Матэрыялы рубрыкі «Год книги»

ПРА ЧЫТАЦКІ ІНТАРЭС…

0

Што чытаюць сучасныя дзеці? – задалася я пытаннем і адправілася ў Валожынскую дзіцячую бібліятэку. Фонд гэтага кнігасховішча – 13 тысяч тамоў. Наведваюць бібліятэку 1300 дзяцей.

Тут у чытальнай зале сустрэла дзевяцігадовую Іру Кадырку і даведалася пра любімую кнігу, што называецца, з першых вуснаў. Іра аддае перавагу казкам, яе любімая – “Не плюй у калодзеж, прыйдзецца вады напіцца”. Чытаць далей »

ВЯСКОВЫ САМАРОДАК

image

Прэзентацыю чарговай кнігі свайго старэйшага сябра па пяру Я. Ф. Зялкоўскага “Вятры нягодаў” падрыхтавалі і правялі ў Валожынскім раённым Цэнтры культуры ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” названай установы.

Усе, хто ведае Яўгена Фаміча, называюць яго “самародкам”. Не маючы адпаведнай адукацыі, ён піша добрыя лірычныя і сатырычныя вершаваныя творы, спрабуе сябе ў драматургіі і прозе, нядрэнна малюе, на “ты” з тэхнікай… Чытаць далей »

У ГОСЦІ ДА ПУШКІНА

8

Адказаць на пытанне: “Чаму А. С. Пушкін так любіў восень?” мы вырашылі аднойчы на ўроку рускай літаратуры з нашай настаўніцай Аленай Антонаўнай Кісель. Урок-экскурсію ў Міхайлаўскае запланавалі на пачатак кастрычніка. Запрасілі да сябе вучняў пятых і шостых класаў і адправіліся ў падарожжа ў Пушкінскія Горы, якія з’яўляюцца гістарычным месцам і знаходзяцца ў Расіі на Пскоўскай зямлі. Чытаць далей »

СУСТРЭЧА З ПІСЬМЕННІКАМІ

imgFull

Нядаўна адміністрацыя цэнтральнай раённай бібліятэкі наладзіла сустрэчу валожынскай моладзі з пісьменнікамі Валерыем Патапавым і Настассяй Пячонка.

Пагутарыць з майстрамі слова ў залу РЦК прыйшлі навучэнцы сельгасліцэя і вайскоўцы. Дыялог атрымаўся цікавым. Пісьменнікі расказалі пра сваю творчасць і сённяшнія задумы, вялі размову пра ролю кнігі ў жыцці грамадства, падымаліся і некаторыя надзённыя праблемы – у тым ліку, што цяпер чытаць сталі куды менш, чым раней. Чытаць далей »

МІНШЧЫНА – КАЛЫСКА ЖЫЦЦЯ СЛАВУТЫХ ПАЭТАЎ Я. КУПАЛЫ, Я. КОЛАСА, М. ТАНКА, ЯКОМУ 17 ВЕРАСНЯ СПОЎНІЛАСЯ СТО ГАДОЎ

001033_00000573896

На Мядзельшчыне нарадзіўся адзін з самых яркіх і самабытных пісьменнікаў у гісторыі беларускай літаратуры, грамадскі і дзяржаўны дзеяч, народны паэт Беларусі, лаўрэат Ленінскай прэміі, дзяржаўных і літаратурных прэмій СССР і БССР Яўген Іванавіч Скурко, чый літаратурны псеўданім – Максім Танк – добра вядомы кожнаму. Чытаць далей »

КАЛІ ЗДАРОЎЕ ПАСТАВІЛА БАР’ЕР ПЕРАД АМАТАРАМІ КНІГ…

m246038

15 верасня – Дзень бібліятэк Рэспублікі Беларусь.

У наш інфармацыйны век літаратура даступная на любой мове і ў любым фармаце. Можна пачытаць традыцыйную папяровую кнігу ці скарыстацца планшэтам, лёгка знайсці неабходнае выданне ў Інтэрнэце. Многія ляніўцы ці вельмі занятыя людзі кніг не чытаюць, а слухаюць з дапамогай найноўшых IT-прылад. Чытаць далей »

БЕЛАРУСКАЯ ТАЛЕРАНТНАСЦЬ…

Роздум над творам Я. Зялкоўскага “Вятры нягод».

Выйшла з друку чарговая (пятая па ліку) кніга нашага земляка, члена літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Яўгена Фаміча Зялкоўскага.

У аповесці адлюстраваны некаторыя рэальныя падзеі з жыцця сялян калектыўных гаспадарак 50-60 гадоў мінулага стагоддзя ў Заходняй Беларусі. Чытаць далей »

БАЦЬКАЎШЧЫНУ СЛАВІЦЬ САМАБЫТНАЙ КНІГАЙ…

00

Часта на вуліцах райцэнтра можна сустрэць пажылога мужчыну з кійком у руках, які сярод іншых валожынцаў вылучаецца зайздроснай для яго веку рухавасцю і бадзёрасцю. Гэта Мечыслаў Францавіч Новак – педагог, выдатнік народнай асветы БССР, краязнавец, публіцыст… Куды ён спяшае? Напэўна, зноўку няўрымслівага і па-сапраўднаму ўлюбёнага ў родную Валожыншчыну чалавека чакае карпатлівая праца ў архівах райвыканкама, раённага краязнаўчага музея або ў цэнтральнай раённай бібліятэцы… Чытаць далей »

СУСТРЭЧА З ЗЕМЛЯКАМІ

f4ca78dfbacfacf4e74c447526c2b68d_M

Нядаўна ў Гальшанскай сельскай бібліятэцы адбылася сустрэча чытачоў з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Валянцінай Гіруць-Русакевіч.

Работнікі бібліятэкі з радасцю сустрэлі сваю зямлячку. Загадчыца Лілія Уладзіміраўна Рагінская пазнаёміла госцю з установай, расказала пра Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю, якая рэгулярна праходзіць у Гальшанах (так званыя “Гальшанскія чытанні”), пра віртуальны музей Дугі Струве, які ствараецца пры бібліятэцы. Чытаць далей »

СЛОВА КУПАЛЫ…

Yanka_Kupala-150x150

Таленавітыя маладыя ўдзельніцы народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” раённага Цэнтра культуры Аксана Мітрошчанкава і Таццяна Косік прынялі ўдзел ў абласным злёце “Нас Слова Купалы да творчасці кліча”, які праходзіў на Лагойшчыне, у мясцінах, цесна звязаных з жыццём і творчасцю беларускага песняра. Чытаць далей »

У СУБЯСЕДНІКАХ – ПІСЬМЕННІКІ

kniga3

Нядаўна ў раённы Цэнтр культуры на сустрэчу са школьнай і вайсковай моладдзю Валожына завіталі вядомыя пісьменнікі, лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь: галоўны рэдактар часопіса “Полымя”, паэт Мікола Мятліцкі, пісьменік, літаратурны крытык Алесь Марціновіч, пісьменнік Уладзімір Саламаха. Чытаць далей »

“І сёння іх творы надзённа гучаць»

kupala-kolas-150x150

Пад такой назвай прайшоў конкурс выканаўцаў твораў слаўных беларускіх песняроў Янкі Купалы і Якуба Коласа, чыё 130-годдзе шырока адзначаецца сёлета. Ініцыятарам яго стала народнае літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь”. Чытаць далей »

«Падары кнігу бібліятэцы!»

8

24 мая ў рамках дабрачыннай акцыі «Падары кнігу бібліятэцы!» старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры Наталля Паўлаўна Лоўчая перадала ў дар Валожынскай дзіцячай бібліятэцы 50 экзэмпляраў кніг. У іх ліку энцыклапедычныя даведнікі, навукова-папулярная і пазнавальная літаратура. Чытаць далей »

ЯКАЯ ТВАЯ ЛЮБІМАЯ КНІГА?

1

Софія МІНКЕВІЧ, 6 гадоў:

– Ведаю ўсе літары і склады, але чытаць пакуль не ўмею. Мне мама чытае дзіцячую Біблію. Кнігу гэту вельмі люблю, яна вучыць быць добрым. Яшчэ падабаецца казка “Папялушка”. Там злая мачыха, на жаль, сварылася і крыўдзіла падчарыцу, аднак Папялушка ўсё роўна паехала на баль, ёй там усміхнулася шчасце.

Чытаць далей »

САПРАЎДНАЯ КРЫНІЦА ДУХОЎНАСЦІ

6a00d83451b75c69e201310f84d9da970c-320wi

У раённым Цэнтры культуры адбылося свята праваслаўнай кнігі. Работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу “Праз кнігу да духоўнасці”, на якой рознапланава прадставілі духоўную літаратуру.

Чытаць далей »

У ГЭТЫХ МЯСЦІНАХ МОГ НАРАДЗІЦЦА Я.КУПАЛА

1318494002976493

Усяму свету вядома: народны паэт Беларусі Янка Купала нарадзіўся 7 ліпеня 1882 года ў вёсцы Вязынка цяперашняга Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Аднак мала хто ведае, што перад самым яго нараджэннем Дамінік і Бянігна Луцэвічы – бацькі песняра – жылі і працавалі ў Паморшчыне, невялікай вёсачцы, што ўжо даўно злілася з мястэчкам Ракаў Валожынскага раёна той жа Мінскай вобласці. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars