Матэрыялы рубрыкі «Конкурсы, акцыі…»

Падарылі навагоднюю казку

    Фотастудыя ZООМ, што размяшчаецца па вуліцы Пушкіна, 24, сумесна з візажыстам Ганнай Харук, фатографам Іванам Міхеткіным, Дзіянай Бітэль, якая займаецца пракатам камплектаў адзення ў стылі family look, у рамках рэспубліканскага дабрачыннага марафону “Нашы дзеці” правялі для дзяцей-сірот – навучэнцаў Валожынскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя акцыю “Дарым навагоднюю казку”. Чытаць далей »

У прадчуванні навагодніх цудаў

     Незабыўнай падзеяй у жыцці кожнага чалавека, асабліва, дзіцяці, становіцца казачнае навагодняе свята. Чаканне чагосьці добрага і загадкавага стварае неверагодную, чароўную атмасферу. У прадчуванні цуду рабяты з заміраннем сэрца сустракаюць галоўных герояў – Дзеда Мароза і Снягурку з падарункамі і сюрпрызамі. Для малых вельмі важным з’яўляецца ўвасабленне іх мары. Чытаць далей »

“Зебра” падарыла прыгажосць

     У салоне прыгажосці “Зебра”, што размешчаны ў будынку былой тыпаграфіі, адбылася дабрачынная акцыя. Яе правядзенне праанансавала гаспадыня Кацярына Мікалаеўна Буянава падчас інклюзіўнага фестывалю “Асаблівы сусвет”. Тады было аб’яўлена, што 5 снежня можна бясплатна зрабіць стрыжку валасоў дзецям з інваліднасцю. Чытаць далей »

Правила проведения рекламной игры «Лови момент»

Чытаць далей »

Асаблівы сусвет

   Штогод да Міжнароднага дня інвалідаў ТЦСАН праводзіць інклюзіўны фестываль “Асаблівы сусвет”. У бягучым годзе мерапрыемства запланавана на 3 снежня.

     Да ўдзелу запрашаюцца дзеці і дарослыя людзі з інваліднасцю. Выступіць можна ў наступных намінацыях:

    “Харэаграфічнае мастацтва” (танец індывідуальны ці групавы);

    “Выканаўчае мастацтва” (песня) па трох катэгорыях: ад 5 да 15 гадоў, ад 16 да 31 года, ад 31 года і старэйшыя;

    “Сцэнічнае майстэрства” (да 7 хвілін). Чытаць далей »

Да 100-годдзя УЛКСМ – 100 сотак маладога лесу…

    У рамках рэспубліканскай акцыі «Чысты лес-2018», агульнарэспубліканскага маладзёжнага праекта «#ЗаДело!», а таксама з нагоды святкавання юбілейнага дня нараджэння Усесаюзнага Ленінскага камуністычнага саюза моладзі актывісты БРСМ з ліку працоўнай моладзі раёна пасадзілі 100 сотак лесапаласы! Работы праводзіліся на тэрыторыі Валожынскага лясгаса. 12 чалавек з райаддзела па надзвычайных сітуацыях, вытворчага ўчастка ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат», цэнтральнай раённай бальніцы, лясгаса і ААТ «Валожынская райаграпрамтэхніка» на чале з першым сакратаром райкама ГА БРСМ Юліяй ЛАГУЦІНАЙ высадзілі 4 скрыні парасткаў сасны. Чытаць далей »

Увага кожнаму дому

    Статыстыка сцвярджае, што галоўнай прычынай гібелі людзей ад пажараў у жылым фондзе з’яўляецца няведанне або ігнараванне грамадзянамі мер бяспекі, ці так званы чалавечы фактар – неасцярожныя ўчынкі людзей. Чытаць далей »

Калі ўзрост не пажылы – крэатыўны

      Упершыню ў Беларусі праведзены фестываль “Крэатыўны ўзрост”. Мерапрыемствы ў яго рамках адбыліся на сямі пляцоўках па ўсіх абласцях рэспублікі. На Міншчыне ініцыятыву падтрымаў Валожынскі раён. Крэатыўных людзей старэйшага ўзросту прыняла аграсядзіба “Раўнавага”, дзе разгарнуліся некалькі тэматычных пляцовак. Чытаць далей »

У цэнтры ўвагі – дзеці!

З першага дня новага навучальнага года школьнікі Валожыншчыны сталі актыўнымі ўдзельнікамі другога этапу акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!».

    Выратавальнікі сустрэліся з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, іх бацькамі на ўрачыстых лінейках. Аднак на гэтым работнікі службы «101» не спыніліся. Акцыя мела працяг на «Уроках бяспекі». Чытаць далей »

У школу з бяспекай

Хутка застануцца ў мінулым канікулы, рабяты цешацца апошнімі летнімі дзянькамі, а вось бацькі ў клопатах па падрыхтоўцы да новага навучальнага года. Таму невыпадкова першы этап прафілактычнай акцыі «У цэнтры ўвагі – дзеці!» праходзіць на аб’ектах гандлю, якія спецыялізуюцца на рэалізацыі тавараў для дашкольнікаў і школьнікаў. Менавіта ў такіх месцах валожынскія выратавальнікі са сваімі юнымі памочнікамі праводзяць навучальную работу з бацькамі і іх дзецьмі. Чытаць далей »

Дзеці ідуць у школу

    Штогод у апошні месяц лета Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць агульнарэспубліканскую дабрачынную кампанію па падтрымцы дзяцей-школьнікаў са шматдзетных, няпоўных сем’яў, дзяцей-інвалідаў, дзяцей з сем’яў бежанцаў. У гэтым годзе маштабная акцыя носіць назву “Дзеці ідуць у школу!”. Тэрмін яе правядзення на тэрыторыі раёна – з 1 жніўня па 1 верасня. Чытаць далей »

Свята агня і вады

Традыцыйна Купалле сабрала 6 ліпеня жыхароў і гасцей Валожына ля гарадскога возера.

Распачаў свята заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны гурт “Гасцінец” з Ракаўскага цэнтра народнай творчасці. Яго ўдзельнікі парадавалі прысутных тэматычнымі народнымі песнямі, карагодамі, танцамі. Чытаць далей »

Мерапрыемствы да Дня моладзі

У апошнюю нядзелю чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень моладзі. Для жыхароў райцэнтра ў гонар свята прайшоў шэраг разнастайных мерапрыемстваў. Арганізатарамі выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама, Валожынскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў і ГА “БРСМ”. Артысты раённага Цэнтра культуры, як заўсёды, падрыхтавалі музычныя падарункі для ўсіх прысутных. Чытаць далей »

Патрабуюцца фантазія і крэатыў

3 ліпеня ў 10.00 у райцэнтры пройдзе сямейны конкурс “Парад дзіцячых калясак”. Камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі могуць выступаць спонсарамі, назначаць спецыяльныя прызы. Чытаць далей »

Ювеліры па дрэве

8 чэрвеня стадыён у мікрараёне Сельгастэхніка з самай раніцы шумеў і хваляваўся. На гэтым спартыўным аб’екце сабраліся балельшчыкі і тыя, каму выпала магчымасць паспаборнічаць у спрыце, хуткасці і дакладнасці – работнікі лясной галіны вобласці. Чытаць далей »

Каб дзеці елі смачна

     Ва ўстановах адукацыi раёна прайшоў агляд-конкурс на лепшую арганізацыю харчавання навучэнцаў.

Ён праводзіўся для актывізацыі работы па стварэнні аптымальных умоў для забеспячэння якасці харчавання навучэнцаў, павышэння ўзроўню прафесійнага майстэрства і выяўлення творчых здольнасцей работнікаў харчаблокаў, а таксама перадачы вопыту. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars