Матэрыялы рубрыкі «70:Памяці набат»

70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў стала датай, якая задала накірунак усяму выхаваўчаму працэсу.

У Багданаўскай школе на гэты год распрацавана спецыяльная праграма па патрыятычнаму выхаванню. Чытаць далей »

Выпрабаванне вайной…

З Мікалаем Яўстафавічам Кузьмічом і яго жонкай Лідзіяй Данілаўнай я пазнаёміўся ў час адной з камандзіровак у Івянец. Па дакументах дзядуля значыцца вязнем канцэнтрацыйнага лагера. Які душэўны і цялесны боль насамрэч хаваецца за такімі афіцыйна-скупымі, насцярожанымі словамі? Гэту тайну прыадкрыў былы Auschwitzgefanger Чытаць далей »

70:памяці набат

Васілю Канстанцінавічу БУГАЮ з Харытонаў было 14 гадоў, калі мірнае неба над роднай вёскай пачарнела ад подыху вайны.

У 1944 годзе раён быў вызвалены ад акупацыі. Той, хто падлягаў прызыву, пайшоў са зброяй у руках гнаць фашыстаў у іх логава, іншым жа давялося ўзяць на сябе нялёгкую ношу па аднаўленні разбуранай гаспадаркі. Людзі працавалі без выхадных, ведаючы, што перамога куецца не толькі на франтах, але і ў тыле. 

Свой першы медаль В. К. Бугай атрымаў менавіта за самаадданую працу ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Фота Сяргея БОБРЫКА

70:памяці набат

Ваенныя дакументы і баявыя ўзнагароды Канстанцін Уладзіміравіч ШЭЎЧЫК з Дораў беражліва захоўвае. У святы ветэран дастае з шафы пінжак з медалямі, дрыготкімі рукамі абавязкова перабярэ паперы, у якіх з пратакольнай дакладнасцю запісана ўся яго ваенная біяграфія. І зноў перад вачыма паўстануць сябры-аднапалчане, якія пад шквалістым мінамётным агнём перапраўляюцца праз Одэр, і польскія жанчыны, што маліліся за іх, юных чырвонаармейцаў-вызваліцеляў…

Фота Сяргея БОБРЫКА

Вернасць…

Гэтыя мемуарныя запісы выпадкова трапілі на журналісцкі стол. У іх некалькі эпізодаў прыватнага жыцця. Занатаваў іх ураджэнец вёскі Стайкі, і ўжо даўно як жыхар Дзяржынскага раёна, Валянцін Юльянавіч Шумскі.

Вайна – гэта не толькі боль фізічны, а і душэўны. Яна выпрабоўвала многія сем’і на трываласць, яна правярала сапраўднасць пачуццяў. Вось што апавядае В. Ю. Шумскі пра сваіх любімых бацькоў: Чытаць далей »

Пакiнуў добрую памяць

16 чэрвеня гэтага года пайшоў з жыцця яшчэ адзін удзельнік Вялікай Айчыннай вайны  – Казімір Сямёнавіч Жохавец, які нарадзіўся ў сям’і простага селяніна і жыў у маляўнічай вёсачцы Сазонаўшчына на беразе невялічкай рачулкі, якая тулілася ў хмызняках.

У гады ваеннага ліхалецця Казімір Сямёнавіч яшчэ зусім маладзенькім хлапчуком (было яму тады няпоўных 17 гадоў) пайшоў добраахвотна ў партызанскі атрад, дзе разам з дарослымі старанна выконваў адказныя заданні камандзіра. Ваявалі ў Белавежскай пушчы. Так прайшло паўгода цяжкіх выпрабаванняў. Чытаць далей »

Палон гарчэйшы за палын

Ніна Аляксандраўна ЛАНЧАНКА з вёскі Люташ Вішнеўскага сельсавета прыпамінае, што ў вайну таксама сеялі, жалі, касілі. Толькі гэта была зусім іншая праца, чым у мірны час: без традыцыйных песень, жартаў. Людзі не ведалі, ці давядзецца ім скарыстаць плён працы сваіх рук. Вораг мог забіць, абрабаваць у любы момант.

У ліпеньскую раніцу 1943 года васемнаццацігадовая Ніна разам з маці працавала ў агародзе, калі вясковую цішыню разарваў шум матацыклаў і грузавых машын. За нейкую гадзіну вуліца запоўнілася спалоханымі жыхарамі. Плакала малеча, галасілі жанчыны. Словы чужой гаворкі рэзкія, бы шчаўчкі пугі, прымушалі ўздрыгваць. Чытаць далей »

Не страчвае сiлы духу…

Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны сёння ўжо ў вельмі пачцівым узросце. Не выпадкова яны трывожацца за сваё здароўе і вельмі хочуць яшчэ пажыць, палюбавацца на глыбокі блакіт мірнага неба. Асаблівая прага жыцця напаўняе сэрца, калі набліжаюцца святочныя дні, знамянальныя юбілейныя даты, звязаныя з перамогай у Вялікай Айчыннай вайне. У гэтыя дні яны міжволі адчуваюць прыліў фізічных сіл, энергіі, бо бачаць, які радуецца народ, як славіць родную сінявокую старонку. А значыць, яны нездарма рызыкавалі сваім жыццём на фронце, ішлі насустрач смерці нязведанымі ляснымі пушчанскімі сцежкамі… Чытаць далей »

Сiбернае лета дзяцiнства

(Працяг)

Як пачало цямнець, на нас натрапілі малады польскі партызан з вёскі Замасцяны Пятруцкі і дзяўчына гадоў пятнаццаці – Геня Плявака з Мішан. Яна цудам вырвалася з лап карнікаў і была вельмі змучаная. Пераначаваўшы, Пятруцкі выйшаў далей, а дзяўчына засталася з намі. У гэтым балоце хаваліся сівічане і некалькі чалавек з іншых блізкіх вёсак. Нас было чалавек пад дваццаць, у тым ліку і ляснічы з Сівіцы Мірон з жонкай, а ў іх маленькі хлопчык да года. Каля балота цягнулася града, і мы ўглыбіліся ў гэтую балоцістую мясцовасць на якога паўкіламетра ад упамянутай грады. Чытаць далей »

Пахмурныя ценi вайны

Пару месяцаў не дажыў Пётр Сцяпанавіч Юша да 70-годдзя вызвалення Беларусі. Да апошніх сваіх дзён ён расказваў дзецям і ўнукам пра вайну, заўсёды асуджаў насілле і лічыў мір найважнейшай каштоўнасцю.

… Немцы з’явіліся ў Адамове 26 чэрвеня 1941 года. У вёсцы быў аб’яўлены “новы парадак”, і сярод людзей пасяліўся страх, адчуванне смяротнай небяспекі. У 1943 годзе моладзь пачалі гнаць на прымусовыя работы ў Германію. Дзевятнаццацігадоваму Пятру выпала працаваць на будоўлі чыгункі на станцыі Дукс у Чэхіі. Цягаць і ўкладваць шпалы – занятак не з лёгкіх, але затое работнікі мелі некаторыя льготы. Напрыклад, ім не забаранялася перапіска, пасылкі з дому. Калі па той ці іншай прычыне пісьмо гублялася, то вязню даваўся выхадны ў якасці маральнай кампенсацыі. Чытаць далей »

Сэрцам прысягнуць роднай Беларусi

70-годдзе з дня вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў стала нагодай для чарговага міні-апытання сярод жыхароў раёна. Мы папрасілі прахожых паразважаць над наступным: “Якія думкі, пачуцці выклікае ў вас святочны дзень 3 ліпеня?”   Георгій БАЦЯН, ВартаўнікРУ “Валожынрайгаз”: Чытаць далей »

Хвiлiна маўчання працягласцю ў 138 гадоў

Колькі няшчасця і бяды прынесла вайна, якая доўжылася 1418 дзён. Кожную гадзіну гінула 588 суайчыннікаў. Кожную хвіліну – 10 чалавек. Шэсць секунд забіралі адно жыццё. Шэсць секунд – і абарванае юнацтва…

У радах узброеных сіл падчас Вялікай Айчыннай вайны было больш за 1 100 000 беларусаў. Звыш 300 000 беларусаў узнагароджана ордэнамі і медалямі, 295 прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, а чацвёра ўдастоены гэтай узнагароды двойчы.

Мова лічбаў скупая. Але калі б мы захацелі ўшанаваць адной хвілінай маўчання памяць кожнага з савецкіх людзей, якія загінулі ў вайну, то чалавецтву прыйшлося б анямець на 138 гадоў!.. Чытаць далей »

Паклон вам, ветэраны!

Удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, вязням канцэнтрацыйных лагераў і працаўнікам тылу ўручаны юбілейныя медалі “70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, віншавальныя паштоўкі райвыканкама і прадуктовы наборы.

Тых, хто са зброяй у руках абараняў мір на нашай зямлі, хто выцерпеў і вынес на сваіх плячах увесь цяжар ваеннага ліхалецця, на Валожыншчыне засталося ўсяго 132 чалавекі. Адыходзіць у нябыт пакаленне мужных, моцных духам людзей… І мы павінны паспець агарнуць іх любоўю і ўвагай, запомніць і перадаць наступным пакаленням іх наказы. Чытаць далей »

Сiбернае лета дзяцiнства

(Працяг.)

Запомнілася раніца. Ноччу зноў ішоў дождж. Мы схаваліся ў шалашы. Пачало світаць. Над лесам слаўся туман. Ранішнюю цішыню раптам разарвалі моцныя выбухі. І зусім блізка. Ледзь даносіліся слабыя гукі выстралаў, затое разрывы былі такімі страшнымі. Ці не з шасціствольных мінамётаў абстрэльвалі нас карнікі. Мы кінуліся ў балота, затаіліся. Уцякалі хто куды. Недзе тады здарылася адна гісторыя. Бацькі з суседняй вёскі пакінулі на купіне гадавалага хлопчыка, які часта плакаў і мог наклікаць бяду. Калі ж карнікі прачасалі балота, бацькі вылезлі са сховішча і пайшлі па дзіця. Хлопчык ляжаў на купіне, прыкрыты чужой адзежынай, і еў мармелад. Карнікі пакінулі дзіця жывым. І сярод іх былі розныя людзі… Чытаць далей »

Сiбернае лета дзяцiнства

(Працяг)

…Бяда не прымусіла сябе доўга чакаць. Прайшло мо з пару тыдняў трывожнага жыцця, як папаўзлі страшныя чуткі – немцы пачалі паліць вёскі разам з людзьмі. Неба з поўначы ружовілася водбліскамі начных пажараў, а днём засцілалася хмарамі дыму. Жыхары ў роспачы разважалі, што рабіць: ці заставацца дома, ці ўцякаць у пушчу. І ніхто ім не гаварыў, што рабіць. Партызаны паказваліся ў вёсцы ўсё радзей і радзей. Вяскоўцы не спалі начамі, усялякая работа валілася з рук. І пажары ўсё бліжэй і бліжэй.  Над вёсачкай павісла гнятучая трывога. Людзі не знаходзілі сабе месца ні днём ні ноччу. Аднойчы вечарам мы не вытрымалі невыноснага чакання бяды і схаваліся ў хвойніку каля вёсачкі Петрусоўшчына, што бліжэй за два кіламетры ад нашай. Маўчалі, думалі, трывожыліся. І раптам вячэрнюю цішыню ліпеньскага вечара разарвалі пяць гарматных стрэлаў. Зусім блізка. Чытаць далей »

Сiбернае лета дзяцiнства

А сонца ў прамым сэнсе сапраўды заходзіць за лясную сіняву Налібоцкай пушчы. І я, напружваючы сілу волі, нарэшце пачынаюпісаць свае горкія ўспаміны пра апаленае вайной дзяцінства майго пакалення, пра тое сібернае лета, якое наступіла ў 1943, якраз пасля нараджэння Хрыстова, і прынесла людзям майго краю пакуты, у нечым напамінаючыя мукі Збаўцы на Галгофе. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars