Матэрыялы рубрыкі «Выбары-2016»

Уважаемые избиратели!

300x225

Окружная избирательная комиссия информирует о результатах выборов депутата Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва по Молодечненскому сельскому избирательному округу № 73:

общее число избирателей, включенных в списки граждан, имеющих право участвовать в выборах – 67523

число избирателей, принявших участие в голосовании – 54538.   Чытаць далей »

Ацаніў гасціннасць і добразычлівасць

11-09-fox

Намеснік Пасла Вялікабрытаніі ў Беларусі Іан ФОКС наведаў у дзень выбараў, 11 верасня, Кастрычніцкі ўчастак для галасавання № 3. Яго сустрэла старшыня выбарчай камісіі Ірына Сяргееўна Каваленка. Спадар Фокс упершыню ў нашай краіне, і, па яго словах, ужо ацаніў гасціннасць і добразычлівасць нашых людзей, якія цёпла віталі замежнага госця.

Чытаць далей »

Прагаласавалі на даму

Правам галасавання на даму карысталіся не толькі тыя, хто па стане здароўя не змог асабіста з’явіцца на выбарчы ўчастак. Напрыклад, Анатоль Іванавіч БІТЭЛЬ з вёскі Бомбалы меў у гэты дзень шчыльны працоўны графік, таму папрасіў членаў выбарчай камісіі Сакаўшчынскага ўчастка для галасавання № 12 завітаць на яго падворак у вольную хвіліну.

Чытаць далей »

З пачуццём абавязку

11-09-persh

У сярэдзіне дня на Пяршайскім участку для галасавання № 28 вызначыліся з выбарам кандыдата ў дэпутаты Парламента 64 працэнты вяскоўцаў, якія маюць права голасу. На працягу дня тут працуюць наглядальнікі ад ГА “БРСМ” і “Белая Русь”.

Чытаць далей »

Зрабілі выбар

11-09-rak

Актыўна ішло галасаванне на Ракаўскім выбарчым участку № 20: у прыватнасці, карэспандэнты раённай газеты ў абедзенны час сустрэлі тут пенсіянераў Віктара Ігнатавіча БУЙНІЦКАГА і яго жонку Ніну Міхайлаўну, а таксама настаўніцу мясцовай школы Алену Міхайлаўну РУСЕЦКУЮ, санітарку Ракаўскай бальніцы Ірыну Пятроўну ЗАЯНЧКОЎСКУЮ, загадчыка гаспадарчай часткі дзіцячага аздараўленчага лагера “Фатон” Леаніда Яўстаф’евіча КАЧАНА, якія прынялі ўдзел у галасаванні.

Чытаць далей »

На Брылькоўскім выбарчым участку

br1

На Брылькоўскім выбарчым участку № 15 у асноўны дзень галасавання не толькі людна, але і весела: з ранку настрой вяскоўцам узнімалі таленавітыя вучні сярэдняй школы № 1 г. Валожына.

Чытаць далей »

На Каменскім участку

Не згубілі з гадамі актыўнасць і трывалую жыццёвую пазіцыю выбаршчыкі Каменскага ўчастка для галасавання № 26.

Чытаць далей »

Івянец галасуе

zah-11-09

Аддаць свой голас у падтрымку аднаго з кандыдатаў у дэпутаты на Івянецкі ўчастак для галасавання № 24 прыйшлі Ніна Іосіфаўна ЗАХАРЭВІЧ з мужам Канстанцінам Браніслававічам. У гарадскім пасёлку іх ведае кожны: усё працоўнае жыццё гэтай пары звязана з райспажыўтаварыствам. Ніна Іосіфаўна шмат гадоў працавала старшынёй Івянецкага сельпо, а Канстанцін Браніслававіч – вадзіцелем па падвозе тавараў у магазіны.

Чытаць далей »

Інтэрнатаўцы галасавалі ўпершыню

0909-02

Выхаванцы Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця прынялі актыўны ўдзел у датэрміновым галасаванні. На выбарчы ўчастак для галасавання № 24, які месціцца ў памяшканні гарпасвыканкама, Яўген БАЕШКА, Ангеліна ЗАЙЦАВА, Павел ШПАК і Рыгор ВАЛАСЕВІЧ у суправаджэнні настаўніка Валянціна Антонавіча САБАЛЕЎСКАГА прыбылі на транспарце сваёй навучальнай установы. Для Яўгена, Ангеліны і Паўла ўдзел у выбарах быў асабліва запамінальным, бо галасавалі яны ўпершыню. У памяць аб гэтай падзеі члены ўчастковай камісіі ўручылі ім падарункі.

Чытаць далей »

Лічбы і факты

300x225

Камуністычная партыя заявіла аб удзеле на выбарах 9 сваіх актывістаў. На 5 выбарчых участках будуць працаваць прадстаўнікі раённай арганізацыі ветэранаў, на 3-х – прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

145 назіральнікаў ад партый і грамадскіх аб’яднанняў раёна будуць сачыць за ходам правядзення выбараў. На кожны выбарчы ўчастак – па 27 членаў – вылучылі раённыя арганізацыі РГА “Белая Русь”, ГА “БРСМ” і Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі. 20 прадстаўнікоў накіроўваюць прафсаюзная арганізацыя работнікаў культуры, 14 – прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу, 13 – раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз жанчын”.

Чытаць далей »

Выбар зроблены

2-0909

На Кастрычніцкім выбарчым участку № 3 горада Валожына ў першы дзень датэрміновага галасавання свой грамадзянскі абавязак выканалі 44 выбаршчыкі.

Пасля працоўнага дня завіталі сюды Наталля Сяргееўна НЕХВЯДОВІЧ, Мікалай Васільевіч САВІЦКІ і Павел Іванавіч ЛЯЎКОВІЧ. Яны цвёрда ўпэўнены ў сваім кандыдаце, таму вырашылі не адкладваць важную справу на апошні дзень.

Чытаць далей »

Памятка выбаршчыку

300x225

Бюлетэнь запаўняецца галасуючым у кабіне або пакоі для тайнага галасавання. Пры запаўненні бюлетэня забараняецца прысутнасць каго б там ні было, акрамя галасуючага. Выбаршчык, які не мае магчымасці самастойна запоўніць бюлетэнь, мае права запрасіць у кабіну або пакой для тайнага галасавання іншую асобу на сваё меркаванне, акрамя членаў участковай і вышэйстаячых камісій, кандыдатаў у дэпутаты, іх давераных асоб, а таксама прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.

Чытаць далей »

За што галасуюць маладыя мамы?

1-0909

Адказ адназначны і заканамерны – за спакой на зямлі! Шчыры голас іх сэрца заклікае назаўсёды захаваць простае шчасце людское, якое складаецца, здавалася б, з такіх будзённых, але і такіх важных рэчаў. Любая жанчына радуецца, калі ёсць дах над галавой, калі яна знайшла сваё каханне, калі падрастаюць здаровыя дзеткі, калі вось так з задавальненнем можна прагуляцца па любімых гарадскіх вуліцах з каляскамі, у якіх адпачываюць маленькія нашчадкі…

Чытаць далей »

Пастараюцца для выбаршчыкаў

300x225

У нядзелю работнікі спажыўкааперацыі, супрацоўнікі ўстаноў культуры і іншыя службы раёна будуць працаваць, каб усім, хто завітаў на выбарчыя ўчасткі, было камфортна, каб стварыць ім святочны настрой.

Чытаць далей »

zheka

Зінаіда Андрэеўна ЖЭКА з вул. Партызанскай г. Валожына прыйшла на выбарчы ўчастак, каб прагаласаваць датэрмінова. Яна ўжо вызначылася ў падтрымку якога кандыдата аддаць свой голас.

Тэкст і фота Анжэлы РАДЫНА

 

yur

Наталля Іванаўна ЮРАЛЕВІЧ з .г. Валожына знайшла свабодную хвіліну, каб наведаць свой выбарчы ўчастак і прагаласаваць датэрмінова. 11 верасня у яе такой магчымасці не будзе, а жанчына лічыць неабходным выканаць свой грамадзянскі абавязак.

Тэкст і фота Анжэлы РАДЫНА


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars