Матэрыялы рубрыкі «З рэдакцыйнай пошты»

Падарожжа ў маладосць

2-6-12

Маладосць! Як летняя раніца, без хмурынкі, ясная і залатая… Маладосць далёкая і незабыўная.

Вёска Лаўскі Брод (а ў народзе называюць яшчэ і Трускавічы) раскінулася на беразе маляўнічай рэчкі Заходняя Бярэзіна. Вёска невялікая, але прыгожая і ўтульная. Каля кожнай хаціны абавязкова пасаджаны сад. Вакол многа зелені, і таму здалёку карціна вельмі жывапісная. У ранейшыя часы мясцовая моладзь па вечарах любіла збірацца на аселіцы. Гэта невялікі лужок непадалёку рэчкі. Гулялі ў мяч, каталіся на лодках, хтосьці купаўся, дзяўчаты вілі вянкі з лугавых кветак. Сумна нам не было. Мы адпачывалі, радаваліся жыццю і маладосці.
Чытаць далей »

З сардэчнай удзячнасцю

2-6-12

Наталля Іванаўна Новік абслугоўвае жыхароў Пяршаяў і Янушкавічаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе.

Да мяне яна прыходзіць два разы на тыдзень, па панядзелках і чацвяргах. Пры сустрэчы Наталля Іванаўна пацікавіцца здароўем, самаадчуваннем, настроем. Нават калі што і балела, то пасля шчырых слоў пачынаеш адчуваць сябе лепш. Яна заўсёды знойдзе тэму для гутаркі, раскажа мясцовыя навіны. Потым прыступае да выканання сваіх абавязкаў: ідзе ў аптэку, магазін, гатуе ежу. Калі ўзнікае неабходнасць, выклікае ўрача, а таксама сочыць за тым, каб лекі прымаліся правільна і своечасова.
Чытаць далей »

Традыцыйна напярэдадні Новага года наш клас наведвае ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Канстанціна Уладзіміравіча Шэўчыка. Сёлета да нас далучыліся вучні пачатковых класаў.

10-01-2017-1

    Калі Канстанцін Уладзіміравіч убачыў нас з ялінкай у руках, на яго вуснах з’явілася ўсмешка, а на вачах – слёзы. Разумею, што іх выклікалі ўспаміны дзяцінства, ваеннага ліхалецця і радасць за нас юных, таленавітых. Ён расказаў пра свой баявы шлях, вызваленне гарадоў і інш. Ветэран успомніў, за якія баявыя подзвігі атрымаў узнагароды. Слухаць гэтага паважанага чалавека заўсёды цікава.

Чытаць далей »

Як маладымi мы былi…

09-12-2016-7

50 гадоў – так многа і ў той жа час так мала, яны праляцелі як адзін дзень.

    У жніўні ў раёнцы быў апублікаваны артыкул пра сустрэчу праз 50 гадоў выпускнікоў СШ № 1. Яе арганізавалі мае аднакласнікі, разам з якімі вучыліся 9 гадоў. Хочацца сказаць ім вялікае дзякуй за тое, што яны помняць мяне і запрашаюць на гэтыя цёплыя сяброўскія спатканні.

Сустрэча з аднакласнікамі абудзіла ўспаміны пра маладосць. Імі хочацца падзяліцца на старонках газеты. Чытаць далей »

Вясковыя руплiўцы

2-6-12

Вёска Далідавічы размешчана ўздоўж дарогі Івянец-Стоўбцы. Яна вялікая, прыгожая, але, на жаль, многія дамы там пустуюць. У некаторыя з іх на выхадныя прыязджаюць вяскоўцы, якія, жывучы ў горадзе, усё ж не забываюць бацькоўскіх сцежак.

Чытаць далей »

У малочнай шэранi красуецца Багданаўшчына…

У кожным куточку краіны ёсць свая прыгажосць, але вельмі хочацца падзяліцца захапленнем прыгажосцю Багданаўшчыны ў асеннюю пару і распавесці пра жыццё нашай невялікай вёсачкі.

Чытаць далей »

Сям’я – жыцця аснова

У Ракаўскім ЦНК прайшло мерапрыемства, на якое былі запрошаны сем’і, дзеці якіх наведваюць харэаграфічны гурток “Апельсін”.

Упрыгожанне залы, музычнае афармленне, дзіцячыя малюнкі выставы “Свет вачамі дзяцей” стваралі атмасферу цяпла і ўтульнасці. Вядучыя – сям’я Палуйчыкаў з сынам Андрэйкам – ужо напачатку заінтрыгавалі арыгінальнай дзеяй і мяккім гумарам. А неўзабаве на сцэну завіталі і сем’і Чупрысаў, Хаўрукоў, Буцень, Буйніцкіх, якія паўдзельнічалі ў конкурснай праграме. Яны праявілі творчыя і артыстычныя здольнасці. Арыгінальным, яркім атрымаўся конкурс “Самыя смелыя, спрытныя, умелыя”. Таты і дзеці адправіліся ў падарожжа па віртуальным моры, з дна якога павінны былі дастаць пярлінкі-жамчужынкі, зрабіць з іх маністы і падарыць маме. Чытаць далей »

Дзякуй педагогам…

У маі гэтага года дзеці заканчваюць Івянецкую школу мастацтваў. У нашай сям’і адразу выпускаюцца два вучні: Даша – па класе фартэпіяна, Ілля – па класе акардэона. 

За час, што дзеці правялі ў школе мастацтваў, многа ўсяго адбылося. Даша расла, ездзіла на розныя конкурсы, шмат дзе пабывала, прывезла дыпломы, пабачыла нават дзяцей з іншых краін. А гэта ўсё дзякуючы яе музычнаму кіраўніку Таццяне Анатольеўне Шыдлоўскай, якая цяпер ужо з’яўляецца дырэктарам школы. Чытаць далей »

Цукровы дыябет – праблема XXI стагоддзя

Згодна з данымі Міжнароднай федэрацыі дыябету, дваццаць гадоў таму колькасць людзей з дыягназам “цукровы дыябет” ва ўсім свеце не перавышала 30 мільёнаў.

Сённяшняя лічба захварэўшых складае 415 мільёнаў, а да 2040 года іх колькасць павялічыцца да 642 мільёнаў чалавек. Распаўсюджанасць гэтага захворвання ўзрастае па ўсіх узроставых групах, а ў некаторых дзяржавах ім хварэюць 10-15 працэнтаў насельніцтва. Чытаць далей »

Зямля, дзе пачаўся твой лёс…

Любоў да Бацькаўшчыны, да роднай мовы прыходзіць праз веданне гісторыі і культуры роднага краю. Цікавасць да гісторыі Радзімы, роднай вёскі ўласціва чалавеку па самой яго сутнасці: кожны з нас вырастае на спадчыне, у якой сканцэнтраваны векавы вопыт, светапогляд і духоўнае багацце народа. Дзе б ні жыў чалавек – гісторыя побач з ім.

“Зямля, дзе пачаўся твой лёс…” – пад такой назвай на базе Вішнеўскай сярэдняй школы прайшла сустрэча з творчымі людзьмі. Мерапрыемства сумесна падрыхтавалі сельская бібліятэка, школа, кіраўнік Музея гісторыі касцёла і жыццядзейнасці ксяндза У. Чарняўскага. Да ўвагі ўдзельнікаў аформілі кніжную выставу “Літаратурнымі сцяжынкамі Валожыншчыны”. Чытаць далей »

Пачэсны доўг – служыць айчыне

Перада мной, як і перад многімі маімі аднагодкамі, у выпускным класе паўстала пытанне выбару прафесіі. Вучоба ў гімназіі № 1 Валожына дала многае: навучыла паважліва адносіцца да старэйшых, умець арганізаваць сябе на ўроках для атрымання трывалых ведаў. Настаўнікі зрабілі ўсё, каб мы з упэўненасцю і добрым багажом пайшлі ў новае, нязведанае жыццё.

Я вырашыў працягнуць сямейную дынастыю і зараз лічу, што зрабіў правільны выбар, стаўшы курсантам ваенна-тэхнічнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Вучоба ў вышэйшай навучальнай установе пацвердзіла гэта. Чытаць далей »

Карысныя паслугi

Прачытаўшы ў “Працоўнай славе” артыкул “Паштовы “SHOP” і іншыя дастаўкі”, не магу не адгукнуцца, бо карыстаюся паслугамі мясцовага аддзялення сувязі.

Увогуле, пошта была і застаецца запатрабаванай службай у насельніцтва. Разумею: у наш час хутчэй можна звязацца па тэлефоне, але ў мяне ёсць некалькі сябровак, з якімі мы перапісваемся. Ёсць такія пытанні, пра якія па тэлефоне немагчыма расказаць, а ў пісьме напішаш і нават папросіш парады. Паштовую карэспандэнцыю я заўсёды адпраўляю 1-м класам. Пісьмо даходзіць да адрасата значна хутчэй. Чытаць далей »

Пачэсная праца

800x600_Yxp5vYqEzKlOIQqkb9x7

    Вясковыя могілкі – месца не менш важнае, чым сама вёска. Месцам вечнага супакою мае аднавяскоўцы з даўніх часоў выбралі шырокі пясчаны касагор у бярозавым ляску. Пачынаўся ён адразу за вёскай, у канцы агародаў.

Шмат аднавяскоўцаў і жыхароў навакольных вёсак пахавана на гэтых могілках. З цягам часу яны прыйшлі ў заняпад. Дагледжаны былі толькі тыя магілы, чые родныя жывуць у вёсцы альбо непадалёку. Многія паехалі працаваць у гарады, а бацькоў ужо няма ў жывых, і мала хто наведваецца ў родныя мясціны. Чытаць далей »

Ад добрых людзей – добрыя справы

123785 Taittokola

Зіма любіць пасваволіць: то гурбамі снегу заваліць, то марозам укусіць. А вы, людзі, умейце з ёй ладзіць, змагацца і перамагаць. Вось і 2016 год пачаўся з зімовых “падарункаў”.

Зменлівы настрой надвор’я ўскладніў работу транспарту, дарожных службаў, сельгасарганізацый. Асабліва цяжка было змагацца са стыхіяй вяскоўцам, бо гэта ў асноўным пенсіянеры. Холад ім не страшны – дроў хапае, а ў каго і газ грэе. А вось снег раскідаць у двары не ўсім сіл стае. Даводзіцца напружваць балючыя ногі і рукі. Чытаць далей »

Ад шчырага сэрца

Выказваю шчырую падзяку загадчыцы Пральніцкага ФАПа Валянціне Уладзіміраўне Карнопель за яе чулае сэрца. Яна ў любы час сутак гатова прыйсці на дапамогу.

Нядаўна дрэнна стала майму мужу. Я тут жа патэлефанавала Валянціне Уладзіміраўне. Яна аказала яму першую неабходную дапамогу, потым выклікала брыгаду медыкаў з Івянецкай бальніцы. Мужа шпіталізавалі. Праз некаторы час захварэла і я сама. Фельчар В. У. Карнопель не пакінула мяне без увагі, штодня наведвала, лячыла не толькі лекамі і ўколамі, але і добрым словам, падбадзёрвала, як магла. Чытаць далей »

Акунуцца ў гаючую ваду

Праз маю вёску Сцяцкі Залескага сельсавета, дзе я нарадзілася ў 1930 годзе, цячэ невялічкая рачулка.

Калі лета засушлівае, то вада з рэчкі зусім знікае. Старыя людзі расказвалі легенду, што калісьці вада тут была вялікая, яна раздзяляла землі вёскі на дзве палавіны. Адмяжоўвала Пугачы ад вёскі Татары, Хмарышкі і Сцяцкі. Людзі казалі, што вада знікла, бо маці-цыганка пракляла яе за гібель сына: укінула ў паток гарачую патэльню – і рэчка змялела…

Зараз рачулка пакідае пасля сябе невялікія ямкі-сажалкі, балотцы, напоўненыя ягаднікам і журавінамі, і знікае за Янаўшчынай і Ілуцавічамі. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars