Матэрыялы рубрыкі «Галоўнае — здароўе!»

Засцерагчыся ад шаленства

Шаленства з’яўляецца смяротным заразным захворваннем. Узбуджальнік яго – вірус, што выдзяляецца са слінай хворай жывёлы – па нервовых шляхах трапляе ў мозг і паражае яго. Заразіцца можна ад укусу, пры трапленні сліны на драпіну, ранку ці нават непашкоджаную скуру, слізістыя абалонкі вачэй, поласці рота, носа, судакрананні з якім-небудзь прадметам ці адзеннем, забруджанымі слінай шалёнай жывёлы. Чытаць далей »

Малярыя — экзотыка, даступная кожнаму

Штогод 25 красавіка праводзіцца Сусветны дзень барацьбы з малярыяй. Узбуджальнікам хваробы з’яўляецца плазмодый, заражэнне якім адбываецца праз укус камароў роду анофелес. Нягледзячы на дастатковую вывучанасць захворвання і стварэнне прэпаратаў для яго лячэння, малярыя з’яўляецца небяспечнай, даволі цяжкай і шырока распаўсюджанай інфекцыяй у многіх краінах свету, асабліва з трапічным і субтрапічным кліматам. Чытаць далей »

Каварны адзёр

Адзёр з’яўляецца вострым інфекцыйным захворваннем, якое выклікаецца вірусам. За апошняе дзесяцігоддзе колькасць захварэўшых на адзёр у свеце знізілася ў сотні разоў, дзякуючы правядзенню вакцынацыі. Аднак выпадкі захворвання працягваюць рэгістравацца паўсюдна. Так, у 2018 годзе ў Беларусі быў зафіксаваны 21 выпадак інфіцыравання дзяцей і дарослых. Чытаць далей »

Рух — гэта жыццё

Гімнастыка і спорт стымулююць і нармалізуюць дзейнасць сардэчна-сасудзістай, нервовай, эндакрыннай, дыхальнай, стрававальнай і іншых сістэм, актывізуюць унутрытканкавы абмен. Фізічныя практыкаванні садзейнічаюць рацыянальнаму пераразмеркаванню крыві ў венах ніжняй часткі тулава, павялічваюць яе прыток да сэрца, галавы, шыі, твару, робяць скуру больш свежай і насычанай вільгацю. Чытаць далей »

Як харчавацца правiльна

Здаровае харчаванне – неад’емная частка здаровага ладу жыцця. Пры складанні рацыёну рэкамендуецца карыстацца новай ізраільскай харчовай пірамідай, што адлюстроўвае правільныя звычкі харчавання, даступна тлумачыць, якія прадукты варта ўжываць. Чытаць далей »

Ранні дзіцячы аўтызм

Аўтызм – цяжкая анамалія псіхічнага развіцця дзіцяці, якая характарызуецца галоўным чынам парушэннем кантакту з навакольнымі, эмацыянальнай халоднасцю, стэрэатыпнасцю дзейнасці. Адна з вызначальных і дыягнастычна важных прыкмет захворвання – з’яўленне сімптомаў ва ўзросце да 2,5-3 гадоў. Чытаць далей »

Прыгожая ўсмешка

Стан поласці рота і зубоў важны не толькі для агульнага здароўя, ён аказвае ўплыў на сацыяльную сферу дзейнасці чалавека, яго ўпэўненасць пры знаходжанні ў грамадстве. Чытаць далей »

Кашаль больш не перашкодзіць

Знясільваючы, гаўклівы, надрыўны, абдзіраючы – гэтымі далёка не ласкавымі словамі мы называем кашаль. Ён не толькі істотна псуе якасць жыцця, але і даводзіць чалавека да поўнай знямогі. Што трэба рабіць, каб пазбегнуць наступстваў?

Сухі (непрадуктыўны) кашаль не вядзе да адыходжання макроты і суб’ектыўна адчуваецца як дакучлівы. Узнікае ў пачатку запалення слізістых, калі макроты яшчэ няма, а таксама пры фібрынозных налажэннях у трахеі і бронхах. Такі від кашлю з’яўляецца паказаннем для назначэння супрацькашлевых сродкаў. Кашаль падчас вірусных фарынгітаў узнікае пры пашкоджанні толькі самых верхніх аддзелаў дыхальных шляхоў – глоткі, адначасова вельмі характэрна наяўнасць частага сухога кашлю, які суправаджаецца чханнем. Ніякай функцыянальнай нагрузкі гэты кашаль не нясе і вельмі знясільвае пацыента. Кашаль пры звычайных трахеітах і бранхітах часцей за ўсё пачынаецца як сухі, непрадуктыўны. Чытаць далей »

Сустракае добрай усмешкай

Паліклініка пачынаецца з рэгістратуры, як тэатр – з вешалкі. Сюды мы тэлефануем, каб запісацца на прыём да ўрача ці аформіць выклік на дом. Сюды ж, у першую чаргу, звяртаемся, калі прыходзім ва ўстанову аховы здароўя, каб узяць талончык, медыцынскую карту ці атрымаць параду, да якога вузкага спецыяліста лепш звярнуцца з той ці іншай праблемай са здароўем.

Амаль дваццаць гадоў працуе медрэгістратарам у Івянецкай паліклініцы УАЗ “Валожынская ЦРБ” Святлана Станіславаўна МАЛЯЎСКАЯ. Жанчына заўсёды ставіцца да людзей уважліва і добразычліва. Яе лагодны голас і ўсмешка падабаюцца нават самым маленькім наведвальнікам. Выдатна спраўляцца з абавязкамі дапамагаюць дысцыплінаванасць і вялікі вопыт работы. Чытаць далей »

З Днём нараджэння не замарудзілі

    Па статыстыцы, кожнае дзясятае дзіця прыходзіць на гэты свет неданошаным.

     Варта адзначыць, што заўчасныя роды могуць быць выкліканы некалькімі фактарамі. Найперш гэта – больш позні ўзрост парадзіхі, выкарыстанне лекаў ад бясплоддзя, неабгрунтаванае правядзенне ранняй стымуляцыі родаў і кесарава сячэння. Чытаць далей »

Курцы пазнаюцца і па зубах

Статыстыка сцвярджае, што кожныя 6 секунд на Зямлі ад ужывання тытуню памірае адзін чалавек. Чытаць далей »

Курэнне правакуе злаякасныя пухліны

Шкодная звычка – курэнне – прыводзіць не толькі да раку лёгкіх, але і паскарае развіццё раку губы, ротавай поласці, страваводу, страўніка, падстраўнікавай залозы, пячонкі, нырак, мачавога пузыра, тоўстага кішэчніка, шыйкі маткі. Чытаць далей »

Пра інсульт і не толькі

    Часта інсульт пачынаецца з захворвання сасудаў галаўнога мозгу, пры якім назіраюцца парушэнні мазгавога кровазвароту. У медыцыне такая паталогія носіць назву цэрэбраваскулярнай хваробы. Чытаць далей »

18 снежня – дзень прафілактыкі траўматызму

Найчасцей людзі траўміруюцца па незалежных ад іх прычынах: з-за неасцярожнасці, спешкі, недастатковай акуратнасці, няўмелага абыходжання з гарачымі вадкасцямі ці хімічнымі рэчывамі. Бытавыя траўмы адбываюцца ў выніку разнастайных падзенняў. Чытаць далей »

Галоўны вораг

     Алкагалізм – адзін з асноўных разбуральнікаў здароўя. Ад яго ў першую чаргу пакутуюць найбольш высокаарганізаваныя органы: печань, сардэчна-сасудзістая і нервовая сістэмы, галаўны мозг.

    Разбуральная сіла алкаголю заключаецца ў тым, што, у адрозненне ад іншых прадуктаў харчавання і напіткаў, ён не падвяргаецца пераўтварэнню і расшчапленню пры праходжанні праз органы стрававання. Яго ўжыванне спрыяе развіццю гастрыту, які можа прывесці да язвы страўніка ці дванаццаціперснай кішкі, павышае згусальнасць крыві і прыводзіць да тромбаў, узмацняе кіслароднае галаданне клетак мозгу і іх гібель, выклікае эндакрынныя парушэнні, адмоўна ўздзейнічае на псіхіку. Сярэдняя працягласць жыцця алкаголікаў на 15-20 гадоў меншая, чым у непітушчых.

    Найбольш частыя наступствы п’янства – парушэнне стану нервовай сістэмы. Спачатку ўзнікаюць павышаная эмацыянальная няўстойлівасць, зніжэнне памяці і працаздольнасці, парушэнне сну, агульнае дрэннае самаадчуванне. Вынік хваробы – разбурэнне асобы, страта інтэлекту, псіхоз або “белая гарачка”, зніжэнне здольнасці арыентавацца ў навакольным асяроддзі.

    Лічыцца, што колькасць спажытага спіртнога вызначае верагоднасць развіцця праблем. Дарослым людзям не рэкамендуецца ўжываць больш за 20 грамаў этылавага спірту ў суткі. Пры гэтым нельга піць больш чым 5 разоў на тыдзень. Каб уплыў алкаголю на арганізм не аказваў пагібельнае ўздзеянне, рэкамендуецца разводзіць спіртныя напіткі, замяняць іх безалкагольнымі, есці да і пасля выпіўкі.

Антон ДУБІНКА,

урач райпаліклінікі

Атрута ў доме

     Выпадковыя атручванні ў маленькіх дзяцей адбываюцца ў тым узросце, калі яны знаёмяцца з навакольным асяроддзем – бяруць рэчы ў рукі і спрабуюць на смак. Па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у свеце штодня ад гэтага паміраюць 125 дзяцей. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars