіл Коласаў з Пяршайскага ВПК выступілі ў старэйшай узроставай групе. Рабяты спаборнічалі ў спрынтарскай гонцы і стральбе на агнявым рубяжы. Чытаць далей »

Школьникам – новые лыжные комплекты

Успех будущих чемпионов складывается не из одной составляющей. Это и желание, и условия, и, конечно, поддержка. Поддержка со стороны учреждений образования, родителей, общественности. Для того, чтобы физкультура, спорт, а, следовательно, как результат здоровье стали для учащихся несомненной ценностью, необходимо создавать вокруг них гармоничный мир разнообразия и доступности как можно большего числа видов спорта. Чытаць далей »

Выхадны са спартыўным азартам

Шматлюдна і весела было ў мінулую нядзелю ў ДЮСШ. Акрамя таго, што цудоўны зімовы дзень падарыў маладым і дарослым магчымасць стаць на канькі, запатрабаванымі аказаліся басейн, настольны тэніс, батут і іншыя забавы, што прапаноўваюцца тут жыхарам і гасцям Валожына. Чытаць далей »

Раковская лыжня

19 января 2019 в Воложинском районе на базе МОСОБ «Галактика» состоялся областной спортивный фестиваль, посвященный Всемирному Дню снега «Раковская лыжня-2019».

В мероприятии приняло участие более 230 человек. 117 участников – представляли коллективы учреждений образования Воложинского района. Чытаць далей »

Раённыя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне “Снежны снайпер”

10 студзеня на базе ДУА “Гімназія № 1 г. Валожына” прайшлі раённыя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне “Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, у якіх прынялі ўдзел 87 вучняў з 15 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Спаборніцтвы праводзіліся па дзвюх дысцыплінах: лыжныя гонкі вольным стылем і стральба з пнеўматычнай зброі. Лыжныя гонкі прайшлі па перасечанай мясцовасці вольным стылем па розных дыстанцыях: 1 км – для малодшай узроставай групы; 2 км – для сярэдняй узроставай групы; 3 км – для старэйшай. Стральба была арганізавана ў ціры гімназіі па наступных правілах: кожны ўдзельнік выканаў 10 заліковых стрэлаў за 7 хвілін. Чытаць далей »

Юныя лыжнікі выйшлі на старт

У мінулую суботу на базе гімназіі № 1 г. Валожына прайшоў раённы Дзень здароўя.

У яго рамках адбыліся спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па лыжных гонках, у якіх прынялі ўдзел лепшыя прадстаўнікі амаль усіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна, а таксама квэст-гульня “Зімовыя забавы”. Чытаць далей »

Кубак разыгралі ў Івянцы

У апошні месяц 2018 года ў Івянцы адбыўся трэці адкрыты абласны кубак па міні-футболе “Іграй, як я!” сярод навучэнцаў Валожынскага і Стаўбцоўскага раёнаў, прысвечаны памяці настаўніка фізічнай культуры Сяргея Вітальевіча Скібы. Чытаць далей »

Спаборніцтва па дзюдо

“Трэба абавязкова ўзварушыць сябе фiзiчна, каб быць здаровым маральна”, – пiсаў Леў Мiкалаевiч Талстой.

Такая магчымасць была ва ўдзельнiкаў спартыўнага клуба “Вiтаўт” з Iвянца i навучэнцаў Валожынскай ДЮСШ. 29 снежня ўпершыню ў Iвянцы адбылося каляднае спаборнiцтва па дзюдо на першынство Валожынскай ДЮСШ. Арганiзатарамi выступiлi пробашч касцёла святога Мiхала айцец Лех, трэнеры спартыўнага клуба “Вiтаўт” – заснавальнiк клуба, у былым вядомы спартсмен i трэнер на мiжнароднай арэне Вiктар Эрнставiч Мiцкевiч, Iлля Сяргеевiч Мiцкевiч, а таксама трэнеры ДЮСШ Вадзiм Аляксандравiч Калашнiкаў i Iгар Андрэевiч Лясецкi, якiя прынялi актыўны ўдзел у судзействе. Чытаць далей »

Правілы паводзін на лёдзе

За 2018 год у Беларусі патануў 351 чалавек, сярод іх – 29 дзяцей, і пры гэтым 321 чалавек быў выратаваны.

Лёд, як вядома, зманлівы і каварны, і пра гэта неабходна памятаць. Асабліва неасцярожныя бываюць дзеці і падлеткі. Варта з’явіцца першаму лёду, яны ўжо спяшаюцца пракаціцца на каньках. Не заўсёды выконваюць меры асцярожнасці і рыбакі. Чытаць далей »

Калядная лыжня

На гарадскім стадыёне г. Валожына прайшло зімовае свята “Калядная лыжня”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 250 чалавек. Сярод іх – вучні школ, настаўнікі, бацькі, грамадскія арганізацыі, супрацоўнікі РАНС і аматары зімовых забаў. Чытаць далей »

У адной камандзе

У фізкультурна-аздараўленчым комплексе ДЮСШ Валожынскага раёна адбылося цікавае спартыўнае мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел вучні сярэдніх школ № 1 і № 2 райцэнтра сумесна з работнікамі сілавых структур.

У спартландыі разам спаборнічалі дзеці і дарослыя. У кожнай камандзе былі прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і Валожынскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. Прысутнічалі на мерапрыемстве і ваеннаслужачыя воінскай часці № 30695. Чытаць далей »

Спартыўныя навіны

З 15 па 17 снежня 2018 года на базе ДУ “ДЮСШ Валожынскага раёна” прайшоў Кубак Мінскай вобласці па настольным тэнісе сярод мужчын і жанчын, у якім удзельнічалі 12 мужчынскіх і 12 жаночых каманд.

Па выніках спаборніцтваў у камандным заліку каманда жанчын у складзе Настассі Патоцкай і Яны Раманчык заняла ганаровае 1-е месца. Акрамя гэтага, Н. Патоцкая ў асабістым заліку таксама заняла 1-е месца. Чытаць далей »

Спартакіяда ветэранаў

З 2 па 4 лістапада ў а. г. Ракаў на базе ДУ “Мінская абласная спартыўна-аздараўленчая база “Галактыка” прайшла XI спартакіяда сярод кіраўнікоў і членаў ветэранскіх арганізацый фізічнай культуры і спорту Мінскай вобласці, прысвечаная Году малой радзімы. Чытаць далей »

Футбольныя турніры

    22-23 верасня ў Смаргоні адбыўся адкрыты Рэспубліканскі турнір па футболе сярод хлопчыкаў 2009 года нараджэння, у якім прынялі ўдзел 5 каманд. Гульні праходзілі ў добрых умовах на стадыёне са штучным пакрыццём. На турнір прыехалі юныя футбалісты з Валожына, Маладзечна, Шчучына, адразу дзве каманды выставілі гаспадары пляцоўкі. Чытаць далей »

Спартыўныя дасягненні

    29 верасня ў г. Старыя Дарогі адбыўся XXXI нацыянальны фестываль бегу «Языльская дзясятка», у якім прынялі ўдзел навучэнцы аддзялення лёгкай атлетыкі ДУ «ДЮСШ Валожынскага раёна». Па выніках удзелу 1-е месца заняла Дар’я Марамчына, 2-е – Аэліта Жаўток. Чытаць далей »

Год пачаўся рэзультатыўна

    Для тэнісістаў ДУ «ДЮСШ Валожынскага раёна» навучальны год пачаўся рэзультатыўна. Па выніках удзелу ў абласной спартакіядзе ДЮСШ па настольным тэнісе сярод юнакоў і дзяўчат 2006 г. н. і маладзейшых, у камандным заліку юнакі і дзяўчаты занялі 2-е месца, у асабістым заліку Ягор Шчогалаў – 1-е месца, Надзея Кавалёва – 2-е месца.


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars