Матэрыялы рубрыкі «Землякоў славутыя імёны»

За высокiя паказчыкi

М1.p65

ў службовай дзейнасці і паспяховае выкананне задач, якія стаяць перад органамі ўнутраных спраў Указам Прэзідэнта А. Р. Лукашэнкі медалём “За бездакорную службу” III ступені ўзнагароджаны Вячаслаў Браніслававіч Горбач – міліцыянер-дзяжурны ізалятара часовага ўтрымання. Чытаць далей »

СIМВАЛ ЭПОХI – ЗОЯ МАКАРАЎНА ЗАДОРА

KONICA MINOLTA DIGITAL CAMERA

Яе зорка ўзышла 85 гадоў таму, калі  4 студзеня 1932 года ў вёсцы Парэчча Аршанскага раёна на Віцебшчыне нарадзілася дзяўчынка Зоя Задора. А праз 50 гадоў у жанчыны з’явілася рэальная зорка Героя –  26 сакавіка 1982 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ёй было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля “Серп і Молат”.

Чытаць далей »

Летапiсец Валожынскай зямлi

4-30-09

У верасні адзначыў свой 90-гадовы юбілей старэйшы настаўнік і краязнавец раёна Мечыслаў Францавіч НОВАК. Гэты чалавек прысвяціў сябе таму, каб маладыя пакаленні ведалі і цанілі гісторыю, не толькі сусветную, але і роднай Бацькаўшчыны.

Чытаць далей »

Балады беларускага шляху

Хто з нас не любіць фатаграфію? Гэты від мастацтва дазваляе глыбей заглянуць у душу чалавека, спыніць шчаслівае імгненне. А паэзію? Таксама знойдуцца аматары! А калі злучыць фатаграфію і паэзію, атрымаецца незвычайнае спалучэнне, якое дазваляе адкрыць новыя адценні вобразнага свету мастацтва.

Фотамайстар Мікола Ліннік, наш паважаны зямляк, ужо не першы раз эксперыментуе такім чынам. Найбольш яскрава загучала паэзія на фотаздымках М. Лінніка на выставе “Балады беларускага шляху”, якая адкрыта для наведвальнікаў у Валожынскім краязнаўчым музеі. Чытаць далей »

Мастак, разьбяр, кiраўнiк i лесазнаўца…

Кажуць, калі чалавек таленавіты, ён таленавіты ва ўсім. Калі прыгледзецца да героя сённяшняй замалёўкі, становіцца зразумелым сапраўдны сэнс гэтага выказвання.

Віллі Львовіч Янкялевіч – асоба неардынарная. Творца і Прырода шчодра адарылі яго глыбокім разуменнем сутнасці прыгожага і залатымі рукамі, якія здольны ўвасобіць гэта разуменне на палатне або ў дрэве…

Віллі – імя ў нашай краіне не шырока распаўсюджанае, у яго ўвогуле германскае паходжанне. Але ні наш герой, ні яго бацькі з Германіяй цесных стасункаў ніколі не мелі. Назвалі хлопчыка так у гонар правадыра сусветнага пралетарыяту: дзень нараджэння Віллі Львовіча прыпадае на адну з дат біяграфіі Ульянава-Леніна. Малая радзіма творцы – сталіца нашай краіны. У Мінску прайшлі яго дзяцінства і юнацкія гады. Вокны кватэры сям’і Янкялевічаў выходзілі акурат на тэатр оперы і балета, дзе, як вядома, аблюбавалі месца пад свае творчыя майстэрні мастакі. Гадзінамі Віллі мог глядзець, як працуюць майстры фарбы. Усё было цікава дапытліваму малому: і як змешваць колеры, каб атрымаць патрэбнае адценне, і якім мазком накласці штрых на аркуш, і як выбраць правільную таўшчыню пэндзля, каб выразней праявіць дэталізацыю ствараемай карціны… Глядзеў і запамінаў. А пазней з сябрам – гэткім жа аднадумцам-летуценнікам – часта і пазіравалі прафесіяналам. Быць натуршчыкамі ім падабалася. Паціху пачаў “прачынацца” і талент. Чытаць далей »

Знайсцi сябе на жыццёвым шляху

Гэты сівы мужчына з барадой нагадвае Хэмінгуэя – такі ж інтэлігентны твар, разумныя вочы, у якіх столькі мудрасці і разумення, што, здаецца, ён ведае адказы на ўсе пытанні.

Сённяшні мой суразмоўца – жыхар Валожына Васіль Уладзіміравіч ШАКУН, вядучы інжынер па паляўніцтвазнаўстве Рэспубліканскага ландшафтнага заказніка “Налібоцкі”, краязнавец, гаспадар аграсядзібы “Налібоцкія васількі”.

–­ Васіль Уладзіміравіч, я ведаю, што ў хуткім часе Вы адзначыце прыгожую юбілейную дату. У сувязі з гэтым скажыце, жыццё – яно доўгае ці кароткае? Чытаць далей »

Гучала музыка ў гонар знакамiтага земляка

У Івянцы адбыўся I Адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс выканаўцаў на народных інструментах імя Канстанціна Іосіфавіча Паплаўскага, які сабраў каля 100 удзельнікаў з дзіцячых школ мастацтваў Міншчыны.

У конкурсе прынялі ўдзел выхаванцы школ мастацтваў са Стоўбцаў, Нясвіжа, Жодзіна, Маладзечна, Мінска, Снова. Наш раён прадстаўлялі вучні ДШМ з Валожына, Ракава, Івянца і яе Дорскага філіяла. Кожны ўдзельнік выконваў па два рознахарактарныя і рознастылявыя творы. Паміж сабой спаборнічалі як салісты, так і ансамблі. Чытаць далей »

Парадуемся шчыра за землякоў

Многія карэнныя выхадцы з Валожыншчыны і людзі, якія рабілі першыя прафесіянальныя крокі на нашай зямлі, сталі вядомы далёка за межамі рэспублікі. Яны ўпісалі свой радок у летапіс не толькі раёна, вобласці, але і свету. На змену гістарычным асобам прыходзяць іх нашчадкі, маладое пакаленне.

 Ураджэнец вёскі Сакаўшчына, выпускнік Валожынскай музычнай школы Валянцін Сухадолец – вядомы ў музычных колах спявак, славуты тэнар.

Амаль дзесяць гадоў ён спяваў у гурце “Хор Турэцкага”, калі той быў яшчэ не такі раскручаны, калі таксама толькі набіраўся прафесіянальных сіл. Потым Валянцін пайшоў у “свабоднае плаванне”. Чытаць далей »

Рэгiянальныя навiны

Рэгiянальныя навiны ад члена Саюза журналістаў Беларусі Наталлі ШТЭЙНЕР

 

У гэтыя красавіцкія дні ў раёне працягваецца добраўпарадкаванне населеных пунктаў, воінскіх пахаванняў, мемарыялаў і брацкіх магіл. Арганізавана пасадка дрэў. У акцыі прымаюць удзел работнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, актывісты БРСМ, школьнікі, работнікі жылкамунгаса. Чытаць далей »

Урок даў прафесар

У рамках рэалізацыі праекта “Знакамітыя выпускнікі” ў СШ № 1 г. Валожына была арганізавана сустрэча вучняў старшых класаў з выпускніком 1964 года, членам-карэспандэнтам Нацыянальнай Акадэміі Навук, прафесарам, загадчыкам кафедры функцыянальнага аналізу Белдзяржуніверсітэта, віцэ-прэзідэнтам беларускага матэмачычнага таварыства, лаўрэатам прэміі камсамола Беларусі і Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Якавам Валянцінавічам РАДЫНАМ.

За кароткі час, які правёў у сценах школы, ён паспеў вельмі многа расказаць пра сябе, пра сваю работу, з радасцю прыгадаў школьныя гады, сяброў, настаўнікаў. Чытаць далей »

Самародак з-пад Ракава

Хутар і бліжэйшую вёску Крывічы злучала адзіная прасёлачная дарога, накатаная яшчэ сялянскімі вазкамі і санямі.

 Чатырохгадовы Сяргей заставаўся на хутары адзін і паслухмяна выконваў распараджэнні мамы і таты: са двара не выходзіць, да студні не лезці, ніякай шкоды не чыніць. Небяспечныя прадметы: нажы, нажніцы, запалкі на ўсялякі выпадак ад малога старанна хаваліся, але яны і не патрэбны былі хлопчыку. Ён меў чым заняцца – ён збіраў гукі.

Вось той шнурок, на якім мама сушыць бялізну, гудзіць, як чмель, пусты збан ад удару спачатку рэзка завішчыць, а потым віск пакрысе робіцца ўсё больш лагодным, аж покуль не сціхне. Свой голас маюць вокны, бярвенні, ганак, клямка… Чытаць далей »

Землякоў славутыя імёны

Алег Ігнатавіч Таўгень

Вучоны. Валожын – радзіма доктара фізіка-матэматычных навук Алега Ігнатавіча Таўгяня (1962 – 2011). Вельмі рана, у 1993-м, ён абараніў доктарскую дысертацыю. Праз два гады атрымаў званне прафесара. У коле навуковых інтарэсаў вучонага былі розныя праблемы, методыка выкладання матэматыкі, алгебры, інфарматызацыя адукацыі.

У 2000 годзе Алега Ігнатавіча прызначылі рэктарам Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Вучоны-матэматык унёс вялікі ўклад у развіццё  сістэмы адукацыі нашай краіны.

 

Антон Іосіфавіч Рагойша

Вучоны.  Нарадзіўся 25 студзеня 1925 года ў вёсцы Пярэжары. У 1948 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута. У 1955-1958 гадах вучыўся ў аспірантуры Мінскага педагагічнага інстытута па спецыяльнасці «Матэматычны аналіз». З 1958 па 1985 год працаваў асістэнтам, старшым выкладчыкам кафедраў элементарнай матэматыкі, вышэйшай матэматыкі, матэматычнага аналізу і алгебры, матэматычнага аналізу фізіка-матэматычнага (з 1975 года – матэматычнага) факультэта Гродзенскага педагагічнага інстытута. З 1960 па 1975 год – дэкан факультэта педагогікі і методыкі пачатковага навучання. Асноўны накірунак навуковых даследаванняў – дыдактыка матэматыкі.

 

Уры Фінкель

Выкладчык рускай мовы і літаратуры, таленавіты літаратурны крытык, белетрыст.

Нарадзіўся ў Ракаве 8 кастрычніка 1896 года ў яўрэйскай сям’і. У 1915 годзе паступіў у Харкаўскае політэхнічнае вучылішча. Затым вучыўся на эстэтыка-філасофскім факультэце Маскоўскага ўніверсітэта. Выкладаў гісторыю яўрэйскай літаратуры ў Мінскім педінстытуце. У час вайны вымушаны быў эвакуіравацца. У ракаўскім гета загінулі яго бацька, брат, дзве сястры. У вайну не стала і дзвюх дачок-школьніц. Паля вайны Уры Фінкель з 1949 па 1953 год жыў у Ракаве на вуліцы Чырвонаармейскай. Працаваў у школе, пісаў новыя даследаванні па яўрэйскай, беларускай і рускай літаратурах. Ён валодаў не толькі літаратуразнаўчымі здольнасцямі, але і дарам празаіка.

 

Анатоль Іосіфавіч Яблонскі

Беларускі вучоны. Нарадзіўся ў 1928 годзе ў Багданаве ў  шматдзетнай сялянскай сям’і.  З адзнакай скончыў Белдзяржуніверсітэт, працаваў у сістэме адукацыі на Віцебшчыне. У 1956 годзе паступіў у аспірантуру пры Інстытуце фізікі і матэматыкі АН  БССР. Пазней загадваў кафедрай вышэйшай матэматыкі Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі, а ў апошнія гады працаваў прафесарам гэтай кафедры. У 1971 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, у 1977 годзе ўзначаліў кафедру вышэйшай матэматыкі ў Беларускім эканамічным універсітэце.

Анатоль Іосіфавіч – аўтар больш за 95 навуковых работ, у асноўным прысвечаных  аналітычнай і якаснай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў. Ім праведзена дэталёвае даследаванне ўласцівасцяў рашэнняў ураўненняў Пенлеве. А. І. Яблонскі  ўдзельнічаў у арганізацыі ўсесаюзнага часопіса «Дыферэнцыяльныя ўраўненні». Ён падрыхтаваў больш  за 20 кандыдатаў і 2 дактароў навук.

 

Таццяна Уладзіміраўна Ліхачова

Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь.

Нарадзілася ў 1952 годзе ў Валожыне. Працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў горадзе Віцебску з 1972 года. Прынята ў тэатр па выніках конкурснага адбору, у студзені-жніўні 1972 года працавала па дагаворы. За гэты час выдатна сыграла ролі Эйке ў спектаклі «Свой востраў» Р. Каўгвера і Мажэйкі ў «Амністыі» М. Матукоўскага. Мастацкае кіраўніцтва тэатра рэкамендавала Таццяну Ліхачову для паступлення ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. У 1976 годзе яна вярнулася ў тэатр спецыялістам з вышэйшай адукацыяй. Таццяна Ліхачова – актрыса шырокага творчага дыяпазону. Прафесіяналізм, адметная сцэнічная культура, працавітасць, ініцыятыва дазволілі ёй заняць вядучае месца ў коласаўскай трупе. Артыстка стварыла шэраг адметных вобразаў у спектаклях па творах беларускіх аўтараў.

У 1998 годзе Таццяна Ліхачова стала лаўрэатам гарадской прэміі «Сузор’е муз» у намінацыі «Тэатральнае мастацтва». За высокае выканальніцкае майстэрства пры стварэнні вобразаў нашых сучаснікаў і класічных персанажаў, актыўную прапаганду беларускага тэатральнага мастацтва ў 2001 годзе яна  ўдастоена ганаровага звання «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь», з’яўляецца ўладальніцай многіх тэатральных прэмій.

Крытыкі адзначаюць яе  выдатныя ролі ў спектаклях “Сымон-музыка” па Я. Коласу, “Пакахай мяне, салдацік!” па В. Быкаву, “Дзядзя Ваня”, “Вішнёвы сад” А. Чэхава, “Рамэа і Джульета”, “Кароль Лір” У. Шэкспіра.

Таццяна Уладзіміраўна з’яўляецца старшынёй Віцебскай арганізацыі Беларускага саюза тэатральных дзеячаў. Вядзе вялікую работу па папулярызацыі творчасці артыстаў Коласаўскага тэатра.

 

Вікенцій Антонавіч Ралавец

Кавалер чатырох Георгіеўскіх крыжоў.

Нарадзіўся ў мястэчку Забрэззе былога Ашмянскага павета 2 лістапада 1894 года. Паходзіць з сялянскай сям’і. Скончыў Забрэзскую царкоўна-прыходскую школу. Служыў у лейб-гвардыі ў Сямёнаўскім палку. З пачаткам Першай сусветнай вайны – у кавалерыі на Паўночна-Усходнім, а затым на Заходнім франтах.

Апошні – чацвёрты Георгіеўскі крыж 1-ай ступені старшы ўнтэр-афіцэр Вікенцій Антонавіч Ралавец атрымаў у баях каля родных мясцін.

У 1918-1950 гадах працаваў у сельскай гаспадарцы. У 1950 годзе ўдзельнічаў у арганізацыі калгаса, быў брыгадзірам. Затым працаваў паштальёнам.

 

Радзівон Канстанцінавіч Шукевіч-Трацякоў

Нарадзіўся 23 лістапада 1893 года ў вёсцы Навіны. Скончыў Мінскае рэальнае вучылішча, пасля чаго стаў студэнтам політэхнічнага інстытута ў Петраградзе. Ведаў рускую, беларускую, украінскую, французскую і нямецкую мовы. У 1914 годзе пайшоў на фронт добраахвотнікам. Быў паранены і трапіў у палон. 18 месяцаў працаваў на германскай фабрыцы ў якасці ваеннапалоннага. У 1918 годзе Радзівон Шукевіч-Трацякоў вярнуўся з Германіі. Вёў партыйную работу ў Беларусі ў якасці агента 1-га разраду Празкамбеду. Затым узначаліў Слуцкае бюро народных суддзяў. У кастрычніку 1919 года  ў Смаленску яго выбралі ў бюро камуністаў фронту. Два гады працаваў рэдактарам газеты 16-й арміі, у маі 1921 года газету закрылі ў сувязі з расфарміраваннем арміі. Пазней яго назначылі адказным рэдактарам «Чырвонаармейскай праўды».

У 1922-1924 гадах працаваў у галоўным упраўленні палітыка-асветнай работы, быў старшынёй галоўнага ўпраўлення па справах літаратуры і мастацтва Наркамасветы  БССР, сакратаром Мінскага павятовага камітэта КП(б)Б. Затым Р. К. Шукевіч-Трацякоў стаў рэдактарам газеты «Беларуская вёска» –  папярэдніцы рэспубліканскай газеты «Беларуская ніва.»

Рэцэпт творчага шчасця

Лідар групы “Дразды”, наш зямляк з вёскі Сівіца, Віталій Карпанаў прэзентаваў у Мінску альбом “Шчасце”.

Гэта чацвёрты студыйны альбом пасля леташняга “Тры рублі”, “Героя-палюбоўніка” (2008 год) і “Прыляцелі” (2005 год). Новая пласцінка складаецца з 10 трэкаў. У яе ўвайшлі ўжо ратыруемыя ў радыёэфіры “Дэнамінацыя кахання”, “Сыпле сняжок” і “Вясна”, а таксама першая беларускамоўная кампазіцыя “Драздоў” – “Каханая дзяўчына”. Артыст запэўніў, што “Шчасце” раскрывае калектыў у досыць нечаканым ракурсе і дазваляе ўбачыць новыя магчымасці групы як у музычных рашэннях, так і ў тэкстах. Чытаць далей »

СЛАВУТЫЯ АСОБЫ

1

Паплаўскі Канстанцін Іосіфавіч

Нарадзіўся 20 (7) чэрвеня 1912 года ў вёсцы Сівіца на Валожыншчыне ў сялянскай сям’і Язука і Міхаліны Паплаўскіх.

К. Паплаўскі – выдатны беларускі хормайстар, адзін з заснавальнікаў Дзяржаўнага народнага хору БССР, нястомны збіральнік і добры знаўца беларускай народнай песні, аўтар многіх вакальных і інструментальных твораў, непараўнаны майстар апрацоўкі народных песень. Чытаць далей »

СВЯТЛО ДРЭВА ЧАС НЕ ПРЫГЛУШЫЦЬ…

9

Да 120-годдзя з дня нараджэння майстра.

Прыемна ўспамінаць пра чалавека, які быў для цябе не толькі бясспрэчным аўтарытэтам у творчасці, але і блізкім па духу сябрам, хаця ўзроставая мяжа сягала каля шасцідзесяці сонцазваротаў.

У ягонай майстэрні, напоўненай цёплым водарам дрэва, мы маглі бясконца весці бяседу, атрымліваючы асалоду ад узаемаразумення ў пытаннях гісторыі, літаратуры, культуры. Нас яднала ідэя адраджэння Бацькаўшчыны. На даляглядзе – 70-я гады мінулага стагоддзя. Адбылася першая персанальная выстава Майстра  ў Мінску, якая прынесла заслужаную вядомасць аўтару на Радзіме. Чытаць далей »

ПАЛІТРА ВІШНЕЎШЧЫНЫ

Да 90-годдзя Шымона Перэса студэнты-другакурснікі архітэктурнага факультэта БНТУ правялі пленэр у Вішневе, каб пры дапамозе фарбаў адлюстраваць тыя мясціны, дзе нарадзіўся гэты вядомы палітычны дзеяч. У выніку атрымалася даволі вялікая калекцыя, якая пад назвай «Паштоўкі з Вішнева» выстаўляецца зараз на другім паверсе раённай цэнтральнай бібліятэкі. Фундатарам пленэра выступіла ААТ «Прыорбанк», старшыня праўлення якога Сяргей Аляксандравіч Касцючэнка таксама ўраджэнец Вішнева. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars