Матэрыялы рубрыкі «Да 70-годдзя Вялікай Перамогі»

Матэрыялы-ўдзельнікі раённага конкурсу эсэ «У імя жыцця», прысвечанага 70-годдзю Вялікай Перамогі

Нашчадкi помняць вялiкi подзвiг 

Забыцца пра Вялікую Айчынную вайну не даюць шматлікія помнікі і абеліскі.

Непадалёку ад майго дома, у аграгарадку Дубіна Баярская, знаходзіцца помнік землякам. Ён ушаноўвае памяць землякоў – 47 воінаў і партызан і 20 мірных жыхароў, якія загінулі падчас вайны… Чытаць далей »

Ёсць такi сайт

Маладое пакаленне павінна ведаць аб тым, якой цаной нашы дзяды і прадзеды здабылі Вялікую Перамогу. Гэтай тэме прысвечана мноства мастацкіх і дакументальных твораў, фільмаў. Але, безумоўна, больш яркія вобразы паўстаюць, калі справа тычыцца родных людзей. Больш даведацца пра сваіх блізкіх можа дапамагчы сайт электроннага банка дакументаў «Подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» (http://podvignaroda.mil.ru). Чытаць далей »

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Андрэй Іванавіч СНЯЖКО

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Андрэй Іванавіч СНЯЖКО з вёскі Кашчэлічы сёння не падымаецца з ложка. Што казаць – гады падкасілі былую сілу. Але памяць ветэрана не спіць! Назаўсёды туды ўрэзаліся месяцы, тыдні, дні, напоўненыя выбухамі снарадаў, свістам куль… і духмяным дымам паходнай кухні.  Чытаць далей »

Фёдар Рыгоравіч УНУЧАК – ветэран Вялікай Айчыннай вайны

У вёсцы Капусціна жыве мой дзядуля Фёдар Рыгоравіч Унучак – ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Перада мной – яго ўзнагародны ліст да ордэна Чырвонай Зоркі.

 

Глядзіш на гэты пажоўклы дакумент і разумееш, як шмат гадоў прайшло з той пары. У лісце напісана, што «…у час баёў на падыходзе да Берліна Фёдар Рыгоравіч праявіў мужнасць і адвагу. Пры прарыве абароны праціўніка пад моцным артылерыйскім агнём ён, як зарадчык 6-й батарэі 2-га дывізіёна 413-га мінамётнага палка 24-й мінамётнай брыгады, забяспечыў бесперабойнае вядзенне агню. 27 красавіка 1945 года ў час выканання баявога загаду з данясеннем быў абстраляны аўтаматчыкамі са склепа. Манеўруючы пад агнём праціўніка, абышоў дом і закідаў аўтаматчыкаў гранатамі. У выніку ён знішчыў шэсць фашыстаў, двух параніў і двух узяў у палон. Дзякуючы смелым дзеянням Ф. Р. Унучак выканаў баявое заданне дакладна і ў тэрмін».

Анжэла РАДЫНА,

фота Сяргея САДОЎСКАГА

Недапетая песня

Вайна пакінула жахлівы след у гісторыі нашай краіны.

 Вайна – гэта вечны боль і жудасны, тужлівы ўспамін пра тых, хто спалены, хто жывым закапаны…

 Беларусь, як ні адна краіна свету, зведала ўсе жахі фашысцкай навалы. Аб перажытым нам нагадваюць помнікі, абеліскі, брацкія магілы, мемарыялы.

У маіх руках гісторыка-дакументальная хроніка “Памяць” Валожынскага раёна. Большасць матэрыялаў кнігі прысвечаны тым, хто бараніў Радзіму ад ворагаў, хто уздымаў яе потым з папялішчаў, хто застаўся на палях бітвы ці жывым згарэў у полымі Вялікай Айчыннай… Чытаць далей »

Добры настрой – заслуга творцаў

Дзень 9 мая стаў для Валожына па-сапраўднаму святочным. Здаецца сама прырода паклапацілася аб стварэнні належнага настрою ў жыхароў горада, якія прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах.

Канцэртная праграма на галоўнай пляцоўцы – плошчы Свабоды – у асноўным складалася з песень, добра вядомых кожнаму з дзяцінства. Таму гледачы разам з самадзейнымі артыстамі натхнёна спявалі “Смуглянку”, “Майскі вальс”, “Эх, дарогі…”, “Тальянку”. Хор ветэранаў працы “Спяваючыя сэрцы”, ансамбль “Сваякі”, калектыў “Грацыя”, хор дзіцячай музычнай школы, салісты Уладзімір Данчанка, Аляксандр Шаўчэнка, Кацярына Макей, Валерый Язерскі, Ірына Татун і г. д. шчодра дзяліліся сваім майстэрствам з гасцямі свята. Чытаць далей »

Нам 45-ы славiць!

Вялікая Перамога, 9 мая справіла свой 70-гадовы юбілей. Уся краіна трыумфавала ў гэты светлы веснавы дзень, услаўляла пераможцаў. Ва ўсіх сельсаветах раёна, у Івянцы ў мінулую суботу святкавалі Дзень Перамогі і Дзень Дзяржаўнага Сцяга і Дзяржаўнага Герба Рэспублікі Беларусь.

Прасторная плошча Свабоды ў Валожыне была запоўнена людзьмі: дзеці, моладзь, дарослыя, людзі пачцівага ўзросту завіталі на ўрачыстасць.

Чытаць далей »

З пашанай да ветэранаў

Мінулы тыдзень праходзіў пад знакам Вялікай Перамогі. Калейдаскоп мерапрыемстваў быў яркі і маштабны. З усіх раёнаў Міншчыны 6 мая прыбылі дэлегацыі ў Маладзечна, дзе адбылося абласное свята “Паклонімся вялікім тым гадам!”. Чытаць далей »

Ветэранская старасць далёка

Уладзімір Антонавіч ШАБЛЫКА нарадзіўся на Мядзельшчыне ў шматдзетнай сям’і. Калі пачалася вайна, дапамагаў бацьку, які быў сувязным у партызанскім атрадзе.

У 1944 годзе Валодзю забралі ў армію. Служба пачалася ў Волагдзе. Рыхтавалі на фронт. Планавалася адпраўка ў Варшаву, але аказаўся ў Мурманску. Пад самім Мурманскам эшалон разбамбілі нямецкія самалёты. Уладзімір Антонавіч добра запомніў гэты дзень. Ні да таго, ні пасля таго не было так страшна. Шмат людзей палягло ў той бамбёжцы. Салдату Шаблыку пашанцавала… Чытаць далей »

Урокi мужнасцi i славы

Ветэрана вайны М. Д. ВІТКІНА лёс узнагародзіў не толькі шматлікімі выпрабаваннямі. Майсей Давідавіч здолеў захаваць бадзёрасць духу і зайздросную прагу да жыцця, хоць хутка яму пойдзе 97-ы год.

Франтавік дачакаўся траіх праўнукаў. І па волі лёсу жыве на вуліцы Партызан-       скай райцэнтра. Ён з цікавасцю чытае газеты і глядзіць тэлевізар у модных навушніках, што ўзмацняюць гук, толькі шкадуе, што ў апошні час радзей бярэ ў рукі мемуары – вочы ад напружанага чытання хутка стамляюцца. Чытаць далей »

Цэнiць мiр i спакой на зямлi

Жыве ў вёсцы Брылькі Валожынскага сельсавета ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Фаміч Радына. Гледзячы на гэтага энергічнага чалавека, не скажаш, што яму 95 гадоў. Я амаль кожную нядзелю бачу яго ў царкве. Дабіраецца ў Валожын на маршрутным аўтобусе. Крыўдуе трохі, што здароўе падводзіць, цяпер яму патрэбна намнога больш часу, каб дайсці ад сваёй хаты да аўтобуснага прыпынку.

Пасля вызвалення Беларусі ў 1944 годзе Іван Фаміч быў прызваны на фронт. У верасні ён прыбыў на зборны пункт у Лідзе. На выбар прапанавалі пайсці ў польскую ці савецкую армію. Наш герой выбраў польскую, бо жыў на тэрыторыі, якая належала Польшчы, добра ведаў польскую мову. Часць фарміравалася ў Беластоку. Там выдалі абмундзіраванне, трохі падвучылі і адправілі ў Люблінскае ваяводства, дзе дыслацыравалася ўся армія, што ўваходзіла ў склад 1-га Украінскага фронта пад камандаваннем маршала Савецкага Саюза І. С. Конева. камандны састаў складалі савецкія афіцэры, а вось малодшы састаў быў польскі. Паколькі І. Ф. Радына меў за плячамі 7 класаў польскай школы, то яму адразу далі званне малодшага сяржанта і назначылі камандзірам аддзялення. Чытаць далей »

Яшчэ пажывём!

Звяртаючыся да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Аляксея Іванавіча САНТАЛАВА з просьбай аб сустрэчы, хвалявалася. Але пачуўшы добра пастаўлены, бадзёры голас з рускім акцэнтам: “А Вы заязджайце, убачыце, як жывём, ды не саромейцеся, мы з жонкай будзем рады!” – адразу супакоілася.

“Лёшачка выйшаў, але зараз будзе ў хаце. А Вы заходзьце, мы гасцей любім”. Жонцы ветэрана, Алімпіядзе Мікалаеўне, як і самаму Аляксею Іванавічу, які адзначыў 90-гадовы юбілей, ні за што не дасі яе гадоў – прыгожы твар,  добрыя вочы, шчырая ўсмешка… “Ведаеце, а мы з Лёшам разам ужо 64 гады! Дзве дачкі ў нас і два сыны, сямёра ўнукаў і пяць праўнукаў. Вось якое багацце! Так усё жыццё разам і пражылі. А чаму? Ён, Лёшачка мой, вельмі добры! А якія ў яго рукі! Ён жа ўсё на свеце рабіць умее. І хату сам збудаваў, тата мой толькі дапамагаў. Усё давёў да толку і ўнутры, і на падворку. А гаспадарку калі трымалі, столькі працаваў! Нічога болей не хачу, абы толькі ён здаровы быў!”. Чытаць далей »

Паважаныя ветэраны! Шаноўныя валожынцы!

Дарагія

ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!

Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

9 мая беларускі народ, як і ўсё прагрэсіўнае чалавецтва, святкуе 70 гадоў Вялікай Перамогі над фашысцкай Германіяй. Гэта свята ўвайшло ў наша жыццё як сімвал гераізму і мужнасці салдат, афіцэраў, партызан, падпольшчыкаў і працаўнікоў тылу – усіх тых, хто, не шкадуючы жыцця, здабываў мір на нашай зямлі.

Дзень Перамогі – сапраўднае шчасце і нясцерпны боль аб тых, хто не вярнуўся з поля бою, аб мірных жыхарах, закатаваных фашыстамі, аб спаленых вёсках, разбураных гарадах… Памяць аб гэтых стратах будзе вечна жыць у сэрцы кожнага беларуса. Мы бязмерна ўдзячны ветэранам за тое, што, прайшоўшы праз цяжкасці і выпрабаванні, яны здабылі для нас сённяшні мірны і шчаслівы дзень. Паклон вам, нашы дарагія! Для нас вялікі гонар жыць і працаваць побач з вамі. Моцнага здароўя і даўгалецця! Чытаць далей »

Паважаныя жыхары Міншчыны!

Віншую вас з 70-годдзем Вялікай Перамогі!

Дзень 9 мая 1945 года стаў самай велічнай, жыццесцвярджальнай, незабыўнай датай у гісторыі сусветнай цывілізацыі.

Асноўны цяжар доўгага ваеннага ліхалецця вынеслі на сабе савецкія людзі, нашы бацькі, дзяды і прадзеды, для якіх вайна з фашысцкімі захопнікамі стала не проста айчыннай, яна стала для іх святой.

Хваля патрыятызму і нянавісці да захопнікаў была такая моцная, што нават дзеці разам з дарослымі бралі ў рукі вінтоўкі, станавіліся да станка. Такога масавага гераізму, якім былі абхоплены мільёны нашых байцоў і працаўнікоў у грозныя саракавыя, не было больш ніколі і нідзе. Гітлераўскаму рэйху, заняўшаму ўсю Еўропу, аказалася не па зубах тая сіла духу, стойкасць, цярпенне і ахвярнасць, вера ў дабро і справядлівасць, якія ў сваім нязломным адзінстве выявілі братэрскія народы СССР. Чытаць далей »

Вярнулiся з узнагародай

На базе Мінскага раёна прайшоў трэці, заключны этап абласнога марафону-конкурсу “Срэбная нітка”, які прысвячаўся 70-годдзю Вялікай Перамогі.

Сюды з’ехаліся прадстаўнікі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, іх аддзяленняў дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, аматарскія ветэранскія калектывы. Шчыра віталі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія змаглі прыняць удзел у складзе дэлегацый. Чытаць далей »

Берагуць памяць аб мiнулым

У Івянецкім доме-інтэрнаце для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця падрыхтоўка да юбілею вялікай Перамогі пачалася яшчэ напачатку другога паўгоддзя. пад кіраўніцтвам дырэктара Алены Сігізмундаўны Петрашкевіч быў распрацаваны план разнастайных мерапрыемстваў, многія з іх ужо выкананы.

Напрыклад, членамі гурткоў “Юны карэспандэнт” і “Выяўленчае мастацтва” зроблены стэнд “Калейдаскоп гістарычных фактаў”, на якім можна азнаёміцца з асноўнымі падзеямі, што адбыліся ў гады вайны. У кожным класе класнымі кіраўнікамі і выхавацелямі праведзены ўрокі мужнасці, арганізаваны прагляд дакументальных і мастацкіх кінастужак ваеннай накіраванасці, ідзе да завяршэння конкурс малюнкаў “Не пагасне памяці свечка”. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars