Матэрыялы рубрыкі «Маладзёжны кур’ер»

Час не змарнаваў

час-не-змарнаваў

Аркадзь Гайдар у 16 гадоў камандаваў палком, Мікалаю Астроўскаму хапіла  28 зімаў і вёснаў, каб пакрыць сябе гераічнай і пісьменніцкай славай, а лозунг дваццаціпяцігадовай Пашы Ангелінай “100 тысяч сябровак – на трактары” падхапіла ўся неабсяжная краіна. Сучасная моладзь сталець не спяшаецца, нават у шлюб цяпер уступаюць нашмат пазней, чым гэта рабілі папярэднія пакаленні. Чытаць далей »

Новы склад савета

ryvrva

 У Валожынскім райвыканкаме нядаўна адбылося пасяджэнне Савета маладых спецыялістаў, куды запрасілі самых ініцыятыўных і актыўных прадстаўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

У склад Савета ўключылі бухгалтара райспажыўтаварыства Іллю Біталя, інжынера-механіка ААТ “Агра-Дубінское” Арцёма Барысенку, супрацоўніка МУС Рэспублікі Беларусь Паўла Рубянкова, в. а. першага сакратара РК “БРСМ” Юлію Лагуціну, старшынёй быў абраны рэжысёр раённага Цэнтра культуры Уладзімір Ціханоўскі, каардынатарам і адказным сакратаром засталася Ганна Канановіч. Чытаць далей »

Аднаўленне святынь Беларусі

аднаўленне-святынь2

Нядаўна ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі» валанцёрскі атрад Суднікаўскай сярэдняй школы «Клопат» добраўпарадкаваў тэрыторыю Помніка загінуўшым аднавяскоўцам у вёсцы Суднікі. Вучні ДУА «Вішнеўскі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа» – валанцёры «Добрага сэрца» – плённа папрацавалі на тэрыторыі касцёла Дабравешчанне Найсвяцейшай Панны Марыі і царквы Святых Касмы і Даміяна, прыбралі апалае лісце, прывялі ў парадак дарожкі, якія вядуць да крыніцы. Не пакінулі без увагі і вішнёвы сад, размешчаны паблізу храма. Чытаць далей »

Абавязак кліча ў строй

абавязак2

З мэтай арганізаванага і якаснага прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу ваенны камісарыят, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, РК ГА “БРСМ”, РАУС правялі на мінулым тыдні традыцыйны “Дзень прызыўніка”. Урачыстасць адбылася ў раённым Цэнтры культуры. Чытаць далей »

Малады лідар Міншчыны

      2 кастрычніка пачаўся конкурс праектаў «Малады лідар Міншчыны».  Паспытаць свае сілы могуць прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, калектываў, фарміраванняў узростам ад 21 да 31 года, якія рэалізуюць маладзёжную палітыку. Чытаць далей »

100 ідэй для Беларусі

100ідэй

Рэспубліканскі конкурс «100 ідэй для Беларусі» – гэта пляцоўка, дзе таленавітая і крэатыўная моладзь краіны можа рэалізаваць сваю задуму. Ужо каторы год яго арганізуе ГА «БРСМ». Чытаць далей »

Кніга ў жыцці падлетка

i

     У апошні час ад прадстаўнікоў старэйшага пакалення мы можам пачуць, што моладзь зусім перастала чытаць кнігі. Я вырашыла правесці даследаванне і пастарацца абвергнуць гэты факт.

У апытанні паўдзельнічалі каля шасцідзесяці вучняў двух узроставых груп: 4-7 і 8-11 класы. Чытаць далей »

Мая добрая настаўніца

мая-добрая

Гісторыя як школьны прадмет мне спачатку давалася цяжка: шмат разнастайнай інфармацыі, якая не заўсёды аказвалася цікавай, многа дат і лічбаў, што дрэнна запаміналіся і блыталіся ў галаве. Але я, адказная вучаніца, проста зубрыла параграфы падручнікаў.

І вось аднойчы да нас у клас прыйшла новая настаўніца той самай гісторыі – Ірына Мікалаеўна ЧУЙКО. Чытаць далей »

“Усё залежыць ад нас”, –

усё-залежыць-ад-нас

такую ўстаноўку даў старшыня райвыканкама Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА маладым спецыялістам падчас сустрэчы з кіраўніцтвам раёна, якая прайшла 22 верасня ў РЦК. Арганізатарамі мерапрыемства сталі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і раённы камітэт ГА “БРСМ”. Чытаць далей »

«Выкупаліся» ў фарбах

выкупаліся-у-фарбах

16 верасня ў Валожыне прайшоў фестываль фарбаў, які надоўга застанецца ў памяці моладзі.

Мерапрыемства арганізаваў РК БРСМ. Падзея суправаджалася гучнай музыкай, заваднымі гульнямі і добрым настроем. У спецыяльна абсталяванай палатцы кожны мог набыць мяшочкі з рознакаляровым пяском, цалкам бясшкодным для здароўя. Чытаць далей »

Творчыя прыпынкі дапамаглі з выбарам

4

Нясумнай выдалася мінулая субота ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. У рамках Тыдня дадатковай адукацыі, які праходзіў з 4 па 9 верасня, праводзіўся набор у аб’яднанні па інтарэсах.

Супрацоўнікі ўстановы сумесна са школамі на працягу 6-і дзён актыўна рэкламавалі сваю дзейнасць: праводзіліся майстар-класы, гульнёвыя праграмы. Аднадумцаў шукалі больш за 30 аб’яднанняў па розных кірунках. Сярод іх – творчыя, спартыўныя, інтэлектуальныя, тэхнічныя. Чытаць далей »

Свята ў чэхаўшчынскай школе

2

Дзень ведаў – гэта першыя званкі і хваляванні, мора кветак і белых бантаў. Гэта самы доўгачаканы дзень для тых, хто ўпершыню пераступіў школьны парог.

У рамках акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!» 1 верасня дзяржаўную ўстанову адукацыі «Чэхаўшчынская дапаможная школа-інтэрнат» наведала шмат гасцей. Усе, хто выступаў на лінейцы, прысвечанай Дню ведаў, жадалі педагогам, дзецям, іх бацькам поспехаў у новым навучальным годзе. Чытаць далей »

Рэдкая прафесія

1

У Ліліі ЛІСІЧОНАК з Ракаўскага лясніцтва рэдкая прафесія – майстар па ахове і абароне лесу. На сённяшні дзень гэта адзіны спецыяліст такой кваліфікацыі ў Валожынскім лясгасе.

Юны ўзрост не перашкаджае дзяўчыне адстойваць сваю пазіцыю, аддаваць загады і нараўне з вопытнымі калегамі шукаць рашэнне ўзнікаючых праблем. Яна вызначаецца сур’ёзным стаўленнем да даручаных абавязкаў. Чытаць далей »

Хуткая псіхалагічная дапамога

10

     Юлія ЛУКАШЭВІЧ – школьны псіхолаг з СШ № 1 горада Валожына. Яна адвучылася на факультэце філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Псіхалогія».

Кваліфікацыя – псіхолаг, выкладчык псіхалогіі. Праходзіла практыку ў Інжынерным інстытуце МНС Рэспублікі Беларусь у Гомелі, па размеркаванні прыехала ў райцэнтр. Прапаноўвалі застацца працаваць у студэнцкім гарадку БДУ, але дзяўчына не любіць вялікія гарады, таму выбрала Валожын. Тут Юлія плануе расці прафесійна, займацца навукова-даследчай дзейнасцю на актуальныя і цікавыя тэмы, вывучаць праблемныя сферы жыцця.
Чытаць далей »

Лета выпускніцы

3

Лета гэтага года для выпускніцы Івянецкай СШ Аліны ЗАЛАТАР, як і для ўсіх, хто скончыў школу, было насычана шматлікімі падзеямі і эмоцыямі: радасцю, хваляваннем, выбарам.

У сваёй роднай адзінаццацігодцы яна была адной з самых прыгожых, здольных і мэтанакіраваных вучаніц выпускнога класа – з залатым медалём скончыла школу. Калі на раённым выпускным балі з рук старшыні раённага выканаўчага камітэта Мікалая Анатольевіча Астрэйкі атрымлівала заслужаную ўзнагароду, сэрца перапаўнялі прыемныя пачуцці, што ўсё было недарэмна, хоць вельмі напружана і клапотна. Чытаць далей »

За кабінай – золата ўраджаю

1

Вадзіцель СГУ «Бабровічы» УП «Мінскаблгаз» Аляксандр ПРАТАСЕВІЧ з той катэгорыі людзей, якія імкнуцца любую справу выканаць бездакорна. Гэтак атрымалася і ў час сёлетняй уборачнай кампаніі, дзе малады чалавек быў задзейнічаны на адвозцы зерня ад камбайнаў. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars