Архiў для мая, 2017

Радыёвыпуск — 30.05.2017

Прывучыць да самастойнасці

7df21fb4220e01d27a73882882753352

    Праблема бяспекі дзяцей у перыяд летніх канікул паўстае асабліва востра. Менавіта ў гэты час яны часцей за ўсё застаюцца без нагляду дарослых. Забараніць дзіцяці пазнаваць свет немагчыма, наша задача – падстрахаваць яго, навучыць і папярэдзіць трагедыю, быць побач і ў той жа час на крок наперадзе.
Чытаць далей »

Захапіліся цікавымі конкурсамі

Захапіліся цікавымі конкурсамі

    Сфарміраваць паняцце, што жыццё – не гульня, навучыць дзяцей асцярожна ставіцца да свайго здароўя, выконваць правілы бяспечных паводзін павінны бацькі! А незаменнымі памочнікамі ў гэтым становяцца настаўнікі і выратавальнікі, якія праводзяць з дзецьмі заняткі.
Чытаць далей »

Ганарымся, што навучылі!

Ганарымся, што навучылі!

    У рамках кампаніі “Ганарымся, што навучылі” работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях традыцыйна праводзяць мерапрыемствы з дзецьмі і іх бацькамі. Адна з такіх сустрэч прайшла ў сярэдняй школе № 1 г. Валожына.
Чытаць далей »

Адбыўся рэгіянальны конкурс

Адбыўся-рэгіянальны-конкурс-2

VII Рэгіянальны конкурс-пленэр маладых пейзажыстаў імя Фердынанда Рушчыца – мастака, графіка, сцэнографа, прафесара жывапісу – адбыўся на радзіме нашага славутага суайчынніка – у Багданаве.
Чытаць далей »

У трэці раз другія

novosti-23-01-1

    Аказваецца, і другое месца можа выклікаць слёзы…

У Стоўбцах прайшоў фінал абласных спаборніцтваў па міні-футболе на прызы “Кубак Coca-cola. “Уступай у гульню!”. У іх прынялі ўдзел 6 каманд, якія былі разбіты на дзве падгрупы. Спаборніцтвы праводзяцца з 2012 года. Трэці год запар гонар нашага раёна абараняла каманда дзяўчат Багданаўскай сярэдняй школы 2002-2003 гадоў нараджэння. Чытаць далей »

Вызначылі савет і дэлегатаў

sm_full.aspx

    Напрыканцы мая ў Маладзечанскім Палацы культуры на V справаздачна-выбарнай канферэнцыі Мінскай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь” падвялі вынікі 10-гадовай дзейнасці.
Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

6855

    У мінулым годзе ў Валожыне пачаў рэалізоўвацца праект па пракладцы оптавалаконных ліній. Першымі адчулі выгоды жыхары большасці дамоў па вуліцы Партызанскай, хаця адначасова гэта пацягнула за сабой змену дамашніх тэлефонных нумароў.
Чытаць далей »

Галоўнае – не ўпусціць час…

Галоўнае-–-не-ўпусціць-час-2

    Сёлетнія капрызы надвор’я даставілі аграрыям раёна нямала праблем. Перыядычныя начныя замаразкі, адсутнасць дастатковай колькасці вільгаці адбіліся і на росце траў. У мінулую пятніцу старшыня райвыканкама Мікалай Анатольевіч Астрэйка разам са спецыялістамі райсельгасхарчу і сумежных службаў, кіраўнікамі гаспадарак правёў выязны семінар-нараду па адной з ключавых тэм у жыцці кожнага сельгаспрадпрыемства – нарыхтоўцы кармоў.
Чытаць далей »

Магазінны разбойнік

47923

Следчым камітэтам узбуджана крымінальная справа па ч. 2 артыкула 206 – “рабаўніцтва”. Інцыдэнт адбыўся ў адным з вясковых магазінаў райспажыўтаварыства.
Чытаць далей »

“Нічыйнае” багацце

42511_image

Не спатрэбілася следчым шмат часу для таго, каб устанавіць злодзея, які ўкраў у вёсцы Роўкавічы пісьмовы стол і чатыры крэслы. Мужчына да гэтага выпадку ніколі ў поле зроку праваахоўнікаў не пападаў, вёў сябе законапаслухмяна. Свой антыграмадскі ўчынак растлумачыў тым, што вельмі мэбля прыглянулася – пасля рэстаўрацыі яна магла б упрыгожыць яго будучую аграсядзібу. Дом здаўся хціўцу нежылым, “нічыйным”. Мужчына сам сабе дазволіў распарадзіцца чужой маёмасцю, хоць яна і знаходзілася пад замком. На самай жа справе і падворак, і будынак мелі гаспадыню, якая і паведаміла ў міліцыю аб крадзяжы.
Чытаць далей »

Ласы на чужыя запасы

ladendieb-600x400

У Валожынскім раённым аддзяленні Следчага камітэта ў маі расследаваліся 57 крымінальных спраў. Большую частку складаюць крадзяжы.

Цяжка сказаць, што прымушае чалавека ісці на парушэнне закона. Сярод зладзеяў сустракаюцца людзі розных узростаў, рознага дастатку і сацыяльнага становішча. Пасля затрымання амаль кожны раскайваецца ва ўчыненні злачынства…
Чытаць далей »

Спартландыя аб’яднала аграрыяў

Спартландыя-аб’яднала-аграрыяў-1

 Да Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту прымеркавалі спартландыю работнікі аграпрамысловага комплексу.

Па традыцыі дзея пачалася з урачыстага адкрыцця. Пастраенне правёў галоўны суддзя спаборніцтваў Дзмітрый Ажарэльеў. Ганаровае права ўзняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена капітану каманды-пераможцы мінулага года – КСУП “Падбярэззе” Жанне Пякарскай. Чытаць далей »

Жыве імя Янкі Купалы

Жыве-імя-Янкі-Купалы-2

    У маі традыцыйна праходзіць акцыя “Ноч музеяў”. Арганізатары з кожным годам імкнуцца зрабіць праграму больш яскравай і цікавай. Сёлета мерапрыемства праводзілася Валожынскім краязнаўчым музеем сумесна з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы. Арт-гасцёўня “Дзвюх плыняў вечнае зліццё” была прысвечана Янку Купалу і яго жонцы, ураджэнцы Валожыншчыны Уладзіславе Станкевіч.
Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

6855

    Больш за чатыры гады вядзецца ў райцэнтры будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу.

Наш райцэнтр, напэўна, адзін з нямногіх у рэспубліцы, дзе такога сацыяльнага аб’екта да гэтага часу няма. Паспела вырасці не адно пакаленне дзяцей, якое марыла пра басейн. ФАК трапіў у спісы аб’ектаў незавершанага будаўніцтва. На дадзены момант на будаўнічай пляцоўцы заўважана ажыўленне. У красавіку адноўлена фінансаванне: з абласнога бюджэту выдзены 2 мільёны рублёў. Вядуцца аддзелачныя і пусканаладачныя работы. Поўным ходам ідзе закупка абсталявання. У дзень тут працуюць больш за 100 рабочых розных спецыяльнасцей. Генеральны падрадчык – ААТ “ПМК-188”.

Чытаць далей »

Плённае супрацоўніцтва дзеля агульнай бяспекі

12227_3

    У аўторак у Палацы культуры горада Маладзечна прайшоў семінар па пытаннях узаемадзеяння органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях са сродкамі масавай інфармацыі. Удзел у ім прымаў і прадстаўнік раённай газеты “Працоўная слава”.
Чытаць далей »


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars