Матэрыялы рубрыкі «Мы так думаем!!!»

У кiно ёсць прыхiльнiкi

17 снежня нацыянальнаму кінематографу спаўняецца 92 гады. Мы пацікавіліся ў жыхароў раёна: ці ёсць у іх скарбонцы кінапраглядаў беларуская стужка, якая пакінула след у душы.

 mahnickayaЛюдміла МАХНІЦКАЯ,

дырэктар

Валожынскага філіяла
КУП “Мінаблкінавідэапракат”:

 – Крануў за жывое “Вазьму твой боль” М. Пташука – вельмі глыбокі фільм пра памяць і законы справядлівасці. Добрае кіно ў нас і зараз ёсць. Маладыя беларускія рэжысёры – Віктар Аслюк, Галіна Адамовіч, Вольга Дашук, Ірына Кадзюкова і іншыя – здымаюць выдатныя анімацыйныя і дакументальныя стужкі. Аднак большасць гэтых фільмаў шырокай аўдыторыі не дэманструецца з-за сваёй касавай неакупнасці. Цяжка прыцягнуць і сур’ёзных прадзюсараў з-за бар’ераў у сістэме падаткаабкладання. У Год культуры на вялікім экране ішлі гісторыка-прыгодніцкі фільм “Дзяржаўная граніца”, дакументальныя стужкі “Радзівілы Нясвіжа”, “Беларусь на крыжы стагоддзяў”. Чытаць далей »

Айчынны лекавы арсенал

Багаж, што прыносіць з сабой зіма, складаецца не толькі з вясёлых забаў і любімых свят. Разам з нізкімі тэмпературамі актывізуюцца такія нязваныя “госці”, як інфекцыі і вірусы. Якія лекі, айчынныя ці імпартныя, выбіраюць супраць іх жыхары Валожыншчыны? 

7-13-12-zhurnevichАлена ЖУРНЕВІЧ,

загадчыца аптэкі № 40 ААТ “Мая аптэка”

ў Валожыне:

 – Большую частку асартыментнага раду медпрэпаратаў складаюць лекі беларускай вытворчасці. Пры выкладцы сочым, каб айчынныя тавары заўсёды знаходзіліся ў полі зроку наведвальнікаў. Людзі, асабліва больш сталага веку, ахвотна іх набываюць. Робячы выбар на карысць айчынных сродкаў, пакупнікі кіруюцца не толькі меншым цэннікам. Важна, што расце давер да іх якасці. Нашы вітаміны, таблеткі, мікстуры зарэкамендавалі сябе як добрыя памагатыя ў барацьбе з рознымі недамаганнямі і хваробамі. Для таго, каб попыт на айчынныя медпрэпараты пашыраўся, усім пакупнікам робім 5-працэнтныя скідкі на лекавыя сродкі, зробленыя ў Беларусі.

Чытаць далей »

Успамiны са знакам якасцi

Тое, што раней і цукар быў саладзейшы, і вада макрэйшая, мы чулі не раз. А што на самай справе некалькі дзесяцігоддзяў назад вызначалася якасцю, расказалі жыхары райцэнтра, людзі вопытныя і паважаныя. Чытаць далей »

Ешце на здароўе!

Лыжачку за маму, лыжачку за тату… З дзяцінства нас прывучалі есці за траіх. Аднак з узростам прывычка наядацца можа прывесці не толькі да страты фігуры, але і да сур’ёзных праблем са здароўем. 

“Як вы адносіцеся да дыет?” – такое пытанне мы задалі жыхарам райцэнтра.

13-30-09-palonikВалянціна ПАЛОНІК,

бухгалтар РАУС:

– Мая праца маларухомая. Увесь час сяджу за сталом. З узростам такі лад жыцця дае аб сабе знаць. Таму сачу за харчаваннем. Не пераядаю. Пасля 7 гадзін вечара не ем зусім. Імкнуся, каб на сняданак было што-небудзь карыснае, напрыклад, аўсянка з грушай. Калі дыета – “даніна модзе”, спосаб любымі сродкамі “высушыць” сваё цела, то маё стаўленне адмоўнае. Маладыя дзяўчаты падрываюць сваё здароўе. Іншая справа – лячэбная дыета. Яе назначае ўрач, улічвае індывідуальныя асаблівасці арганізма. Думаю, калі яна правільна падабрана, то можна і вагу зменшыць, і самаадчуванне палепшыць.

Чытаць далей »

Каб модна прыбрацца, трэба пастарацца

У апошні свой візіт ва ўнівермаг, куды я завітала за магчымай абноўкай для гардэробу, я пакінула там толькі рэха абцасаў, якое гулка разносілася па пустым другім паверсе…

Між тым жыхары горада і раёна прыстойна апрануты, абуты. Дзе людзі прызвычаіліся набываць модныя абноўкі? Такім пытаннем я і азадачыла сваіх суразмоўцаў. 

 dedavaВера ДЗЕДАВА,

пенсіянерка з Валожына:

 – Чалавек, які мае густ і жаданне хораша выглядаць, заўсёды знойдзе для сябе выйсце. Нават у савецкія часы, калі на прылаўках ляжалі аднолькавыя рэчы незразумелага колеру, людзі былі хораша апранутыя. Жанчыны адна адной перадавалі сакрэты вязання, хто не ўмеў шыць, ішоў у Дом быту. Ёсць шмат спосабаў аздобіць нават самае сціплае адзенне. Выбар, які прапаноўвае наш універмаг, мяне цалкам задавальняе. Набываю тут касцюмы, сукенкі. Хаця раблю гэта не часта, бо асноўны шопінг адкладваю на Маскву. Там жыве сын з сям’ёй, і калі я ў іх гасцюю, то яны заўсёды стараюцца арганізаваць мне паход па магазінах.

Чытаць далей »

Цi лёгка быць маладым?

trt

Эпоха сацыяльных сетак і фастфуду, жыццё ў рэжыме нон-стоп, жорсткая канкурэнцыя, эканамічныя і экалагічныя праблемы часам ставяць у тупік нават вопытнае старэйшае пакаленне, не дазваляюць адказаць на самыя хвалюючыя пытанні. А як моладзь арыентуецца ў сучасным свеце, чым жыве?
Чытаць далей »

Сто рублёў замест мiльёна

З моманту дэнамінацыі ў нашай краіне прайшоў амаль месяц. У кашальках грамадзян акрамя звыклага шалясцення папяровых купюр зараз чуецца і бразгатанне звонкіх манет.

Мы пацікавіліся ў валожынцаў: ці лёгка яны прывыкаюць да новых грошай?

 

Вольга БАГАРЭВІЧ,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры

Ракаўскай СШ:

– У першыя дні пасля дэнамінацыі насіла з сабой раздрукоўку-падказку з ілюстрацыямі новых грашовых знакаў і іх “старога” эквіваленту. Зараз абыходжуся без яе. Здзяйсняць валютна-абменныя аперацыі трохі пабойваюся: на першапачатковым этапе касіры могуць памыляцца ў разліках. У магазінах расплачваюся новымі грашыма, але рэшту часцей даюць старымі купюрамі. Думаю, пакуль старыя грошы канчаткова не знікнуць з абароту, людзі будуць блытацца ў цэнніках і разліках. Калі новыя і старыя банкноты ходзяць паралельна, чалавека лёгка ўвесці ў зман. Чытаць далей »

Культура i рэлiгiя – сферы духоўнага жыцця

У рамках акцыі “Культура ва ўсім” сёння мы пагаворым пра культуру рэлігіі. Ці цікавіць гэта пытанне валожынцаў, што вядома ім аб канфесіянальнай сітуацыі ў Беларусі, наколькі значны ўплыў аказвае рэлігійнасць на наша грамадства?

Аб гэтым мы запыталі жыхароў Валожыншчыны і вось што пачулі ў адказ. 

 

Юлія Сяргееўна ПЯТРОВІЧ,

вучаніца 10 класа сярэдняй школы № 2 г. Валожына:

 – Я з малых гадоў наведваю службы ў каталіцкім храме разам з бацькамі. Мне імпануе тое, што імша ў касцёле вядзецца на роднай мове. Мы з маці шмат падарожнічаем. Бываем, дарэчы, і ў праваслаўных святынях. Любое намоленая месца выклікае ў душы моцныя пачуцці. Рэлігія – магутны выхавальнік. Нядаўна прыйшла да высновы, што сёння статус рэлігіі ў моладзі павышаецца, фарміруючы светапогляд на аснове агульначалавечых каштоўнасцей. Заўважаю, што юнакі і дзяўчаты, якія наведваюць храмы, паводзяць сябе больш інтэлігентна. Чытаць далей »

Хто ацэнiць плюсы спрэй-арта?

У рамках рэалізацыі ініцыятывы “Прыродны сімвал раёна (птушка) як каталізатар развіцця экатурызму на Валожыншчыне” пры фінансавай падтрымцы ЕС/ПРААН пачалося галасаванне за выбар будынка ў райцэнтры, а таксама ў Івянцы, на якім лепш за ўсё размясціць графіці з птушкай – будучай экалагічнай эмблемай. Кожны можа выказваць свае прапановы. 

Які будынак у Валожыне ідэальна падыходзіць для “птушынага” графіці?

 Пройдземся па цэнтры горада. Большасць будынкаў тут невысокія, двухпавярховыя, пафарбаваныя ў светлыя, часам сакавітыя колеры. Памяшканні заняты офісамі, крамамі, бібліятэкай, дзіцячым садам. Чытаць далей »

Жаночыя прыярытэты…

30161656672134

У чым шчасце сучаснай жанчыны: быць хатняй гаспадыняй, клапоцячыся пра шматлікае шумнае сямейства, ці адсунуць быт на другі план, рэалізавацца ў працы, стаць паспяховай у сваёй прафесіі?

Мы запыталіся ў прадстаўніц цудоўнай паловы чалавецтва: “Што для жанчыны важней: сям’я ці кар’ера?” Чытаць далей »

Мае гады – маё багацце?..

Тэма павышэння пенсійнага ўзросту ўсё часцей і часцей абмяркоўваецца ў нашым грамадстве. Мы пацікавіліся ў нашых рэспандэнтаў, што яны думаюць на гэты конт.

 

Тэрэза Яўгенаўна ЛІПНІЦКАЯ,

старшыня Івянецкага гарпасвыканкама:

– Сітуацыя, калі чалавек атрымлівае пенсію па ўзросце і працягвае працаваць, даволі распаўсюджаная ў многіх калектывах. Чвэрць пенсіянераў у нашай краіне, як паведамляецца ў СМІ, па-ранейшаму знаходзяцца ў рабочым страі. Жанчыны па працягласці жыцця звычайна перавышаюць мужчын.

Многія выходзяць на пенсію ў цалкам працаздольным стане і па здароўі, і па сваіх прафесійных навыках. Не кожны малады спецыяліст можа на роўных канкурыраваць з імі. Кампетэнтныя кадры заўсёды былі ў цане! Таму ў павелічэнні пенсійнага ўзросту нічога кепскага не бачу, але праводзіць гэту палітыку трэба ўзважана, удумліва.

 

Чытаць далей »

Як сустрэнеш новы год…

Дзе, як і з кім сустракаць Новы год? Усё залежыць ад вашых жаданняў, фантазіі і фінансавых магчымасцей. Галоўнае, каб свята стала светлым, радасным, пасяліла ў сэрцы надзею на лепшае. Мы вырашылі пацікавіцца: як святкуюць Новы год жыхары райцэнтра?

Чытаць далей »

Пад’езд “пры поўным парадзе”?

Ёсць такі жарт: калі вы хочаце, каб снег перад пад’ездам быў расчышчаны, павесьце на ганку аб’яву аб страце на гэтым месцы залатога гадзінніка. І дворнік не прымусіць сябе чакаць. А што зрабіць, калі расталы снег агаляе непрывабную карціну з недакуркаў, шалупін ад семачак і смецця ля перапоўненай урны? Тут жартаўнікі парад не даюць. Магчыма, жыхарам дома варта быць больш акуратнымі? «Ці задаволены вы якасцю працы дворніка на вашай вуліцы?» – запыталіся мы ў жыхароў мікрараёна Сельгастэхніка горада Валожына.

 

Яўгеній КАЛІТНІК,

інжынер аддзела МТЗ ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка”:

Чытаць далей »

Глядзець тэлевiзар да страты пульта…

Тэлевізар – зомбі-скрыня, якая маніпулюе свядомасцю і правакуе хваравітую прывязанасць, альбо гэта даступная ў любы момант цудоўная магчымасць расслабіцца і адпачыць?

 Мы пацікавіліся ў жыхароў раёна, колькі часу яны праводзяць ля блакітнага экрана. 

Ірына ПЛОТНІКАВА,

работнік райспажыўтаварыства:

Чытаць далей »

Мы так думаем!!!

Іна Раманаўна ЯНОВІЧ,

старшыня Івянецкага сельвыканкама:

 – Вядома, у нас, як і ва ўсіх краінах, існуюць пэўныя праблемы. Многія з іх абвастрыліся ў выніку сусветнага крызісу, эканамічных, палітычных праблем у суседніх дзяржавах, з якімі мы былі звязаны законамі рынку. Але наша ўлада стараецца рабіць усё, каб людзям жылося лепш, каб моладзь, якой належыць будучыня, не шукала лепшай долі ў іншых краінах, а знайшла прымяненне сваім творчым сілам, прафесіяналізму ў сябе дома. Лічу, што ў нашай дзяржаве шмат зроблена і робіцца для падтрымкі моладзі, падабаецца мне і сацыяльна арыентаваная палітыка нашай дзяржавы. Колькі цяпер існуе прэферэнцый для таленавітай моладзі! А якую вялікую падтрымку аказвае наша маладая незалежная дзяржава шматдзетным сем’ям, як па-бацькоўску шчыра клапоціцца яна пра адзінокіх людзей. Таму буду галасаваць за захаванне сённяшняй стабільнасці, за ўсё тое, чым мы, беларусы, можам ганарыцца. Чытаць далей »

Погляды на жыццё, аб’ектыўныя ацэнкі сітуацыі ў Беларусі прадстаўнікоў старэйшага пакалення і сучаснай моладзі ў многім супадаюць

Гэта пацвярджаюць і адказы нашых рэспандэнтаў, якія нядаўна ўдзельнічалі ў праведзеным міні-апытанні.

 Зоя Макараўна ЗАДОРА,

Герой Сацыялістычнай Працы:

– Ніколі яшчэ нашы гарады і вёскі не выглядалі так прыгожа, як зараз. Амаль кожная сям’я мае аўтамабіль, а рознай бытавой тэхнікі ў дамах – і не пералічыць! Таму будзем жа цаніць тое, што маем.

У цяперашнім неспакойным свеце Беларусь застаецца астраўком стабільнасці і міру. Мы ўпэўнены, што нашым хлопцам не давядзецца ваяваць недзе на чужой тэрыторыі і за чужыя інтарэсы. У Беларусі свой шлях, мы хочам жыць па сваіх законах, клапаціцца пра сваю зямлю, сваіх людзей і, вядома ж, сябраваць з усімі іншымі народамі ў свеце. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars