Матэрыялы рубрыкі «Год гасцiннасцi»

Вуліцы роднага горада

Мікрараён Сельгастэхніка ў Валожыне можна лічыць маладым. Тут у шматпавярхоўках, у чатырох інтэрнатах жывуць пераважна маладыя сем’і працаўнікоў райаграпрамтэхнікі і льнокамбіната. На вуліцах, у дварах шмат дзяцей, паўсюдна чуецца іх гарэзлівы смех.

З’яўляючыся выхаванцамі дзіцячага сада № 6, яны ўпершыню пераступаюць парог бібліятэкі, што на вуліцы Чапаева. І мая асноўная задача, як бібліятэкара, заахвоціць іх да чытання, прывіць любоў да кнігі, каб яны на працягу свайго сталення заставаліся адданымі чытачамі. У бібліятэцы праходзяць цікавыя кнігапрагляды, выставы, гутаркі, кнігавандроўкі. Працуе клуб па інтарэсах “Зараначка” для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту. Асноўная яго мэта – арганізацыя вольнага часу дзяцей, садзейнічанне выхаванню падрастаючага пакалення ў любові да свайго краю, знаёмства з яго гісторыяй і сучаснасцю. Чытаць далей »

Прывезлi песень дар – агонь душы i сэрцаў жар

У мінулую пятніцу Валожын сустракаў удзельнікаў Другога фестывалю мастацтваў беларусаў свету. Госці, а былі яны з розных куткоў бязмежнай Расіі, прыехалі на гістарычную Радзіму са спадчынай, якую захавалі, якую любяць і якой ганарацца.

Шкада толькі, што ў нас, гаспадароў, аказалася мала тых, хто мог гэта ўсё ацаніць – зала кінатэатра была запоўнена хіба на трэць. Але, як сказаў ветэран вайны і працы, наш былы калега С. І. Штэйнер, цяпер той, хто праігнараваў мерапрыемства, няхай пашкадуе, што пазбавіў сябе эстэтычнай асалоды і радасных эмоцый… Чытаць далей »

Масцiшча – лясная вёска

У душы чалавека заўсёды жыве патрэба пазнання нечага новага, малавядомага. Стомленыя працоўнымі буднямі, у час адпачынку ці ў выхадныя дні людзі накіроўваюцца ў падарожжа. Сёння запрашаем усіх цікаўных наведаць цікавы куток Валожыншчыны – вёску Масцішча.

Па лясных хутарах і ў самім  Масцішчы здаўна жылі стараверы. Яшчэ і пасля Першай сусветнай вайны, даведаўшыся, што дзе-небудзь у пушчы прадаецца зямля, стараверы ахвотна перасяляліся пад Вайганы. На пушчу па традыцыі цягнуліся масцеравыя людзі: будаўнікі, цесляры, сталяры, калёснікі, вознікі, бандары, умельцы гнуць дугі, плесці кошыкі і г.д. Яны добра  ведалі, што патрэбны ім ясень, дубок, клён тут, у неабсяжных лясах, заўсёды можна спачатку знайсці, а пасля і вынесці без асаблівай аглядкі на дзяржаўнае ці панскае вока. Так стараверы  і засталіся на пушчы практычна адзінымі захавальнікамі і прадаўжальнікамі рамёстваў. Бурлацкія вазы, сані  (бурлакі – мясцовая назва старавераў) здаўна лічыліся ў акрузе найлепшымі. Асаблівым попытам карысталася бурлацкае кола, як аснова любых калёс. Нездарма на выраб колаў выкарыстоўвалі драўніну трох парод: абады гнулі з ясеня, спіцы наразалі з дуба, ступіцу тачылі з бярозы… У масцішчанскіх калёснікаў можна было купіць лёгкую брычку ці вазок або заказаць драбы – вялікія калёсы для перавозкі снапоў і сена. Чытаць далей »

Услед за гiсторыяй…

Сёлетні год праходзіць у нашай краіне пад знакам гасціннасці. Рашэнне зрабіць яркую рысу беларускага характару нацыянальным дэвізам стала лагічным.

Валожынскі раён зачаруе сваёй прыродай, гісторыяй і ветлівасцю кожнага, хто пажадае пабываць тут. Кожны падарожнік зразумее, што нават самы маленькі куточак гэтага краю па-свойму чароўны і непаўторны.

 Сёння наш маршрут пралягае ў бок Вішнева. Чытаць далей »

Услед за гiсторыяй…

Сёлетні год праходзіць у нашай краіне пад знакам гасціннасці. Рашэнне зрабіць яркую рысу беларускага характару нацыянальным дэвізам стала лагічным.

Валожынскі раён зачаруе сваёй прыродай, гісторыяй і ветлівасцю кожнага, хто пажадае пабываць тут. Кожны падарожнік зразумее, што нават самы маленькі куточак гэтага краю па-свойму чароўны і непаўторны.

Яшчэ некалькі гадоў назад тэма турызму і паўнацэннага адпачынку не была такой актуальнай для большасці нашых грамадзян. Зараз сітуацыя змянілася. Эканоміка дзяржавы набірае абароты. У людзей з’явілася імкненне да духоўнай дасканаласці, жаданне пабачыць свет, пазнаць сваю краіну, свой рэгіён, прысвяціць вольны час для адпачынку. Турызм, падарожжы, актыўны адпачынак, заняткі рознымі відамі спорту – гэта шляхі, выбраныя грамадствам, маюць актыўную дзяржаўную падтрымку. Чытаць далей »

Знайшлi свой дом

7543

Год гасціннасці звязаны ў нейкім сэнсе з вандроўкамі. Яны бываюць кароткія, працяглыя, а здараюцца і на ўсё далейшае жыццё. Гэта, калі людзі рашуча мяняюць ранейшае месца жыхарства і свядома выбіраюць новае. Многіх спакушае наша маляўнічая Валожыншчына. Менавіта пра гэту катэгорыю людзей мы і збіраемся падрыхтаваць серыю публікацый…

Сёння мы пазнаёмім чытачоў з сям’ёй мінчан, якія свядома займелі сельскую прапіску ў прыгараднай вёсцы Петрашунцы на Валожыншчыне. Чытаць далей »

Год гасціннасці

8654

Сёлетні год праходзіць у нашай краіне пад знакам гасціннасці. Рашэнне зрабіць яркую рысу беларускага характару нацыянальным дэвізам стала лагічным.

Валожынскі раён зачаруе сваёй прыродай, гісторыяй і ветлівасцю кожнага, хто пажадае пабываць тут. Кожны падарожнік зразумее, што нават самы маленькі куточак гэтага краю па-свойму чароўны і непаўторны.

Сёння наш маршрут: з Лоска накіроўваемся ў бок шашы Мінск–Вільнюс, а затым выязджаем на дарогу да вёскі Славенск. Чытаць далей »

Год гасціннасці

20487

Сёлетні год праходзіць у нашай краіне пад знакам гасціннасці. Рашэнне зрабіць яркую рысу беларускага характару нацыянальным дэвізам стала лагічным.

Валожынскі раён зачаруе сваёй прыродай, гісторыяй і ветлівасцю кожнага, хто пажадае пабываць тут. Кожны падарожнік зразумее, што нават самы маленькі куточак гэтага краю па-свойму чароўны і непаўторны. Чытаць далей »

ЗНАК ЧЫСЦIНI I ДОБРЫХ НАМЕРАЎ

5.1321533539

З даўніх часоў на нашай зямлі дарагіх гасцей сустракаюць хлебам-соллю – караваем на вышываным ручніку. Як узнікла такая традыцыя і што сімвалізавалі гэтыя прадукты ў старажытных славян? Чытаць далей »

У мэтах развіцця турызму, стварэння сучаснай турыстычнай інфраструктуры, якая будзе ўлічваць геаграфічнае становішча, прыродныя, гістарычныя і культурныя багацці Беларусі, выхавання ў грамадзян патрыятычнай гордасці і павагі да Айчыны 2014 год у Беларусі аб’яўлены Годам гасціннасці. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars