Матэрыялы рубрыкі «Нататкі з вясковай хаткі»

Творчае заданне

трусы

       Бульбу з маладога ўраджаю любяць і людзі, і іх разнастайныя гадаванцы. Гэтыя трусы – не выключэнне. Але што рабіць, калі іх трое, а бульбінка ўсяго адна? Чытаць далей »

Зямля, што дыхае гісторыяй

зямля-што-дыхае-гісторыяй

Назва Узбалаць у поўнай ступені пасуе населенаму пункту, што знаходзіцца паміж Дубіной і Забрэззем. Паўз вёскі, аж да берага Беразіны, тут прасціраліся балоты, дзе мясцовыя жыхары нарыхтоўвалі торф. У 60-я гады мінулага стагоддзя меліяратары абшар асушылі. З той пары засталіся некалькі канаў, што паступова зараслі хмызняком. Зараз навокал – сапраўдны лес.
Чытаць далей »

Дарогі дадому

дароги дадому

Гэты дом па вуліцы Савецкай у Ракаве заўсёды належаў аднаму роду. Па волі лёсу прадстаўнікі некалькі пакалення гаспадароў вымушаны былі пакідаць бацькаўшчыну, але потым, як птушкі з выраю, зноў вярталіся.

Так здарылася і з бацькам цяперашняй гаспадыні, Вікенціем Урбановічам. Перад пачаткам апошняй вайны ў пошуках лепшай долі ён выехаў у Львоў. Адтуль мабілізаваўся на фронт, а ў родны Ракаў вярнуўся ў пачатку 50-х гадоў ужо з сям’ёй.
Чытаць далей »

І цяпер ім не да адпачынку

І цяпер ім не да адпачынку

Ласкавае веснавое цяпло, дараванае небам, міжволі прымушае вяскоўцаў-пенсіянераў змяніць звыклы дагэтуль лад жыцця, калі ў зімовыя халады яны пераважна праводзілі час перад тэлевізарам на ўтульнай канапе. Цяпер ім не да адпачынку. Рой думак пра розныя гаспадарчыя справы запаўняе галаву: трэба адпампаваць ваду, каб не трапіла ў склеп, зрабіць рэвізію бульбяных запасаў, прыкінуць, колькі можна спажыць “другога хлеба” да новага ўраджаю, колькі сотак клубняў пасадзіць вясной на прыватным участку…
Чытаць далей »

Дбайнасць іх характару

Дбайнасць іх характару

У вёсцы Забрэззе нямала прыгожых прыватных сядзіб. Многія вылучаюцца дарагім вонкавым выглядам жылых будынкаў, дыхтоўнымі агароджамі з металапрофілю, экзатычнымі прысадамі дэкаратыўных кустоў, туй. Хата, дзе жывуць пенсіянеры Скадорвы, не прайшла ўсе этапы такога моднага цяпер “еўрарамонту”, аднак яна нічым не ўступае сваім канкурэнтам. Па неабходнасці гаспадары фарбуюць шаляванку, вокны, абнаўляюць драўляны плот. У двары ля хаты няма хаатычнага зарасніку вішняку, дзікарослых кустоў, старых дрэў, як гэта часта сустракаецца ў большасці вёсак. Тут не ўбачыш нічога лішняга, сядзіба выглядае простай, акуратнай і старанна дагледжанай.  У палісадніку штогод з вясны да позняй восені красуюць кветкі, падворак рэгулярна падкошваецца.
Чытаць далей »

Сядзiба – люстэрка чалавечай душы

Сядзіба---люстэрка-чалавечай-душы

Відаць, нездарма тэмпераментныя італьянцы, што гасцілі ў сяброў у Сакаўшчыне, запрыкмеціўшы дом сям’і ЮШКО, шчыра захапляліся яго самабытнай прыгажосцю і горача ўсклікалі гаспадыні: “Белісіма!”
Чытаць далей »

Вясёлка жыцця па-ранейшаму грае над вёскай

Вясёлка-жыцця-па-ранейшаму-грае-над-вёскай-3

    Кібуці, што ў 7 кіламетрах ад Валожына, – сёння ціхая, негаманкая, нібы перасохлы ад часу слабы ручаёк, вёсачка. А на дне гэтага сімвалічнага ручайка ляжыць шмат плоскіх валуноў, вялікіх і дробных каменьчыкаў – брукаванка на вуліцы добра захавалася да гэтага часу…
Чытаць далей »

Скарбы душы

9528

Заходзіць у госці без запрашэння не вельмі ветліва, але ў журналісцкай практыцы такія выпадкі здараюцца. І заўсёды прыемна ўражваюць людзі з густам прыбраныя, у доме якіх пануюць чысціня і парадак, а з кухні даносяцца пахі свежапрыгатаванай ежы. Застаецца толькі давацца дзіву, як некаторыя ўмеюць хораша наладзіць уклад жыцця…
Чытаць далей »

Яе прафесія – яе прызванне

Яе прафесія - яе прызванне

    Прафесія фельчар (ад нямецкага Feld – поле) узнікла яшчэ ў часы сярэдневякоўя. Так называлі ваеннага медыка, што ў палявых умовах лячыў параненых. Пры савецкім часе гэта спецыяльнасць шырока распаўсюдзілася, калі ў населеных пунктах сталі адкрывацца фельчарска-акушэрскія пункты, дзе хворыя маглі атрымаць даўрачэбную дапамогу.
Чытаць далей »

Седлiшча — месца, дзе сядзiць фазан

i

    …Неяк у Чартавічах на адзін з падворкаў прыбіліся даўгахвостыя, з яркім апярэннем птушкі. Гаспадар паспрабаваў іх злавіць, ды дзе там: дзівосныя птахі падняліся ўгору імгненна. І так актыўна замахалі крыламі, што разнёсся гук, бы запрацаваў верталётны вінт.
Чытаць далей »

Чужыя родныя

5f07f150e8471983bcabc577b3176785

Марыя ў бацькоў была познім дзіцем. Адзіным і… нежаданым. Што ж, бывае і так… Бацька моцна піў, маці, ці то з гэтай бяды, ці то з прычыны прыроджанага эмацыянальнага дэфіцыту, на дачку з самага нараджэння не звяртала ўвагі. Дзяўчынку даглядала бабуля. Менавіта яна ахінула дзіця любоўю, клопатам і ласкай.
Чытаць далей »

Сакрэт адзiн у майстра-печнiка…

01-02-2017-3

Узімку цэнтрам любой вясковай хаты становіцца печ. Яна здольна шмат гадзін падтрымліваць у доме аднолькавую тэмпературу. У Пугачах і ваколіцы, напрыклад, многія сем’і ратуюцца ад халадоў ля кахлянак, узведзеных рукамі мясцовага майстра Аляксандра Іванавіча Шніпа. Чытаць далей »

ЛЮБУЮ СПРАВУ ЗДОЛЕЕ, АСIЛIЦЬ

209661455

Памяшканне ў аўтапарку № 14, дзе слесар-электрык Віктар Мікалаевіч ЖЭКА праводзіць большую частку свайго працоўнага дня, пазбаўлена казёншчыны.

     Тут, у царстве халоднага металу, пахне мазутам, стаіць шум ад станкоў. Але маляванае пано, якое займае ледзь не ўсю сцяну, пераносіць у цішу бярозавага гаю, залітага сонечным святлом. Каля падножжа карціны месціцца невялічкі басейн з дзеючым фантанам. Палюбавацца на булькочучы празрысты струмень можна, прысеўшы на адно з чатырох крэслаў, якія зграбна выразаны з цэльнага асінавага ствала. Масіўны круглы стол дыяметрам каля метра – частка дуба, спілаванага так, каб тры магутныя сукі ператварыліся ў трывалую падстаўку.

Чытаць далей »

Заатэхнiк з душой марака

2-12-30

Зазірнуўшы ў яго ўсмешлівыя вочы, ніколі не паверыш, што мужчына перасягнуў васьмідзесяцігадовы рубеж. Мікалай Паўлавіч ГРЫБОЎСКІ жыве ў вёсцы Узбалаць. Тут яго карані, тут у вялікай сялянскай сям’і правёў дзіцячыя гады. І хоць рабіў спробу знайсці шчасце ў далёкіх краях, родная зямля вярнула яго і больш нікуды не адпусціла… Чытаць далей »

Жывуць у гармонii з прыродай

09-12-2016-8

Іх сядзіба нібы сама свядома запрашала завітаць сюды! Што мы з радасцю і зрабілі, будучы ў камандзіроўцы ў Брыльках у апошнія дні залатой восені.

Зайшлі  ў двор свабодна, бо вароты былі шырока распасцёрты. Аднак, на жаль, гаспадароў дома мы не засталі. У пошуках іх абышлі ўвесь прасторны падворак, зазірнулі за падсобныя будынкі. Але нідзе і нікога не аказалася.  Мімалётнае знаёмства з сядзібай не пакінула нас раўнадушнымі: рука міжволі пацягнулася да фотаапарата, каб зняць шматлікія прыгожыя куточкі. Чытаць далей »

Трывалыя каранi…

8-2-12

Сяргей, прыязджаючы з Мінска на бацькоўскую сядзібу ў Брылькі, сотню разоў раўнадушна праходзіў каля старой ліпы, што з даўніх часоў расла ля плота.

Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars