Матэрыялы рубрыкі «Год культуры»

У пошуках “залатога ключыка” педагогікі

У-пошуках-залатога-ключыка-педагогікі

Надзея Анатольеўна БАРКОЎСКАЯ – пераможца раённага конкурсу “Настаўнік года-2016”.

Што трэба, каб называцца лепшым настаўнікам раёна – прымяняць наватарства ў працы ці падрыхтаваць энную колькасць пераможцаў алімпіяд? А можа, сакрэт педагагічнага поспеху зусім не ў гэтым?
Чытаць далей »

9 снежня — Дзень нараджэння Максіма Багдановіча

09-12-2016-11

9 снежня спаўняецца 125 год з дня нараджэння аднаго з самых таленавітых беларускіх паэтаў, імя якога стаіць разам з імёнамі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Максім Багдановіч — класік беларускай літаратуры, адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і літаратурнай мовы новага часу, паэт, празаік, публіцыст, літаратуразнавец, перакладчык нарадзіўся 9 снежня 1891 года. Амаль адразу пасля нараджэння Максіма сям’я з Мінска пераехала ў Гродна, дзе спачатку здымала двухпакаёвую кватэру недалёка ад чыгуначнага вакзала, а пасля чатырохпакаёвую на Садовай, 15 у «Новым Свеце». Чытаць далей »

Згулялi вяселейка

29-11-8

У раённым Цэнтры культуры прайшло фальклорнае свята “З крыніц жыватворных”, на якім было адлюстравана сучаснае стаўленне да такой багатай спадчыны, як беларускае вяселле.

 Змяняюцца пакаленні, а даўнейшыя песні, прымаўкі “Дзяўчаткі мае, сыраежачкі, пасаліў бы я вас – няма дзежачкі”, “Ні да танцаў, ні да ружанцаў” жывуць у нашай мясцовасці.

Чытаць далей »

Свайму часу i вечнасцi…

2-29-11

Выстаўка да 110-годдзя пачатку творчай дзейнасці Якуба Коласа «Свайму часу і вечнасці» адкрылася 24 лістапада ў Літаратурным музеі А. С. Пушкіна ў Вільнюсе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Доме-музеі Якуба Коласа.

Чытаць далей »

У работах захаваны вобразы эпохi…

1-29-11

На выставе ў раённым краязнаўчым музеі экспануюцца 26 высакаякасных копій фатаграфій першага фотамастака Беларусі Б. Тышкевіча, якія ён здымаў у Вялым і Заходняй Еўропе.

Чытаць далей »

Памяцi Фердынанда Рушчыца…

3-21-11

Многімі славутымі імёнамі славіцца наша зямля. Яны знакавыя не толькі для беларускага народа, але і для ўсяго свету. Адны больш вядомыя, іншыя – менш, некаторыя імёны краязнаўцы, гісторыкі вяртаюць з небыцця. Адзін з найбольш славутых людзей, які нарадзіўся на Валожыншчыне, а затым вярнуўся паміраць на малую радзіму і знайшоў тут вечны спачын, — мастак Фердынанд Рушчыц. Ён унёс уклад у культуру не толькі нашага народа, але і польскага, літоўскага.

Чытаць далей »

Майстры слова

novaya_informaciya

Кіраўнік народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Валянціна Гіруць-Русакевіч была дэлегатам II з’езда Саюзнай дзяржавы, які нядаўна адбыўся ў Маскве.

У лік шасцідзесяці творцаў, што прадставілі Саюз пісьменнікаў Беларусі, увайшлі сем дэлегатаў ад Мінскага абласнога аддзялення, у тым ліку і наша зямлячка.

Чытаць далей »

Пояс як сувязь часоў

12-11-31

(Заканчэнне. Пачатак у № 84)

Цікавай гісторыяй падзялілася Лідзія Уладзіміраўна Кадырка з вёскі Сакаўшчына. “Так распарадзіўся лёс, што, калі была вельмі маленькай дзяўчынкай, я страціла маці. Дзякуй Богу, непакоіцца пра мяне было каму.

Бабуля Марыя Данілаўна Бацян з вёскі Чартавічы, для якой я стала сэнсам жыцця, клапацілася не толькі аб тым, як мяне пакарміць і адзець, але загадзя шчыравала над пасагам. Разумеючы, што жыццё чалавека на зямлі мае свой непазбежны канец, наказвала маёй мачысе, каб тая на вяселле перадала мне паяскі. Калі я выходзіла замуж, то бабулькі ўжо на гэтым свеце не было, але мая другая мама выканала яе наказ. Так у шафе сярод самых важных рэчаў спажытку з’явіўся туга скручаны клубочак узорыстых паяскоў.

Чытаць далей »

Натхнёны Марсалiсам

4-11

Калектыў Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў у новым навучальным годзе папоўніўся на аднаго маладога спецыяліста. Выкладчык музычнага аддзялення Валерый ШАРАМЕТ трэці месяц вучыць дзетак іграць на трубе.

…Зачараваць вучняў, завалодаць іх увагай, прымусіць дзіцячыя вочкі гарэць зусім не складана, калі любіш сваю прафесію горача і шчыра. 21-гадовы Валерый з энтузіязмам перадае сваім выхаванцам веды, якімі авалодаў за 4 гады вучобы ў Мінскім дзяржаўным музычным каледжы імя М. І. Глінкі.

Чытаць далей »

Пояс як сувязь часоў

5-28-10

Ад хаты і да небасхілу цягнецца вузкай палоскай, як тканы паясок, сялянскі надзел зямлі. І якіх фарбаў там толькі не ўбачыш! Залацістае збожжа, блакітныя кветачкі лёну, нібыта сонца, радуюць вока сланечнікі, над якімі рупліва шчыруюць пчолкі, збіраючы нектар.

Чытаць далей »

Песнi на ўсе часы

pesni1

У раённым Цэнтры культуры адбыўся чарговы фестываль “Залаты шлягер”. Мерапрыемства, якое даўно стала на Валожыншчыне традыцыйным, кожны раз уражвае колькасцю жадаючых выконваць не сучасныя хіты, а песні, што смела можна назваць залатым фондам музычнага мастацтва мінулых гадоў. І гэта не проста гучныя словы. Справа ў тым, што якасць твораў пацверджана некалькімі пакаленнямі тых, хто іх ведае, спявае і старанна перадае нашчадкам.

Чытаць далей »

Памiж мiнулым i сучасным

14-10-9

Валожынскі раённы краязнаўчы музей прыняў удзел у III Нацыянальным музейным форуме, які прайшоў у першыя дні кастрычніка ў Магілёве пад назвай “Музей у новай крэатыўнай экспазіцыі”.

Чытаць далей »

Наша Алеся – лепшая!

14-10-8

Спявачка з Беларусі заняла першае месца падчас адзінаццатага фестывалю “Моладзь – за Саюзную дзяржаву”, які праходзіў у верасні ў Растове-на-Доне.

Алеся Сяргейчык, якая нарадзілася і вырасла ў вёсцы Пяршаі Валожынскага раёна, хоць і не новы чалавек на беларускай эстрадзе, у такім маштабным мерапрыемстве прадставіла краіну ўпершыню. Падрыхтоўка да ўдзелу ў конкурсе была сур’ёзнай. Папярэднічалі паездцы ў Расійскую Федэрацыю адборы на раённым, абласным і рэспубліканскім узроўнях. У лік шчасліўчыкаў, што перамаглі ў фінале, трапілі восем беларускіх пачынаючых спевакоў. Расію прадставілі дзесяць удзельнікаў. Урэшце дыплом за першае месца, памятны кубак, дыплом ад Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, каштоўны падарунак (модны і дарагі смартфон) аказаліся ў руках нашай зямлячкі. Мы звязаліся з Алесяй па тэлефоннай сувязі, каб задаць некалькі пытанняў. Вось што пачулі ў адказ.

Чытаць далей »

Яго раман з фотамастацтвам

5-10-10

Выстава вясельнай фатаграфіі, якая адкрылася ў Валожынскім раённым краязнаўчым музеі, прапануе акунуцца ў атмасферу рамантыкі і шчасця.

Пяшчота і каханне знайшлі візуальнае ўвасабленне ў здымках маладога фотамастака з Мінска Васілія Кузьмічкіна. Аўтар не выпадкова прэзентуе свае работы залатой восенню. Менавіта кастрычнік-лістапад па народным календары – перыяд вяселляў. Нашы продкі сваталі дзяўчат да Пакроваў, а як “прыйшла Пакрова – дзеўка да вяселля гатова”. Праца ў полі скончана, ураджай сабраны, ёсць што дастаць з засекаў і паставіць на святочны стол – самы час пагуляць ад душы!

Чытаць далей »

Шчыра пяюць, спрытна ткуць

Штат супрацоўнікаў Сакаўшчынскага сельскага Цэнтра культуры невялікі, усяго пяць чалавек. Але на іх прыкладзе можна пераканацца, што вынік справы залежыць не ад колькасці працуючых.

Чытаць далей »

“Калi палотны расцвiтаюць…”

7-30-09

Пад такой назвай у офісе раённага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца” адкрылася выстаўка твораў мастачкі з вёскі Седлішча Марыі Іосіфаўны Пратасевіч-Русовіч.

Яна працавала настаўніцай у Пяршайскай СШ, сур’ёзна маляваць пачала, выйшаўшы на заслужаны адпачынак. У сваіх палотнах гэта самабытная мастачка адлюстроўвае навакольны свет, якім не перастае захапляцца, і лічыць яго найлепшым натхняльнікам да творчасці і выхавальнікам эстэтычнага густу. Карціны Марыі Іосіфаўны зразумелыя, лёгкія для ўспрыняцця, выклікаюць замілаванне. Здаецца, што перад вачамі паўстае той свет, які ты калісьці бачыў, але паспеў забыць. Акрамя жывапісу ў выставу ўключаны аплікацыі з саломкі, у якіх таксама адчуваецца рука сапраўднага Майстра…

Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars