Матэрыялы рубрыкі «Добраўпарадкаванне»

Новае жыццё ў абмен на накрыўкі

    Штогод на беларускія звалкі трапляе каля 4000 тон пластыкавых накрывак – гэта вялікая лічба. Таму ў 2018 годзе па ўсёй краіне быў запушчаны праект «Новае жыццё ў абмен на накрыўкі». Галоўныя мэты праекта – дапамагчы цяжкахворым дзецям з захворваннямі нервовай сістэмы і рухальнымі парушэннямі: купіць неабходныя лекі, медыцынскае абсталяванне, сродкі рэабілітацыі, а таксама палепшыць экалагічную сітуацыю ў краіне. Чытаць далей »

Побач з парадкам крочыць неахайнасць…

Спецыялісты Валожынскага РЦГіЭ правялі праверку выканання рашэння раённага выканаўчага камітэта «Аб замацаванні дарог і вуліц, паркаў, сквераў, прыдамавых тэрыторый і месцаў агульнага карыстання за юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі г. Валожына». Былі абследаваны 102 аб’екты, на 65-і выяўлены парушэнні санітарнага заканадаўства. Па выніках падрыхтаваны і накіраваны 15 інфармацыйных лістоў на імя кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання, 22 рэкамендацыі аб ліквідацыі недахопаў. Чытаць далей »

Час клапаціцца пра хараство!

    У пачатку красавіка стартуе месячнік па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый населеных пунктаў. Суб’екты гаспадарання ўключацца ў актыўную работу, накіруюць тэхніку на выяўленыя праблемныя месцы. Усё для таго, каб наша малая радзіма стала больш чыстай, прывабнай і для жыхароў Валожыншчыны, і для яе гасцей. Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars