Матэрыялы рубрыкі «Пятое Всебелорусское народное собрание»

У грамадстве зараз актыўна абмяркоўваюцца матэрыялы 5-га Усебеларускага народнага сходу

У грамадстве зараз актыўна абмяркоўваюцца матэрыялы 5-га Усебеларускага народнага сходу. Мы звярнуліся да членаў валожынскай дэлегацыі з просьбай падзяліцца сваімі ўражаннямі ад удзелу ў рабоце гэтага рэспубліканскага форуму.

– 5-ы Усебеларускі народны сход – важная вяха ў сучаснай гісторыі нашай краіны. У выступленнях Прэзідэнта краіны А. Р. Лукашэнкі, у прынятых праграмных дакументах вызначаны асноўныя арыенціры развіцця краіны. Чытаць далей »

Усебеларускі сход з’яўляецца рэальна дзеючым механізмам народаўладдзя

Усебеларускі сход з’яўляецца рэальна дзеючым механізмам народаўладдзя. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці пятага Усебеларускага народнага сходу.

 Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выступіў з дакладам у час Усебеларускага народнага сходу, які праходзіў у Мінску 22-23 чэрвеня. Чытаць далей »

Стабiльнасць у справах

Міхаіл Ігнацьевіч РАДЫНА, дырэктар Валожынскага філіяла ДП “Мінаблпаліва”:

– Найперш хочацца падзякаваць кіраўніцтву раёна і людзям за аказаны давер і вызначэнне дэлегатам на галоўнае веча краіны.

Я звычайны чалавек, для мяне прасцей зрабіць канкрэтную справу, чым гаварыць. Тым не менш, пры магчымасці выступіць на Усебеларускім народным сходзе я б закрануў самае балючае сёння пытанне для шэрагу прамысловых і перапрацоўчых прадпрыемстваў – сістэму ўзаемаразлікаў з арганізацыямі. За многімі з іх цягнуцца шматмільённыя даўгі. Вось і атрымліваецца, што грошы і зароблены, ды толькі па факце іх няма. А значыць, і развіваць далей вытворчасць становіцца нашмат цяжэй. Чытаць далей »

За выхаванне працай…

 Алена ГРЫБОЎСКАЯ, першы сакратар райкама ГА “БРСМ”:

– Я прадстаўляю інтарэсы крэатыўнай часткі насельніцтва – моладзі. У нашым раёне больш як 1000 прадстаўнікоў БРСМ з ліку прадстаўнікоў навучальных устаноў і арганізацый, 63 пярвічкі. На Усебеларускім народным сходзе, куды мела гонар быць дэлегаванай, вядома ж, буду выражаць лепшыя іх ідэі і памкненні. Пытанне часовага працаўладкавання моладзі – адно з актуальных у рэгіянальнай маладзёжнай палітыцы. Многае робіцца ў гэтым кірунку, і будучы форум, лічу, дазволіць вызначыцца з новымі шляхамі ў рабоце з моладдзю. Чытаць далей »

Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на пасяджэнні верхняй палаты парламента заклікаў сенатараў праявіць адказнасць і ініцыятыву на Усебеларускім народным сходзе

«Праз тыдзень адбудзецца гістарычная для нашай краіны падзея — пяты Усебеларускі народны сход. Яго ўдзельнікам трэба будзе разгледзець асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады. Члены Савета Рэспублікі павінны прыняць актыўны ўдзел у рабоце Усебеларускага сходу, праявіць пры гэтым ініцыятыву і адказнасць», — заўважыў спікер. «Фактычна, дадзены старт выбарчай кампаніі. Парламенцкія выбары павінны прайсці арганізавана, дэмакратычна, у поўнай адпаведнасці з Канстытуцыяй і дзеючым выбарчым заканадаўствам», — сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Эфектыўная сацыяльная абарона – клопат улады

 Цяпер, у час актыўнай падрыхтоўкі да 5-га Усебеларускага народнага сходу, дэлегатам якога я з’яўляюся, апраўдана будзе паразважаць над тым, як у нашым рэгіёне рэалізуецца беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця. Як вядома, яна спалучае перавагі рыначнай эканомікі і эфектыўнай сацыяльнай абароны насельніцтва. Чытаць далей »

Адпавядаць часу

Сяргей Васільевіч ДРОЗД, дырэктар УП “МантажбудкамплектПрофіль”:

— Мне прадастаўлена магчымасць быць удзельнікам 5-га Усебеларускага народнага сходу. Гэта вялікі гонар і адказнасць. Зразумела, што кожны з нас мае сваю думку наконт будучага Беларусі. Я ўпэўнены: зараз, калі эканоміка перажывае не самыя лепшыя часы, галоўнае – захаваць кожнае прадпрыемства, не страціць высокакваліфікаваныя кадры. Чытаць далей »

Каб жыццё на роднай зямлi было шчаслiвым

Наперадзе нас чакае важная падзея – 5-ы Усебеларускі народны сход, які пройдзе ў канцы чэрвеня ў Мінску. Ён вызначыць стратэгію і тактыку сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на найбліжэйшыя пяць гадоў.

Беларусь ідзе па абраным народам шляху развіцця, у аснове якога ляжаць ідэалы міру, свабоды, роўнасці і сацыяльнай справядлівасці. Палітычнае кіраўніцтва не дапусціла развалу эканомікі і захавала ў народнай уласнасці прыродныя рэсурсы, зямлю, стратэгічна важныя прамысловыя і сельгаспрадпрыемствы. Наша краіна паспяхова развіваецца, займае годнае месца ў сусветнай супольнасці. Удалае функцыянаванне беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця – вынік эфектыўнай дзяржаўнай улады, моцнай сацыяльнай палітыкі і народнай падтрымкі. Чытаць далей »

Матэрыялы важнага мерапрыемства – штогадовага выступлення Прэзідэнта ў парламенце

Матэрыялы важнага мерапрыемства – штогадовага выступлення Прэзідэнта ў парламенце – у шырокім фармаце змяшчаліся ў друкаваных сродках масавай інфармацыі. Гэта тэма непасрэдна і ў дзень выступлення кіраўніка дзяржавы ў Авальнай зале, і на працягу некалькіх наступных тыдняў актыўна абмяркоўвалася па тэлебачанні, у радыёэфіры, у Інтэрнэце. Чытаць далей »

Выбраны дэлегаты…

Падрыхтоўка да правядзення 5-га Усебеларускага народнага сходу ў рэгіёнах уступіла ў сваю важную стадыю: выбары дэлегатаў на будучы форум.

 Сход упаўнаважаных прайшоў у Валожыне 17 мая ў раённым Цэнтры культуры. Ад працоўных калектываў было дэлегавана на гэта мерапрыемства 206 чалавек, прынялі ўдзел у раённым сходзе 193 упаўнаважаныя. У іх ліку былі 29 кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, 39 работнікаў сацыяльнай сферы, 7 ваеннаслужачых, 14 дэпутатаў усіх узроўняў, а таксама пенсіянеры, прадстаўнікі іншых слаёў насельніцтва. 54 працэнты аўдыторыі складалі людзі ва ўзросце 40-50 гадоў. Чытаць далей »

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 164 «Аб скліканні пятага Усебеларускага народнага сходу»

Рашэнне аб скліканні 22-23 чэрвеня ў Мінску пятага Усебеларускага народнага сходу Прэзідэнт прыняў у мэтах рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця. На абмеркаванне выносяцца пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars