Матэрыялы рубрыкі «Культура»

Край як аб’ект краязнаўчай дзейнасці бібліятэчных устаноў

У апошнія дні чэрвеня прайшоў рэгіянальны семінар бібліятэчных работнікаў Дзяржаўнай установы культуры “Ашмянская раённая бібліятэка” Гродзенскай вобласці і Дзяржаўнай установы “Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка”. Тэмай семінара была абрана краязнаўчая дзейнасць бібліятэк, і абедзве стараны падрыхтавалі даволі насычаную праграму. Чытаць далей »

Тут карані. адсюль вытокі

Куды б ні закінуў нас лёс, як бы ні склалася жыццё ў будучым, у кожнага ёсць дом, ёсць малая радзіма, дзе мы заўсёды знойдзем суцяшэнне і адчуем нябачную падтрымку. Менавіта таму 2018 год аб’яўлены Годам малой радзімы. Чытаць далей »

Галерэя мастака

Галерэя-мастака-1

На Свяце горада па-сапраўднаму сімвалічным стала мерапрыемства, што адбылося ў цэнтральнай раённай бібліятэцы – адкрыццё мастацкай галерэі жывапісца Уладзіміра Сайко. Ураджэнец Валожына, чыя першая персанальная выстава (яшчэ ў школьным узросце) прайшла тут жа, перадаў у дар роднаму гораду каля 20 пейзажаў, партрэтаў, выяў бытавых сцэнак. Большасць работ выканана алеем. Радуюць вока гледачоў і невялікія, але запамінальныя акварэлі.   Чытаць далей »

Пісьмо з фронту

пісьмо-з-фронту

Выпадак… Як часта здараецца, што менавіта ён спрыяе знаёмству з цікавымі людзьмі, іх незвычайнымі гісторыямі. Так склалася і ў маіх адносінах з жыхаркай Валожына Ірынай Аляксееўнай Балдоўскай. Чытаць далей »

Рэха вайны

рэха-вайны

     Стэфан Браніслававіч ЖЫЛКЕВІЧ з Івянца – інвалід дзяцінства, пацярпеў ад баявых дзеянняў у час Вялікай Айчыннай вайны. Рэхам уварвалася яна ў лёс падлетка ў 1953 годзе і пакінула калекам на ўсё жыццё.

Да трагедыі прывялі дзіцячая дапытлівасць і цікаўнасць. Чытаць далей »

Летняя ночка купальская

летняя2

     У ноч з 23 на 24 чэрвеня ў гарадскім пасёлку Івянец адгулялі Купалле. Кожны год мясцовыя жыхары адзначаюць свята, прысвечанае летняму сонцастаянню, весела, з запалам і з душой. Праграму мерапрыемства рыхтуюць работнікі Дома культуры, і з кожным разам яна становіцца ўсё цікавей. Чытаць далей »

“Святасць зямлі Беларускай”

святасць

Так называецца міжнародны мастацкі пленэр, які ў трэці раз прайшоў па ініцыятыве ўладальніка дзяржаўнай прэміі “За духоўнае адраджэнне” – протаіерэя Віктара ПЕРАГУДАВА, настаяцеля храма Святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай у Івянцы. Сёлета ён быў прысвечаны ўшанаванню памяці святой блажэннай Валянціны Мінскай і Году малой радзімы. Чытаць далей »

Справаздачны канцэрт прайшоў у Ракаўскай дзіцячай школе мастацтваў

РаковДШ4

У глядзельнай зале размясціліся бацькі, бабулі, дзядулі і сябры тых, хто выступаў на сцэне.

    Удалымі канцэртнымі нумарамі выхаванцы школы парадавалі блізкіх і, канешне ж, педагогаў, якія прыклалі нямала сіл, каб іх падапечныя дасягнулі такіх поспехаў. Гледачы дружна апладзіравалі ансамблям «Менестрэлі» (кіраўнік – К. У. Дварэцкая), «Вясёлы настрой» (кіраўнік – В. Р. Іода), хору малодшых класаў, вакальнаму ансамблю «Іслачанка» (кіраўнік – Ю. В. Скурко) і інш. Чытаць далей »

Культурная палітра

Чытаць далей »

У майскіх колерах радзіма мастака…

У-майскіх-колерах-радзіма-мастака

26 мая ў вёсцы Багданаў сабраліся юныя мастакі з Беларусі і Літвы, каб паўдзельнічаць у VIII рэгіянальным пленэры-конкурсе «Зямля і неба Фердынанда».

Мэта мерапрыемства – яшчэ раз узгадаць пра творчую спадчыну Фердынанда Рушчыца, развіць творчыя здольнасці дзяцей і ўдасканаліць іх мастацкі густ. Арганізатарамі выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Вішнеўская дзіцячая школа мастацтваў, раённае аддзяленне ГА “Польска мацеж школьна на Беларусі”. Чытаць далей »

Як у садзе ў маёвым таньчылі мы да рання…

Як-у-садзе-ў-маёвым-таньчылі-мы-да-рання-1

Ноч у маёвым садзе зноў сабрала сяброў – прыхільнікаў народнай песні, гульні, кухні і танца. Некамерцыйны праект запушчаны ў мінулым годзе Васілём Грынем – гаспадаром аграсядзібы “Засценак Скрыплева” і ўдзельніцамі гурта “Кола” Маладзечанскага палаца мастацтва. Чытаць далей »

Да нас прыйшоў ТэраКот!

Да-нас-прыйшоў-ТэраКот-3

У мінулую суботу прыхільнікаў народнай творчасці сабраў фестываль керамікі “ТэраКот”, які ўпершыню праводзіўся на Валожыншчыне.

Нават няўстойлівае надвор’е не засмуціла аматараў адпачынку на свежым паветры. У Ракаве, на пляцоўцы ля Цэнтра народнай творчасці, дзе размясціліся выставачныя рады, было людна. Амаль да самага берага Іслачы распасціралася святочная прастора. Блізкасць касцёла і старажытнага гарадзішча дапамагала адчуць подых стагоддзяў, здавалася, зніклі граніцы эпох. Традыцыйныя рамёствы, удзельнікі і наведвальнікі ў гістарычных строях, афармленне кожнага выставачнага месца і сцэнічнай пляцоўкі – усё стварала належную атмасферу. Падсілкавацца прысмакамі клікалі харчовыя шатры. Чытаць далей »

Вядомы дуэт саксафаністаў з Валожына

    На I рэгіянальным фестывалі-конкурсе дзіцячай выканальніцкай творчасці “Зорны прамень-2018” дуэт саксафаністаў у складзе Ягора КАЗЛОВА і Аляксея ПАШКОЎСКАГА, навучэнцаў Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў, быў узнагароджаны Дыпломам II ступені. Чытаць далей »

Выступілі ў Брэсце

Выступілі-ў-Брэсце

    Ансамбль «Менестрэлі» Ракаўскай ДШМ запрасілі з канцэртам у дзіцячую музычную школу № 1 г. Брэста.

Паездка атрымалася сімвалічнай – у першы дзень, як раз напярэдадні святкавання Дня Перамогі, калектыў наведаў Брэсцкую крэпасць, пазнаёміўся з гісторыяй яе абароны. Для рабят была арганізавана і экскурсія па горадзе, што запомніўся ракаўчанам славутым брэсцкім “Арбатам” і квітнеючымі садамі. Цікава было і ў Музеі цягнікоў. Чытаць далей »

Алёшава

 …Летняя спёка паволі разлівалася над Няровамі. Здавалася, што жыццё спынілася і чакала нейкага штуршка для свайго далейшага працягу. Толькі з боку рэчкі даносіўся вясёлы дзіцячы лямант і ўсплёскі вады. Нацешыўшыся ўволю купаннем, малеча выскаквала на бераг і з асалодай падстаўляла сонцу свае хударлявыя целы, каб, пагрэўшыся, зноў кінуцца ў асалоду рачной хвалі. Чытаць далей »

“Маладыя галасы” прагучалі ўпэўнена

маладыя-галасы

Падведзены вынікі традыцыйнага літаратурнага конкурсу “Маладыя галасы”.

Юных літаратараў, што прадставілі свае творы на суд журы, віталі Валянціна Францаўна Гіруць-Русакевіч – кіраўнік народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”, Ганна Міхайлаўна Канановіч – галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, Марына Іванаўна Стасяловіч – метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars