Архiў для красавіка 21, 2017

22 красавіка 2017 года – рэспубліканскі суботнік

1492614603

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, можна пералічыць не пазней за 12 мая 2017 года на разліковы рахунак Валожынскага райвыканкама 3641060500800 ЦБП № 605 філіяла № 500 Мінскага ўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства “Акцыянерны Ашчадны банк “Беларусбанк”, код 153001601, УНП 600013742. Назначэнне плацяжу: рэспубліканскі суботнік.

Славутыя асобы Валожыншчыны

Басецкі-І.-І.

    Мая Беларусь… Не голас, сэрца вымаўляе гэтыя словы з любоўю, з гонарам, з душэўнай пяшчотай. Тут наша мінуўшчына, тут нашы карані, тут напеўная родная мова. Тут жывём мы!

    Каб любіць сваю родную зямлю, трэба ведаць яе гісторыю, геаграфію, звычаі, традыцыі – усё тое, што завецца спадчынай. Але галоўны наш скарб – людзі. У першую чаргу гэта асобы, якімі землякі ганарацца асабліва. Ёсць такія і на Яршэвіцкай зямлі. Я хачу расказаць жыхарам раёна пра трох выхадцаў з нашай малой радзімы, трох навукоўцаў, што напружана працуюць кожны ў сваёй галіне, уносячы важкі ўклад у развіццё краіны. У год навукі гэты аповед будзе дарэчы…

Чытаць далей »

Прафесіяналы, што “робяць” надвор’е

Прафесіяналы, што робяць надвор'е

Навыкі спецыялістаў, якія кожны дзень дзяжураць у раённай метэастанцыі, па-сапраўднаму эксклюзіўныя і настолькі спецыфічныя, што іх немагчыма прымяніць на іншай рабоце. Але ж пакідаюць сваю службу гэтыя людзі вельмі рэдка. Згодна са статыстычнымі данымі, за 60 гадоў існавання арганізацыі ў яе штаце налічвалася толькі 40 чалавек. Гэта значыць, звальненне з работы адбываецца ў асноўным пры выхадзе на заслужаны адпачынак.
Чытаць далей »

У ліку лепшых

У-ліку-лепшых

Механізатар вытворчага ўчастка “Манькаўшчына” КСУП “Пяршаі-2014” Юрый Мікалаевіч Такушэвіч працуе на трактары «Беларус 3022». У дні веснавых палявых работ мужчына з раніцы да вечара на полі. Магутнымі плугамі ён узорвае больш за 23 га ў дзень. Юрый Мікалаевіч працуе ў гаспадарцы не адзін дзясятак гадоў, заўсёды быў у ліку лепшых. Дасягаць станоўчых вынікаў яму дапамагаюць руплівасць, дбайнасць, дысцыплінаванасць і, вядома ж, накоплены вопыт.
Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

6855

Сёлета за першы квартал прынята рашэнне райвыканкама аб налічэнні сямейнага капіталу ў памеры 10 тысяч долараў ЗША 26 сем’ям.

Ужо ў красавіку яшчэ дзве сям’і на спецыяльны банкаўскі рахунак атрымалі такую суму. Сямейны капітал прызначаны жыхарцы Валожына Алене Алегаўне Сярэдзіч і ракаўчанцы Анастасіі Андрэеўне Хлапянік, якія нарадзілі па трэцім дзіцяці. Адпраўлены запыты ў адпаведныя органы, каб мець падставы для налічэння капіталу яшчэ чатыром прэтэндэнткам.

Чытаць далей »

Дастойна паказалі сябе

Дастойна-паказалі-сябе

Чацвёрты раз каманда гімназіі № 1 райцэнтра прыняла ўдзел у абласным міні-турніры юных матэматыкаў. Вучні 6-7 класаў Аляксандр Латышаў, Ілья Таўгень, Мікіта Князеў, Вераніка Бобрык, Софія Курбацкая і Ульяна Ціганіна прадставілі навучальную ўстанову на гэтым прэстыжным конкурсе. Падрыхтоўкай вучняў не адзін месяц займаліся вопытныя педагогі І. У. Уланчык і Н. А. Баркоўская.
Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars