Матэрыялы рубрыкі «Год малой Родины»

Пазнаюць таямніцы прыроды

У Сакаўшчынскім вучэбна-педагагічным комплексе вялікая ўвага надаецца вывучэнню роднага куточка. Школьнікі цікавяцца гісторыяй, даследуюць флору і фаўну, наводзяць парадак на сваёй зямлі. Чытаць далей »

Зноў і зноў прыходзяць успаміны…

    У Год малой радзімы хочацца расказаць аб былым і сучасным вёскі Сакаўшчына. Тут я нарадзіўся, правёў дзяцінства, вучыўся і працаваў, а цяпер знаходжуся на заслужаным адпачынку. Чытаць далей »

Прывітанне, слаўны горад!

Чытаць далей »

Добраўпарадкаваныя сядзібы

З густам добраўпарадкавалі сваю сядзібу па вуліцы Пушкіна райцэнтра Іосіф Вільгельмавіч і Ірына Аляксандраўна Шупенькі. Дызайн прадумвалі і ажыццяўлялі разам з сем’ямі сына і дачкі, якія таксама жывуць у Валожыне. Прахожыя, асабліва дзеці, радуюцца, гледзячы на разнастайныя фігуркі жывёл і мульцяшных герояў, што здалёк прыцягваюць увагу. Мноства кветак і дэкаратыўных раслін не пакідаюць нікога раўнадушным.
Чытаць далей »

Краіна дзяцінства

    Міжнародны дзень музеяў, а разам з ім і акцыю “Ноч музеяў” які год запар Івянецкі музей традыцыйнай культуры адзначае цікавай праграмай.

У гэтым годзе музей ператварыўся ў “тэрыторыю дзяцінства”. Мясцовыя жыхары прынеслі свае дзіцячыя рэчы для тэматычнай выставы “Успамін дзяцінства”: школьныя прылады, сшыткі, настаўніцкія ведамасці, цацкі і лялькі, адзенне, нават швейную машыну і старадаўні чамадан. Старэйшы прадмет, што такім чынам трапіў у музей, – плюшавы мядзведзік, пашыты ў 53-м годзе. Супрацоўнікі падрыхтавалі экскурсію, распавялі пра экспанаты і расказалі іх гісторыі. Чытаць далей »

Подых мінуўшчыны яднае і натхняе

      Ноч у музеі. Акцыя з такой назвай даўно набыла статус сусветнай. Вечарына ў яе рамках праведзена ў краязнаўчым музеі. Супрацоўнікі ў чарговы раз паказалі рэсурсны патэнцыял установы культуры, яе магчымасці. Чытаць далей »

Дакрануліся да крыніцы народнай творчасці

    У сёмы раз дзіцячы фестываль-конкурс беларускай народнай песні “Звонкае рэха” сабраў сваіх прыхільнікаў у Валожынскім РЦК. Сёлета ён быў прысвечаны Году малой радзімы.

Удзел у фестывалі прынялі салісты, калектывы і гурткоўцы клубных устаноў раёна. Кожны з іх выканаў абрадавую, бяседную ці жартоўную песню. У сваіх выступленнях рабяты прадэманстравалі любоў да Радзімы, да беларускай мовы. Юныя артысты дазволілі слухачам дакрануцца да дзівоснай крыніцы народнай творчасці – песні і стварылі святочную атмасферу для ўсіх прысутных. Чытаць далей »

Жывеш тут і цяпер

    2018 год абвешчаны Годам малой радзімы. Я хачу расказаць пра той маленькі куток Беларусі, у якім жывуць цудоўныя людзі – мае суседзі, сябры, аднавяскоўцы.
Чытаць далей »

Гучы, беларускае слова, на нашай зямлі!

Бягучы год абвешчаны ў Беларусі Годам малой радзімы. З гэтай нагоды мноства мерапрыемстваў, што праходзяць ва ўстановах культуры і адукацыі раёна, прысвечаны славутым землякам, роднай старонцы, матулінай мове…
Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars