Матэрыялы рубрыкі «Весткі з АПК»

Завяршылі ўборку азімага рапсу

У ААТ “Агра-Дубінское” завяршылі ўборку азімага рапсу. Хоць ураджайнасцю культуры ў гаспадарцы не задаволены, з улікам неспрыяльнага надвор’я, вынік досыць паспяховы. Намалочана 270 тон. Чытаць далей »

Церпкі водар свежага сена

Церпкі водар свежага сена лунае ў паветры – ідзе першая касавіца, якая дае самае якаснае сена, сянаж, сілас. Гэта пара ў аграрыяў не менш гарачая, чым уборка хлеба: нельга марудзіць, бо перастаяць травы – не дабярэш ні па валу, ні па кандыцыі. Чытаць далей »

Касавіца стартавала

Аграрыям раёна пастаўлена задача да 10 чэрвеня ўправіцца з касьбой траў першага ўкосу. Сёлета пад зялёныя кармы адведзена плошча амаль у 14 тысяч гектараў. За адзін дзень механізатары спраўляюцца з 274 гектарамі.  Чытаць далей »

Наперадзе – маштабная работа

Сёлета аграрыі раёна ставяць перад сабой задачу забяспечыць вытворчасць 85 тысяч тон збожжа, 99175 тон цукровых буракоў, 4030 тон ільнотрасты, 8116 тысяч тон масланасення рапсу. Задзел ураджаю-2018 быў зроблены ўвосень, наперадзе ж не менш напружаная пара: на масавую пасяўную кампанію адведзены 10 дзён. Згодна з даручэннем кіраўніка дзяржавы, да 15 красавіка гатоўнасць машынна-трактарнага парку павінна складаць 100 працэнтаў. Як сёлета падрыхтаваліся сельгаспрадпрыемствы раёна да веснавой сяўбы – аб гэтым размова з першым намеснікам старшыні райвыканкама, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімірам Сяргеевічам ЧЫЧКІНЫМ. Чытаць далей »

Да вясны гатовы!

На Валожыншчыне падрыхтоўка сельскагаспадарчай тэхнікі да палявых работ набліжаецца да завяршэння.

Надышла каляндарная вясна, а разам з ёй для аграрыяў Валожыншчыны пачаўся чарговы гарачы сезон. У гаспадарках раёна плённа і ўвішна рыхтавалі машыны і сельгасагрэгаты да працы на палетках. Гэтаму працэсу ўдзялілі на месцах максімум увагі, бо поспех пасяўной кампаніі ў многім залежыць ад тэхнікі. Каб даведацца, як праходзіла падрыхтоўка да вясновых работ у аграпрамысловых прадпрыемствах, карэспандэнт газеты «Працоўная слава» выехаў у сумесны рэйд з першым намеснікам старшыні раённага выканаўчага камітэта Уладзімірам Сяргеевічам Чычкіным. Чытаць далей »

Галоўны ветэрынарны ўрач філіяла СГУ “Бабровічы” ВРУП “Мінскаблгаз”

Галоўны ветэрынарны ўрач філіяла СГУ “Бабровічы” ВРУП “Мінскаблгаз” Вольга Віктараўна ГУМОЎСКАЯ толькі тры гады працуе ў гаспадарцы, аднак ужо лічыцца адным з лепшых спецыялістаў гэтай галіны ў раёне. Прыехала з горада Лепеля Віцебскай вобласці па рэкамендацыі сяброў. Вырасла ў кватэры, і ніхто з родных з сельскай гаспадаркай не звязаны. Чытаць далей »

Рабіць усё на “пяцёрку”

Загадчыцу фермы “Суднікі-2” ААТ “Суднікаўскі” Марыну Аляксандраўну і яе мужа, які працуе тэхнікам-асемянатарам, Міхаіла Іванавіча СЕЎРУКОЎ мы заспелі дома: усяго пару гадзін было ў гаспадыні сямейства, каб павіншаваць мужчынскую палову з іх святам. Але тэлефон бясконца нагадваў пра тое, што на падначаленым ёй участку кіпіць работа, і працэс там ідзе бесперапынна. Чытаць далей »

Медаль “За працоўныя заслугі”

Ніну Іванаўну МАЦКЕВІЧ без перабольшвання можна назваць легендай нашага краю: сорак тры гады працы на Валожыншчыне! Аграном ад Бога, яна ўсёй душой аддадзена сугваздаўскім палеткам, да драбніц ведае кожную пядзю гэтай зямлі-карміцелькі, якая за клопат і любоў заўсёды аддзячвала шчодрым ураджаем. За вялікі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна і Мінскай вобласці Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі на прыканцы мінулага года Ніна Іванаўна Мацкевіч узнагароджана медалём “За працоўныя заслугі”. Чытаць далей »

Падарункамі адзначаны жывёлаводы

У рамках рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод” старшыня РК прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар Станіслававіч Гідлеўскі наведаў ААТ “Лоск”, КСУП “Падбярэззе”, КУП “Сівіца”.

Па хадайніцтве прафкамаў сельгаспрадпрыемстваў ім узнагароджаны лепшыя жывёлаводы. Чытаць далей »

Сказалі дзякуй за турботы, за важную работу

Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу на Валожыншчыне – свята не толькі для занятых у гэтай галіне, але і для ўсіх жыхароў. І колькі б мы слоў падзякі не пасылалі працаўнікам хлебных ніў і жывёлаводчых комплексаў, іх заўсёды будзе недастаткова. Чытаць далей »

За выдатныя паказчыкі ў працы адзначана Падзякай старшыні Мінаблвыканкама

Алена Аляксандраўна СТРАЧЫНСКАЯ – аператар машыннага даення КСУП “Пяршаі-2014” – за выдатныя паказчыкі ў працы адзначана Падзякай старшыні Мінаблвыканкама.

15 гадоў шчыруе заўзятая працаўніца ў жывёлагадоўлі гаспадаркі. Калісьці разам з мужам Іванам Іосіфавічам пераехалі на Валожыншчыну з Віцебскай вобласці. Сямейная пара амаль адразу заваявала права лічыцца аднымі з самых перадавых прадстаўнікоў дружнага калектыву. За 9 месяцаў 2017 года Алена Аляксандраўна надаіла на карову 5833 кг (плюс 112 кг да 2016 года). У яе дасягненні ёсць і ўклад сябра жыцця: ад вопытнага слесара ў час дойкі залежыць многае. Чытаць далей »

Працуюць на вынік

      На ферме “Паморшчына” СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз” на адкорме дабіваюцца сярэднясутачных прываг на адну галаву каля 700 грамаў. У іх калег па цэху, якія працуюць на жывёлаводчым комплексе ў Бабровічах, паказчыкі яшчэ вышэйшыя.

Такі станоўчы вынік – не выпадковы. У гаспадарцы з году ў год клапоцяцца пра адмысловы рацыён для статка. Нарыхтоўваецца ў дастатковай колькасці сянаж, сілас, караняплоды. Чытаць далей »

Адказнасць, дысцыпліна і моцная каманда –

у гэтым, па меркаванні шаноўнага госця рэдакцыі раённай газеты – дырэктара ААТ «Агра-Дубінское» Генадзя Вацлававіча КАСПЯРОВІЧА, і тоіцца сакрэт паспяховай, выніковай стваральнай працы аднаго з мацнейшых сельгаспрадпрыемстваў Валожыншчыны. Чытаць далей »

З любоўю да зямлі

Галоўным аграномам у ААТ “Багданаўскае” працуе В. П. ТРУС. Агульны яго стаж у гаспадарцы складае 33 гады. За гэты час Віктар Пятровіч зрадніўся з багданаўскай зямлёй, добра ведае кожны куток сельгасугоддзяў.

Нарадзіўся наш герой у вёсцы Вароні Падбярэзскага сельсавета. Вырас у простай сялянскай сям’і. Бачыў, як складана было бацькам весці гаспадарку, а таксама з якой павагай ставіліся аднавяскоўцы да спецыялістаў, што працавалі ў калгасе, якім аўтарытэтам карыстаўся аграном. А яшчэ хлопец любіў зямлю і ўсё з ёй звязанае. Таму вырашыў паступаць у сельскагаспадарчы тэхнікум у надзеі стаць добрай падтрымкай для сваіх родных. Пасля вучобы адразу пайшоў у армію, тры гады адпрацаваў у Гародзьках. У час, калі трапіў на Багданаўшчыну, гаспадарку ўзначальваў В. Ю. Мошка. У яго Віктар Пятровіч многаму навучыўся, кіраўнік даў маладому спецыялісту добрую пуцёўку ў жыццё. Чытаць далей »

Сартуюць жанчыны лён

Лён заўсёды быў адной з самых папулярных культур у беларусаў. У былыя часы кожная хатняя гаспадарка абавязкова вырошчвала яго, каб мець тканіну для ўласных патрэб. Увесь працэс, ад поля да гатовай кашулі, выконваўся ўручную, патрабаваў умення і шмат сілы. Сучасная механізацыя ў нейкай ступені аблягчыла фізічныя нагрузкі, але льняная галіна так і застаецца адной з самых працаёмкіх. Чытаць далей »

Паважаныя работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці!

Хочацца ад усяго сэрца павіншаваць вас з прафесійным святам і сказаць вялікі дзякуй за добрасумленную працу! Няхай нават і пафасна гучаць гэтыя словы, але менавіта ад вас у многім залежаць здароўе і росквіт нашай краіны! Ваша праца – неабходны механізм у паўнацэнным функцыянаванні вытворчасці. Жадаю з лёгкасцю пераадольваць усе перашкоды на жыццёвым шляху, няўхільна ісці да пастаўленых мэт! Хай здзяйсняюцца запаветныя мары, а лёс радуе нечаканымі прыемнымі падарункамі! Сямейнага вам і фінансавага дабрабыту! Сельскай жа гаспадарцы жадаю росквіту, а кожнаму з калег-фермераў – удала і без страт трымаць свой бізнес. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars