Матэрыялы рубрыкі «Весткі з АПК»

Cярод лідараў

Ознакомиться со статьёй

Раённы камітэт пастараўся

У студзені 2019 года ў рамках акцыі “Наш жывёлавод” лісты з падзякай і каштоўныя падарункі атрымалі працаўнікі сельскай гаспадаркі.

КСУП “Падбярэззе”: загадчыца МТФ “Кабыльчыцы” Алена Валянцінаўна Садоўская і тэхнік-асемянатар Марыя Андрэеўна Целяжэвіч;

ААТ “Суднікаўскі”: аператары машыннага даення Тамара Міхайлаўна Рабец (МТФ “Суднікі-1”), Вольга Казіміраўна Гупаловіч (МТФ “Галабурды”), Марына Кайрулаўна Кенжытаева (МТФ “Суднікі-2”), Софія Альбертаўна Касцюк (МТФ “Пакуці”); Чытаць далей »

Жывёлагадоўля на ўзроўні

Сельгаспрадпрыемства ААТ “Суднікаўскі” апошнім часам стабільна трымае чацвёртае месца сярод гаспадарак раёна па надоях. Тут ад адной каровы ў суткі атрымліваюць больш за 10 кг малака. Чытаць далей »

Працуе на сумленне

Валерый Іванавіч ЮША працуе механізатарам у ААТ “Багданаўскае” з 2010 года. Вопыт і прафесіяналізм дапамагаюць яму дасягаць у сваёй справе добрых вынікаў. Кіраўніцтва гаспадаркі цэніць работніка, а яго адказнасць, акуратнасць і самаадданасць выклікаюць сапраўдную павагу ўсяго калектыву.

На пагрузчыку “Амкадор 342С4” мужчына круглы год мае занятак. Зімой у асноўным задзейнічаны на абслугоўванні жывёлаводчых комплексаў. Валерый Іванавіч дастаўляе кармы, подсціл, займаецца ачысткай памяшканняў, дзе стаіць жывёла. Вясной і ўвосень працаўнік забяспечвае пагрузку арганікі, каб вывезці яе на палі. Летам магутны трактар з’яўляецца незаменнай тэхнікай пры нарыхтоўцы кармоў, на закладцы сенажу ў траншэі, сціртаванні сена, саломы. Даводзіцца працаваць на зернетаку і інш. Чытаць далей »

Да прафесіянала з павагай

Нядаўна жыхарка вёскі Ластаянцы Марыя Андрэеўна ЦЕЛЯЖЭВІЧ у рамках акцыі “Наш жывёлавод” атрымала каштоўны падарунак і пісьмо з падзякай ад раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Жанчына больш за 20 гадоў працуе тэхнікам-асемянатарам у КСУП “Падбярэззе”. Чытаць далей »

Урадзілі буракі і кукуруза

    Гаспадаркі раёна практычна завяршылі ўборку цукровых буракоў і кукурузы.

    На апошні дзень кастрычніка салодкія караняплоды ўбраны на плошчы 1815 гектараў, што складае 98,1 працэнта. Накапаны амаль 75 тысяч тон цукровых буракоў пры сярэднераённай ураджайнасці 410,9 цэнтнера з гектара. Чытаць далей »

Выніковасць іх працы – пагалоўе статкаў

На базе ТАА “Адамова-агра” прайшоў раённы конкурс прафесійнага майстэрства сярод аператараў штучнага асемянення. Падобнае мерапрыемства праводзіцца кожны год, яго мэта – павышэнне прэстыжу сельгасспецыяльнасці, ад якой залежыць павелічэнне статкаў і, як вынік, аб’ёмы вытворчасці мяса і малака. Чытаць далей »

Не марнуючы часу

    Адна з самых аддаленых гаспадарак у раёне – ААТ “Багданаўскае”, якое сёння дае працу для 123 чалавек. Работнікаў умелых і старанных тут хапае, але і нагрузка ў кожнага механізатара ці жывёлавода не маленькая. Чытаць далей »

Зімовы рацыён

Пакуль лугі зелянеюць сакавітай травой, каровы знаходзяцца на выпасе. Аднак дадатковы рацыён нават у летні перыяд для рагуль прадугледжаны. Прыйшоўшы ў стойла, жывёла ласуецца свежаскошанай зялёнай масай, камбікармамі, мукой, і таму пытанне кармоў для жывёлаводаў застаецца надзённым на працягу ўсяго года.      Чытаць далей »

Шчыруе на зямлі

Міхаіл Вячаслававіч ГРЫНКЕВІЧ пятнаццаць гадоў шчыруе на палетках ААТ “Багданаўскае”. Праца на зямлі стала для яго сэнсам жыцця. За любую работу механізатар бярэцца з ахвотай. Свае абавязкі выконвае добрасумленна, з адказнасцю ставіцца да тэхнікі. Яго “Беларус-3522”, здаецца, толькі сышоў з канвеера. Цяпер Міхаіл Вячаслававіч займаецца дыскаваннем глебы, рыхтуе яе пад пасеў азімых.

Тэкст і фота Анжэлы РАДЫНА

На павестцы – лён

    Сёлета “паўночным шоўкам” у раёне былі засаджаны 1029 гектараў. На тэрыторыі суседніх раёнаў – Маладзечанскага, Вілейскага, Стаўбцоўскага – ёсць ільняныя палеткі, за якія таксама нясе адказнасць ААТ “Валожынскі льнокамбінат”. Там абслугоўвалася прыкладна 1100 гектараў. Чытаць далей »

У рэкардсменах – Дубіна і Суднікі

Восенню не толькі куранят лічаць, але і рахунак іншай сельскагаспадарчай дзейнасці падводзяць.

    Цяпер на павестцы дня аграрыяў першым радком ідуць караняплоды. Сёлета яны паказваюць хай і не высокую ўрадлівасць, але дастатковую, каб перазімаваць, пракарміцца і не трапіць у залежнасць ад імпарту. Чытаць далей »

Восеньскія клопаты

Па стане на 1 верасня ў ААТ «Агра-Дубінское» пагалоўе буйной рагатай жывёлы склала 3992 адзінкі, з іх дойнага статку – 1307 галоў. Клопаты пра зімоўку – на першым плане ў гаспадарцы. Чытаць далей »

Кліча восеньскае поле

    Землі вакол Сівіцы – самыя раўнінныя ў раёне, і прыбраныя палеткі там відаць далёка, як кінуць вокам. Восенню поле зусім іншае, чым вясной ці ўлетку: яно напоўнена спакоем. Шумныя птушыныя зграі ўжо адляцелі ў цёплыя краі, быццам свядома дорачы маці-зямельцы час адпачыць у цішыні пад яшчэ досыць яркім сонцам. І толькі гул далёкага трактара не дае наваколлю акунуцца ў самоту. Чытаць далей »

Канікулы з карысцю

    Падчас летніх канікулаў вучні Пяршайскай сярэдняй школы Аляксей КУШАЛЬ, Настасся ХАЛЕВІЧ і Арцём КЛІМОВІЧ уладкаваліся працаваць на зернесушылку мясцовай гаспадаркі.

Работа нескладаная, але адказная. Рабяты шуфлямі варушаць зерне, каб хутчэй сохла, падмятаюць, наводзяць парадак. Чытаць далей »

Гарачая пара ў ільнаводаў

Агульная пасяўная плошча льну ў гэтым годзе склала амаль 2029 га: 1029 га ў Валожынскім раёне, сыравінная зона ў Маладзечне – 600 га, у Стоўбцах – 400 га. У планах сабраць 5900 тон ураджаю. Зараз ідзе актыўная ўборка льну-даўгунцу, больш за 340 га пасяўных плошчаў ужо апрацавана. Далей, у жніўні, пачнецца ўборка алейнага “кучаравага” льну. Гарачая пара ў ільнаводаў скончыцца напрыканцы верасня. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars