Матэрыялы рубрыкі «Культурная палітра»

Да нас прыйшоў ТэраКот!

У мінулую суботу прыхільнікаў народнай творчасці сабраў фестываль керамікі “ТэраКот”, які ўпершыню праводзіўся на Валожыншчыне.

Нават няўстойлівае надвор’е не засмуціла аматараў адпачынку на свежым паветры. У Ракаве, на пляцоўцы ля Цэнтра народнай творчасці, дзе размясціліся выставачныя рады, было людна. Амаль да самага берага Іслачы распасціралася святочная прастора. Блізкасць касцёла і старажытнага гарадзішча дапамагала адчуць подых стагоддзяў, здавалася, зніклі граніцы эпох. Традыцыйныя рамёствы, удзельнікі і наведвальнікі ў гістарычных строях, афармленне кожнага выставачнага месца і сцэнічнай пляцоўкі – усё стварала належную атмасферу. Падсілкавацца прысмакамі клікалі харчовыя шатры. Чытаць далей »

Вядомы дуэт саксафаністаў з Валожына

    На I рэгіянальным фестывалі-конкурсе дзіцячай выканальніцкай творчасці “Зорны прамень-2018” дуэт саксафаністаў у складзе Ягора КАЗЛОВА і Аляксея ПАШКОЎСКАГА, навучэнцаў Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў, быў узнагароджаны Дыпломам II ступені. Чытаць далей »

Выступілі ў Брэсце

    Ансамбль «Менестрэлі» Ракаўскай ДШМ запрасілі з канцэртам у дзіцячую музычную школу № 1 г. Брэста.

Паездка атрымалася сімвалічнай – у першы дзень, як раз напярэдадні святкавання Дня Перамогі, калектыў наведаў Брэсцкую крэпасць, пазнаёміўся з гісторыяй яе абароны. Для рабят была арганізавана і экскурсія па горадзе, што запомніўся ракаўчанам славутым брэсцкім “Арбатам” і квітнеючымі садамі. Цікава было і ў Музеі цягнікоў. Чытаць далей »

“Маладыя галасы” прагучалі ўпэўнена

Падведзены вынікі традыцыйнага літаратурнага конкурсу “Маладыя галасы”.

Юных літаратараў, што прадставілі свае творы на суд журы, віталі Валянціна Францаўна Гіруць-Русакевіч – кіраўнік народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”, Ганна Міхайлаўна Канановіч – галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, Марына Іванаўна Стасяловіч – метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму. Чытаць далей »

Незабыўныя ўражанні ад паездкі ў Нідэрланды

Нідэрланды – заходнееўрапейская краіна, якая абмываецца Паўночным морам і мяжуе з Германіяй і Бельгіяй. Яе часта называюць Галандыяй, хоць гэта не зусім дакладна, бо Паўднёвая і Паўночная Галандыя – толькі дзве з дванаццаці правінцый Нідэрландаў. Чытаць далей »

Захапленне для душы

У памяшканні народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца” працуе выстава па ткацтве бісерам “Фантазія + Майстэрства”. Нядаўна адбылася творчая сустрэча з яе аўтарам Алесяй Сяргееўнай КУХАРОНАК. Чытаць далей »

Бачыць прыгажосць роднай зямлі

Падчас творчай сустрэчы са сваімі прыхільнікамі таленавіты фотамастак расказаў, з чаго пачалося яго захапленне. Нарадзіўся і вырас наш герой у вёсцы Гародзькі, таму з дзяцінства любіў раку, хадзіў на рыбалку. Потым іншыя клопаты, праца адсунулі хобі на задні план. Але, сустракаючыся з сябрам-аднадумцам, яны марылі пра водныя паходы, ды неяк усё не атрымлівалася здзейсніць задуманае. Чытаць далей »

У музей за казкай

Наведацца “У госці да казкі” жыхары раёна цяпер могуць, завітаўшы ў Валожынскі краязнаўчы музей, дзе пад такой назвай працуе персанальная выстава лялек па сюжэтах разнастайных твораў.

У памяшканні ўстановы размясціліся 30 казачных кампазіцый, у якіх задзейнічана каля 80 персанажаў. Яны вельмі маляўнічыя, самабытныя, нават здаецца, што жывыя. Гэту прыгажосць стварыла і прадаставіла на выставу сям’я Кузьмічовых з Маладзечна. Чытаць далей »

Падставай для мерапрыемства сталі кнігі

    Прэзентацыю паэтычных зборнікаў удзельнікаў народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Зінаіды ГАСЦІЛОВІЧ і Дзмітрыя КРАСКОЎСКАГА правялі ў раённым Цэнтры культуры. Чытаць далей »

Пяснярка роднага краю

   Да 125-годдзя з дня нараджэння паэтэсы Канстанцыі Буйло ў раённым Цэнтры культуры праведзена гасцёўня “Пяснярка роднага краю”. Мерапрыемства падрыхтавалі ўдзельнікі літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”. Чытаць далей »

Гісторыя аднаго экспаната

Калі бярэш у рукі музейны экспанат, страешся ўявіць сабе, якое прымяненне меў гэты прадмет для жыхароў тутэйшых мясцін раней. Кожная рэч – цэлая эпоха ў жыцці нашых продкаў.

Вось і гэта прылада, што мой бацька некалі называў “торфаразак”, вярнула мяне ў дзяцінства. Прымяненне яе ў быце для жыхароў нашых мясцін было неабходнае, але не ўсе ведаюць, для чаго яна патрэбна. Чытаць далей »

Пад знакам творчасці

    У памяшканні народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца” адкрылася выстава вышываных работ “Пачынаецца ўсё з захаплення” Людмілы Вячаславаўны Садоўскай, якая будзе доўжыцца да канца студзеня. Чытаць далей »

Часоў жывая сувязь

Пад такой назвай у Валожынскім краязнаўчым музеі ў рамках святкавання 80-годдзя з дня ўтварэння Мінскай вобласці адбылося адкрыццё фотавыставы Мікалая Лінніка.

На ўрачыстае мерапрыемства завітаў сам аўтар, творчасць якога ўжо добра вядома мясцовым жыхарам. Мікалай Міхайлавіч – наш зямляк, родам з вёскі Порычы. Яго работы перыядычна выстаўляюцца ў Валожынскім музеі. Чытаць далей »

«Крэсы-2017» адкрылі новыя імёны

 Конкурс чытальнікаў польскай паэзіі пад назвай “Крэсы” імя А. Міцкевіча традыцыйна праводзіцца ў канцы года. Сёлета раённы конкурс праходзіў у сёмы раз. У творчым іспыце бралі ўдзел больш за 25 вучняў ад 8 да 15 гадоў, якія наведваюць аб’яднанні па інтарэсах з вывучэннем польскай мовы ў Валожынскай СШ № 1, раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, Вішнеўскай, Багданаўскай і Сакаўшчынскай сярэдніх школах. Чытаць далей »

Паэзія – неад’емная частка яе жыцця

Жыцця пачатак – кожны новы дзень.

Ён мне дае цяпло і сонца свет.

Я чую адусюль: дабрыдзень!

І ветлыя ўсмешкі шлю ўслед.

 

Люблю я бачыць радасных людзей

І ведаць, што жыццё для іх – удача.

Хачу я сустракаць такіх часцей,

Бо не люблю, як недзе нехта плача.

  Чытаць далей »

Родам з СССР

Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars