Матэрыялы рубрыкі «Культура»

Справаздачны канцэрт прайшоў у Ракаўскай дзіцячай школе мастацтваў

РаковДШ4

У глядзельнай зале размясціліся бацькі, бабулі, дзядулі і сябры тых, хто выступаў на сцэне.

    Удалымі канцэртнымі нумарамі выхаванцы школы парадавалі блізкіх і, канешне ж, педагогаў, якія прыклалі нямала сіл, каб іх падапечныя дасягнулі такіх поспехаў. Гледачы дружна апладзіравалі ансамблям «Менестрэлі» (кіраўнік – К. У. Дварэцкая), «Вясёлы настрой» (кіраўнік – В. Р. Іода), хору малодшых класаў, вакальнаму ансамблю «Іслачанка» (кіраўнік – Ю. В. Скурко) і інш. Чытаць далей »

Культурная палітра

Чытаць далей »

У майскіх колерах радзіма мастака…

У-майскіх-колерах-радзіма-мастака

26 мая ў вёсцы Багданаў сабраліся юныя мастакі з Беларусі і Літвы, каб паўдзельнічаць у VIII рэгіянальным пленэры-конкурсе «Зямля і неба Фердынанда».

Мэта мерапрыемства – яшчэ раз узгадаць пра творчую спадчыну Фердынанда Рушчыца, развіць творчыя здольнасці дзяцей і ўдасканаліць іх мастацкі густ. Арганізатарамі выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Вішнеўская дзіцячая школа мастацтваў, раённае аддзяленне ГА “Польска мацеж школьна на Беларусі”. Чытаць далей »

Як у садзе ў маёвым таньчылі мы да рання…

Як-у-садзе-ў-маёвым-таньчылі-мы-да-рання-1

Ноч у маёвым садзе зноў сабрала сяброў – прыхільнікаў народнай песні, гульні, кухні і танца. Некамерцыйны праект запушчаны ў мінулым годзе Васілём Грынем – гаспадаром аграсядзібы “Засценак Скрыплева” і ўдзельніцамі гурта “Кола” Маладзечанскага палаца мастацтва. Чытаць далей »

Да нас прыйшоў ТэраКот!

Да-нас-прыйшоў-ТэраКот-3

У мінулую суботу прыхільнікаў народнай творчасці сабраў фестываль керамікі “ТэраКот”, які ўпершыню праводзіўся на Валожыншчыне.

Нават няўстойлівае надвор’е не засмуціла аматараў адпачынку на свежым паветры. У Ракаве, на пляцоўцы ля Цэнтра народнай творчасці, дзе размясціліся выставачныя рады, было людна. Амаль да самага берага Іслачы распасціралася святочная прастора. Блізкасць касцёла і старажытнага гарадзішча дапамагала адчуць подых стагоддзяў, здавалася, зніклі граніцы эпох. Традыцыйныя рамёствы, удзельнікі і наведвальнікі ў гістарычных строях, афармленне кожнага выставачнага месца і сцэнічнай пляцоўкі – усё стварала належную атмасферу. Падсілкавацца прысмакамі клікалі харчовыя шатры. Чытаць далей »

Вядомы дуэт саксафаністаў з Валожына

    На I рэгіянальным фестывалі-конкурсе дзіцячай выканальніцкай творчасці “Зорны прамень-2018” дуэт саксафаністаў у складзе Ягора КАЗЛОВА і Аляксея ПАШКОЎСКАГА, навучэнцаў Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў, быў узнагароджаны Дыпломам II ступені. Чытаць далей »

Выступілі ў Брэсце

Выступілі-ў-Брэсце

    Ансамбль «Менестрэлі» Ракаўскай ДШМ запрасілі з канцэртам у дзіцячую музычную школу № 1 г. Брэста.

Паездка атрымалася сімвалічнай – у першы дзень, як раз напярэдадні святкавання Дня Перамогі, калектыў наведаў Брэсцкую крэпасць, пазнаёміўся з гісторыяй яе абароны. Для рабят была арганізавана і экскурсія па горадзе, што запомніўся ракаўчанам славутым брэсцкім “Арбатам” і квітнеючымі садамі. Цікава было і ў Музеі цягнікоў. Чытаць далей »

Алёшава

 …Летняя спёка паволі разлівалася над Няровамі. Здавалася, што жыццё спынілася і чакала нейкага штуршка для свайго далейшага працягу. Толькі з боку рэчкі даносіўся вясёлы дзіцячы лямант і ўсплёскі вады. Нацешыўшыся ўволю купаннем, малеча выскаквала на бераг і з асалодай падстаўляла сонцу свае хударлявыя целы, каб, пагрэўшыся, зноў кінуцца ў асалоду рачной хвалі. Чытаць далей »

“Маладыя галасы” прагучалі ўпэўнена

маладыя-галасы

Падведзены вынікі традыцыйнага літаратурнага конкурсу “Маладыя галасы”.

Юных літаратараў, што прадставілі свае творы на суд журы, віталі Валянціна Францаўна Гіруць-Русакевіч – кіраўнік народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”, Ганна Міхайлаўна Канановіч – галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, Марына Іванаўна Стасяловіч – метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму. Чытаць далей »

Віктар Перагудаў: “Чалавек шчаслівы, калі ў суладдзі душэўнае, цялеснае і духоўнае…”

ЧАЛАВЕК-ШЧАСЛІВЫ,-КАЛІ-Ў-СУЛАДДЗІ...(В.-Перагудаў)

Герой сённяшняга выпуску «Сустрэч» – наш зямляк, беларускі святар, настаяцель прыхода храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай у гарадскім пасёлку Івянец протаіерэй Віктар Георгіевіч Перагудаў. Напачатку года айцец Віктар атрымаў прэмію Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі «За духоўнае адраджэнне” за заслугі па арганізацыі сацыяльнай дапамогі дзецям-інвалідам і іншым катэгорыям грамадзян. У коле шматлікіх спраў ён знайшоў час пагутарыць з журналістамі раённай газеты і падзяліўся многімі цікавымі фактамі і назіраннямі з жыцця. Чытаць далей »

Незабыўныя ўражанні ад паездкі ў Нідэрланды

Незабыўныя-ўражанні-ад-паездкі-ў-Нідэрланды-2

Нідэрланды – заходнееўрапейская краіна, якая абмываецца Паўночным морам і мяжуе з Германіяй і Бельгіяй. Яе часта называюць Галандыяй, хоць гэта не зусім дакладна, бо Паўднёвая і Паўночная Галандыя – толькі дзве з дванаццаці правінцый Нідэрландаў. Чытаць далей »

Захапленне для душы

Захапленне-для-душы-1

У памяшканні народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца” працуе выстава па ткацтве бісерам “Фантазія + Майстэрства”. Нядаўна адбылася творчая сустрэча з яе аўтарам Алесяй Сяргееўнай КУХАРОНАК. Чытаць далей »

Спіце, родныя, спіце…

Спіце,-родныя,-сп1

Патрыятычная акцыя, прысвечаная памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, прайшла на Валожыншчыне. Трагедыі, падобныя да хатынскай, мелі паўтор і на нашай зямлі. 64 вёскі і сотні хутароў разам з жыхарамі спалены фашыстамі за час акупацыі. Памяць аб бязвінных ахвярах увекавечана на мемарыяльным комплексе у Дорах. Помнікі ўстаноўлены ў Лапіцы, Кражыне і іншых населеных пунктах… Чытаць далей »

Наша молитва о мире

Наша-молитва-о-мире-1

22 марта в мемориальном комплексе «Хатынь» прошел митинг-реквием «Хай ніколі не змоўкнуць Хатыні званы».

К Вечному огню от Президента страны Александра Лукашенко, государственных органов, общественных и религиозных организаций, дипломатического корпуса возложили венки. Чытаць далей »

Хатынь – памятник народной скорби, трагизма и беспредельного мужества белорусского народа

a041052b055434ebe182d60d2443afdb

Суровые испытания, пережитые старшим поколением нашей страны в годы Великой Отечественной войны никогда не изгладятся из памяти народной.

Оккупировав летом 1941 года территорию Белоруссии, фашистские захватчики установили на нашей земле так называемый «новый порядок» — режим террора, насилия и рабства. Они лишили Беларусь государственной самостоятельности, а белорусский народ — социальных и политических завоеваний, элементарных гражданских прав и человеческих свобод. Чытаць далей »

Память о cтрашной хатынской трагедии навсегда останется в сердцах белорусов — Лукашенко

Хатынь

Президент Беларуси Александр Лукашенко обратился к соотечественникам по случаю 75-летия Хатынской трагедии, сообщили БЕЛТА в пресс-службе белорусского лидера.

«Великая Отечественная война оставила белорусскому народу тяжелое наследие — память о страшных трагедиях людей, ставших свидетелями и жертвами чудовищных преступлений фашизма. Сегодня мы отдаем дань памяти жителям Хатыни, сожженной нацистами 75 лет назад», — говорится в обращении. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars