Матэрыялы рубрыкі «У грамадскіх арганізацыях»

Сустрэча актыўных

Жыхар райцэнтра, супрацоўнік раённай бібліятэкі Аляксей Шчарбачэвіч прыняў удзел у II Мінскім форуме актыўных людзей, удзельнікамі якога сталі 280 чалавек. Гэта прадстаўнікі некамерцыйных арганізацый і ініцыятыў, устаноў адукацыі, навукі і культуры, СМІ, бізнесу, органаў улады. Чытаць далей »

Будні камісіі па справах непаўналетніх

Абарона правоў непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, выратаванне іх ад згубнага ўплыву нядбайных бацькоў доўгія гады застаюцца прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама. Нядаўна адбылося яе чарговае пасяджэнне, дзе былі разгледжаны некалькі спраў рознай складанасці, у асноўным – адміністрацыйныя пратаколы, хадайніцтвы аб мерах прафілактычнага ўздзеяння на бацькоў, што ўхіляюцца ад выхавання дзяцей. Чытаць далей »

Жыццё навобмацак

Члены раённага аддзялення Беларускага таварыства інвалідаў па зроку нядаўна правялі справаздачна-выбарны сход, удзел у якім прынялі адказныя службовыя асобы: начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Л. В. Садоўскі, старшыня раённага камітэта таварыства Чырвонага крыжа А. У. Трацэўская, прадстаўнікі сацыяльнай сферы раёна. Чытаць далей »

Каб газ прыносіў толькі карысць

У рамках акцыі “Дзень бяспекі пры карыстанні газам у быце” супрацоўнікі аварыйна-дыспетчарскай службы Валожынскага РГЗ ВУ “Дзяржынскгаз” правялі сустрэчу з вучнямі гімназіі № 1 г. Валожына.

Майстар АДС Аляксей Міхайлавіч Яблонскі з супрацоўнікамі Алегам Станіслававічам Александровічам і Валянцінам Валянцінавічам Кашкоўскім растлумачылі шасці- і сямікласнікам асноўныя правілы, якія кожны павінен выконваць, каб не дапусціць няшчасных выпадкаў. Чытаць далей »

Каб своечасова данесці інфармацыю

Кансультацыі для людзей з інваліднасцю прайшлі ў Ракаўскім і Пяршайскім сельсаветах. Мерапрыемствы праведзены ў рамках праекта “Павестка 50”, мэта якога – данясенне да зацікаўленых палажэнняў Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю. Чытаць далей »

Узнагароды атрымалі жывёлаводы

     Акцыя “Наш жывёлавод”, якая штогод ладзіцца пад эгідай Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, выйшла на фінішную прамую: адбылося апошняе ў гэтым годзе мерапрыемства. Чытаць далей »

Інфармацыя як крок да інклюзіі

Круглы стол “Інфармацыйная стратэгія Рэспублікі Беларусь па паўнацэнным уключэнні (інклюзіі) людзей з інваліднасцю ў грамадства” адбыўся ў Маладзечне на базе ДЮСШ “Алімпік-2011” у апошнія дні сакавіка. Арганізатарамі выступілі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ПРААН, Маладзечанскі райвыканкам. Чытаць далей »

У фармаце адкрытага дыялога

Нядаўна для старшынь раённых арганізацый галіновых прафсаюзаў, старшынь пярвічак, казначэяў прайшоў раённы семінар-нарада па пытаннях заканадаўства па барацьбе з карупцыяй.

Пра гэту ганебную праблему нашага грамадства, пра шляхі яе выкаранення расказалі начальнік групы па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю Валожынскага РАУС Аляксандр Акушка і выконваючы абавязкі пракурора раёна Валерый Пяркоўскі. Чытаць далей »

Юбілей мужных

     Старшыня раённай структуры грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Рыгор Мікалаевіч Русакевіч прыняў удзел у мерапрыемствах, прысвечаных 25-годдзю з дня засваення арганізацыі. Урачысты сход, які адбыўся ў сталічным Доме культуры ветэранаў, сабраў актывістаў БСВВА з усей рэспублікі. Прэзідэнт краіны накіраваў удзельнікам пасяджэння віншаванне. А. Г. Лукашэнка адзначыў іх уклад у захаванне адзінства і згоды ў грамадства Беларусі, выхаванні падрастаючага пакалення. Чытаць далей »

Позірк у неба

     Вера Сямёнаўна АНУШЭЎСКАЯ – вядомы на Валожыншчыне чалавек. Многія гады жыцця  яна прысвяціла нетрывіяльнай справе – вывучэнню прыродных з’яў. У працоўнай кніжцы мае адзіны запіс.

Тое, што дзяўчына з Капусціна здатная да розных навук, ведалі і бацькі, і настаўнікі. Яна сябравала амаль з усімі школьнымі прадметамі, што, дарэчы, ускладняла выбар будучай прафесіі. Паступова выспела рашэнне стаць медыкам. Хацела нават пасля сёмага класа ісці вучыцца на медсястру, ды маці не пусціла – шкадавала дачушку. Пазней цётка, што жыла ў Маскве, прапаноўвала ажыццявіць пераезд да яе, абяцала падтрымку пры паступленні і вучобе ў медінстытуце. Аднак сямейныя абставіны і адсутнасць у яе характары авантурызму не дазволілі прыняць прапанову. Вырашыла паступаць у тэхнікум электрасувязі, але не склалася… Чытаць далей »

Заняткі, на якіх нясумна

Не сакрэт, школьнікі любяць наведваць гурткі, ці, як зараз кажуць, заняткі па інтарэсах. Ва ўстановах адукацыі іх шмат. Праўда, у сувязі з тым, што настаўніцкія калектывы складаюцца ў асноўным з жанчын, прапановы па занятасці ў пазаўрочны час задавальняюць у большай ступені дзяўчынак. Чытаць далей »

Праект працягваецца

Людзі з інваліднасцю – самая безабаронная катэгорыя насельніцтва як у нашай краіне, так і ва ўсім свеце. Аднак у апошнія дзесяцігоддзі сітуацыя значна палепшылася. Сёння ў рэспубліцы надаецца вялікая ўвага сацыялізацыі інвалідаў, паляпшэнню якасці іх жыцця. На рэалізацыю планаў і задум выдаткоўваюцца сродкі, сумесна з Еўрасаюзам распачата мноства цікавых праектаў. Чытаць далей »

Дапамагчы і падтрымаць

Валожынскую раённую арганізацыю ГА “Беларускае таварыства інвалідаў” узначальвае Віктар Альгертавіч Субач. Яна налічвае 75 членаў, пры тым што на тэрыторыі раёна пражывае болей за дзве тысячы чалавек з абмежаванымі магчымасцямі. Чытаць далей »

Служаць закону, народу, айчыне

Напярэдадні Дня беларускай міліцыі ў раённым Цэнтры культуры адбылася ўрачыстасць, прымеркаваная да гэтага свята. У зале сабраліся супрацоўнікі і ветэраны аддзела ўнутраных спраў Валожынскага райвыканкама, каб ушанаваць лепшых у нялёгкай справе аховы парадку дзеля росквіту роднай Беларусі. Чытаць далей »

Атрымаць навыкі бяспечных паводзін

дапаможа дзецям міні-цэнтр бяспекі жыццядзейнасці, які пачаў працаваць у сярэдняй школе № 2 Валожына. У мінулы чацвер адбылося яго ўрачыстае адкрыццё.

У цырымоніі прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама П. І. Бібік, старшыня раённага Савета дэпутатаў С. Ф. Глінскі, каардынатар конкурсаў Праекта ЕС-ПРААН «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» Н. А. Адамчык і рэгіянальны каардынатар Праекта І. В. Пашкун, намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС В. В. Палтарака, начальнік Валожынскага РАНС Д. Я. Касоўскі і яго першы намеснік П. Г. Тарасевіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Т. М. Крыкала, дырэктар установы адукацыі, у якой знаходзіцца інавацыйны клас, Л. В. Петрашкевіч. Чытаць далей »

Аздаравіцца можа кожны

Згодна з інфармацыяй, прадастаўленай спецы­ялістам Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Алегам Іванавічам Скадорвам, у 2017 годзе прайшлі азда­раўленне 1870 жыхароў раёна, з іх 1735 дзяцей. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars