Архiў для чэрвень 13, 2017

Завяршальныя спаборніцтвы сезона

iв

Напрыканцы навучальнага года выхаванцы Валожынскай ДЮСШ удзельнічалі ў двух спаборніцтвах, адкуль вярнуліся не з пустымі рукамі.

У Жодзіне прайшло першынство Мінскай вобласці па дзюдо сярод юнакоў і дзяўчат 2003-2004 гадоў нараджэння. Спаборніцтвы праводзіліся ў рамках рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў.
Чытаць далей »

На міжнародным фестывалі сталі першымі

на-міжнародным-фестывалі2

На працягу некалькіх гадоў дабрачыннае грамадскае аб’яднанне “Свет без межаў” праводзіць Міжнародны фестываль творчасці дзяцей і моладзі з інваліднасцю “Мары здзяйсняюцца”. І кожны раз у ім удзельнічаюць выхаванцы Івянецкага дома-інтэрната.

Чытаць далей »

Тварыць дабро – патрэба душы

тварыць дабро

     Завяршыўся рэспубліканскі месячнік Таварыства Чырвонага Крыжа, які праходзіў на працягу мая. Яго фінальным акордам у нашым раёне стала дабрачынная кампанія “Благо – дарю”.

Каб мець магчымасць аказаць дапамогу выхаванцам аддзялення сацыяльнага прытулку, мнагадзетным сем’я і сем’ям, у якіх выхоўваюцца дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, валанцёры раённай арганізацыі Таварыства ў адзін з чацвяргоў завіталі на гарадскі рынак. Чытаць далей »

Рэгіянальныя навіны ад члена Беларускага саюза журналістаў Наталлі Штэйнер

6855

Лета – час рамонтаў, і не толькі ў кватэрах. Жыллёва-камунальная служба таксама спаўна імкнецца выкарыстаць гэты час для рамонту жыллёвага фонду.

Поўным ходам вядзецца капітальны рамонт даху і балконаў жылога дома № 6 па вуліцы Гагарына ў райцэнтры. З першых дзён чэрвеня прыступілі да работы спецыялісты будаўнічай фірмы “Барыт” з Маладзечна. Пачалі з замены балконаў. Цалкам завяршыць комплекс  работ павінны ў канцы жніўня.  На гэтыя мэты выдаткавана 388 тысяч 523 рублі 95 капеек.

Чытаць далей »

Праблемы выбаршчыкаў – не чужыя

праблемы-выбаршчыкаў

Распрацоўка і прыняцце законапраектаў, удзел у палітычным, эканамічным і сацыяльным жыцці краіны – гэта ўсё грані паўсядзённай работы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Чытаць далей »

Дзень падпісчыка

jpg_1535

У чацвер 22 чэрвеня з 12 да 14 гадзін

рэдакцыя раённай газеты “Працоўная слава” праводзіць

ДЗЕНЬ ПАДПІСЧЫКА,

у якім прыме ўдзел выконваючы абавязкі рэдактара Сяргей Браніслававіч САДОЎСКІ.

Чытаць далей »

І гучаў развітальны вальс…

і-гучаў-развітальны-вальс4

У мінулую пятніцу на плошчы Свабоды Валожына прайшоў раённы выпускны баль: 194 адзінаццацікласнікі развітваліся са сваёй школай, любімымі настаўнікамі, школьнымі сябрамі.

Мерапрыемства гэта заўсёды велічнае і кранальнае, бо юнакі ў касцюмах у адно імгненне ператвараюцца ў галантных кавалераў, а дзяўчаты ў сукенках – у сапраўдных лэдзі. Палюбавацца на свята юнацтва прыходзіць шмат гараджан, сваякоў і знаёмых. Кожнага перапаўняюць светлыя і радасныя пачуцці.
Чытаць далей »

Радыёвыпуск — 13.06.2017


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars