Матэрыялы рубрыкі «Дзень за днём»

s001361_313613

Яшчэ адзін маладзёжны будаўнічы атрад нядаўна арганізаваны штабам студатрадаў пры раённым камітэце БРСМ.

Працуе ён на рэканструкцыі малочнатаварнай фермы ААТ “Суднікаўскі”. У атрадзе – восем падлеткаў з Івянецкай і Суднікаўскай школ, ёсць сярод іх і трое дзяўчат. Працуюць маладыя людзі па сем гадзін у дзень. Чытаць далей »

il-17-e-il-18-dicembre-il-test-del-concorso-scuola

Выпускнікі гэтага года з Валожына паказваюць выдатныя веды падчас цэнтралізаванага тэсціравання. Адразу дзве залатыя медалісткі набралі максімальныя 100 балаў: Дар’я Косік з СШ № 2 па беларускай мове і гімназістка Таццяна Красоўская па рускай.

 

У райспажыўтаварыстве арганізавана работа па продажы пайшчыкам нехарчовых тавараў без ПДК, а гэта значыць, на 20 працэнтаў танней. Аднак такая «прывілея» распаўсюджваецца пакуль толькі на тавары, што прапануюцца ў магазіне «Мэбля» райцэнтра і аддзеле «Электратавары» ўнівермага. З умовамі, як стаць паўнапраўным пайшчыкам таварыства, каб скарыстацца гэтай магчымасцю, раскажуць у адміністрацыі. Чытаць далей »

logo_uralec

У памяшканні Валожынскага краязнаўчага музея плануецца адкрыць экспазіцыю «Прырода і экалогія», дзе будзе прадстаўлена ўнікальная прырода прыгожага і багатага краю Налібоцкай пушчы ў розныя поры года, а таксама шматлікія экспанаты флоры і фаўны. Пакуль на першым паверсе створана так званая «восеньская» яе частка. 20 мільёнаў рублёў для гэтага выдаткавала ўпраўленне культуры Мінаблвыканкама. Чытаць далей »

247_chistiy_les

У рэспубліканскай добраахвотнай акцыі “Чысты лес”, якая нядаўна праходзіла і на тэрыторыі нашага раёна, прынялі ўдзел 409 чалавек – работнікі арганізацый, прадпрыемстваў, дзеці з Вішнеўскага школьнага лясніцтва. 15 куб. метраў бытавых адходаў, сабраных у лясах каля аўтатрас Мінск-Гродна і Мінск-Вільнюс, а таксама ў месцах масавага адпачынку было вывезена на палігоны ЦБА. Чытаць далей »

Дзень за днем

bela rus

Шырыцца адна з масавых грамадскіх арганізацый раёна – “Белая Русь”. Нядаўна прынята рашэнне райвыканкама аб пастаноўцы на ўлік пярвічнай арганізацыі “Белая Русь” Багданаўскага сельскага Савета дэпутатаў, РУ “Валожынрайгаз”, райвыканкама. Актывісты гэтай арганізацыі выступаюць ініцыятарамі розных грамадска-палітычных акцый, культурна-масавых мерапрыемстваў. Чытаць далей »

Дзень за днём:

pic

Раённая дзіцячая бібліятэка з 1 па 8 верасня праводзіць Тыдзень беларускай кнігі “Слава кніжцы беларускай!”, прымеркаваны да Дня беларускага пісьменства. Юным чытачам будуць прапанаваны тэматычныя выставы, гадзіны інфармацыйных знаходак і цікавага чытання, адкрыты кнігапрагляд, літаратурная сустрэча з беларускімі паэтамі і пісьменнікамі “Сэрцам роднага слова краніся”. Чытаць далей »

1794225

З 1 верасня ліквідуюцца Дубінскі і Вайганаўскі навучальна-педагагічныя комплексы “Дзіцячы сад-базавая школа”. Абодва будынкі будуць выстаўлены на аўкцыён, а школьную маёмасць плануецца размеркаваць па іншых установах адукацыі раёна. У новым навучальным годзе ў раённай сістэме адукацыі застануцца 2 базавыя школы: Сівіцкая і Каменская. Чытаць далей »

Дзень за днем

365807

18 красавіка ў раённым Цэнтры культуры пройдзе штогадовы агляд-конкурс “Лепшая шматдзетная сям’я Валожынскага раёна-2012”. Гэта мерапрыемства традыцыйна становіцца дэманстрацыяй духоўна-сямейных каштоўнасцей, своеасаблівым абменам вопытам у выхаванні дзяцей, развіцці творчых здольнасцей. А загадзя падрыхтаваная відэапрэзентацыя ўдзельнікаў конкурсу дапаможа гледачам бліжэй пазнаёміцца з жыццём сем’яў, іх адпачынкам і інш. Чытаць далей »

Дзень за днем

Па ініцыятыве аддзела моладзі райвыканкама на Валожыншчыне праходзіць штогадовая раённая акцыя “Здаровы квартал-2012”, якая ўяўляе сабой конкурс маладзёжнай творчасці. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя мастакі, дызайнеры, наогул творчыя і крэатыўныя людзі ад 14 да 31 года з распрацоўкамі макетаў лістовак, буклетаў, фотакалажаў на тэму прапаганды здаровага ладу жыцця. Свае работы ўжо даслалі 6 чалавек.  Чытаць далей »

Дзень за днем

Па выніках II вучэбнай чвэрці лепшымі вучнямі Ракаўскай дзіцячай музычнай школы прызнаны гітарыст-другакласнік Аляксандр Равуцкі, чацверакласніца па класу фартэпіяна Алёна Балобан і вучаніца чацвёртага класа скрыпачка Дзіна Гурына. Ім уручаны граматы і дыскі з запісам класічнай музыкі. Добрым падарункам стала і паездка ў Белдзяржфілармонію на канцэрт піяніста А. Палякова. Чытаць далей »

Дзень за днём

069fe3888ed4ac7b753f27f45dfbb7ff

Аказана матэрыяльная дапамога з мясцовага бюджэту і фонду сацыяльнай абароны 328 грамадзянам на агульную суму амаль у сорак мільёнаў рублёў. 359 пажылых людзей з ліку маламаёмных атрымалі адрасную матэрыяльную дапамогу.

На 1596 прысядзібных участках, якія належаць пажылым грамадзянам, аказана дапамога па апрацоўцы і збору ўраджаю. Чытаць далей »

Навіны мінулага тыдня

22 ліпеня прайшло чарговае пасяджэнне райвыканкама. На ім абмеркаваны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за першае паўгоддзе. Заслухана справаздача намесніка старшыні райвыканкама, начальніка аддзела эканомікі А. В. Бразоўскага.  З інфармацыяй выступіла суддзя Вышэйшага гаспадарчага суда краіны Н. М. Сарнаўская. Чытаць далей »

Новости прошедшей недели

sobytie

Філіял № 1 ААТ “Завод “Белпласт” пачаў асвойваць выпуск вырабаў з новага віду сыравіны. Як паказала маркетынгавае даследаванне, у прадпрыемстваў-пастаўшчыкоў электраэнергіі вырас попыт на вырабы з металу. Зараз філіял выпускае металавырабы 50 найменняў.

Чытаць далей »

События прошедшей недели

event1

«Дзяржаўтаінспекцыі – 75!» Пад такой назвай прайшлі 7-я абласныя гульні сярод каманд вясёлых і знаходлівых Юных інспектараў дарожнага руху. У конкурсе ўдзельнічалі каманды па 12 чалавек да 17 гадоў. Вучні Івянецкай СШ занялі трэцяе месца. Пераможцы атрымалі права ўдзельнічаць у фінале конкурсу, які адбудзецца ў рамках 39-га абласнога злёту ЮІД у дзіцячым лагеры «Зубраня».

Чытаць далей »

События прошедшей недели

sobytie

Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вызначыла пераможцу конкурсу «Лепшая дзяржаўная натарыяльная кантора Рэспублікі Беларусь». Ім стала першая Мінская абласная дзяржаўная натарыяльная кантора.

Па выніках работы за 2010 год лепшым работнікам органаў ЗАГСа стала начальнік аддзялення ЗАГСа Валожынскага райвыканкама Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars