Матэрыялы рубрыкі «Архіў»

Ёана, Кастусь i iншыя новыя iмёны

12-02-2016-6

На мінулым тыдні ў раённым цэнтры культуры было цесны ад наведвальнікаў, якія набіраліся пазітыўных эмоцый у фае, дзе выстаўляліся эксклюзіўныя работы ўмельцаў з Валожыншчыны, а потым – на канцэрце з удзелам артыстаў-аматараў. Сабраў грамаду раённы этап другога сезона рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі”.

Арганізатарам і спонсарам мерапрыемства выступіла раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Як зазначыла старшыня арганізацыі В. В. Загорская, сёлета паспытаць свае сілы і ўдачу рашыліся 20 канкурсантаў, гэта больш, чым летась, вырас і ўзровень майстэрства ўдзельнікаў. Чытаць далей »

Зрабiць свет шчаслiвейшым…

Кожнаму, і малому, і даросламу, хочацца быць шчаслівым. Кожны рады сустрэцца з нечым незвычайным, цудоўным, асабліва ў святочныя дні. Такая сустрэча адбылася ў Ракаўскім Цэнтры народнай творчасці, якая стала заключным акордам навагодніх і калядных святкаванняў, на якую запрашаліся бацькі, дзеці якіх займаюцца ў розных гуртках і калектывах пры Ракаўскім ЦНТ.

Ракаўчане апынуліся “У гасцях у казкі”, а сустрэцца з цудам ім дапамаглі юныя артысты і героі казкі Ш. Пяро “Бураціна”. Пры ўваходзе ўсіх сустракала чароўная прыгажуня Мальвіна са сваім верным сябрам Артамонам. Пасля правядзення экспрэс-урока па гігіене, чыстапісанні, чытанні, арыфметыцы яны праводзілі гасцей у залу на сапраўднае поле цудаў, дзе і адбываліся незвычайныя падзеі… Чытаць далей »

Разам па жыццi

разам па жыцці

Сясцёр Настассю і Кацярыну НАВІЦКІХ з першага позірку адрозніць адну ад адной цяжка. Хаця яны двайняты, а не блізняты, падабенства між імі ўражвае. Праўда, прыгледзеўшыся, заўважаеш дробныя адрозненні, а пагутарыўшы, разумееш – перад табой два розныя чалавекі са сваім светапоглядам, імкненнямі, марамі.

Чытаць далей »

Знайшоў прызванне

знайшоў прызванне

З самага пачатку працоўнага шляху жыццё маладога ўрача Віктара Рамуальдавіча МІХАЛЕВІЧА поўнае выпадковасцей. Атрымліваў спецыяльнасць урача-дэрматолага, а давялося стаць урачом агульнай практыкі, павінен быў застацца працаваць на роднай Віцебшчыне, а накіравалі ў раённы цэнтр на Міншчыне. Ды яшчэ не ў раённую бальніцу, а на вёску, дзе ты адзін у асобе ўсіх вузкіх спецыялістаў.

Чытаць далей »

Старт у прафесiю з валожынскай прапiскай

start

Маладыя спецыялісты, якія маюць нядрэнныя прафесіянальныя здабыткі і вызначаюцца актыўнай жыццёвай пазіцыяй, сабраліся 15 снежня на форум у раённым Цэнтры культуры, каб падвесці вынікі Года моладзі.

Чытаць далей »

Яго сацыяльныя ролi

Чалавек у працэсе сацыялізацыі прывучаецца выконваць розныя ролі.

Пракаментаваць некалькі ўласных іпастасей я папрасіла нашага земляка, зорку айчыннага шоу-бізнесу, лідара групы “Дразды”, якая нядаўна адзначыла сваё 10-годдзе, – Віталія КАРПАНАВА.

Спіс, прадастаўлены Віталію, уключаў розныя катэгорыі, але артыст выбіраў сам і вось што ён выбраў. Чытаць далей »

Урачыстая цырымонія падвядзення вынікаў трэцяга працоўнага семестра

19 лістапада ў зале Перамогі Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прайшла ўрачыстая цырымонія падвядзення вынікаў трэцяга працоўнага семестра, конкурса праектаў у сферы рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, прысвечанага 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і правядзенню Года моладзі ў краіне, а таксама абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь”. На мерапрыемства былі запрошаны лепшыя байцы студэнцкіх атрадаў, актыўныя члены Маладзёжнага парламента пры Мінскім абласным Савеце дэпутатаў, лаўрэаты творчых конкурсаў, а таксама моладзь, якая актыўна паказала сябе ў грамадскім і культурным жыцці цэнтральнага рэгіёну.

Навучэнец ліцэя Дзмітрый ЗАГОРСКІ, галоўны эканаміст ААТ "Агра-Вішнеўскі" Станіслаў ЛОБАЧ, настаўніца пачатковых класаў гімназіі Вольга ЦІХАНОВІЧ, хормайстар РЦК Аксана КВАЧ, загадчык Гародзькаўскай урачэбнай амбулаторыі Віктар МІХАЛЕВІЧ, першы сакратар райкама ГА "БРСМ" Алена ГРЫБОЎСКАЯ, ліцэісты Павел ЯЗЕРСКІ і Ігар АРЛОЎСКІ.

Навучэнец ліцэя Дзмітрый ЗАГОРСКІ, галоўны эканаміст ААТ «Агра-Вішнеўскі» Станіслаў ЛОБАЧ, настаўніца пачатковых класаў гімназіі Вольга ЦІХАНОВІЧ, хормайстар РЦК Аксана КВАЧ, загадчык Гародзькаўскай урачэбнай амбулаторыі Віктар МІХАЛЕВІЧ, першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Алена ГРЫБОЎСКАЯ, ліцэісты Павел ЯЗЕРСКІ і Ігар АРЛОЎСКІ.

Чытаць далей »

Год моладзі

 Вядучы інжынер вытворчага ўчастка “Ракаў” ТАА “Тарасава” Яўген БАРАВЫ – чалавек не мясцовы, але дзяцінства яго прайшло дастаткова блізка ад Ракаўскіх ваколіц. Ён ураджэнец Новага Двара. Прыйшоў у гаспадарку па размеркаванні пасля вучобы ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. Дарэчы, там жа пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай, а на апошніх курсах стварылі сям’ю. Разам і перабраліся на месца працы мужа. Маладой сям’і выдзелілі жыллё ў Выганічах. Іх не засмучае той факт, што жыць даводзіцца ў вёсцы: абодва прыхільнікі спакойнага, размеранага ладу жыцця. Ну а калі патрабуецца адпачыць, то да сталіцы недалёка. “І працай, і бытам я задаволены. І амбіцый наконт таго, што трэба перабірацца ў Мінск, не маю: цяпер, наадварот, з горада людзі едуць у вёску і паспяхова падтрымліваюць фінансавы дабрабыт”, – разважае Яўген. Чытаць далей »

Упэўненая перамога

Двойчы за апошні час выхаванцы Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця ўдзельнічалі ў рэспубліканскіх спаборніцтвах. Спартакіяда сабрала ў Алімпійскім спартыўным комплексе “Стайкі” 10 каманд з усёй Беларусі.

Спаборнічалі па адным відзе – новусе, гэта штосьці накшталт більярда. У фінале нашы выхаванцы перамаглі сваіх сапернікаў і занялі першае месца. Запомніўся майстар-клас, які паказалі футбалісты каманды “Дынама”- Мінск, а таксама сустрэчы з іншымі вядомымі спартсменамі. Чытаць далей »

Андрэй Іванавіч СЦЕФАНОВІЧ

Андрэй Іванавіч СЦЕФАНОВІЧ – намеснік генеральнага дырэктара СП “Івкон“ ААТ па прававой, кадравай і ідэалагічнай рабоце.

У структуры кіравання маштабнай вытворчасцю працаваць няпроста. Прафесійная дзейнасць Андрэя Іванавіча хоць у асноўным і мае кабінетны характар, але па напружанасці мала чым адрозніваецца ад тых, хто шчыруе ў цэху за канвеерам, дзе выпускаецца салодкая прадукцыя.

Гэты малады чалавек мае багаты вопыт юрыдычнай, пракурорскай практыкі. Таму ён кваліфікавана аналізуе дагаворную работу, праводзіць прававую экспертызу распрацоўваемых дакументаў, пры неабходнасці адстойвае інтарэсы кандытарскай фабрыкі пры разглядзе спраў судовага характару. У сваёй прафесійнай дзейнасці А. І. Сцефановіч умела карыстаецца сучаснымі інфармацыйнымі тэхналогіямі, займаецца самаадукацыяй. Уменне кантактаваць з людзьмі дапамагае яму і ў плённай ідэалагічнай рабоце.

 Ірына ПАШКЕВІЧ, фота аўтара

Двухразовы чэмпiён свету

Аляксандр КРАМЯНЕЦКІ, блізкія сваякі якога жывуць на Валожыншчыне, у складзе зборнай МУС Беларусі стаў двухразовым чэмпіёнам свету па міні-футболе сярод паліцэйскіх.

Міліцыянер-вадзіцель групы затрымання Бабруйскага аддзела Дэпартамента аховы Аляксандр Крамянецкі ў складзе зборнай МУС «Ахова-Дынама», адзіным спартсменам ад Магілёўскай вобласці, стаў двухразовым чэмпіёнам свету сярод паліцэйскіх.

У кастрычніку 2014 года на XXXII міжнародным турніры па міні-футболе сярод паліцэйскіх і пажарных у нідэрландскім горадзе Грунло (Каралеўства Нідэрландаў) маладзёжная зборная МУС Беларусі завяршыла сваё выступленне перамогай. Фінальны матч з камандай з Харватыі завяршыўся з лікам 1:0. Чытаць далей »

Надзея Аляксандраўна ЖУКОЎСКАЯ

Надзея Аляксандраўна Жукоўская родам з вёскі Ігналіна Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Прыгажосць прылеглых лясоў вабіла дзяўчынку з маленства. Таму, калі прыйшла пара выбіраць будучую прафесію, ніякіх сумненняў не было: яна звяжа жыццё з лясной гаспадаркай.

Пасля заканчэння Полацкага ляснога каледжа Надзея Аляксандраўна па размеркаванні прыехала на працу ў Багданаўскае лясніцтва Валожынскага раёна. Спачатку працавала майстрам лесу, затым памочнікам ляснічага. Неўзабаве сустрэла сваю другую палавінку. Муж, між іншым, таксама работнік ляной гаспадаркі, працуе майстрам лесу ў Вішнеўскім лясніцтве. Маладыя сталі жыць на радзіме мужа ў вёсцы Вішнева. Нарадзіўся сынок, і жанчына пайшла ў водпуск па догляду за дзіцем. Між тым Н. А. Жукоўская вырашыла атрымаць вышэйшую адукацыю і паступіла ў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт на аддзяленне бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту. Чытаць далей »

Ваенным быць прэстыжна

Па спецыяльнасцях ваеннага профілю ў нашай краіне рыхтуюць у Ваеннай акадэміі, Інстытуце пагранічнай службы, на ваенных факультэтах ВНУ – Белдзяржуніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, БДУІР, Белдзяржуніверсітэта транспарту ў Гомелі, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама ў Мінскім дзяржаўным вышэйшым авіяцыйным каледжы.

Падрыхтоўка ваенных кадраў для Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь вядзецца і ў ваенна-вучэбных установах Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. Аднак там юнакі атрымліваюць, у асноўным, рэдкія спецыяльнасці, якія нельга атрымаць у нашай краіне. Чытаць далей »

Сумаваць не мае часу

Адзінаццацікласніца гімназіі № 1 Валожына Дзіяна ШАРГАРОДСКАЯ гэтым летам стала пераможцам маладзёжнага міжнароднага конкурсу “Лідэрства і валанцёрства”, які ажыццяўляецца пры падтрымцы дзяржаўнага дэпартамента ЗША і бюро адукацыі і культуры. Не першы год паступаюць заяўкі на ўдзел у гэтым конкурсе ад школьнікаў з Валожыншчыны, але ўдача ўсміхнулася толькі Дзіяне. Незалежная камісія пры пасольстве ЗША адзначыла і яе выдатнае валоданне англійскай мовай, і здольнасць раскрыць свой светапогляд у лірычным эсэ, і ўменне сканцэнтравацца для паслядоўнага і лагічнага адстойвання ўласнай думкі перад незнаёмым субяседнікам.

Навучальны год ва ўсю набірае абароты… І пакуль некаторыя вучні толькі прывыкаюць да школьнага працэсу, іншыя ўжо маюць поспехі, якімі можна ганарыцца і пакласці ў скарбонку асабістых дасягненняў

Навучальны год ва ўсю набірае абароты… І пакуль некаторыя вучні толькі прывыкаюць да школьнага працэсу, іншыя ўжо маюць поспехі, якімі можна ганарыцца і пакласці ў скарбонку асабістых дасягненняў

Паспрабуем і мы пагутарыць з гэтай юнай дзяўчынай, якая ўжо сфарміравалася як асоба… Чытаць далей »

Дорыць цеплыню сэрца

Чуласць і дабрыня К. А. ГРЫНКЕВІЧ не толькі цудоўным чынам суцяшаюць хворых і зараджаюць іх аптымізмам, але і здольныя палегчыць боль. Малады спецыяліст другі год працуе фельчарам Дубінскога ФАПа, нязменна дорачы пацыентам цеплыню свайго сэрца.

Родам Кацярына Аляксандраўна з вёскі Подберазь, што ў 15 кіламетрах ад Дубіны. Яна паспяхова скончыла сярэднюю школу. У час вучобы паступова спела рашэнне абраць адну з самых гуманных прафесій на зямлі. Лячыць землякоў – удача для маладога спецыяліста. На працу ў родную мясцовасць дзяўчыну накіравалі пасля заканчэння 3-гадовай вучобы ў Маладзечанскім дзяржаўным медыцынскім каледжы, дзе яна атрымала спецыяльнасць фельчара-акушэра. Чытаць далей »

Упэўненыя крокi па дарозе жыцця

Чым бы вы жадалі займацца ў жыцці? Адказ на гэта пытанне М. В. АЛЬХОВІК ведаў яшчэ са школьных гадоў, узяўшы ўпэўнены курс на актыўнасць і самарэалізацыю…

Максім Валер’евіч – прадстаўнік сучаснай прагрэсіўнай моладзі: нейкі час, каб удасканаліцца ў выбранай прафесіі, стажыраваўся за мяжой, ён нядрэнна валодае англійскай мовай. Пра яго без перабольшання можна сказаць і так: высокакваліфікаваны спецыяліст з лідарскімі і арганізатарскімі якасцямі, разважлівы і мэтанакіраваны.

У наш прагматычны час Максім Валер’евіч здолеў захаваць сэрца адкрытым і нераўнадушным да чужога болю. Хлопец вырас у Магілёве. З дзяцінства шкадаваў бяздомных сабак і катоў, якія сустракаюцца на вуліцах вялікага горада. Ужо тады з’явілася разуменне: трэба быць у адказе і за тых, каго мы… не прыручалі. Няшчасных, галодных “шарыкаў” і “мурак” спагадлівы апякун падкормліваў, а некаторым “братам нашым меншым” з поспехам лячыў запалёныя вочы аптэчнымі каплямі, аказваў іншую пасільную дапамогу… Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars