
У рамках акцыі “Дзень бяспекі пры карыстанні газам у быце” супрацоўнікі аварыйна-дыспетчарскай службы Валожынскага РГЗ ВУ “Дзяржынскгаз” правялі сустрэчу з вучнямі гімназіі № 1 г. Валожына.
Майстар АДС Аляксей Міхайлавіч Яблонскі з супрацоўнікамі Алегам Станіслававічам Александровічам і Валянцінам Валянцінавічам Кашкоўскім растлумачылі шасці- і сямікласнікам асноўныя правілы, якія кожны павінен выконваць, каб не дапусціць няшчасных выпадкаў. Чытаць далей »