Матэрыялы рубрыкі «Чалавек і прырода»

У аб’ектыве – зубр

Праект “Распрацоўка інтэграцыйных падыходаў да ўпраўлення водна-балотнымі ўгоддзямі з улікам прынцыпу ландшафтнага планавання з мэтай атрымання шматбаковых выгод”, які фінансуецца Глабальным экалагічным фондам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, паспяхова рэалізуецца на нашай Валожыншчыне. Чытаць далей »

Налібоцкія сосны

     Самастойная высечка дрэў у лесе была пад забаронай ледзь не ва ўсе часы і пры любой уладзе. Пажылыя людзі расказваюць, што гэта зладзейства звычайна чынілася пад покрывам ночы. Гук пілы стараліся прыглушыць рознымі прыстасаваннямі, апілкі старанна прыбіралі, а пень маскіравалі мохам, спадзеючыся, што ляснік акажацца няўважлівым. Штрафы і тады, і цяпер за незаконную высечку накладваліся значныя. Чытаць далей »

Студэнты падтрымалі чысціню

    Работнікі геастанцыі “Заходняя Бярэзіна” і 84 студэнты геафака БДУ на чале са старшынёй геаграфічнага таварыства Рэспублікі Беларусь Аляксеем Яротавым, намеснікамі дэкана Аляксандрам Кірпічэнкам і Уладзімірам Махначом правялі экалагічную акцыю, прысвечаную Дню зямлі. Чытаць далей »

Скарбніца Налібоцкай пушчы

У рамках праекта “Распрацоўка інтэграцыйных падыходаў да кіравання водна-балотнымі ўгоддзямі з улікам прынцыпу ландшафтнага планавання з мэтай атрымання шматбаковых выгод”, які фінансуецца Глабальным экалагічным фондам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, на Валожыншчыну былі запрошаны прадстаўнікі рэспубліканскіх СМІ. Прэс-тур адбыўся напярэдадні Сусветнага дня Зямлі, які з 1971 года адзначаецца 22 красавіка. Чытаць далей »

Першацветы – вестуны вясны

З надыходам вясны ў лясах з’яўляюцца першыя кветкі – кураслеп лясны, цыбуля мядзведжая, сон-трава, пячоначніца высакародная, падснежнікі і пралескі, ландыш майскі і іншыя. Некаторыя з іх занесены ў Чырвоную кнігу і падлягаюць асобай ахове. З-за харчовых якасцей найбольшай папулярнасцю ў людзей карыстаецца чарамша, ці цыбуля мядзведжая – зяленіва з вострым пахам (мае падабенства з ландышам, на смак нагадвае часнок). Збор і продаж дадзенай расліны забаронены. Чытаць далей »

Веснавы нераст

     Большасць рыб, якія жывуць у беларускіх вадаёмах, нерастуюцца вясной. Таму ў гэты перыяд уводзяцца асаблівыя ахоўныя меры, устанаўліваецца забарона на лоўлю ўсіх відаў рыбы: у перыяд з 20 сакавіка па 18 мая – у рыбалоўных угоддзях на тэрыторыі Брэсцкай і Гомельскай абласцей, з 1 красавіка па 30 мая – на тэрыторыі Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцей і ў перыяд з 10 красавіка па 8 чэрвеня – на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Чытаць далей »

Аб зменах прыродаахоўных патрабаванняў

З 26 лютага 2018 года пачалі дзейнічаць нормы Дэкрэта № 7, якія адмяняюць шэраг патрабаванняў.

     У галіне абыходжання з адходамі вытворчасці. Прыватныя прадпрымальнікі і мікраарганізацыі (у тым ліку тыя, якія не ўключаны ў Пералік), вызваляюцца ад абавязку:

– прызначаць службовых (упаўнаважаных) асоб, адказных за абыходжанне з гэтымі адходамі;

– распрацоўваць (зацвярджаць) інструкцыі па абыходжанні з адходамі вытворчасці; Чытаць далей »

Рыбакам-аматарам у зімовы перыяд

      Маладзечанская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету інфармуе пра асаблівасці рыбалкі ў зімовы перыяд.

У адпаведнасці з правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства ўведзена забарона на некаторыя віды рыб: з 25 снежня па 28 лютага забаронена лоўля ментуза звычайнага, з 1 лістапада па 31 сакавіка – сома звычайнага. Чытаць далей »

Свет птушак

З пачатку студзеня ў Валожынскім  краязнаўчым музеі пачала працаваць выстава птушак. Цяпер кожнага наведвальніка, як толькі той адчыняе дзверы, сустракае шматгалосы шчэбет.

У жыхароў раёна з’явілася магчымасць пазнаёміцца з дзікімі пеўчымі птушкамі, што водзяцца ў нашых шыротах. Іх прадстаўлена каля 20 відаў. Гэта шчаглы, канаплянкі, аўсянкі, зелянушкі, чыжы, дубаносы, снегіры, крыжадзюбы і інш. Цікавасць выклікаюць амялушкі і шчуры, якія прылятаюць у нашы мясціны на зімоўку. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars