Матэрыялы рубрыкі «Нашы дзеці»

Замест падручніка – жывая прырода

Замест-падручніка---жывая-прырода

    Настаўніца Яніна Віктараўна МАКРЫЦКАЯ ператварае вывучэнне біялогіі і геаграфіі ў займальны працэс. Педагог з 30-гадовым вопытам працы ведае, як навучыць дзяцей вучыцца.
Чытаць далей »

Хочам на дошку гонару!

Хочам на дошку гонару!

    Выдатнікі. У іх спісваюць, ім зайздросцяць, з імі хочуць сябраваць. У сярэдняй школе № 1 райцэнтра чатыры вучні скончылі другую чвэрць з сярэднім балам 9,5 і вышэй.

Уладзіслаў Лігорскі з 3 “Б” класа, Марта Чурай і Кацярына Ігнатовіч з 3 “А”, Іван Скадорва з 9 “А” – у дзённіках гэтых дзяцей пераважаюць дзясяткі.
Чытаць далей »

Маляваныя фантазіі

Маляваныя фантазіі

    Калі большасць дзяцей, дачакаўшыся выхадных, жадаюць даўжэй паваляцца ў ложку, пагарэзнічаць і пазабаўляцца, 8-гадовы Арсеній ЖУК з Валожына кожную суботу збірае папку з лістамі ватману, пэндзлі, фарбы і крочыць на заняткі жывапісам.

У гуртку “Вясёлкавы калейдаскоп” на базе СШ № 1 хлопчык вучыцца выяўленчаму мастацтву. З асновамі нацюрморта, пейзажа і партрэта юных мастакоў знаёміць педагог Юлія Іванаўна Гісіч.
Чытаць далей »

Зазірнулі на Парнас

Зазірнулі-на-Парнас

    Трэцякласнікі з СШ № 1 горада Валожына высвятлялі, дзе жывуць Музы паэзіі, а падчас пошуку адважыліся на эксперымент – паспрабавалі свае сілы ў рыфмаванні.
Чытаць далей »

Пакуль у гуртку лепкі “Казачная майстэрня” Валожынскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі вучні працуюць з пластылінам. Любімы ў дзетвары – аліўкавы. Ён не фарбуе рукі.

казачная майстэрня

У планах выкладчыка Паўла Аляксандравіча ЛЯШЧЫНСКАГА – маладога скульптара з Мінска – выкарыстоўваць на занятках таксама і гліну. Ляпіць з яе куды цікавей. Матэрыял ужо заказалі. Хочуць асвоіць кераміку: вырабы будуць сушыць і размалёўваць. Настаўнік-энтузіяст спрабаваў капаць гліну сам непадалёк ад Валожына, па правілах падрыхтоўваў яе для работы. Аднак, на жаль, для лепкі яна не падышла – не трымае форму.ъ

Чытаць далей »

Цуды сваiмi рукамi

У гімназіі № 1 г. Валожына праходзіць традыцыйная выстава-конкурс «Карагод навагодніх ёлак».

 Галоўная задача конкурсу – стварэнне святочнай атмасферы і ўцягненне дзяцей у творчы працэс, падахвочванне да сумеснай дзейнасці бацькоў і дзяцей. Чытаць далей »

Нашы дзеці

6-6-12

 У СШ № 1 горада Валожына супрацоўнікам МНС вельмі было прыемна сустрэцца з першакласнікамі, з якімі яшчэ гэтым летам размаўлялі аб важных і патрэбных правілах у дзіцячым садзе.

 Цешыць тое, што школьнікі вельмі шмат успомнілі з таго, аб чым ім расказвалі раней. Дзеці ахвотна падзяліліся сваімі ведамі, паразважалі над тым, чым маглі скончыцца некаторыя іх учынкі.

Чытаць далей »

Нашы дзеці

1-28-10

Браты падраслi

Дзякуючы сучасным відэатэхналогіям можна ўбачыць рэчы, якія раней былі ўтоены ад чалавечага вока. На экране за некалькі секунд дэманструюць, як расце і раскрываецца кветка, як з зярнятка выцягваецца і наліваецца пшанічны колас.

 Але ніводная супертэхніка не здольная ўлавіць, як растуць дзеці. Метамарфозы адлюстроўваюць толькі відэа розных гадоў, шэраг фатаграфій, альбо адзенне, якое стала малым.

Чытаць далей »

Калi сэрца любiць, душа квiтнее

У Валожыне жывуць 112 шматдзетных сем’яў. Асабліва шмат іх у новым мікрараёне па вуліцы Савецкай.

Бацькі чатырох сыноў – Натал ля Сяргееўна і Андрэй Валянцінавіч ЖАМОЗДЗІКІ пераехалі ў новы 16-кватэрная дом № 128 два гады таму. У іх пад’ездзе тры шматдзетныя сям’і, у суседзяў знізу таксама чацвёра дзяцей.

Да наваселля Жамоздзікі з дзецьмі тулілася ў адным з інтэрнатаў па вуліцы Чапаева райцэнтра. Зараз маладыя бацькі ствараюць утульнасць і камфорт ва ўласнай трохпакаёвай кватэры, увесь кошт якой кампенсуе дзяржава. Чытаць далей »

Мы пацікавіліся ў маленькіх жыхароў райцэнтра: што б яны зрабілі ў сваім горадзе, калі б мелі магчымасць пераўвасобіцца ў архітэктараў-чараўнікоў?

Кіра ШЫЛА, 8 гадоў:

– Падарунак павінен радаваць жыхароў усіх узростаў. Значыць, гэта будзе аквапарк. Можна яшчэ пабудаваць парк атракцыёнаў з амерыканскімі горкамі і колам агляду. У горадзе абавязкова трэба адкрыць “Макдоналдс”. Гэта мара ўсіх дзяцей. Паверце, ён стане самым папулярным месцам! Чытаць далей »

«Мая сям’я – мая радасць»

«Мая сям’я – мая радасць» – пад такой назвай на базе раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра ў Валожыне прайшло дзіцячае свята, прымеркаванае да Міжнароднага дня сям’і. 

У пляцоўку для гульняў і забаў ператварылася фае СПЦ. Тут сабралася ля 30 дзяцей з матулямі, многія з якіх знаходзяцца ў дэкрэтным водпуску. Мамы – удзельніцы двух праектаў, распрацаваных спецыялістамі СПЦ: “Адкрытая пляцоўка МАМАКІДС” і “Непаўналетнія і адзінокія маці”. Некаторыя сем’і завіталі на імпрэзу ў поўным саставе – разам з татамі. На свята запрасілі выхаванцаў раённага прытулку і іх бацькоў. Чытаць далей »

Гэта вельмi цiкава!

11-02-2016-20

Напрыканцы студзеня ў гімназіі № 1 Валожына прайшоў V раённы конкурс “Я – вынаходнік” сярод выхаванцаў дзіцячых садкоў і вучняў пачатковых класаў.

Свае работы на конкурс прадставілі 31 удзельнік з 21 установы адукацыі раёна. Спаборніцтвы праводзіліся па пяці намінацыях. І трэба адзначыць, што фантазіі, захапленням і дапытлівасці дзяцей няма межаў: яны могуць і ўмеюць бачыць незвычайнае ў звычайным. Яны не толькі любяць пазнаваць сусвет, але і адкрываць для сябе штосьці новае. Самае галоўнае, што для іх усё гэта вельмі цікава! Чытаць далей »

Нашы дзеці

МАРЫ ЗДЗЯЙСНЯЮЦЦА

Не абавязкова чакаць каляндарнага свята, каб зрабіць каму-небудзь прыемнае. Сюрпрыз без нагоды прыносіць не меншую радасць, чым чаканы падарунак у святочны дзень.

Новы год даўно прайшоў. А вось зялёная “Ялінка жаданняў” з кардону стаяла ў Валожынскай дзіцячай бібліятэцы амаль да канца студзеня. Некалькі папяровых шарыкаў на ёй, размаляваных і няўмела падпісаных дзіцячай рукой, ілюстравалі шчырыя мары хлопчыкаў і дзяўчынак: цацачны аўтамабіль, ручны гадзіннік, завушніцы, лак для пазногцяў і іншае. Чытаць далей »

Нашы дзеці

Андрэй Харлінскі вучыцца ў 6-м классе Дорскай школы. Як і большасць хлапчукоў яго ўзросту, захапляецца спортам, любіць глядзець тэлевізар, не супраць прысвяціць некаторы час камп’ютарным гульням, іграе на баяне, з задавальненнем удзельнічае ў школьных мерапрыемствах. Да таго ж, ён добра вучыцца. Перавагу аддае матэматыцы і фізіцы, любіць літаратуру. Чытаць далей »

Не пайсцi па слiзкай дарожцы

На ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх на сённяшні дзень стаяць 49 падлеткаў.

Як паведаміў начальнік ІСН Алег Казіміравіч Карачун, за мінулы год у раёне сямёра непаўналетніх учынілі 14 злачынстваў, пяцёра са зламыснікаў – жыхары Валожынскага раёна, двое з іншых населеных пунктаў.

У большасці выпадкаў гэта крадзяжы, іх было 12. Адно злачынства ўчынена ў сферы грашовых аперацый, скрадзены грошы з пластыкавай карткі ў банкамаце. Праведзены аналіз сведчыць, што больш спрыяльнымі для зламыснікаў першыя дні тыдня – панядзелак і аўторак. 8 з 12 крадзяжоў здзейсніў жыхар вёскі Саланая. Ён паспеў праславіцца як серыйны злодзей – ад яго пацярпелі некалькі дачных домаўладанняў. Цяпер знаходзіцца пад вартай, павінен адбыцца суд. Чытаць далей »

Разумнiца Даша i, галоўнае, – наша!

15-гадовая Дар’я ЛУГІНА – “Вучань года Мінскай вобласці-2015”.

 Гімназістка-дзесяцікласніца з Валожына ўдастоілася гэтага звання ў ліку 25 школьнікаў цэнтральнага рэгіёну. На традыцыйным абласным навагоднім свяце ў Палацы культуры горада Барысава, куды з’ехаліся больш за 900 дзяцей і падлеткаў, лепшым уручылі спецыяльныя сертыфікаты і значкі.

Такое ўзнагароджанне праходзіла ўпершыню па ініцыятыве ўпраўлення адукацыі аблвыканкама. Дзяцей павіншаваў і губернатар Міншчыны С. Б. Шапіра.

 Мы сустрэліся з Дашай, каб даведацца – Як жыве “Вучань года”? Чым захапляецца? Пра што марыць? Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars