Матэрыялы рубрыкі «Выбары — 2015»

Беларусь гатова да канструктыўнага дыялогу і больш цеснага супрацоўніцтва з еўрапейскімі партнёрамі

 Беларусь гатова да канструктыўнага дыялогу і больш цеснага супрацоўніцтва з еўрапейскімі партнёрамі. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з першым намеснікам старшыні Нацыянальнага савета Аўстрыі Карлхайнцам Копфам.

Уладзімір Андрэйчанка, у прыватнасці, звярнуў увагу, што апошнім часам кантакты Беларусі і краін Еўрасаюза прыкметна актывізаваліся.

Ён падзякаваў аўстрыйскаму боку за ўклад, які ён уносіць у нармалізацыю адносін паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, і выказаў упэўненасць, што гэта сустрэча будзе садзейнічаць развіццю дружалюбных кантактаў паміж Беларуссю і Аўстрыяй. Чытаць далей »

Галасавалi за стабiльнае будучае

Працяглы выбарчы марафон у Беларусі паспяхова завяршыў рашаючы дзень – нядзеля. Роўна ў восем гадзін раніцы адкрыліся ўчасткі для галасавання ў нашым раёне. Сёлета іх было сфарміравана 28. У выбарчай кампаніі, згодна з дзеючым заканадаўствам, мелі права ўдзельнічаць больш за 28 тысяч жыхароў нашага раёна, пачынаючы з 18-гадовага ўзросту.

Многія грамадзяне Валожыншчыны выкарысталі дадзенае права аддаць свой голас датэрмінова, аднак па традыцыі большасць іх свядома вырашылі прыняць удзел у галасаванні ў асноўны дзень – 11 кастрычніка і тым самым далучыцца да вялікай усенароднай святочнай падзеі. Чытаць далей »

На выбарах Прэзідэнта Беларусі атрымаў перамогу Аляксандр Лукашэнка

На выбарах Прэзідэнта Беларусі атрымаў перамогу Аляксандр Лукашэнка, набраўшы, паводле папярэдніх даных, 83,49 працэнта галасоў, паведаміла журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пры гэтым больш як 6 працэнтаў выбаршчыкаў прагаласавалі супраць усіх кандыдатаў. У рэгіёнах гэты паказчык ніжэйшы. Напрыклад, у Брэсцкай вобласці — 4,38 працэнта.

За Таццяну Караткевіч па краіне аддалі галасы 4,42 працэнта. Сяргей Гайдукевіч набраў — 3,32 працэнта галасоў, Мікалай Улаховіч — 1,67 працэнта. Чытаць далей »

Выбары – 2015

Алена Валер’еўна ГРЫБОЎСКАЯ,

першы сакратар райкама ГА “БРСМ”:

 – Для мяне як гісторыка па адукацыі выбары – адна з найважнейшых падзей не толькі ў грамадскім, але і ў асабістым сэнсе. Гэта магчымасць паўдзельнічаць у фарміраванні будучыні Радзімы, паказаць сваю грамадзянскую пазіцыю. Таму абавязкова прыйду на выбарчы ўчастак. Упэўнена, так жа зробяць і ўсе юнакі і дзяўчаты, аб’яднаныя Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі.

Для нашай арганізацыі 2015 год аказаўся насычаным на падзеі. Шматлікія акцыі, прымеркаваныя да Года моладзі, былі накіраваны, у тым ліку, на падтрымку і фарміраванне грамадскай свядомасці актывістаў. У раёне паспяхова працуе клуб “Малады выбаршчык”, арганізатары якога прадастаўляюць магчымасць юнакам і дзяўчатам, якія ўпершыню прымаюць удзел у такой важнай палітычнай кампаніі, вывучыць неабходную заканадаўчую базу, даюць кампетэнтныя адказы на многія пытанні. Для кожнага члена ГА “БРСМ” паняцці “патрыятызм” і “Айчына” значаць вельмі многа. Чытаць далей »

11 кастрычніка 2015 года – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Галасаванне ў нядзелю будзе праводзіцца з 8 да 20 гадзін.

Бюлетэнь для галасавання выдаецца выбаршчыку на аснове спіса грамадзян пасля прад’яўлення пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або іншага дакумента.

Пры галасаванні выбаршчык ставіць любы знак у пустым квадраце, размешчаным справа ад прозвішча таго кандыдата, за якога ён галасуе.

Калі выбаршчык галасуе супраць усіх кандыдатаў, ён ставіць любы знак у пустым квадраце, размешчаным справа ад радка «Супраць усіх кандыдатаў».

Датэрміновае галасаванне будзе ажыццяўляцца з 6 па 10 кастрычніка з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін у прысутнасці не менш як двух членаў участковай камісіі

Выбаршчык, які не мае магчымасці ў дзень выбараў знаходзіцца па месцы свайго жыхарства, мае права не раней як за пяць дзён да выбараў ва ўмовах, што выключаюць кантроль за яго волевыяўленнем, запоўніць у памяшканні ўчастковай камісіі бюлетэнь і апусціць яго ў апячатаную асобную скрыню для галасавання выбаршчыкаў. Афіцыйнае пацвярджэнне прычын немагчымасці выбаршчыка прыйсці ў памяшканне для галасавання ў дзень выбараў не патрабуецца.

Пры атрыманні бюлетэня выбаршчык уласнаручна распісваецца ў спісе грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, і пазначае дату датэрміновага галасавання. Чытаць далей »

У Беларусі на выбарах 2015 года ўпершыню ствараюцца ўмовы для самастойнага галасавання выбаршчыкаў, у якіх парушаны зрок

Выбаршчык са слабым зрокам мае права прагаласаваць без дапамогі іншых асоб з выкарыстаннем спецыяльнага трафарэта (у яго ўкладваецца бюлетэнь), аднак гэта не выключае яго права знаходзіцца ў кабіне для галасавання з суправаджальнікам або скарыстацца пры запаўненні бюлетэня дапамогай іншага выбаршчыка, які знаходзіцца ў памяшканні. Такім чынам, нават атрымаўшы трафарэт або лупу для запаўнення бюлетэня, інвалід па зроку можа запрасіць у кабіну іншую асобу для аказання дапамогі ў запаўненні бюлетэня.

Для беларусаў выбары павінны стаць святам

Для беларусаў выбары павінны стаць святам, а іншаземцы няхай ацэньваюць, як хочуць. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб бягучай сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў краіне.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі з савецкіх часоў прывыклі, што выбары — гэта свята для людзей. Для таго, каб сёлетняя выбарчая кампанія прайшла гэтак жа, ёсць усё, гэта не запатрабуе ніякіх затрат — ні па лініі культуры, ні па лініі гандлю, упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што арганізатары выбараў не імкнуцца такім чынам некага задобрыць: «Гэтага рабіць ні ў якім разе нельга. Беларусы не дурні, яны цудоўна разумеюць. Калі мы пачынаем іх залішне задобрываць, у іх з’яўляюцца пытанні — навошта і чаму. Таму не трэба рабіць ніякіх глупстваў. Трэба ісці на выбары так, як ёсць, але ўлічваючы, што гэта экзамен, — проста дашліфаваць усё, падцягнуць і на ўзроўні правесці, каб людзі ішлі на выбары як на свята». Чытаць далей »

У спісы для галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі ўключаны 6995181 выбаршчык. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце ЦВК Беларусі

У прыватнасці, па Брэсцкай вобласці колькасць выбаршчыкаў склала 1000295, па Віцебскай — 877793, па Гомельскай — 1101044, па Гродзенскай — 778355, па Мінскай — 1116183, па Магілёўскай — 814852, па горадзе Мінску — 1300917. За межамі Беларусі ў спісы для галасавання ўключана 5742 чалавекі.

Як паведаміла раней старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, для галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у краіне будзе надрукавана больш як 7 млн бюлетэняў. Агульны рэзерв запасных бюлетэняў складае да 5 працэнтаў і будзе размеркаваны па ўчастках. Чытаць далей »

Выбары

Прадстаўнікі кандыдатаў у прэзідэнты з правам дарадчага голасу ўпершыню за гэту кампанію прысутнічалі на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама.

На пасяджэнне з’явіліся прадстаўнік Мікалая Улаховіча – Ілья Улаховіч, прадстаўнік Сяргея Гайдукевіча – Леанід Бабічаў, а таксама ад Таццяны Караткевіч – Ігар Лялькоў.

Акрамя таго, на пасяджэнні ЦВК была прынята пастанова аб тым, якія дакументы неабходны, каб атрымаць бюлетэнь на выбарчым участку і прагаласаваць. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адзначыла, што Цэнтрвыбаркам зыходзіць з таго, што па розных прычынах не ўсе могуць прыйсці на ўчастак з пашпартам. Дакументам, які замяняе пашпарт, можа быць вадзіцельскае пасведчанне, ваенны білет (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовае пасведчанне дзяржслужачага, студэнцкі білет, даведка органаў унутраных спраў аб страце пашпарта, пенсійнае пасведчанне (калі ў ім ёсць фатаграфія). Але гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі грамадзянін ужо ўнесены ў спіс выбаршчыкаў, і тое, што ён мае беларускае грамадзянства, не выклікае сумненняў. Чытаць далей »

Дадзена высокая ацэнка

На мінулым тыдні міжнародны назіральнік за ходам і правядзеннем выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў Іосіф Міхайлавіч Сідаровіч наведаў наш раён.

Ён азнаёміўся з работай раённай камісіі па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта рэспублікі, а таксама наведаў Кастрычніцкі № 3, Чапаеўскі № 5 участкі для галасавання, размешчаныя ў горадзе Валожыне.

І. М. Сідаровіч пабываў з рабочым візітам і на Сакаўшчынскім, Вішнеўскім, Багданаўскім, Ракаўскім участках. Ён адзначыў, што тут створаны належныя ўмовы для плённай работы камісій, маецца тэматычная наглядная агітацыя, неабходная інфармацыя заканадаўчага характару, якая тычыцца выбарчай кампаніі. Таму патэнцыяльныя выбаршчыкі, наведаўшы ўчасткі для галасавання, пры жаданні могуць атрымаць тут усю неабходную ім інфармацыю. У камісіях наладжаны штодзённыя дзяжурствы яе членаў згодна з зацверджаным графікам. На ўчастках для галасавання ўстаноўлены ўрны для бюлетэняў, абсталяваны кабіны для тайнага галасавання.

Міжнародны назіральнік ад СНД адзначыў кампетэнтнасць і высокі ўзровень членаў камісій, іх прафесіяналізм, веданне імі Выбарчага кодэксу, іншых заканадаўчых актаў. На ўчастках, размешчаных у навучальных, сацыяльна-культурных установах, ён меў магчымасць пагутарыць з грамадзянамі. Ніякіх заўваг і скаргаў на ход выбарчай кампаніі ў нашым раёне ад іх не паступала.

І. М. Сідаровіч даў высокую ацэнку падрыхтоўкі да правядзення ў нашым раёне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Наш кар.

Беларусь не баіцца экзітполаў

 Беларусь не баіцца экзітполаў. Аб гэтым заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына падчас анлайн-канферэнцыі аб ходзе прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі на сайце БЕЛТА.

«Наша краіна не баіцца экзітполаў. Яны праводзяцца кожныя прэзідэнцкія выбары», – сказала кіраўнік ЦВК.

Паводле яе слоў, для правядзення экзітполаў неабходна мець акрэдытацыю. «Для гэтага трэба атрымаць адпаведную акрэдытацыю ў камісіі, якая створана пры Савеце Міністраў, працуе на базе Нацыянальнай акадэміі навук», – растлумачыла Лідзія Ярмошына. Прэтэндэнты на правядзенне экзітполаў павінны абавязкова прадставіць доказы таго, што члены каманды прафесійна валодаюць методыкай правядзення сацыялагічных апытанняў. Тыя, хто праводзіць апытанні, павінны мець адпаведныя бэйджы і дакументы. Чытаць далей »

Выбары

 Кандыдатам на пасаду Прэзідэнта Беларусі трэба больш актыўна займацца агітацыяй. Аб гэтым заявіла журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

«Думаю, што ўсё ж такі актыўнасць павінна быць большай. Тады выбаршчыкі заўважаць, што ў нас сапраўды ідзе перадвыбарная агітацыя», – сказала кіраўнік ЦВК. Акрамя таго, Лідзія Ярмошына адзначыла, што кандыдаты ў прэзідэнты «больш актыўна павінны праводзіць непасрэдныя сустрэчы з выбаршчыкамі».

 11 верасня ў Беларусі пачаўся новы этап перадвыбарнай кампаніі – перыяд агітацыі. Усе кандыдаты ўжо апублікавалі свае праграмы. На сайце газеты «СБ. Беларусь сегодня» з’явіліся праграмы дзеючага Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, а таксама Мікалая Улаховіча. Раней у інтэрнэце з’явіліся праграмы Таццяны Караткевіч і Сяргея Гайдукевіча.

Па матэрыялах БелТА

Цэнтрвыбаркам Беларусі прыняў рашэнне аб рэгістрацыі чатырох кандыдатаў у прэзідэнты

 Удзел у выбарчай кампаніі прадаўжаюць Сяргей Гайдукевіч, Таццяна Караткевіч, Аляксандр Лукашэнка і Мікалай Улаховіч. Ініцыятыўныя групы гэтых кандыдатаў змаглі сабраць больш за 100 тыс. сапраўдных подпісаў, кандыдаты прадставілі карэктныя дэкларацыі аб даходах і маёмасці (свае і паўналетніх членаў сям’і, якія жывуць разам з імі) або дэкларацыі з нязначнымі памылкамі, а іх біяграфіі адпавядаюць рэчаіснасці.

Яшчэ дваім прэтэндэнтам на вышэйшую дзяржаўную пасаду ў рэгістрацыі адмоўлена. Таксама ЦВК зацвердзіла форму і колькасць бюлетэняў для галасавання. Тэкст бюлетэняў будзе на беларускай мове, а прозвішчы кандыдатаў размесцяць у алфавітным парадку. Пасля гэтых радкоў будзе графа «Супраць усіх кандыдатаў». Што датычыцца памераў бюлетэня, то шырыня будзе 207 мм, а вышыня — 298 мм. Іх колькасць складзе 7 млн 285 тыс. Колькасць запасных бюлетэняў — 4,5 працэнта ад агульнай колькасці. Чытаць далей »

Решение № 1436

ВОЛОЖИНСКИЙ РАЙОННЫЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ

Решение

9 сентября 2015 года № 1436 г. Воложин

Об определении мест для проведения в уведомительном порядке

массовых мероприятий (собраний вне помещений, митингов, пикетирования),

организуемых кандидатами в Президенты Республики Беларусь,

их доверенными лицами в целях осуществления предвыборной агитации

 

                На основании части шестой статьи 24, части первой статьи 451 Избирательного Кодекса Республики Беларусь Воложинский районный исполнительный комитет РЕШИЛ:

  1. Определить следующие места для проведения в уведомительном порядке массовых мероприятий (собраний вне помещений, митингов, пикетирования), организуемых кандидатами в Президенты Республики Беларусь, их доверенными лицами с целью осуществления предвыборной агитации:

Чытаць далей »

Решение № 1435

ВОЛОЖИНСКИЙ РАЙОННЫЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ

Решение

9 сентября 2015 года № 1435 г. Воложин

Об определении помещений для проведения встреч кандидатов

в Президенты Республики Беларусь, их доверенных лиц с избирателями,

а также для предвыборных собраний, организуемых избирателями

 На основании части шестой статьи 24, части седьмой статьи 45 Избирательного Кодекса Республики Беларусь Воложинский районный исполнительный комитет РЕШИЛ:

  1. Определить следующие помещения для проведения встреч кандидатов в Президенты Республики Беларусь, их доверенных лиц с избирателями, а также для предвыборных собраний, организуемых избирателями:

Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars