Матэрыялы рубрыкі «»

За словам – справа, а за справай – вынік

Менавіта так павінны працаваць кіраўнікі раённых службаў на месцах, каб зменшыць колькасць праблемных пытанняў і нараканняў у свой адрас. Чытаць далей »

Выйсце – стварыць кааператыў…

Сустрэчы старшыні раённага выканаўчага камітэта з членамі працоўных калектываў ужо сталі традыцыйнымі. Яны выступаюць адначасова і эфектыўным сродкам вырашэння праблем людзей, і своеасаблівым аналізатарам найбольш вострых пытанняў паўсядзённасці, на ўхіленне якіх патрабуецца скіроўваць сілы ў першую чаргу. Адно з такіх мерапрыемстваў прайшло нядаўна на базе ДЛГУ «Валожынскі лясгас». Чытаць далей »

“Знаходзіць выйсце і рабіць вуліцы”

     Такую параду даў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Іван Станіслававіч МАРКЕВІЧ мясцовай уладзе падчас правядзення чарговага прыёму грамадзян у Ракаўскім сельвыканкаме.
Чытаць далей »

Цэнтральнай тэмай размовы з сенатарам стаў рамонт у інтэрнаце

     Чарговы прыём грамадзян, які правёў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Вячаслававіч Радаман, завяршыўся прамым даручэннем сенатара адказным службам выехаць у інтэрнат па вуліцы Міру райцэнтра і акрэсліць графік правядзення работ па паляпшэнні бытавых умоў яго жыхароў.
Чытаць далей »

За праўдай да парламентарыя

У аўторак у гарадскім пасёлку Івянец правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Іван Станіслававіч МАРКЕВІЧ. Да парламентарыя прыйшлі за парадай і дапамогай два выбаршчыкі, яшчэ адзін зварот насіў калектыўны характар. Чытаць далей »

Разгляду падлягае кожны зварот

    У аўторак адбыўся рабочы візіт старшыні Маладзечанскага міжраённага камітэта дзяржкантролю В. В. Чысцяковай на Валожыншчыну. Вера Віктараўна правяла “прамую тэлефонную лінію” і сустрэчу з грамадзянамі. Чытаць далей »

Дапамога эфектыўная тады, калі ў ёй зацікаўлены ўсе бакі

Такую выснову вывеў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Вячаслававіч РАДАМАН у час праведзенага на мінулым тыдні прыёму жыхароў Валожыншчыны па хвалюючых іх пытаннях. На мерапрыемстве прысутнічаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Іосіфавіч БІБІК, а таксама былі запрошаны кіраўнікі службаў і ведамстваў, у кампетэнцыі якіх знаходзіліся ўзнятыя ў дыялогу з сенатарам праблемы. Чытаць далей »

Ідэалогія – слова, а за ім справа

На мінулым тыдні ў Смалявіцкім гарадскім Доме культуры прайшла выніковая калегія Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. У рабоце калегіі прынялі ўдзел намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь П. М. Лёгкі, першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь І. У. Дрыга, намеснік старшыні Мінаблвыканкама В. І. Сірэнка, старшыня Смалявіцкага райвыканкама М. Г. Загорцаў. Чытаць далей »

“Пытанне застаецца адкрытым”,

будзем зрушваць яго з мёртвай кропкі”, – паабяцаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Іван Станіслававіч МАРКЕВІЧ жыхарцы з вуліцы Маладзёжнай райцэнтра, якая звярнулася да народнага абранніка з набалелай праблемай. Чытаць далей »

Увага на добраўпарадкаванне, стварэнне новых рабочых месцаў і сацыяльную падтрымку

У мінулую пятніцу ў горадзе Жодзіна адбылася прэс-канферэнцыя старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоля Міхайлавіча ІСАЧАНКІ для прадстаўнікоў рэспубліканскіх, абласных і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. Падчас мерапрыемства, удзел у якім прынялі больш за 50 журналістаў, Анатоль Міхайлавіч даў адказы на многія пытанні, акрэсліўшы пры гэтым пэўныя перспектывы развіцця рэгіёну. Чытаць далей »

Праблемы на пільным кантролі

“Прамыя лініі” ў старшыні райвыканкама Мікалая Анатольевіча Астрэйкі вызначаюцца дастаткова высокай колькасцю званкоў: людзі імкнуцца падзяліцца праблемнымі пытаннямі, якія не атрымліваецца вырашыць самастойна. На мінулым тыдні да кіраўніка раённай вертыкалі ўлады патэлефанавалі 15 чалавек. Большасць абанентаў хвалявалі тэмы ўтрымання дарог і вулічнага асвятлення. Чытаць далей »

Не даць патануць у моры праблем

    На мінулым тыдні міністр працы і сацыяльнай абароны І. А. Касцевіч наведала Івянецкую кандытарскую фабрыку СП “Івкон” ААТ. Візіт госці такога высокага рангу быў выкліканы тым, што прадпрыемству, якое доўгі час знаходзіцца ў эканамічных цісках, тэрмінова патрабуецца дапамога. Разам з Ірынай Анатольеўнай стан вытворчых працэсаў даследаваў і намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы А. В. Бразоўскі. Чытаць далей »

Падарылі дзецям радасць

Напачатку тыдня пад эгідай Сусветнага дня дзіцяці ў Івянецкім дзіцячым доме-інтэрнаце па ініцыятыве дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Маладзечанскай выбарчай акрузе № 73 Івана Станіслававіча Маркевіча прайшла дабрачынная акцыя. Да яе далучыліся высокапастаўленыя госці – міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Аляксандр Ігаравіч Шамко, старшыня Савета дырэктараў ТАА “Еўрагандаль” Аляксандр Іванавіч Літвін, намеснік генеральнага дырэктара РУП “Белдзяржстрах” Максім Міхайлавіч Бабко, а таксама старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Анатольевіч Астрэйка. Усе яны прыехалі з багатымі падарункамі. Чытаць далей »

Разабрацца і вырашыць

     На мінулым тыдні ў райвыканкаме “прамую лінію” і прыём грамадзян праводзіла старшыня Маладзечанскага міжраённага Камітэта дзяржкантролю Вера Віктараўна ЧЫСЦЯКОВА.
Нягледзячы на тое, што тэлефанаванняў і зваротаў было няшмат, людзі адразу ўзнімалі па некалькі пытанняў. У размове падкрэслівалі: звярталіся, і не раз, у адпаведныя інстанцыі, аднак канкрэтнага вырашэння болевай кропкі, па іх меркаванні, так і не дачакаліся. Чытаць далей »

З надзеяй на рэальную дапамогу

Чарговы прыём грамадзян Валожыншчыны на мінулым тыдні ажыццявіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Маладзечанскай сельскай выбарчай акрузе № 73 Іван Станіслававіч МАРКЕВІЧ. Наступны раз дэпутат плануе прыехаць у наш раён у снежні, сустрэча адбудзецца ў Івянцы. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars