Матэрыялы рубрыкі «Маладзёжны кур’ер»

У выбары не памылілася

У выбары не памылілася

    Марына ГАНЧАРЫК – спецыяліст 1-й катэгорыі Валожынскага філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” Мінскага абласнога ўпраўлення.

Дзяўчына працуе ў аддзеле кліенцкага менеджменту на пасадзе агента валютнага кантролю. Фінансавае поле дзейнасці агента досыць шырокае. У кампетэнцыі Марыны – продаж банкаўскіх паслуг карпаратыўнаму бізнесу. Малады спецыяліст сочыць за выкананнем валютнага заканадаўства кліентамі, аказвае комплексную падтрымку развіццю суб’ектаў малога прадпрымальніцтва. У працы з юрыдычнымі асобамі спалучае стандартныя тэхналогіі абслугоўвання з індывідуальным падыходам. Кліенты задаволены аператыўным рашэннем іх пытанняў і высокім узроўнем сэрвісу.
Чытаць далей »

Салістка з РАУС

Салістка з РАУС

    Валожыншчына для ўраджэнкі Маладзечна Дар’і МУРЫЧЫНАЙ стала месцам пачатку працоўнай дзейнасці. Спачатку выпускніца юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта ўладкавалася па спецыяльнасці ў сельгасліцэі, а са студзеня мінулага года Дар’я назначана старшым інспектарам групы інфармацыйнага забеспячэння Валожынскага РАУС.
Чытаць далей »

Спявае з душой

Спявае з душой

    Яна вядзе мелодыю так, што замірае сэрца. У яе багатым адценнямі голасе – водгук спеваў, якія спрадвеку гучалі на роднай зямлі. Стагоддзямі назапашаны баланс перажыванняў беларускіх жанчын становіцца блізкім і зразумелым, калі на сцэне – спявачка ў нацыянальным строі – Марына ДЗЯРНЕЙКА.
Чытаць далей »

Падзяка за стараннасць

brsm

    Нядаўна ў жыцці райкама ГА “БРСМ” адбылася чарговая прыемная падзея. Маладзёжная суполка Валожыншчыны была адзначана Падзякай раённага аб’яднання прафсаюзаў за прафесіяналізм у рабоце па патрыятычным выхаванні моладзі, за добрасумленную працу па добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў і памятных месцаў на тэрыторыі раёна.
Чытаць далей »

Анастасія Алегаўна Пашкевіч

27-01-2017-4

Анастасія Алегаўна Пашкевіч нарадзілася ў культурнай сталіцы Міншчыны – у горадзе Маладзечне. Таму невыпадкова, што свой лёс дзяўчына звязала менавіта з мастацтвам: скончыла музычны каледж імя Агінскага.

За час вучобы прафесійна авалодала тэхнікай ігры на фартэпіяна, падуладныя яе рукам і іншыя музычныя інструменты. Летась па размеркаванні прыехала працаваць у Дорскую школу мастацтваў. Чытаць далей »

Прафесiя з флёрам рамантыкi…

5-4-17

У асяроддзі масавага гледача прафесія кінамеханіка ахутана флёрам рамантыкі і загадкавасці. Кожны заўсёднік кінатэатраў хаця б раз ды і зірнуў з цікаўнасцю на маленькае акенца ў глухой сцяне пад столлю, з якога струменіць на экран мяккае святло. Чытаць далей »

Падарожжа ў тысячу мiль пачынаецца з… аднаго кроку

1-28-12

Ужо амаль чатыры месяцы Янь ЛЮ вучыць валожынскіх школьнікаў кітайскай мове. Замежны факультатыў (пра яго наша газета пісала ў адным з кастрычніцкіх нумароў) арганізаваны на базе гімназіі № 1 райцэнтра.

Сёлета малады настаўнік скончыў у Паднябеснай Інстытут Хуэйхуа Хэбэйскага педагагічнага ўніверсітэта са спецыяльнасцю “Руская мова”. У Беларусь ён прыехаў па адукацыйнай валанцёрскай праграме Галоўнага ўпраўлення Інстытутаў Канфуцыя ў Пекіне. У нашым горадзе з гуманітарнай місіяй Янь прабудзе да канца вясны 2017 года. Чытаць далей »

Айчыне ўрачыста прысягнулi

1-13-12

10 снежня ў воінскіх фарміраваннях і падраздзяленнях краіны прайшло ўрачыстае прынясенне ваеннай прысягі маладымі вайскоўцамі. У воінскай часці 30695 у той дзень сабралася мноства людзей: сваякі, блізкія, знаёмыя прыехалі падтрымаць сваіх дарагіх людзей – цяперашніх навабранцаў.

Чытаць далей »

Наша зямлячка Яна Кароль пакарае NASA

09-12-2016-6

У апошнія дні лістапада на сайце TUT.BY  з’явілася навіна: мінчанка Яна Кароль атрымала запрашэнне на працу ў NASA і адправілася ў сонечную Каліфорнію. Бурліў і Валожын, таму што Яна, якой зараз 31 год, нарадзілася і вырасла ў нашым горадзе, дзе па сённяшні дзень жыве яе бацька А. Ф. Кароль.

Працаваць у Нацыянальным упраўленні па паветраплаванні і даследаванні касмічнай прасторы ЗША – само па сабе крута. І цяпер пра NASA ведаюць нават тыя, хто  ніколі пра такую арганізацыю не чуў ці не звяртаў увагу на гэту абрэвіятуру.  Чытаць далей »

29-11-3

Механізатар ААТ “Агра-Вішнеўскі” Уладзіслаў ІОДА выбар на карысць сельскай гаспадаркі зрабіў свядома.

Работай маладога трактарыста задаволена і кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства. Як расказаў галоўны інжынер таварыства Уладзіслаў Чумак, хлопец сёлета выдатна спраўляўся з культывацыяй і сяўбой, уборкай траў і закладкай сіласных траншэй. Зараз Уладзіслаў Іода заняты падвозам і раздачай кармоў на малочнатаварных фермах.

Чытаць далей »

Мара – здаць на крапавы берэт…

2-9-11

Ёсць людзі, для якіх бег становіцца ў прамым сэнсе жыццём. Адзін з такіх – ураджэнец вёскі Вішнева Сяргей Шахрай. Са спортам ён пасябраваў са школы, неаднойчы займаў на раённых спаборніцтвах прызавыя месцы. А пасля выпуску яго поспехі заўважылі на самым высокім узроўні і запрасілі на вучобу ў Рэспубліканскую школу вышэйшага спартыўнага майстэрства па лёгкай атлетыцы…

Чытаць далей »

Яе заўсёды вабiла банкаўская справа

19-08

Новае месца працы – момант хвалюючы і адказны. Вельмі часта маладым спецыялістам складана асвоіцца, бо перад імі стаіць шмат важных задач: паглыбіцца ў сутнасць працоўнага працэсу, знайсці агульную мову з калектывам, паказаць сябе і сваё жаданне працаваць.

Чытаць далей »

“Хачу адчуваць музыку архiтэктуры…”

09-08-2016-1

Вадзім ГАНЧАРЫК – вучань вясковай сярэдняй школы – сваёй паспяховай вучобай і рознабаковасцю захапленняў дасць фору гарадскім аднагодкам. Чытаць далей »

Набіраюцца вопыту летам

020816_3

Лета – гарачая пара не толькі для адпачынку, але і добрая нагода палепшыць сваё фінансавае становішча. Магчымасцей зарабіць грошай у падлеткаў шмат, але найбольшую папулярнасць маюць будаўнічыя атрады. Чытаць далей »

Калi душа пяе

Калі фартэпіяна для цябе выбіралі народныя артысты Беларусі Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч – тут ты проста абавязаны старацца, выкладвацца на ўсе сто, рупліва ўдасканальваць сваё майстэрства. Інакш прафесіянальным музыкантам не стаць.

Ганна Рыгораўна САДОЎСКАЯ – выкладчык сальфеджыа, музычнай літаратуры і харавых спеваў Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў – выбрала свой прафесійны шлях яшчэ ў шасцігадовым узросце: тады самастойна, не гаворачы бацькам, прыйшла вучыцца ў гэту музычную школу. Аднак сур’ёзная настаўніца, сустрэўшы дапытлівую дзяўчынку ў класе фартэпіяна, ласкава растлумачыла, што вучоба не бясплатная. Але гэта ж не падстава адмовіцца ад салодкай мары стаць піяністкай! Чытаць далей »

Iм уладарыць на вёсцы

“Уладар сяла” – папулярны праект рэалізуецца сярод маладых сем’яў, якія пражываюць у сельскай мясцовасці.

Арганізатарамі конкурсу, які праводзіўся ў трэці раз, выступілі РК ГА “БРСМ”, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённая арганізацыя прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, упраўленне сельскай гаспадаркі райвыканкама. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars